• Газеты, часопісы і г.д.
  • У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі  Вольга Гапоненка

    У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі

    Вольга Гапоненка

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 70с.
    Мінск 1993
    37.07 МБ
    Яшчэ у 1820 годзе ў паведамленні Г. Эрстэда аб адкрыцці электрамагнетызму была выказаная ідэя электрамагнітнай прыроды святла. У 1832 годзе па гэтым пытанпі выказваў здагадкі М. Фарадэй і ў даленшым ён пацвердзіў іх слушнасць адкрыццём авароту роуніцы палярызацыі святла пад уздзеяннем магнітнага поля. У сярэдзіне 50х гадоў В. ВэОер і 1 . Кольраўш вызначылі, што стасунак электрамагнітнай адзінкі току да электрастатычнай cvпадае з хуткасцю святла. Тым не менш для бальшыні фізікаў уяўленне пра святло як пра электоамагштны працэс было настолькі незвычайнае і чужое, што і пасля выхаду ў свет прац Дж. Максўэла яно доуга не знаходзіла прызнання.
    Неадлучнай часткай прыродазнаўства XIX стаіоддзя заставалася ідэя пра існаванне эфіру Ідэю зфіру, які запаўняе прастору ў канцоўных ці бясконцых маштабах, падзялялі ўсе выдатныя вучоныя м1Н^ага: Х ¥ЙГТ’ А Ньютан> М. Ламаносау, М. Фарадэм Дж. Максўэл, Л. Лёрэнц і многія іншыя. Ь 1713 годзе А. Ньютан пісаў: «Думка пра тое, шго здольнасць выклікаць прыцягненне магла <ыць неадлучнай, нутраной уласцівасцю рэчыва і што адно цела магло ўздзейнічаць на другое праз пустэчу на адлегласці_, без удзелу чагосьці, што пераносіла б дзеянне і сілу ад аднаго да другога уяўляецца мне настолькі абсурднай, што няма, ’як 'я мяркую, чалавека, здольнага думаць пафіласофску, 26
    якому яна прыйшла б да галавы>>. 3 уяўлення аб эфіры як пераносчыку электрамагнітных хваляў зыходзілі М. Фарадэй і Дж. Максўэл, ствараючы электрамагнітную тэорыю святла. На тэорыі эфіру была пабудаваная ўся класічная электрадынаміка. д Мендзялееў ў першапачатковым накідзе перыядычнай сістэмы хімічных элементаў пакінуў нават спецыяльнае нулявое месца перад вадародам для часцінкі эфіру. Да тэорыі эфіру былі.прыстасаваныя і цудоўныя пераўтварэнні Лёрэнца, і рэлятывісцкая формула складання хуткасцяў. Гіпатэтычны эфір як сукупнасць «першапачатковых часцінак» цвердых, непранікальных, якія знаходзяцца ў няспынным руху, ляжаў у аснове ўяўленняў аб структуры рэчыва і с'ілах узаемадзеяння паміж малекуламі.	* .
    Цікавыя і таямнічыя фізічныя з’явы не пакшулі абыякавым I. Яркоўскага. Знаёмства з навуковымі працамі сусветна вядомых фізікаў у арыпнале дазволіла яму сфармаваць сваё стаўленне да тых складаных фізічнахімічных працэсау і з явау, якія былі вядомыя ў другой палове XIX стагоддзя. Пры канцы 70х гадоў у выніку шматгадован тэарэтычнай працы і разважанняў I. Яркоўскі прапанаваў «кінетычную» гіпотэзу.
    Сёння некаторыя з ідэяў вучонага здаюцца фантазіяй іх аўтара. У некаторых чытачоў паасобныя цытаты з кніг I. Яркоўскага, магчыма, выклічуць усмешку, магчыма — сумнеў у мэтазгоднасці самога разгляду кінетычнай гіпотэзы. Але як бы ні был0___Гэта старонкі гісторыі прыродазнаўчан думкі Беларусі і гісторыі навукі наогул, грэбаваць якімі мы не маем права.
    He забывайма, што чалавек, якому прысвечана гэтая кніжка, жыў больш за стагоддзе таму, калі яшчэ не была прынятая ідэя электрамагнітнага поля калі атам лічыўся найдрабнейшан часцінкан матэрыі калі была папулярная гіпотэза аб эфіры як носьбіце ўсіх электрычных, магнітных і аптычных з’яваў.
    * /. Яркоўскі дасканала валодаў французскай, ангельскай і нямецкай мовамі.
