Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Яворскі Дамінік дваранін з маёнтка Плянта Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся на службе ў КП, дзе далучыўся да паўстанцаў. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 і канфірмацыі галоўнака-
мандуючага 1-й арміі ад 12.1.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 34, спр. 3569, арк. 116; РДВГА-8, арк. 365.
Яворскі Мікалай селянін памешчыка Ю. Абуховіча з маёнтка Сядзельнікі Мазырскага пав. Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у сутыкненні пад Міхалкамі. Узяты ў палон. Рашэннем МГСК ад 21.12.1831 аддадзены ў салдаты. НГАБ-5, арк. 148 адв.; РДВГА-11, арк. 449.
Яворскі Стэфан (Станіслаў) (21.8.1788-20.11.1871) са Слуцкага пав. Мінскай губ., н. у Нясвіжы, сын Леана і Эльжбеты, адстаўны ппар. польск. войскаў. У паўстанні з 23.1.1831 ппар. 5 ул. палка, 3.4.1831 пар., 11.8.1831 кап., удзельнічаў у бітве пад Грохавам, 30.8.1831 атрымаў залаты крыж. 4.8.1832 прыбыў у Францыю. 3 21.3.1835 член ПДТ. Аслеп, жыў у кляштары св. Казіміра. Ksi^ga pamiqtkowa. S. 138; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 187; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 115, 307; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 213; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 63; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 263.
Ягалкоўскі Юзаф з Гродзенскай губ., ппар. кобрынскай інваліднай каманды. У паўстанніз 3.12.1830, 9.6.1831 ппар. 10 ул. палка, паранены чатырьі разы. Прыбыў у Францыю ў крас. 1832. 3 6.7.1836 член ПДГ. РДВГА-8, арк. 366; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 115; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 186; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 69; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 240.
Ягнешка Ян селянін памешчыцы Эйсмантавай з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Меў намер далучыцца да паўстання, па дарозе арыштаваны казакамі. Па рашэнню ГГСК атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 365.
Ядзіда з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 333.
Ядко Вінцэнт памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація. Быў прызначаны памочнікам каменданта Куржанецкага ключа, аднак абавязкаў не выконваў. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 вызвалены ад суда. НГАБ-5, арк. 159.
Ядко Мікалай дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад
8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, пасля вяртання атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 159; РДВГА-8, арк. 132.
Ядко Эразм дваранін з Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 132.
Ядкоўскі Іван дваранін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Д. Хлапоўскага. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 133.
Ядкоўскі Леан з Гродзенскай губ., студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Далучыўся да паўстанцаў. Эмігрыраваў. Рашэннем гродзенскага губ. праўлення ад 24.7.1835 прызнаны выгнаннікам. НГАБ. ф. 1416, eon. 4, спр. 4373, арк. 1; РДВГА-8, арк. 133.
Яжэўскі Вінцэнт селянін памешчыка Гаціскага з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. З’явіўся з раскаяннем. Парашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 105.
Язвінскі Вінцэнт (н. 1795) памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., н. у Мінску, ппар. коннай артылерыі польск. войскаў. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў, начальнік штаба. Затым ппар. польск. войскаў. Па рашэнню МГСК ад 24.9.1832 яго справа накіравана галоўнакамандуючаму 1-й арміі, загадам якога апошні вызвалены ад пакарання. НГАБ-5, арк. 149; РДВГА-11, арк. 449; AGAD, KRW, пг 553; Zienkowicz J. Powstanie powiatu oszmianskiego. S. 39; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 215; Dangel S. Rok 1831. S. 131.
Язвінскі Ігнацій памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Ваўчкі, сын Фелікса. Абраны членам вілейскага ўрадавага к-та, абавязкаў не выконваў. Па рашэнню МГСК ад 29.10.1831 аднесены да 2 разр. зл., аднак 5.5.1832 атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 149 адв.; РДВГА-11, арк. 449; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Язерскі Васіль дваранін з казённага маёнтка Сакалова Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Быў паранены. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 131; РДВГА-8, арк. 106.
Язерскі Міхал з Гродзенскай губ., вучань Навагрудскага дамініканскага вуч. Далучыўся да атрада Ю. Кашыца ў Рыдзюках. 3 атрадам Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у
Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Апынуўся за мяжой, прасіў літасці. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 106; DS. Т. 6. S. 386.
Язерскі Цыпрыян селянін памешчыка Гацінскага з маёнтка Пярэсека Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 105.
Якавіцкі з Гродзенскай губ., адвакат лідскіх прысутных месц. Меў тайныя зносіны з паўстанцамі, вёў перапіску. Па рашэнню ГГСК аднесены да 3 разр. зл. РДВГА-8, арк. 367.
