Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Балук Савасцей селянін кн. М. Радзівіла з в. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. Хаваў зброю, порах і кулі, не выканаў загаду аб добраахвотнай іх здачы. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 12; РДВГА-11, арк. 21.
Балькоўскі Сцяпан селянін кн. Радзівіла са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова знаходзіўся ў атрадзе Г. Дэмбінскага. У Варшаве збег і вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 8-9.
Бальсевіч Дзіянісій ксёндз Лідскага кармяліцкага кляштара Гродзенскай губ. Хаваў зброю. Пераведзены ў Крупчыцкі кляштар. РДВГА-8, арк. 8-9.
Бандзкевіч Ануфрый (1807-1841) дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Антонія. Унтэр-афіцэр у вілейскім апалчэнні, удзельнічаў у сутыкненнях. Затым ппар. 12 ул. палка корпуса А. Гелгуда, потым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. У 1832
прыбыў у Францыю. ЧленПНК. Парашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 27 адв.: РДВГА-11, арк. 32; AGAD, ЕРР, nr 1, к. 17; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 174.
Баневіч ксёндз з Мінскай губ. Знаходзіўся ў абозе атрада Ц. Пуслоўскага. НГАБ-2, арк. 11; РДВГА-11, арк. 22.
Баневіч Банавентура ксёндз Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага ў Драгічыне. Узяты ў палон. РДВГА-8, арк. 10.
Баневіч Іван дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 8-9.
Банецкі Матэвуш селянін памешчыка Жуковіча з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 83.
Банікоўскі Павел (20.7.1798-2.7.1838) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у маёнтку Далматаўшчына, сын Андрэя і Юсціны Вашкоўскай. У паўстанні радавы 13 ул. палка. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі, вярнуўся ў Францыю. У 1846 член Польск. клубаў Парыжы, з 3.12.1848 член ПДТ. Памёру дэп. Сома. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 23; ND. 1843. S. 133; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 75; Bielecki R. Polacyw Legii. S. 91; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 126; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 52.
Банкевіч Матэвуш (Мацей) (н. 6.4.1798) з в. Сошна Пінскага пав. Мінскай губ., сын Яна і Хелены. У паўстанні радавы 2 палка пешых стральцоў. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі, вярнуўся ў Францыю. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-2, арк. 9; РДВГА-11, арк. 32; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 92; Dangel S. Rok 1831. S. 117, 119.
Банкен з Мінскай губ., юнкер. Перайшоў да паўстанцаў, месца знаходжання засталося невядомым да моманту вынясення МГСК рашэння. РДВГА-11, арк. 26.
Баравік Антон селянін памешчыка Пуслоўскага з Пінскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. На месца жыхарства не вярнуўся. РДВГА-8, арк. 26.
Бараноўскі шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., служыў у маёнтку Нароўля памешчыка А. Горвата. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча ў Нароўлі, удзельнічаў у нападзенні на паштовыя станцыі. Трапіў у палон пад Міхалкамі, адкуль збег. Пазней здаўся расійск. уладам. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 8; РДВГА-11, арк. 22.
Бараноўскі Людвік (п. 1836) з Мінскай губ., брат Леана. У паўстанні ппар. 2 ул. палка. На пачатку 1832 прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ўзакладзе ў Безансоне. Памёр у Ліёне. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 60; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 88, 198; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 166.
Бараноўскі Леан (п. май 1836) з Мінскай губ., брат Людвіка. У паўстанні ппар. Эмігрыраваў у Францыю. Памёр у Роне. ND. 1843. S. 132.
Бараноўскі Ян Юзаф (7.9.1805-30.3.1888) з Ігуменскага пав. Мінскай губ., н. у в. Смілавічы, сын Марціна, вучыўся ў Мінскай гімназіі, у 1821-25 студэнт матэм.-фіз., у 1825-28 юрыд. ф-та Віленскага ун-та, атрымаў ступень кандыдата, з 1828 падсакратар Польск. банка. Удзельнік падзей 29.11.1830. У час бітвы пад Грохавам дзейнічаў пры штабе Скшынецкага, затым ппар. 5 ул. палка. 16.9.1831 з Д. Рамарына перайшоў межы Галіцыі. 3 1832 у эміірацыі ў Францыі. Супрацоўнічаў з Л. Ельскім пры стварэнні банка. У 1837 касір банка “Ельскі, Дусард і інш.”. У 1843 працаваў на чыгунцы на лініі Парыж Гаўр, у 1848 выконваў абавязкі інспектара. Аўтар польска-англійскага слоўніка. У 1872 перабраўся ў Лондан. 3 1872 сакратар Літаратурнага т-ва польск. сяброў у Англіі. Памёр у Лондане. Rps BN, 11. 7861; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. 2. S. 214; BartkowskiJ. Spis Polakow zmarlych. S. 58; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 165; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 16; PSB. T. 1. S. 281.
Баранцэвіч Аляксандр шляхціц з Мінскай губ., вучань Маладзечанскагавуч. Прысягнуў паўстанцам. ПарашэннюМГСКад21.12.1831 вызвалены ад адказнасці ў сувязі з малалецтвам. НГАБ-2, арк. 8 адв. ; РДВГА-11, арк. 22.
Баранцэвіч Маўрыкій шляхціц з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831
вызвалены ад адказнасці ў сувязі з малалецтвам. НГАБ-2, арк. 8 адв.; РДВГА-11, арк. 22.
Баратынскі Бенядзіктіераманах Глускага бернардзінскага кляштара Бабруйскага пав. Мінскай губ. Распаўсюджваў чуткі пра паўстанне. Рашэннем МГСК ад 7.3.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 27 адв.