    27
    НАВУКОВЫЯ погляды ДАСЛЕДЧЫКА
    «Калі я буду настолькі шчаслівы што маю кнігу прачытаюць, што яна выкліча спрэчкі нават калі мае ідэі і адвергнуць, то й тады мае намаганні не будуць дарэмныя, мой час не будзе страчаны, бо для доказу, што я не маю рацыі, неабходна будзе працаваць у тым кірунку, які да гэта™ Часу бьіУ занядбаны, і, такім чынам, навуковым даследванням будзе дадзены новы штуршок». Гэ™МЛ словам‘ L Яркоўекі закончыў прадмову да сваен першан кніп, выдадзенай у 1888 годзе пад назовам «Hypothese cmetique de la gravitation universe,le, en connexion avec formation des elements chimiques». У ен аўтар паспрабаваў стварыць мадэль Сусвету з яго складанымі фізічнахімічнымі з явамі, абашраючыся на ідэю пра існаванне матэрыяльнага эфіру, і ўсім з’явам прыроды даў кінетьічнае тлумачэнне на аснове руху і ўзаемадзеянXZX?v ГЭТЭГ“а Э*ФУ' Паколькі ДУМКІ, выказаныя ў рам у гэтам кнізе, у ненкай ступені разыходзіліся з прызнанымі на той час у навуцы, кніга не была пушчаная у продаж. Усе 300 паасобнікаў аўтар сам разаслаў навукоўцам. Менавіта таму ён абраў дастаткова распаўсюджаную ў навуковым свеце французскую мову. «Я меў гонар атрымаць шмат лістоу^з усіх краін свету, некаторыя з іх змяшчалі каштоуныя для мяне заўвагі, якія далі мне магчымасць папоушць і лепш высветліць мае першапачатковыя думкі, а таксама выправіць памылкі — напіша потьім I. Яркоўскі,—Але я далёкі ад думкі, каб і у наяуным, выпраўленым выглядзе праца магла лічыцца дастаткова закончанай. Закранутая мною галша занадта шырокая для таго, каб адзін чалавек мог з ею справіцца, не зрабіўшы ўпушчэнняу, нават памылак» *. у 1889 годзе кніга I. Яркоўскага «Сусветнае прыцягненне як вынік утварэння
    28
    важкай матэрыі ўнутры нябесных целаў. Кінетычная гіпотэза» выйшла на расейскай мове.
    У якасці зыходнага прынцыпу I. Яркоўскі, далучыўшыся да прыхільнікаў атамістычнай будовы матэрыі, разглядаў эфір не суцэльным. Цвёрдыя атамы эфіру былі падзелены паміж сабой выкл^ючна пустэчай. Гэты цвёрды атам — «найпрзсцепшая, надзвычай малая, цалкам цвёрдая часцінка матэрыі, якая не валодае ніякімі ўласцівасцямі і сіламі, акрамя прыцягнення, непранікальнасці і інерцыі». Трэба адзначыць, што погляд на атам як найдрабнейшую часцінку матэрыі праіснаваў да 1897 года.
    Паводле гіпотэзы I. Яркоўскага, цвёрдыя атамы, з якіх складаюцца ўсе целы, мала адрозніваюцца паміж сабой вагою; форма іх сферычная. Яны не застылыя, а ўвесь час рухаюцца. Прычым для„ апісання гэтага руху падыходзяць законы адзінан вядомай тады класічнай механікі. «Няма прычын меркаваць, што атамы толькі дзеля сваёй малечыні будуць падпарадкоўвацца іншым законам, чым тыя, пра якія нам кажа механіка»,—пісаў ён у 1888 годзе, калі яшчэ не былі адкрытыя ні электрон, ні кванты электрамагнітнага поля. Аднак меркаванне пра тое, што атамы нв абавязаны быць непадзельнымі, лунала ў атмасферы дыскусій. I. Яркоўскі акуратна спасылаецца на сваіх папярэднікаў, але тэзіс пра падзельнасць атамаў распрацоўвае з такой паслядоўнасцю, якой мала хто з іх дасягаў.
    Разглядаючы рух атамаў, ён прыходзіць да высновы пра існаванне «схаванай» энергіі, у якую пераўтвараецца кінетычная энергія іх руху пры сутыкненні. I. Яркоўскі прыпісваў часцінкам эфіру здольнасць зрастацца пры пэўным ціску ў атамы звычайных элементаў. Ен лічыў, што ў цэнтры Зямлі ды іншых нябесных целаў такі ціск дасягаецца. Яго абумоўлівае эфір, які з усіх бакоў пранікае скрозь паверхню целаў. Менавіта таму, на ягоную думку, маса нябесных целаў павінна ўвесь час узрастаць.
