• Газеты, часопісы і г.д.
  • У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі  Вольга Гапоненка

    У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 70с.
    Мінск 1993
    37.07 МБ
    9
    ковскнх доказывает право на дворянское пронсхожденне, действнтельно суіцествует н теперь в Днсненском у. Днсненскнй уездный Предводнтель дворянства прн отзыве от 6 марта 1847 г. за № 387 препроводнл свндетельство, выданное лнцом рода Ярковского в том, что по случаю неурожая действнтельно нет состояння представнть на гербовой бумаге перевод с документов о дворянском рода своего пронсхожденнн» *.
    Маленства Яся Яркоўскага прайшло на беразе Асвейскага возера. Напэўна, часта забягаў ён у парк Шадурскага, дзе, як у казцы, стаялі магутныя дубы. Час не вельмі змяніў гэты парк і ў нашыя дні.
    Хлопчыку было ўсяго тры гады, калі ён страціў бацьку. Застаўшыся практычна без сродкаў для існавання, яны з маці Казімірай Станкевіч праз некаторы час перасяляюцца ў Маскву. Тут яна атрымала месца гувернанткі з правам трымаць пры сабе сына.
    Янка Яркоўскі рос, а разам з ім раслі клопаты маладой маці аб тым, каб даць сыну вартую адукацыю. Пачатковую адукацыю ён атрымаў у школе пры Петрапаўлаўскай царкве ў Маскве, а потым на скарбовы кошт быў прыняты ў Маскоўскі Александрынскі сіроцкі кадэцкі корпус.
    НАВУЧАННЕ У КАДЭЦКІМ КОРПУСЕ
    Кадэцкія карпусы — сярэднія прывілеяваныя вайсковыя навучальныя ўстановы — вядуць свой пачатак у Расеі з 1732 года. У тым годзе імператрыцай Ганнай Іванаўнай у С.Пецярбурзе для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да вайсковай службы быў адчынены першы кадэцкі корпус. Ствараючы кадэцкія карпусы, урад ішоў насустрач дваранству, якое ў ліку іншых прывілеяў для сябе патрабавала права служыць у войску толькі ў якасці афіцэраў. Дзеці дваран прымаліся ва ўзросце ад
    * Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Беларусі, фонд 319, вопіс 1, справа 351, аркуш 425—426; справа 332, аркуш 70; справа 1169, аркуш 58—59; вопіс 2, справа 3775, аркуш
    10
    9,5 да 11 гадоў. Выключэннем быў Аляксандраўскі і 1шы Маскоўскі кадэцкія карпусы^ куды бралі хлопчыкаў ва ўзросце ад 6 да 8 гадоў.
    1853 год... Янку Яркоўскаму споўнілася дзевяць гадоў. А гэта значыць, што трэба было думаць, дзе яму вучыцца далей. У гімназію шлях быў закрыты з прычыны непамерна высокай платы за навучанне. Агульную адукацыю ён мог атрымаць толькі за «скарбовы кошт».
    Выбар быў зроблены: на доўгія дзевяць гадоу «дарога ў людзі» ляжала праз Александрынскі кадэцкі корпус, які быў адчынбны ў 1852 годзе ў Маскве для дзяцейсіротаў ваенных і грамадзянскіх штаб і оберафіцэраў з патомнага дваранства.
    Усе неабходныя дакументы — пасведчанні аб дваранстве з Герольдыі, аб нараджэнні і хрышчэнні, аб здаровым целаскладзе, прышчэпцы воспы, здольнасці да вайсковай службы і сіроцтве — былі пададзеныя разам з прашэннем на імя галоўнага начальніка вайскованавучальных устаноў у Маскоўскую апякунскую раду. Менавіта яму было дадзена права адбору дзяцейсіротаў для ўтрымання іх у Александрынскім кадэцкім корпусе.
    Паспяхова здаўшы экзамен, на якім патрэбна было паказаць свае веды ў рускай мове і арытметыцы, а таксама законе Божым, Іван Яркоўскі стаповіцца курсантам кадэцкага корпуса.
    Поўны курс навучання падзяляўся на тры аддзелы: падрыхтоўчы (тэрмінам 2 гады), агульны (4 гады) і спецыяльны (3 гады). Курсанты атрымлівалі агульнаадукацыйную падрыхтоўку па такіх дысцыплінах, як руская мова і пісьменства, французская і нямецкая мовы, арытметыка, алгебра, геаметрыя, механіка, астраномія, гісторыя, фізіка, хімія, геаграфія, артылерыя, тактыка, ваенная тапаграфія. Акрамя таго, выкладаліся закон Божы, гімнастыка, фехтаванне, танцы і вершніцтва.
