• Газеты, часопісы і г.д.
  • У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі  Вольга Гапоненка

    У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 70с.
    Мінск 1993
    37.07 МБ
    Улетку 1870 года Іван Яркоўскі скончыў інстытут з дыпломам тэхнолага 1га разраду
    АБАРОНА ДЫСЕРТАЦЫІ
    Чатырохгадовы план навучання ў С.Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце не прадугледжваў часу на падрыхтоўку дыпломнага праекта. Таму выпуснікам інстытута, якія скончылі яго, атрымаўшы дыплом «тэхнолага 1га разраду», давалася права заставацца ў інстытуце яшчэ на адзін год для падрыхтоўкі дысертацыі «па якімнебудзь тэхнічным пытанні, якое мае важнае значэнне ў прамысловасці». Асноўныя палажэнні гэтай дыссртацыі публічна абараняліся перад сябрамі Навучальнага камітэта інстытута, пасля чаго спаборніку надавалася кваліфікацыя «інжынертэхнолаг».
    Тым, хто заставаўся ў інстытуце, каб атрымаць спецыяльнасць «інжынертэхнолаг», выдавалася стыпендыя 240 рублёў па год з мэтавага фонду па дэпартаменце мануфактураў.
    * Паводле статута С.Пецярбургскага практычнага тэхналагічнага інстытута, так называлася Вучоная рада.
    ** Ярковскйй Н. Таблйца умноженчя. СПб., 1868.
    *** Цэнтральны дзяржауны гістарычны архіў С.Пецярбурга, фонд 492, вопіс 2, справа 2083, аркуш 65.
    15
    Складанае матэрыяльнае становішча не дазволіла I. Яркоўскаму прыняць прапанову Навучальнага камітэта. Намаганнямі Імператарскага Тэхнічнага таварыства, правадзейным сябрам якога ён пазней стане, I. Яркоўскі ўладкоўваецца працаваць на адзін з пецярбургскіх заводаў для практычнага вывучэння справы.
    Два гады, з лета 1870 да лета 1872 года, былі напоўненыя падзеямі. На даручэнне прыватнай фірмы I. Яркоўскі едзе ў Берлін і на працягу некалькіх месяцаў знаёміцца з машынабудаўнічымі заводамі Шварцкопфа і Борзінга. Увосень 1870 года ён паступае на КіеўскаБерасцейскую чыгунку, дзе працуе спачатку памочнікам машыніста, а потым вачальнікам дэпо ў Казаціне.
    На пачатку 1872 года I. Яркоўскі вяртаецца ў Пецярбург і ўжо ў траўні паспяхова абараняе дысертацыйную працу «Праект машыны для водазабеспячэння і тэарэтычнае даследванне механізма». Адзін з двухсот літаграфаваных паасобнікаў гэтае працы захаваўся да сённяшняга часу ў Публічнай бібліятэцы імя СалтыковаШчадрына. Гэта была ягоная першая навуковая праца. У ёй аўтар паказаў глыбокія веды навуковай літаратуры, уменне крытычна аналізаваць факты і, зразумела, здольнасць да творчасці. Праект машыны, прапанаваны I. Яркоўскім, і тэарэтычныя разлікі яе вузлоў вызначаліся прастатой і арыгінальнасцю. Заўвагі, выказаныя пры публічным абмеркаванні праекта, а менавіта павышаная ўвага да працаў замежных аўтараў, выкарыстанне ў канструкцыі машыны дэталяў, вытворчасць якіх звязана з дадатковымі матэрыяльнымі затратамі, некаторыя заўвагі па матэматычных разліках не мелі характару прынцыповых пярэчанняў. Праца атрымала падтрымку сяброў Навучальнага камітэта, і I. Яркоўскаму была нададзена кваліфікацыя інжынератэхнолага.
    Пры рэктарстве М. Ермакова асаблівае развіццё атрымала такая форма павышэння прафесійных ведаў, як стажыроўка тэхнолагаў, якія скончылі курс у інстытуце, за мяжою. Яны звычайна камандзіраваліся на адзін год і мусілі кожнага паўгода дасы
    16
    лаць справаздачу аб сваёй рабоце. На ўтрыманне адпускалася па 1200 рублёў кожнаму. Першая група інжынераўтэхнолагаў у складзе двух механікаў і двух хімікаў была накіраваная за мяжу ў 1870 годзе. У 1871 годзе было паслана 6, а ў 1872 годзе —7 чалавек, у тым ліку і Іван Яркоўскі.
