Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
В. В. ГАРБАЧОВА
БІЯБІБЛІЯГРАФІЧНЫ СЛОЎНІК
УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАННЯ 1830-1831 гг. НА БЕЛАРУСІ
В. В. ГАРБАЧОВА
УДЗЕЛЬНІКІ ПАЎСТАННЯ ШО-ШІгг. НА БЕЛАРУСІ
БІЯБІБЛІЯГРАФІЧНЫ СЛОУНІК
Мінск Выдавецкі цэнтр БДУ 2006
УДК 016:947,607(092)+947.607(092)(01)
ББК 91.9:63(4Бен)+63(4Бен)4-8яі
Г20
Навуковы рэдактар доктар гістарычных навук, прафесар У /. Навіцкі
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар |у М. Міхнюк\ кандыдат гістарычных навук, дацэнт У А. Сосна
Гарбачова, В. В.
Г20 Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. наБеларусі:біябібліягр.слоўн.
/ В. В. Гарбачова. — Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2006. — 400 с.
ISBN 985-476-374-9.
У біябібліяграфічным слоўніку на аснове сабранага матэрыялу з архіўных і бібліятэчных сховішчаў Беларусі, Расіі, Літвы, Францыі і Польшчы прадстаўлены персаналіі ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі. У адпаведнасці з вызначанай структурай артыкулы ўключаюць звесткі пра месца жыхарства, узрост, сацыяльнае паходжанне паўстанцаў, іх маёмасны статус, род заняткаў, узровень адукацыі, ступень удзелу ў паўстанні, а таксама пра іх далейшы лёс.
Адрасуецца гісторыкам, краязнаўцам, атаксамаўсім тым, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
УДК 016:947.607(092)+947.607(092)(01)
ББК 91.9:63(4Бен)+63(4Бен)4-8я 1
ISBN 985-476-374-9
© Гарбачова В. В., 2006
ПРАДМОВА
Паўстанне 1830-1831 гг. займае адметнае месца ў айчыннай гістарыяграфіі. Па-ранейшаму захоўваецца ўяўленне аб абмежаванасці яго тэрытарыяльнага распаўсюджвання, а таксама нешматлікасці і ананімнасці пераважнай большасці яго ўдзельнікаў. Аднак тыя звесткі, якія ўдалося сабраць, сведчаць пра даволі цікавыя і вельмі розныя лёсы і характары, аб’яднаныя барацьбой за адраджэнне былых шляхецкіх вольнасцей і страчанай дзяржаўнасці. 3 вялікай колькасці паўстанцаў аўтарам выбраны менавіта ўраджэнцы беларуска-літоўскіх зямель (у межах сучаснай Беларусі), а таксама тыя, хто працяглы час пражывалі на гэтай тэрыторыі. У выніку слоўнік склалі 2300 персаналій.
У дачыненні да такіх вядомых асоб, як Г. Дмахоўскі, А. Рыпінскі, I. Дамейка, Ф. Кеневіч, у айчынных энцыклапедычных выданнях даецца даволі поўная інфармацыя. Перад аўтарам стаяла іншая мэта. Па-першае, папоўніць ужо існуючыя звесткі, падкрэсліваючы менавіта іх дачыненне да падзей 1831 г. А, па-другое, уключыўшы іх у агульны пералік удзельнікаў паўстання, даць магчымасць чытачам уявіць і прааналізаваць логіку і эвалюцыю паўстанцкіх падзей. 3 гэтай жа мэтай уключаны персаналіі польскіх генералаў, атрады якіх прыбылі на дапамогу паўстанцам былога ВКЛ і мясцовым кіраўнікам, Ю. Двярніцкага, А. Гелгуда, Ф. Роланда, Д. Рамарына, С. Рожыцкага, Г. Дэмбінскага і Д. Хлапоўскага.
Выкарыстаныя пры складанні слоўніка архіўныя крыніцы можна класіфікаваць на асобныя групы, асноўную з якіх складаюць матэрыялы следчых камісій. Крыніцы гэтай групы змяшчаюць разнастайную інфармацыю пра ўдзельнікаў паўстання, што дазваляе вызначыць ступень удзелу ў паўстанцкіх падзеях, сацыяльны і маёмасны стан асоб, дачыненне да дзейнасці тайных павятовых камітэтаў і паўстанцкай адміністрацыі.