    3	асаблівай цікавасцю Іван Яркоўскі наведваў заняткі па матэматыцы і механіцы. Гэтая любоў да дакладных дысцыплін была заўважаная. На адным з урокаў ён, здзівіўшы вучняў, прапанаваў канструкцыю дальнамера, за што атрымаў пахвалу настаўніка. А вялікі князь Міхаіл Іванавіч падара
    11
    ваў яму залаты гадзіннік, Відаць, не часта вучні вайсковых навучальных устаноў праяўлялі такую кемлівасць і вынаходлівасць.
    У 1862 годзе прапаршчык артылерыі Іван Яркоўскі быў накіраваны на Кзўказ. Спачатку ў Пятроўску, а потым у ЦямірХаньШуры ён праслужыў шэсць гадоў *.
    Добрыя ўспаміны аб службе ў Каўказскай ваеннай акрузе засталіся ў I. Яркоўскага на доўгія гады. «Асяроддзе было інтэлігентнае, усіх цікавіла літаратура, шмат чыталі»,— звычайна так пачынаў ён свае роспаведы аб гадах вайсковай службы ў сямейным коле. Але такое жыццё не магло задаволіць яго дапытлівага розуму. I. Яркоўскі вельмі хацеў прадоўжыць сваю адукацыю і наважыўся паступіць у Ваеннаінжынерную акадэмію. Гэтыя намеры не ажыццявіліся з прычынаў, якія ад яго не залежалі. Няўдача, аднак, не збянтэжыла яго.
    I хоць за шэсць гадоў сваёй вайсковай службы I. Яркоўскі прывык да пэўнага становішча, да спакойнага жыцця, да кола сяброў, тым не менш ён адважваецца перамяніць свой лёс, паспрабаваць уласнымі сіламі прабіць сабе шлях. Ен разумеў, што трывала стаць на ногі ў гэтым складаным самастойным жыцці ён зможа, толькі атрымаўшы вышэйшую адукацыю.
    Яшчэ ў дзяцінстве ў I. Яркоўскага праявілася тэхнічная накіраванасць розуму. Жаданне майстраваць з гадамі перарасло ў любоў да тэхнікі. 1 аму, калі патрэбна было выбіраць месца навучання, шалю вагаў перацягнуў С.Пецярбургскі практычны тэхналагічны інстытут. Істотны ў гэтым выбары быў і грашовы бок справы — плата за навучанне ў Тэхналагічным інстытуце была меншая, чым у прэстыжных Маскоўскім і Пецярбургскім універсітэтах.
    I. Яркоўскі едзе ў Пецярбург і ў 1868 годзе становіцца студэнтам С.Пецярбургскага практычнага тэхналагічнага інстытута.
    * Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў С.Пецярбурга фонд 492, вопіс 2, справа 4341, аркуш 7—7 адг.
    12
    ТЭХНАЛАПЧНЫ ІНСТЫТУТ — ЗА ДВА ГАДЫ
    Развіццё капіталістычных адносін вьь клікала глыбокія зрухі ў арганізацыі расейскай навукі. Новы тып вытворчасці паставіў перад ёю асаблівыя патрабаванні. Прадпрымальнікі, зацікаўленыя ў развіцці навукі, давалі сродкі па падрыхтоўку кадраў для прамысловасці і сельскап гаспадаркі, фінансавалі асобныя даследванні і эксперыменты, непасрэдна звязаныя з вытворчасцю.
    Да 1900 года падвоілася ў параўнанні з 1861 годам колькасць вышэйшых навучальных устаноў. У гэтым часе былі заснаваныя Наварасійскі і Томскі універсітэты, Пятроўская сельскагаспадарчая акадэмія, Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, харкаўскія тэхналагічны і электратэхнічны інстытуты. З’явіўся новы ў расейскай вышэйшай школе тып інстытутаў — політэхнічны (у Рызе, Кіеве, Томску), а таксама першыя ў краіне навуковадаследчыя інстытуты — эксперыментальнай медыцыны і Галоўная палата мер і вагаў. Адным з першых інстытутаў тэхнічнага профілю ў Расеі быў С.Пецярбургскі практычны тэхналагічны інстытут.