    Жыццё паступова наладжвалася. У ліпені 1872 года I. Яркоўскі бярэ шлюб з Аленай Шэндзікоўскай — дачкой шляхціча Менскай губерні Аляксандра Шэндзікоўскага * і з маладой жонкай ад’язджае за мяжу.
    Пазнаёміўшыся з работай механічных заводаў Нямеччыны, Бельгіі і Францыі, I. Яркоўскі вяртаецца ў Пецярбург і дае падрабязную справаздачу аб сваёй паездцы ў Навучальны камітэт Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. У скарочаным выглядзе гэтая справаздача пад назовам «Некаторыя спосабы, што дастасоўваюцца замежнымі фабрыкамі ў праектаванні і пабудове паравозаў» была надрукаваная ў «Часопісе Міністэрства шляхоў зносін» праз шэсць гадоў **.
    'Пад канец 1873 года I. Яркоўскі паступае на МаскоўскаБерасцейскую чыгунку ў Менск на пасаду зборнага майстра.
    * Шэндзікоўскія таксама належалі да старога шляхецкага роду і мелі маёнтак Астраўкі ў Ігуменскім павеце Менскай губерні. Маршалкам мясцовай шляхты тут быў Атон НаркевічЁдка — бацька таленавітага беларускага прыродазнаўца Якуба НаркевічаЕдкі (пра яго гл.: Грыбкоўскі
    В. П., Гапоненка В. А.. Кісялёў У. М. Прафесар электраграфіі і магнетызму. Мн., 1988 (серыя «Нашы славутыя землякі»)). Калі ў думках перанесціся ў мінулае стагоддзе і ўявіць сябе на месцы навукоўцаў, якія жывуць ў адным часе, карані якіх ідуць з адной зямлі і ў якіх аднолькавае захапленне — фізіка, мы не зробім памылкі, калі выкажам меркаванне, што I. Яркоўскі і Я. Наркевіч ведалі адзін аднаго.
    ** Журнал Мйнйстерства путей сообценйя. 1879. Т. 2, кн. 1. С. 68—99; Т. 2, кн. 2. С. 401—419.
    17
    АД ЗБОРНАГА МАЙСТРА
    ДА КІРАУНІЧАГА ЗАВОДАМ
    Беларусь... Памяць захоўвала аб гэтых мясцінах асаблівыя ўспаміны. I калі яму прапанавалі паступіць ыа працу ў Менск у вагонныя майстэрні, ён прыняў гэтую прапанову без ваганняў. Час змяніў выгляд Менска — тады губернскага горада ПаўночнаЗаходняга краю царскай Расеі. На змепу драўляным пабудовам прыходзілі двухпавярховыя мураваныя дамы, будаваліся фабрыкі і майстэрні, дарогі і чыгункі. У горадзе былі два чыгункавыя вакзалы — Віленскі і Берасцейскі. Будынак першага вабіў прыгожай дэкаратыўнай муроўкай з чырвонай цэглы. Два двухпавярховыя корпусы з вежамі злучаліся аднапавярховай каменнай галерэяй *.
    Будынак Берасцейскага вакзала быў больш сціплы — драўляны з двухпавярховай вежай **. У 1871 годзе вакзал прыняў першых пасажыраў. Недалёка ад вакзала, на Суражскай вуліцы, размяшчаліся майстэрні МаскоўскаБерасцейскай чыгункі, дзе I. Яркоўскі працаваў амаль год. Праца інжынера на чыгунцы добра аплочвалася. Дастаткова сказаць, што ён атрымліваў не менш як 150 рублёў на месяц ***. Зазначым, што пазней на базе манстэрняў быў створаны Менскі вагонарамонтны завод.
    У 1874 годзе I. Яркоўскі атрымаў павышэнне па службе і быў пераведзены ў Смаленск на пасаду начальніка дэпо. На жаль, у архівах не захавалася дакументаў гэтага перыяду ягонага жыцця.
    1876 год скончыў перыяд частых пераездак сям’і Яркоўскіх. Гэтым часам яна складалася з пяці чалавек. У ліпені 7873 года нарадзіўся сын Аляксандр, у ліпені 1875 года — Вітаўт, а праз год, у
    * У гэтых будынках, перабудаваных у паваенным часе, быў вакзал ^МінскПасажырскі». У ліпені 1991 года разбураны.
    ** Быў спалены ў 1944 годзе пад час нямецкай акупайыі. На * * яго месцы зараз знаходзіцца станцыя «Таварная».
    Гэта ў ішўтара раза менш за прафесарскі заробак у прэстыжных універсітэтах і ў пяць разоў больш за штомесячны заробак рабочага на чыгунцы.
