• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Archi wum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. Przewodnik po zasobie. T. II. Epoka porozbiorowa. Warszawa. 1998. S. 644.
    У 1920-я гг. зборы Мінскай філіі трапілі ў Нацыянальны музей у Варшаве. Што тычыцца архіўных матэрыялаў, то частка з тых, якія захаваліся пасля другой сусветнай вайны, была перададзена ў 1950-1951 гг. у Галоўны архіў старажытных актаў (AGAD).
    Важнай падзеяй стала перадача ў кастрычніку 1927 г. у адпаведнасці з пастановай сейма Рэчы Паспалітай ад 21 кастрычніка 1921 г. матэрыялаў Польскага нацыянальнага музея з Раперсвіля (Швейцарыя). Шматлікія рукапісы, кнігі, калекцыі малюнкаў і карт перайшлі ва ўласнасць Нацыянальнай бібліятэкі, музейныя прадметы трапілі ў Нацыянальны музей у Варшаве. У пасляваенны перыяд адбылося чарговае перамяшчэнне раперсвільскага збору, часткі яго зараз знаходзяцца і ў AGAD.
    Перайшлі ва ўласнасць Польшчы таксама каштоўныя зборы Баціньёльскай бібліятэкі (разам са зборамі Версальска-Віленскай бібліятэкі) і атэля “Ламберт” (рэзідэнцыя А. Чартарыйскага ў Францыі). Гэта адбылося ў 1874 г., і першапачаткова матэрыялы знаходзіліся ў Курніку (каля Познані). У 1929 г. баціньёльскі збор быў перавезены ў Варшаву і на сённяшні дзень захоўваецца ў ^озных польскіх бібліятэках і архіўных сховішчах, у тым ліку і ў AGAD .
    Пры характарыстыцы крыніцазнаўчай базы неабходнаакрэсліць некаторыя праблемы, якія ўзнікаюць пад час яе выкарыстання. Адна з іх вызначэнне воінскага звання паўстанцаў. Падаецца натуральным, што дадзеная акалічнасць павінна была фіксавацца адпаведнымі адміністрацыйнымі службамі польскай арміі. У сапраўднасці ўсё адбывалася больш складана. Ваенныя паўстанцкія сілы ў 1830-1831 гг. складаліся з шэрагу састаўных частак. Адной з самых шматлікіх з’яўляліся сілы рэгулярнай арміі, тым не менш яе асабовы склад змяніўся пасля лістапада 1830 г. Афіцэрскі корпус значна абнавіўся, старыя кадравыя сілы складалі пасля выступлення толькі нейкую частку. Наданне чыноў наваяўленым вайскоўцам, як вядома, адбывалася пад час пастаянных змен у вярхоўным кіраўніцтве польскіх войскаў. За перыяд 1830-1831 гг. гэтымі паўнамоцтвамі валодалі галоўнакамандуючыя Ю. Хлапіцкі, М. Радзівіл, Я. Скшынецкі, Я. Крукавецкі, Г. Малахоўскі і М. Рыбінскі. Разам з тым наданне вайсковага звання ўваходзіла ў кампетэнцыю Вайсковай урадавай камісіі2, а таксама кіраўнікоў асобных атрадаў, скіраваных на дапамогу паўстанцам натэрыторыях былога ВКЛ, Ю. Двярніцкага, А. Гелгу-
    1 Archiwum Glowne Akt Dawnych. S. 404 405.
    2 Komisja Rz^dowa Wojny (далей: KRW).
    да, Г. Дэмбінскага, Ф. Роланда, Д. Рамарына, С. Рожыцкага, галоўнакамандуючага паўстаннем на беларуска-літоўскіх землях Д. Хлапоўскага. Акрамя гэтага адпаведныя правы мелі і кіраўнікі мясцовых партызанскіх атрадаў (Т. Мірскі, Ю. Кашыц і інш.). Хаця і тут мелася некаторая розніца: вышэйшыя вайсковыя органы валодалі правам надання генеральскіх чыноў, у кампетэнцыю астатніх уваходзіла наданне афіцэрскіх ступеняў ад падпаручніка да падпалкоўніка'.
    3-за адсутнасці цэнтралізаванага ўліку афіцэрскага саставу практычна немагчыма дакладна вызначыць перамяшчэнне па службовай лесвіцы прадстаўнікоў афіцэрскага корпуса. У такой сітуацыі застаецца магчымым пазначэнне ў дачыненні афіцэрскіх чыноў толькі нейкага часовага стану.
    Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што паўстанцы з беларуска-літоўскіх зямель мянялі пад час выступлення па некалькі вайсковых сіруктурных адзінак, што вымушае прасачыць матэрыялы партызанскіх атрадаў, а затым корпусаў ген. Д. Хлапоўскага, Г. Дэмбінскага і інш., каб вызначыць, дзе апынуліся паўстанцы пад час заканчэння ваенных дзеянняў. А гэта ў сваю чаргу патрабуе вывучэння дакументаў, якія тычацца Ф. Роланда, А. Гелгуда і інш.
    Пры аднаўленні сапраўднай карціны значную дапамогу маглі б аказаць палкавыя архівы, дзе фіксаваўся асабісты афіцэрскі састаў, павышэнні па службе, удзел у ваенных дзеяннях, атрыманыя ўзнагароды, раненні, занатоўваліся даныя ў дачыненні тых, хто загінуў у баях і сутыкненнях. Аднак, на жаль, значная большасць з гэтых каштоўных дакументаў не захавалася. Частка іх загінула, трапіла да праціўніка ці ўвогуле была страчана яшчэ ў 1831 г. Аднак найбольшы ўрон быў нанесены пад час варшаўскага паўстання 1944 г., калі загінулі шматлікія архіўныя справы з Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве.
    Адзін з нешматлікіх палкавых архіваў знаходзіцца ў фондах Музея польскай арміі ў Варшаве. Гэта архіў 4 уланскага палка, матэрыялы якога адносяцца да сакавіка жніўня 1831 г. і ўключаюць інфармацыю аб перамяшчэнні па вайсковай службе асабістага афіцэрскага саставу, узнагародах, у некаторых выпадках пазначаюцца даты смерці2. У Рукапісным аддзеле бібліятэкі Варшаўскага універсітэта ў фондзе губер-
    1 FnjZrodladodziejowwojnypolsko-rosyjskiej 1830-1831 r./Wyd.B. Pawlowski. Warszawa, 1933. T. 3. S. 270-271.
    2 MWP, 42 H “Lista imienna oficerow wyzszych i nizszych do wyplaty zoldu i wynagrodzen sporz^dzona”.
    натара Варшавы Я. Крукавецкага захаваліся матэрыялы 1 уланскага палка 1. У гэты ж фонд уваходзіць спіс асабістага саставу афіцэраў дзеючай арміі перыяду паўстання ад маёраў да генералаў дывізіі. Ён складзены па загаду Крукавецкага і змяшчае інфармацыю аб часе атрымання вышэйшага чыну пералічаных вайскоўцаў за жнівень 1831 г.2
    Значнае месца сярод крыніц займае пералік асабістага саставу корпуса генерала Г. Дэмбінскага, дзе адлюстравана сітуацыя на пачатак жніўня 1831 г., час, калі ён падышоў да Варшавы са сваім амаль 4-тысячным корпусам, праследуемы расійскім генералам Е.Я. Саваіні. У складзе гэтага фарміравання апынулася вялікая колькасць гіатрыётаў з Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губерняў, уступіўшых у яго ў чэрвені ліпені 1831 г. пад час рэйду па гэтых тэрыторыях. Польскі сейм і сенат высока ацанілі ваенны марш Дэмбінскага, прызнаўшы яго ўзорам ваеннага мастацтва, кожны са складу гэтага корпуса быў узнагароджаны дышюмам “добра паслужыўшага Айчыне”. Захаваўся пералік вайскоўцаў 26 палка лінейнай пяхоты, 2 і 4 палка конных стральцоў, 13 уланскага палка, пазнанскай і навагрудскай конніцы, аддзелаў артылерыі і сапёраў3.
    У фондах Галоўнага архіва старажытных актаў Варшавы захаваліся таксама паперы генерала Ф. Роланда са спісамі асабістага саставу афіцэраў 7 і 19 палкоў лінейнай пяхоты, 2 і 4 палкоў пешых стральцоў, 6 палка конных стральцоў, 10,11 і 12 уланскіх палкоў, якія 15 ліпеня 1831 г. пад кіраўніцтвам генерала перайшлі межы Прусіі4. На жаль, названыя дакументы не з’яўляюцца поўнымі, але тым не менш змяшчаюць каштоўную інфармацыю пра месца нараджэння афіцэраў і час паступлення на вайсковую службу.
