Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Абадовіч шляхціц з Ігуменскага пав. Мінскай губ., аканом памешчыка Лукашэвіча. У паўстанні захоўваў 3 стрэльбы, закапаў у зямлю 90 куль, 14 фунтаў шроту, 7 фунтаў пораху. Па рашэнню галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 27.2.1832 зняволены на 1 мес., пасля чаго вызвалены ад праследавання. НГАБ-4, арк. 126; РДВГА-11, арк. 266; Dangel S. Rok 1831. S. 141-142.
Абалевіч Ілья шляхціц з маёнтка Дзісна Свянцянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. НГАБ-4, арк. 126; Bielinski К. Rok 1831. S. 125.
Абалевіч Фларыян шляхціц з г. Свянцяны Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Эмігрыраваў. 3 25.5.1834 член ПДТ. НГАБ-4, арк. 126; Bielinski К. Rok 1831. S. 125; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 53.
Абалеўскі Ціт аканом з маёнтка Цімкавічы Мінскай губ., адстаўны ппар. польск. войскаў. У крас. 1831 праводзіў тайныя сходы. Падазраваўся ў арганізацыі паўстання ў Цімкавічах. Па рашэнню МГСК ад 5.10.1831 аддадзены на 1 г. пад нагляд паліцыі. НГАБ-4, арк. 126 адв.; РДВГА-11, арк. 266; D angel S. Rok 1831. S. 142.
Абрамовіч Аляксандр з Мінскай губ. У паўстанні дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон. Памёр да вынясення МГСК рашэння. РДВГА-11, арк. 18.
Абрамовіч Казімір з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 6.
Абрамовіч Феліцыян дваранін з Гродзенскай губ., наглядальнік сталовіцкай паштовай станцыі. Прывёў ямшчыкоў са станцыі да паўстанцаў. У Навагрудку ўзяты ў палон казакамі. Па рашэнню ГГСК ад 13.5.1834 аднесены да 2 разр. зл., пазбаўлены дваранскага звання, ад-
праўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. Маёнтак канфіскаваны. НГАБ-2, арк. 1-1 адв.; РДВГА-8, арк. 1; ч. 11, арк. 14.
Абрамовіч Францішак дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Антонія. Дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 і канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 1 адв.; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Абрамовіч Юльян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 5-6.
Абухоўскі Казімір з Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Удзельнічаў у паўстанні. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГТСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 126 адв.; РДВГА-8, арк. 222.
Абуховіч Людвік (н. 1810) з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., сын Пятра і Мар’яны, уладальнік часткі маёнтка Рымшаўка, унтэр-афіцэр Эстляндскага пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. У сак. 1831 пакінуў каманду, актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання ў Лужках, наглядаў за арсеналам. Адзін з аўтараў дзісенскага Акта канфедэрацыі, удзельнічаў у ваен. сутыкненнях. 15.6.1831 ппар. 7 палка лін. пяхоты ў фарміраванні А. Гелгуда. 13.7.1831 адышоў у. Прусію, інтэрніраваны. У лют. 1832 эмігрыраваў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 3 2.4.1848 член ПДТ. Працаваў у друкарні. Па рашэнню МГСК ад 23.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. Належачая яму частка маёнтка канфіскавана. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 587; ф. 561, eon. 1, спр. 4, арк. 127; РДВГА-11, арк. 267; AGAD, PFR, пг 15; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 220; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 81; Dangel S. Rok 1831. S. 142; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 116; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 481.
Абуховіч Францішак (п. 25.4.1844) шляхціц са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Антонія, афіцэр польск. войскаў. У 1829 выехаў са Случчыны за мяжу. У паўстанні дзейнічаў у складзе Літ.-Вал. легіёна, палк. У маі 1832 прыбыў у Францыю, у жн. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ. Да 1834 МГСК не вынесла канчатковага рашэння. НГАБ-4, арк. 127 ade.; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 312; Dangel S. Rok 1831. S. 142; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 192.
Абуховіч Юзаф памешчык з Мазырскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Сядзельнікі, сын Дамініка. У паўстанні захоўваў 26 стрэ-
льбаў, 2 пісталеты, баявыя патроны. Прымаў у сябе Ф. Кеневіча, паставіў у яго атрад 8 кантаністаў. Па рашэнню МГСК ад 30.11.1831 аднесены да 2 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 12.3.1832 вызвалены ад адказнасці без права пакідаць месца жыхарства. НГАБ-4, арк. 127 адв.-128; РДВГА-11, арк. 266; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 220; DangelS. Rok 1831. S. 142.
Абуховіч Якуб (1806-1.1.1839)-з Гродзенскай губ., н. у в. Котра. У паўстанні з 25.5.1831 ппар. 4 палка лін. пяхоты, 25.9.1831 пар. 15.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі, інтэрніраваны. У жн. 1832 прыбыў у Францыю. Ажаніўся з францужанкай, меў сынаЯкуба Альцыда (вучань баціньёльскай школы ў 1846-57). Памёр у дэп. Шэр. ND. 1843. S. 142; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 312; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 123; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 220; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 481.
Агрыніч Павел селянін памешчыка В. Пуслоўскага з в. Турная Пінскага пав. Мінскай губ., стралец. Знаходзіўся ў абозе атрада Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 прызначаны да аддачы ў рэкруты. НГАБ-4, арк. 131 адв.; РДВГА-11, арк. 268.
Адамовіч Антоній (н. 1808) з Мінскай губ. Першапачаткова дзейнічаў сярод мінскіх паўстанцаў, затым ппар. 19 палка лін. пяхоты корпуса А. Гелгуда, у складзе фарміравання Ф. Роланда 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, у кастр. 1832-сак. 1833 знаходзіўся ў Бержэраку. AGAD, PFR, пг 7, 15; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 139; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 99, 256.