    18
    красавіку 1876 года — Уладзіслаў. Чацверты сын — Іван з’явіўся на свет у снежні 1880 года.
    I	. Яркоўскі быў пастаўлены спачатку начальнікам вагонных майстэрняў, а потым начальнікам усіх маскоўскіх майстэрняў той жа МаскоўскаБерасцейскай чыгункі. Тут ён праслужыў амаль дваццаць гадоў.
    Першыя гады самастойнай працы шмат далі для прафесійнага росту. Да гэтага часу належаць першыя са шматлікіх прапанаваных ім тэхнічных удасканаленняў і рацыянальных прапановаў. У асяроддзі тэхнічнай інтэлігенцыі I. Яркоўскі атрымаў вядомасць як аўтар праекта машыны для водазабеспячэння заводаў і горада, канструкцый печаў для спальвання нечыстотаў, ён прапанаваў нафтавае паліва для зварачнай печы і распрацаваў параўтваральнік арыгінальнай канструкцыі. Для параўнання ўласцівасцяў змазкавых маслаў I. Яркоўскі стварае спецыяльную прыладу, на якой адначасова вьівучае супор паветра руху крылаў і здымае некалькі тысяч дыяграмаў. .
    Здольны ад прыроды, маючы асаблівую жвавасць і кемлівасць вынаходніцкага розуму, I. Яркоўскі не мог і па сваёй натуры, і па асаблівасцях складу жыцця аддацца чамунебудзь адзінаму. Клопат аб утрыманні сям’і вымагаў самаадданан працы на службе. I толькі вольным часам можна было вярнуцца да навуковых і тэхнічных пытанняў, якія яго вельмі займалі.
    У 1893 годзе, пад час падарожжа ў Злучаныя Штаты Амерыкі — на Сусветную выставу ў Чыкага, I. Яркоўскаму давялося сутыкнуцца з акіянскан стыхіяй. Стоячы на палубе парахода і назіраючы вялізныя хвалі, ён задаецца думкай утылізаваць іх «жыццёвую сілу» для руху парахода, каб зрабіць больш танным яго рух. Вярнуўшыся з падарожжа, Іван Восіпавіч пачынае ствараць _ мадэль такога «хваляхода». Наіўная па сённяшніх мерках ідэя набывае рэальнае гучанне ў задуме скарыстаць такі «хваляход» для пераўтварэння энергіі хваляў у электрычную энергію.
    3	больш адметных вынаходак I. Яркоускага цікавая яго рататыўная паравая машына. Яе простая
    19
    і арыгінальная канструкцыя зацікавіла тэхнікаў і была ўпрывілеяваная*.
    ІІа працягу свайго жыцця I. Яркоўскі прысвяціў шмат часу тэорыі паветраплавання. Акрамя памянёных доследаў з супорам паветра ім быў распрацаваны падрабязны план і праект выпрабавальнай станцыі для папярэдняга вывучэння і выпрабавання пад’ёмных шрубаў.
    Як вынік прызнання ягоных тэхнічных ідэй — абранне даследчыка правадзейным сябрам навуковых таварыстваў, яго ўдзел у працы прыродазнаўчых з’ездаў і выстаў. Актыўна працуючы ў Маскоўскім аддзяленні Імператарскага Рускага тэхнічнага таварыства, ён робіць шмат цікавых дакладаў і абіраецца старшынёіі механічнага аддзела. Пачынаючы з сярэдзіны 80х гадоў імя I. Яркоўскага сустракаецца 5' спісах паведамленняў на паседжаннях Імператарскага Іаварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і антрапалогіі, Расейскага фізічнахімічнага таварыства, Расейскага геаграфічнага таварыства, членам якіх ён быў абраны. I. Яркоўскі быў таксама адным з заснавальнікаў Таварыства тэхнолагаў у Пецярбурзе **.
    Ыешматлікія волыіыя гадзіны ён прысвячае і навуковым пытанням. У 1887 годзе вучоны прапанаваў «кінетычную гіпотэзу», каб растлумачыць сусветнае прыцягненне, скарыстаўшы потым асноўныя яе палажэнні ў аналізе фізічнахімічных і нават метэаралагічных з’яваў. Высновы, атрыманыя аўтарам, былі пададзеныя ў выглядзе філасофскага спалучэння разрозненых навуковых ідэяў, выказаных раней у дачыненні да розных з’яваў прыроды. Ужо ўлетку 1888 года праца I. Яркоўскага з’явілася ў Друкуспачатку на французскай мове, а ў 1889 годзе ў пашыраным і дапрацаваным выглядзе — на расейскай мове.