Следчыя матэрыялы па Мінскай губерні знаходзяцца ў фондах Мінскай следчай камісіі па справах аб паўстанні 1830-1831 гг., Канцылярыі мінскага губернатара, віцебскага, магілёўскага і смаленскага генерал-губернатара, віцебскага цывільнага губернатара, фондах мінскага часовага ваеннага губернатара, мінскага губернскага дэпутацкага
кіраўніцтва (НГАБ, ф. 561,295, 1297, 1430, 296, 319), Часовага дэпартамента ваенных пасяленняў і Канцылярыі галоўнага штаба яго імператарскай вялікасці (РДВГА, ф. 405, 35), матэрыялах Мінскай філіі Варшаўскага таварыства аховы помнікаў старажытнасці (AGAD, Zbior materialow Minskiego Kola Warszawskiego Towarzystwa Opieki nad Zabytkami Przeszlosci; далей: MMK).
Матэрыялы Віленскай губернскай следчай камісіі сканцэнтраваны ў фондзе Камісіі, створанай для вызначэння ступені віны ўдзельнікаў падзей 1831 г., дзе змяшчаецца інфармацыя аб дзейнасці паўстанцаў Дзісенскага, Ашмянскага, Свянцянскага, Віленскага паветаў (LVIA, f. 437).
Дзейнасць Гродзенскай губернскай следчай камісіі адлюстравана ў матэрыялах Галоўнага ваенна-судовага ўпраўлення (РДВГА, ф. 801), фондах Часовага дэпартамента ваенных пасяленняў і Канцылярыі галоўнага штаба я. і. в. (РДВГА, ф. 405, 35), фондзе Віцебскага губернскага праўлення (НГАБ, ф. 1416), фондзе Канцылярыі гродзенскага губернатара, фондзе Гродзенскай губернскай камісіі для вызначэння ступені віны ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. (НГАБ у г. Гродна, ф. 1, 4).
У адносінах да асоб, якія знаходзіліся пад наглядам паліцыі за дачыненне да падзей 1830-1831 гг. па Віцебскай і Магілёўскай губернях, складаліся спісы, якія знаходзяцца ў фондзе Канцылярыі генерал-губернатара віцебскага, магілёўскага і смаленскага (НГАБ, ф. 1297). Адсутнасць у Магілёўскай і Віцебскай губернях адпаведных следчых камісій не выключала правядзення расследавання ў адносінах да іх насельніцтва. Распаўсюджванне ў губернях супрацьурадавых адозваў выклікала стварэнне пад старшынствам віцебскага цывільнага губернатара ў 1833 г. спецыяльнай следчай камісіі, матэрыялы якой захоўваюцца ў фондзе Канцылярыі папячыцеля Беларускай вучэбнай акругі Міністэрства народнай адукацыі, а таксама ў ф. 1297 і 1430 НГАБ.
Каштоўныя звесткі ўтрымліваюцца таксама ў алфавітных спісах паўстанцаў. На аснове справаздач гарадскіх і земскіх паліцый, павятовых і губернскіх следчых камісій былі складзены пачатковыя спісы па асобных губернях. Так, па Мінскай губерні атрымалася 3 кнігі, якія ўвайшлі ў фонд Мінскай следчай камісіі па справах аб паўстанні 1830-1831 гг.1 Сабраны матэрыял падзелены на 4 асобныя графы: прозвішча, імя, імя па бацьку, сацыяльны статус і месца жыхарства;
1 НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр. 2-5. Трэцяя і чацвёртая справы ўтрымліваюць аднолькавы матэрыял.
пазіцыі, па якіх падазроны абвінавачваўся; у чым прызнаваўся вінаватым і вынесенае камісіяй рашэнне; кім і калі выносілася канфірмацыя. Менавіта на падставе гэтых матэрыялаў у далейшым складаліся абагульняючыя спісы. Часам у іх адсутнічае нумарацыя, не поўнасцю вытрымліваецца алфавітны парадак, сустракаюцца шматлікія паўторы, але тут ёсць факты, якія не былі перанесены ў канчатковыя спісы.
Пазней у 1835-1839 гг. на падставе пДпярэдніх матэрыялаў былі створаны абагульняючыя і ўдакладненыя “Алфавітныя спісы асоб, якія прымалі ўдзел у мецяжы” па Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Валынскай, Падольскай, Кіеўскай губернях і Беластоцкай вобласці. Гэтыя крыніцы знаходзяццаў ф. 1 Канцылярыі Ваеннага міністэрства РДВГА.
Па Віленскай губерні атрымалася 5 кніг, па Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай вобласці па 1, па Падольскай і Валынскай па 3, па Кіеўскай 2. Канчатковыя “Алфавітныя спісы” ўключаюць ужо 7 граф, якія фіксуюць парадкавы нумар; прозвішча, імя, імя па бацьку, “стан асобы”; узрост; ступень удзелу ў паўстанні; від пакарання; час выканання следчай камісіяй рашэнняў; асобныя заўвагі. Акрамя таго, змест “Алфавітных спісаў” дазваляе вызначыць агульную колькасць асоб па губернях, якія прыцягваліся следчымі органамі за ўдзел у паўстанні.