Адамовіч Бл ажэй (н. каля 1801)іераманах Пінскага францысканскага кляштара Мінскай губ. За неблаганадзейныя паводзіны ў 1831 пераведзены ў іншы кляштар. За ўдзел у справе Ш. Канарскага рашэннем ад 10.2.1839 сасланы ў Сібір на пасяленне. РДВГА-11, арк. 15; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 32.
Адамовіч Каласанцій манах піярскага кляштара ў Лужках Дзісенскага пав. Мінскай губ. Заклікаў да паўстання, бласлаўляў перад бітвай пад Дзіснай. Выконваў ролю інструктара кантаністаў у апалчэнні, нарыхтоўваў зброю. Пасля адыходу паўстанцаў застаўся ў кляштары. Утрымліваўся 7 мес. у Дынабургскай крэпасці. Па рашэнню МГСК ад 19.1.1832 вызвалены ад далейшай адказнасці. Kponomoe Д.А. Жйзнь графа М.Н. Муравьева. С. 493; Dangel S. Rok 1831. S. 158.
Адамовіч Ксаверый з Гродзенскай губ., адвакат навагрудскіх прысутных месц. Удзельнічаў у паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 2; НГАБу г. Гродна, ф. 4. eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 2; LVlA,f. 437, ар. 1, Ь. 5.
Адамовіч Францішак Ян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні ппар. 1 роты палка К. Пршэздзецкага, затым ппар. 26 пях. палка атрада Г. Дэмбінскага, адышоў у Варшаву. Эмігрыраваў на караблі “Фрау Элізабет” у Францыю. 3 19.4.1832 у закладзе ў Буржэ. 3 10.4.1835 член ПДТ. РДВГА-5, арк. 17; AGAD, IVCPL, пг 724, к. 56; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 136; Krawiec L. Lista czlonkaw. S. 62.
Адамовіч Фёдар (н. 18.6.1806) дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у Вільні ці в. Лосаўцы, сын Казіміра і Рэнаты. Далучыўся да атрада Д. Хлапоўскага, падафіцэр 13 ул. палка. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У студз. 1834 прыбыў у Гаўр на караблі “Фрау Элізабет”. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. У Лілі ў вер. 1837 далучыўся да АПЭ. 18.3.1842 запісаўся на 5 г. у замежны легіён, да 1847 у Афрыцы. Пасля жыў у Бельфорце, дзе атрымаў амністыю. У 1859 вярнуўся на радзіму. НГАБ-2, арк. 2 аде.; РДВГА-8, арк. 1; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 69.
Адамовіч Юзаф дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні дзейнічаў у атрадзе Ю. Кашыца, затым у атрадзе навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. БІГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 2; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76.
Адамовіч Ян ксёндз піярскага кляштара ў Лужках Дзісенскага пав. Мінскай губ. Бласлаўляў паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 19.1.1832 і канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 13.5.1832 аднесены да 3 разр. зл. і вызвалены ад далейшага праследавання. НГАБ-2, арк. 2; РДВГА-11, арк. 15.
Адахоўскі Ігнацій (н. 1788)памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ., сын Ежы і Схаластыкі, брат Фелікса, адстаўны кап. польск. войскаў. У паўстанні з сак. 1831, дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў. 14.4.1831 выступіў з Ашмян на чале атрада ў Вілейку. Адзін з ініцыятараў паўстання ў Вілейскім пав., кіраваў аддзелам пяхоты. 17.5.1831 узначаліў аб’яднаны атрад, які накіраваўся ў бок Лепеля. 23.5.1831 арганізаваў захоп Лепеля. ПадБобчай атрад разбіты ген.-лейт. Каблуковым. У ліст. 1831 арыштава-
ны. Парашэнню МГСК ад 28.3.1832 аднесены да 1 разр. зл., амнісціраваны, накладзены штраф. Пазней аддадзены ў рэкруты. НГАБ-4, арк. 128 адв. — 129 адв.; ф. 1297, eon. 1, спр. 5446; ф. 1430, eon. 1, спр. 2971; РДВГА-11. арк. 269; LVIA,f. 437, ар. 5, Ь. 2; BieleckiR. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 221; Dangel S. Rok 1831. S. 142; Powstanie 1831 roku na Litwie. S. 111-129; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 425.
Адахоўскі Фелікс (н. 1790) дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ., сын Ежы і Схаластыкі, брат Ігнація, адстаўны пар. польск. войскаў. У паўстанні з сак. 1831, дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў. 17.5.1831 узначаліў разам з братам аб’яднаны атрад. 23.5.1831 удзельнічаў у захопе Лепеля. Пад Бобчай атрад разбіты ген.-лейт. Каблуковым. Застаўся ў Вілейскім пав., хаваўся ў Будславе, з’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 6.4.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-4, арк. 129 адв.; ф. 1297, eon. 1, спр. 5446; ф. 1430, eon. 1, спр. 2971; РДВГА-11, арк. 270; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 221; Dangel S. Rok 1831. S. 142.
Адравонж Мацвей шляхціц з Мазырскага пав. Мінскай губ., аканом маёнтка Нароўля памешчыка А. Горвата. У паўстанні выконваў даручэнні Ф. Кеневіча. Застаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-4, арк. 128 адв.; РДВГА-11, арк. 271.
Адравонж Фелікс шляхціц з Мазырскага пав. Мінскай губ., сын MauBea. У паўстанні знаходзіўся ў атрадзе Ф. Кеневіча. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-4, арк. 128 адв.; РДВГА-11, арк. 271.