    Захаваліся матэрыялы і ў дачыненні тых асоб, якія пасля адыходу асноўных сіл за межы Прусіі, Аўстрыі, Галіцыі засталіся ў Варшаве. Афіцыйныя ўлады сабралі звесткі пра тых, хто з’явіўся з раскаяннем і аднавіў прысягу на адданасць расійскаму ўраду. Кожны з былых паўстанцаў, які прадстаў перад Вайсковай урадавай камісіяй, павінен быў назваць ваеннае званне, якое меў перад паўстаннем, вызначыць ступень і формы пры-
    1 Rps BUW, nr 562 “Lista imienna oficerow, podoficerow i zolnierzy w dywizjonie 1 pulku uianow legionu nadwislaiiskiego podana w dniu 25 maja 1831 roku”.
    2 Rps BUW, nr 562 “ Lista starszienstwa generalow i oficeryw wyzszych Wojska Narodowego z dnia 25 sierpnia 1831 r.”
    3 AGAD, Zespol Wladz centralnych Powstania Listopadowego 1830 1831 r. (далей: WCPL), nr 724 “Akta obejmujAce list? oficerow, podoficerow i zolnierzy korpusu jenerala Dembinskiego”.
    4 AGAD, PFR, C. “ Lista oficerow korpusu Rohlanda z sierpnia 1831 r.”
    чыннасці да падзей, атрыманыя на працягу 1830-1831 гг. ваенныя званні, па якой прычыне і адкуль прыбыў у Варшаву. У выніку правядзення расследавання ўзніклі тры аб’ёмныя справы (адна з іх з’яўляецца перакладам усяго матэрыялу на французскую мову), якія знаходзяода ў фондах Галоўнага архіва старажытных актаў1. Часткова гэтыя матэрыялы з дабаўленнем асоб, якія вярнуліся з Прусіі, Галіцыі ці іншых месц, былі выдадзены ў “Gazecie Warszawskiej” у 1831 г.2
    Значнае месца сярод крыніцазнаўчага матэрыялу займаюць друкаваныя выданні. Адным з найбольш інфармацыйных з’яўляецца пералік былых афіцэраў польскіх войскаў, якія адступілі на аўстрыйскія тэрыторыі, а пазней эмігрыравалі ў розныя краіны. Гэты дакумент, датаваны 3 снежня 1834 г., змяшчае больш за 900 асоб, сярод якіх знаходзяцца і ўраджэнцы беларуска-літоўскіх зямель3. Захавалася толькі некалькі экземпляраў дадзенага выдання, адзін з якіх знаходзіцца ў зборах Нацыянальнай бібліятэкі Варшавы.
    Каштоўным таксама з’яўляецца пералік асоб, узнагароджаных крыжам “Virtuti Militari”. Гэтую ўзнагароду атрымлівалі вайскоўцы розных званняў як афіцэры, так і падафіцэры і радавыя салдаты. Спіс змяшчае дату атрымання ўзнагароды і яе нумар. Арыгінал дакумента знаходзіцца ў зборах Польскай бібліятэкі ў Парыжы. У 1881 г. з нагоды 50-й гадавіны паўстання гэты рукапіс быў выдадзены ў Львове4.
    Існуюць масавыя крыніцы і ў дачыненні да тых удзельнікаў падзей 1830-1831 гг., якія апынуліся ў ссылцы. Так, адна з іх выйшла, дзякую-
    1 AGAD, KRW, пг 477 “Protokoly oficerow wszelkiego stopnia i urzcdnikow wojskowych chcqcych pozostac w Warszawie za rekojmi^”; nr 478 “Lista imienna jeneralow, oficerow wyzszych i nizszych, tudziez urzcdnikow wojskowych armii polskiej b^d^cych w shizbie czynnej na dniu 29 listopada 1830 roku, ktorzy wykonali na nowo przysicgQ wiemosci Najjasniejszemu Cesarzowi i Krolowi i dopelnili przepisanych formalnosci”.
    2 Lista imienna jeneralow, oficerow wyzszych i nizszych, niemniej urzcdnikow woj­skowych, ktorzy nie udawszy sic za wojskiem lub zanioslszy z^danie o uwolnienie wyko­nali na nowo przysicgc wiemosci Najjasniejszemu Cesarzowi Imci i Krolowi lub udali sic za granicc, gdzie sa poddanymi, do 9/21 wrzesnia wl^cznie // Gazeta Warszawska. 1831, nr 254-256.
    3 Lista ogloszonych za wygnancow oficerow bylych wojsk polskich, ktorzy schroniwszy sic do panstw austriackich, stamtad do innych przeszli krajow, niektorzy tylko z nich prosili o amnestic, i to po uplywie najwyzej zakreslonego terminu, wicksza czcsc nie podawala wcale prosb o przebaczenie i dozwolenie powrotu do Ojczyzny. Dnia 3 grudnia 1834 roku. Warszawa, 1834.