Бардахоўскі з Гродзенскай губ., юнкер Самагіцкага егерскага палка. Удзельнічаў у паўстанні. Эмігрыраваў. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА-8, арк. 10.
Бардскі Раман памешчык з Ігуменскага пав. Мінскай губ., сын Караля і Тэрэзы, брат Фелікса і Мацвея, уладальнік часткі сяльца Палажын, з 1825 радавы Самагіцкага грэнадзёрскага палка, з 1830 прап. 17.12.1830 пакінуў полк і далучыўся да паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК ад 31.10.1834 прызнаны выгнаннікам. У казну ўзяты даход з 1/3 сяльца Палажын. НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 176; ф. 561, eon. 1, спр. 2, арк. 15; РДВГА-11, арк. 23; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. I. S. 168; DangelS. Rok 1831. S. 119.
Бардскі Фелікс памешчык з Ігуменскага пав. Мінскай губ., сын Караля і Тэрэзы, брат Рамана і Мацвея, уладальнік часткі сяльца Палажын, пар. егерскага палка Літ. корпуса. У паўстанні з 6.2.1831 пар. палка конных стральцоў, затым дзейнічаў у чыне кап. 3 палка конных стральцоў. 28.9.1831 атрымаўзалатыкрыж. 5.10.1831 ускладзекорпусаМ. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. Па рашэнню МГСК ад 31.10.1834 прызнаны выгнаннікам. У казну ўзяты даход з 1/3 сяльца Палажын. НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 176; ф. 561, eon. 1, спр. 2, арк. 15; РДВГА-11, арк. 23; AGAD, KRIV, nr545; RpsBUW, nr 2327; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 161; BieleckiR. Slow­nik biograficzny. T. 1. S. 168; Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Баржэнцкі Альфонс (19.8.1799-2.7.1857) з в. Парыж Мінскай губ., сын Юзафа і Кацярыны Непакойчыцкай, брат Эдварда, ппар. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1931 пар., 24.3.1831 кап., 15.9.1831 маёр, 24.9.1831 ппалк. 10 палка пешых стральцоў. 5.10.1831 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію. У студз. 1832 перабраўся ў Францыю. Працаваў на цукровых фабрьіках. 1.11.1852 падпісаў адрас да Напалеона III. У 1855 звяртаўся з просьбай аб амністыі, у 1857 атрымаў дазвол на вяртанне ў Мінскую губ. 1.7.1857 прыбыў у Варшаву, дзе на другі дзень памёр. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 78; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 36, 58, 227; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 239.
Баржэнцкі Эдвард (1806-11.3.1888) -з Мінскайгуб., н. у в. Мосар, сын Юзафа, брат Альфонса і Кацярыны Непакойчыцкай, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 11.4.1831, 17.7.1831 пар., знаходзіўся пры кн. Т. Мірскім, затым кап. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. У чэрв. 1832 перабраўся ў Францыю. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 78; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 227; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 240.
Баркоўскі Люцыян (н. 7.1.1789) з в. Грыбава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., на вайсковай службе з 1.5.1807, пар., удзельнічаў у кампаніі 1812. У паўстанні з 6.2.1831, маёр, 3.4.1831 ппалк. 1 ул. палка. Належаў да корпуса А. Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны ў Гданьск. 17.1.1832 прыбыў у Варшаву. Аднавіў прысягу расійск. ураду. Rps BUW, PJK, nr 562, к. 3; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 34; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 233.
Баркоўскі Фелікс дваранін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 25.
Баркоўскі Юзаф селянін памешчыка В. Аскеркі з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанцаў прымусова. Збег. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 25.
Бародзіч Тадэвуш памешчык са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у навагрудскім апалчэнні, затым далучыўся да фарміравання Г. Дэмбінскага, ппар. 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-2, арк. 29; РДВГА-8, арк. 26; AGAD, WCPL, пг 724, к. 65; Bielec­ki R. Slownik biograficzny. Т. I. S. 233; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Бародзіч Юзаф (н. 14.3.1785 (4.3.1790)-з Гродзенскай губ., маёр. У паўстанні з 19.6.1831, маёр 4 палка конных стральцоў. 8.6.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. Ksi^ga pamiqtkowa. S. 123; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 233.
Бародзіч Юльян шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод дзісенскіх паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 23.6.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 18 адв.; РДВГА-11, арк. 34; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Бародзіч Ян (н. каля 1801) селянін з Гродзенскайгуб., ляснічы Белавежскай пушчы. Удзельнічаў у сутыкненнях. У 1831 сасланы на Нерчынскія руднікі. Вярнуўся нарадзіму ў 1857. Sliwowska W. Zeslancy роіscy. S. 76.
Бароўскі Казімір (1810-1881) з Мінскай губ., н. у Вільні, унтэр-афіцэр пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. Далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў, удзельнічаў у бітве пад Дзіснай, затым ппар. 27 палка лін. пяхоты корпуса А. Гелгуда, потым у складзе фарміравання Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. Па рашэнню МГСК ад 23.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. 3 1840 член АПЭ, з мая 1846 член ЦДТ. Працаваў у друкарні. Ажаніўся з францужанкай, меў сына. 11.6.1872 выехаў з сынам у Галіцыю. НГАБ-2, арк. 21 адв.; РДВГА-11, арк. 34; AGAD, PFR, пг 15; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 77; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 58, 227; ягож: Slownikbiograficzny. T 1. S. 234: Dangel S. Rok 1831. S. 121; Straszewicz G. Pollacchi del­la. Vol. 2; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 57.