Другая графа спісаў, акрамя прозвішча і імя, змяшчае інфармацыю аб сацыяльнай прыналежнасці, родзе заняткаў адзначанай асобы. У адносінах да дзяржаўных сялян пазначаецца месца жыхарства (павет, губерня), для прыватнаўласніцкіх сялян прозвішча ўласніка, вёска, павет, губерня. Пра асоб прывілеяваных саслоўяў запісы найбольш нестандартныя: у адносінах да шляхецкага саслоўя адзначаецца месца жыхарства (павет, губерня); у дачыненні да студэнтаў месца навучання і сталага жыхарства; у дачыненні да чыноўнікаў і службоўцаў месца службы, пасада. Для духавенства ўказваецца кляштар, касцёл і месца іх знаходжання. Графа з адзнакай узросту звычайна застаецца незапоўненай. Графа з інфармацыяй аб прычыннасці да паўстання змяшчае і апісанне канкрэтнага ходу падзей, наступныя графы прыводзяць рашэнне судовых органаў у адносінах да далейшага лёсу падследных і іх маёмасці.
“Алфавітныя спісы” з’яўляюцца адной з важнейшых крыніц пры вызначэнні ўдзельнікаў паўстання. Так, у чацвёртай графе змяшчаюцца матэрыялы следчых спраў, большасшь з якіх не захавалася да нашага часу. На жаль, пры састаўленні спісаў адсутнічаў стандартны падыход. У адносінах да асоб прывілеяваных саслоўяў маюцца даныя або пра ха-
рактар заняткаў, або пра маёмасны стан, што ўскладняе уніфікацыю наяўнай інфармацыі па саслоўнай прыкмеце.
Пры характырыстыцы крыніц перш за ўсё трэба адзначыць, што найбольшую вартаць маюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў польскіх архіўных, бібліятэчных і музейных сховішчах. I на гэта ёсць пэўнае тлумачэнне.
Значная частка матэрыялаў, якія тычацца паўстання 1830-1831 гг., апынулася за межамі Беларусі, дзякуючы дзейнасці заснаванай у 1916 г. Мінскай філіі Варшаўскага таварыства аховьі помнікаў старажытнасці, якая імкнулася захаваць каштоўную для польскай грамадскасці культурную спадчыну.
Мінская філія складалася з 5 аддзелаў: секцыі старога Мінска, бібліятэчна-гістарычнага, мастацкага, архітэктанічнага і культурнага. Супрацоўнікамі гэтай установы ў адпаведнасці з вызначанымі сферамі зацікаўленасці быў распачаты працэс састаўлення пералікаў каштоўных помнікаў, якія знаходзіліся на абшарах Мінскай, Віленскай і Віцебскай губерняў. Акрамя гэтага яны заняліся складаннем бібліяграфічных паказальнікаў як польскіх, так і расійскіх выданняў, прысвечаных польскай гісторыі і культуры. Пэўнае месца адводзілася папулярызацыі дзейнасці тых выдавецкіх цэнтраў, якія адыгрывалі адметную ролю ў распаўсюджванні навуковых дасягненняў на беларуска-літоўскіх тэрыторыях. Да найбольш важных накірункаў філіі трэба аднесці дзейнасць па збору каштоўных прадметаў, сярод якіх значнае месца адводзілася архіўным матэрыялам, а таксама стварэнне ўмоў для якаснага захавання сабранай спадчыны. У разглядаемы гістарычны перыяд цікавым момантам у функцыяніраванні пазначанай арганізацыі з’яўляецца яшчэ адзін накірунак. Супрацоўнікі займаліся інвентарызацыяй ужо эвакуіраваных культурных каштоўнасцей, а разам з тым і загінуўшых на шляхах бурлівага часу.
У склад Мінскай філіі ўваходзілі Я. Віткевіч, С. Дангель, С. Неканда-Трэпка, К. Біске. На працягу двух гадоў з моманту заснавання таварыства імі было арганізавана 50 экспедыцый, у выніку якіх на склады філіі было дастаўлена 600 скрынак, дзе налічвалася 36 000 прадметаў'. Сярод зброі, абразоў, вырабаў са шкла значную колькасць складалі рукапісныя матэрыялы. У лістападзе 1918 г., калі даМінска наблізіліся нямецкія войскі, пазначаныя прадметы нацыянальнай спадчыны пакінулі межы Беларусі.