    Рэчыва, якое ўтвараецца пры сутыкненні цвёрдых атамаў, атрымала ў кінетычнай гіпотэзе Яркоўскага назву «першапачатковае». Яно ўяўляе сабой сукупнасць нерухомых атамаў, якія судакранаюцца. Пры гэтым «схаваная» энергія адыгрывае ролю
    29
    ўтрымальніка атамаў эфіру пры ўтварэнні хімічных элементаў. Паколькі атамы эфіру шчыльна датыкаюцца адзін да другога, «першапачатковае рэчыва несціскальнае, а значыць, яно абсалютна цвёрдае» У выніку ўзаемадзеяння накіраванага руху атамаў эфіру з хімічнымі элементамі ўтвараюцца ўстойлівыя структуры, якія даследчык вызначае як фізічныя атамы розных целаў.
    Чаму ён аддае перавагу менавіта цвёрдаму атаму? Іэтаму ёсць простае тлумачэнне. Вядомыя да таго часу не толькі хімічныя, але і фізічныя з’явы настонліва паказвалі на неабходнасць прызнання атамістычнай будовы рэчыва. Адным з важкіх аргументаў на яе карысць былі даследванні спектральнагаскладу газаў. Аднак у прыхільнікаў атамістычнан будовы не было пэўнай згоды ў пытанні пра тое, што ўяўляе сабой атам. Мадэлі атама У. Томсана як сукупнасці бясконцых малых колцаў аднароднан, несціскальнай вадкасці, якія круцяцца, і атама Р. Башковіча, які ўяўляўся цэнтрам сілаў, мелі свае перавагі пры тлумачэнні фізічных з’яваў. Цверды атам гэтую «найдрабнейшую часцінку матэрыі», прапанаваную яшчэ ў вучэнні Дэмакрыта, I. Яркоўскі лічыў найбольш простым і зразумелым для тлумачэння фізічнахімічных працэсаў, у тым ліку і перш за ўсё пры даследванні прычынаў узнікнення сілаў прыцягнення і адштурхоўвання.
    Ен разумеў, што зварот да цвёрдага атама будзе сустрэты навукоўцамі насцярожана. «Цвёрды атам» сапраўды стаўся аб’ектам крытыкі, пачатак якой паклаў прафесар фізікі Казанскага універсітэта Д. Гальдгамер. «Мяне могуць папракнуць, што я грунтую сваю працу на сумнеўных і недаказальных палажэннях, а менавіта: атамістычнае вучэнне, прызнанне цвёрдага атама і адмаўленне сілаў, уласцівых матэрыі,—пісаў I. Яркоўскі ў 1889 годзе. — У гэтым разе маімі апанентамі з’яўляюцца ўсе тыя, хто прызнае матэрыю, здольную дзяліцца да бясконцасці, каго не задавальняе цвёрды атам, а таксама ўсе, хто прыпісвае матэрыі ўласцівасць узаемна прыцягвацца. Але хіба мае апаненты маюць неабвержныя доказы на карысць сваіх меркаванняў? Калі б надобныя доказы існавалі, то гэтыя пытанні
    30
    перасталі б быць спрэчнымі. Аднак доказаў яшчэ няма, і ніводнае з гэтых меркаванняў не можа лічыцца пераканаўчым. Вось чаму я і не думаю лічыць тыя высновы, да якіх далучаюся, за бясспрэчныя і неабвержныя».
    У I. Яркоўскага пры адсутнасці неабвержных ісцін у навуцы для доказу справядлівасш зыходных палажэнняў тэорыі адзіна магчымым быў падыход, які ў матэматыцы завецца доказам ад працілеглага. Нібыта адказваючы сваім апанентам, у другім выданні кнігі «Сусветнае прыцягненне», якая пабачыла свет у 1912 годзе ўжо пасля смерці аўтара, I. Яркоўскі напіша: «Не паручуся за дакладнасць узятагамною за аснову палажэння; дапусцім на некаторы час, што яны правільныя, і возьмем іх за зыходны пункт. Калі мы шляхам строга лагічных разважанняў будзем даведзеныя да абсурду, то гэта паслужыць яскравым доказам таго, што нашы падставы памылкбвыя. Але калі атрыманыя высновы будуць згодныя з тымі, што мы назіраем у прыродзе, то гэта дасць нам права зрабіць выснову, што і прынятыя намі падставы калі не цалкам правільныя, то ў кожным разе блізкія да праўды». .
    Як маглі пярэчыць гэтаму сучаснікі I. Яркоускага?
    МАДЭЛЬ СУСВЕТНАГА
    ПРЫЦЯГНЕННЯ ЯРКОУСКАГА