    13 жніўня 1828 года міністр фінансаў Я Канкрын зрабіў камітэту міністраў прапанову аб заснаванні ў Пецярбурзе Тэхналагічнага інстытута *. Галоўная мэта, якая мелася на ўвазе,— жаданне «спрыяць распаўсюджванню і трываламу ўсталяванню мануфактурнай прамысловасці ў імперыі, падрыхтаваць людзей з дастатковымі тэарэтычнымі і практычнымі ведамі для кіравання фабрыкамі або іх асобнымі часткамі (з указа Мікалая I Сенату з нагоды заснавання інстытута).
    Асаблівая ўвага надавалася азнаямленню выхаванцаў інстытута з адпаведнымі рамёствамі і набыццю імі практычных навыкаў, што адлюстра
    * Першапачаткова, у 1825 годзе, меркавалася заснаваць Тэхналагічны інстытут у Маскве. Выкладанне павінна было весціся ў форме публічных лекцыяў для ахвотнікаў. Але арганізаваная па такой сістэме навучальная ўстанова не мела поспеху, бо «да спосабу навучання сродкамі публічных лекцыяў наш прамысловы клас яшчэ не прывучаны».
    13
    валася нават у пачатковай назве — «практычны інстытут». «Школа майстроў» — так неафіцыйна называлі С.Пецярбургскі тэхналагічны інстытут у першыя дзесяцігоддзі яго існавання.
    Да 1868 года інстытут быў канчаткова ператвораны ў вышэйшую навучалыіую ўстанову. Былі перагледжаныя і прынятыя новыя праграмы са значным павелічэннем колькасці гадзін на прыродазнаўчыя дысцыпліны, пабольшала сродкаў для забеспячэння навучальных лабараторыяў прыладамі і прыстасовамі.
    Іван Яркоўскі прыйшоў у інстытут у тым узросце, калі большасць студэнтаў закончвала яго. Падганяў час. Ен паспяхова здае экзамены і паступае адразу на другі курс механічнага аддзялення.
    Вучыцца было складана, але вельмі цікава. Рэарганізацыя прывабіла сюды новых выкладчыкаў. Пры канцы 60х гадоў тут выкладалі вядомыя вучоныя: Д. Мендзялееў, Р. Ленц, П. Петрушэўскі ды іншыя. Рэктарам быў абраны М. Ермакоў. Студэнтаў было няшмат: трохі больш за 200 чалавек на абодвух аддзяленнях — механічным і хімічным.
    Інстытут даваў вучням добрую магчымасць для самастойных даследванняў. Машынны дом, механічная, сталярная, ліцейная майстэрні, якія ўяўлялі сабой заводскія цэхі ў мініяцюры, былі адчьіненыя для студэнтаў увесь вольны ад тэарэтычных заняткаў час. Праверыць «сваімі рукамі» правільнасць навуковых законаў, самім правесці, хоць на элементарным узроўні, самастойнае даследванне электрычных і аптычных з’яваў, хімічных пераўтварэнняў дазвалялі фізічная і хімічная лабараторыі, забяспечаныя сучаснымі прыладамі, абсталяваннем.
    Яркоўскага цікавіла многае. Яго вабіла тэхніка, хацелася пакратаць рукамі кожную дэталь паравоза, як мага болей даведацца аб рабоце вузлоў рухавікоў. Яму хацелася самому праверыць, ці меў рацыю Фарадэй наконт азначэння інтэрферэнцыі, ці на самай справе цеплыня спамерная (прапарцыянальная) «страчанаму руху».
    Ужо ў Тэхналагічным інстытуце выявілася імкненне I. Яркоўскага, з аднаго боку, да тэхнікі, з
    14
    другога — да фізічных даследванняу. I гэтае пад войнае захапленне стала сэнсам яго жыцця.
    He маючы вялікіх сродкаў, I. Яркоўскі спяшаецца скончыць інстытут. Увесну 1869 года ен здае ўсе экзамены першага курса і частку за другі курс. Веды па гэтых прадметах цалкам задаволілі экзаменатараў. Таму Навучальны камітэт інстытута * дазваляе I. Яркоўскаму здаць астатнія экзамены другога курса і за ўвесь трэці курс, так што да пачатку новага навучальнага года ён становіцца ўжо стыпендыятам чацвертага курса.
    За гэты час I. Яркоўскі дадаткова да стыпендыі мае толькі выпадковыя заробкі (за падрыхтоўку праектаў, рысункаў і г. д.). ён таксама выдае табліцу множання да 1000, якая тады, прьі адсутнасці вылічальных лінеек і арытмометраў, уяўляла сабой вялікую зручнасць **.