Якавіцкі Гілярый памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Казіміра, межавы суддзя. Прызначаны паўст. камендантам, абавязкаў не выконваў. Аддадзены пад паліцэйскі нагляд. НГАБ-5, арк. 150 адв.; РДВГА-11, арк. 451; Dangel S. Rok 1831. S. 131.
Якавіцкі Іван памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ксаверыя. Прызначаны паўст. камендантам Курылавіцкага ключа, абавязкаў не выконваў. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 151; РДВГА-11, арк. 451.
Якімовіч Казімір дваранін з маёнтка Стайкі Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрада Г. Дэмбінскага, з якім адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 367.
Якімовіч Юзаф з Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, меў дачыненне да падзей у Маладзечне, пратакол МГСК ад 2.1.1832. РДВГА-11, арк. 450; Dangel S. Rok 1831. S. 130.
Якімчук Андрэй селянін памешчыка Высоцкага з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы. Затым уведзены ў склад 1 пях. палка, з якім адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 367.
Якубоўскі Вінцэнт з Віленскай губ., сакратар ашмянскага пав. маршалка. 4.4.1831 абвясціў у Ашмянах маніфест і Акт канфедэрацыі. Накіраваны ашмянскім паўст. к-там для разгортвання дзеянняў у Свянцянскі пав. У мяст. Налібокі абвясціў аб вызваленні сваіх сялян з-пад прыгонніцтва. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 7, 9; Гарбачоеа В.В. Дыпламатыя. С. 60; Улаіцнк БІ.Н. Пребпосылкй крестьянской реформы. С. 452.
Якубоўскі Ігнацій (п. 1856 (I860?)) дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., ключвойт. Схаваў сабраную ў насельніцтва зброю. Эмігрыраваў у Францыю, член ПНК. (Па звестках М. Пашкевіча 9.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 17.3.1841 жыў у г. Глазга). НГАБ-5, арк. 151 адв.; РДВГА-11, арк. 452; AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Paszkiewicz М. Lista emigrantow. S. 76.
Якубоўскі Міхал селянін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Д. Рамарына, пасля заканчэння ваен. дзеянняў бадзяўся ў КП. Арыштаваны і дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 1 1.3.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. 15.4.1833 выехаў на Каўказ. НГАБ-5, арк. 152 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 243; РДВГА-8, арк. 368.
Якутовіч Іван дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрада Г. Дэмбінскага, з якім адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 369.
Яленскі з Мінскай губ. Знаходзіўся сярод дзісенскіх паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 345.
Яленскі Іван дваранін з Мазырскага пав. Мінскай губ., сын Паўла. Служыў у апалчэнні, узяты ў палон. У 1838 ведаў пра намеры Ш. Канарскага, але не данёс. Па рашэнню МГСК за ўсе дзеянні прызначаны да высылкі з краю. НГАБ-5, арк. 134; РДВГА-11, арк. 119.
Яленскі Напалеон памешчык з Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1831 удзельнічаў у падзеях у Мазырскім пав. У 1833 з’яўляўся эмісарам Булаўскага ў Мінскай губ. У 1835 меў дачыненне да справы Ш. Канарскага, выконваў абавязкі сакратара Саюза польск. народа па Мазырскаму пав. Прынята рашэнне саслаць радавым у Каўказскі асобны корпус да выслугі без пазбаўлення шляхецтва. РДВГА-11, арк. 122; Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй. С. 192.
Яленскі Юзаф уніяцкі пробашч з Дзісенскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Юдзічын. Добраахвотна далучыўся да паўстанцаў, прысягнуў, капелан у палку В. Брахоцкага. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў з’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 7.8.1831 аднесены да 2 разр. зл. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 8.6.1832 амнісціраваны. НГАБ-5, арк. 134 адв.; РДВГА-11, арк. 120.
Ялец дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 346.
Яндржыеўскі Ігнацій шляхціц з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Хаваў I. Адахоўскага. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 28.7.1832 атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 134 адв.; РДВГА-11, арк. 123.
Янішэвіч Мацвей (н. 24.2.1794) з Мінскай губ., н. у в. Кавалі, сын Людвіка і Разаліі Шаблошын. У паўстанні радавы 4 палка пешых стральцоў, адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю. РДВГА-11, арк. 453; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 163.
Янкоўскі Антоній селянін памешчыка I. Мікульскага са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў 1 ул. палку. Адышоў у Прусію, інтэрніраваны. ГІа рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 369.
Янкоўскі Антоній (п. 1833) з Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, удзельнічаў у падзеях у Маладзечне, пратакол пасяджэння МГСК ад 2.1.1832. РДВГА-11, арк. 454.
Янкоўскі Вацлаў з Віленскай губ. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў, кап. кавалерыі. ZienkowiczJ. Powstaniepowiatu oszmianskiego. S. 39.
Янкоўскі Вінцэнт памешчык з Ваўкавыскага і Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 371.