Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Бароўскі Міхал селянін памешчыка Какоўскага з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-5, арк. 197.
Бароўскі Юзаф (2.8.1807-12.12.1855) з Гродзенскай губ., н. у в. Вараб’евічы, сын Казіміра і Элеаноры Каласоўскай, настаўнік. У паўстанні ст. сяржант 2 палка пешых стральцоў. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835—37 у Іспаніі, вярнуўся ў Францыю. У 1837 член АПЭ. 7.1.1851 атрымаў французскае грамадзянства. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 94.
Барташ Іінацій селянін з в. Сідзейкі Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў прымусова. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 11.
Барташэвіч Дамінік ксёндз Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка. РДВГА-5, арк. 95; AGAD, WCPL, пг 724, к. 81.
Барташэвіч Эдвард (17.8.1807-1863) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Тадэвуша і Схаластыкі Корсак, асэсар. У паўстанні кіраваў аддзелам у дзісенскім апалчэнні, ваяваў пад Дзіснай. Затым ппар.
11 ул. палка корпуса А. Гелгуда. У складзе фарміравання Ф. Роланда 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. 3 1840 член АПЭ, з 1.6.1846 член ПДТ. Працаваў коміваяжорам, прадаваў каньяк. Ажаніўся з францужанкай, меў дзве дачкі. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 19; РДВГА-11, арк. 24; AGAD, PFR, пг 7; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 91; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 171; Dangel S. Rok 1831. S. 119; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 104; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 24.
Барташэвіч (Бартасевіч) Юзаф (н. 12.3.1794) з в. Заполле Гродзенскага (Слонімскага ?) пав. Гродзенскай губ., сын Марціна, ппар. палка конных стральцоў. 4.4.1830 быў камандзіраваны ў Рось. У час паўстання затрыманы ў Дубне Валынскай губ., высланы ў Вятку. 22.1.1832 атрымаў дазвол вярнуцца ў Варшаву. 17.4.1831 аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 477, к. 538; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. l.S. 171.
Барташэвіч Юльян памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі. Служыў у дзісенскім апалчэнні. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 18; РДВГА-11, арк. 24; Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Барткевіч Вінцэнт (1776 пасля 1837) памешчык з маёнтка Палессе Свянцянскага пав. Віленскай губ., свянцянскі віцэ-маршалак. У паўстанні 1794 удзельнічаў у чыне пар. артылерыі. У 1831 член тайнага пав. к-та, у крас. 1831 узначаліў узбр. сілы свянцянскіх паўстанцаў, разам з якімі змагаўся пад Вільняй. 12.4.1831 ініцыіраваў стварэнне часовага ўрадавага к-та. 5.5.1831 разам са свянцянскімі паўстанцамі перайшоў у Дзісенскі пав. 16.5.1831 у складзе аб’яднаных сіл вілейскіх, дзісенскіх і свянцянскіх паўстанцаў, кіруемых С. Радзішэўскім, адышоў у Вількамірскі пав., камандаваў кавалерыяй. У Жэмайціі далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага, у складзе якога дайшоў да Варшавы, дзе 9.8.1831 выконваў абавязкі маршалка на Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў вярнуўся ў Літву, 9.1.1832 арыштаваны, утрымліваўся 16 мес. у турме ў Вільні. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 1.10.1833 сасланы ў Волагду без пазбаўлення правоў. У 1833 выехаў на месца ссылкі, дзе прабыў 3 г. 2.7.1832 накладзены секвестр на маёнткі Палессе і Пеліканы, які пазней зняты. У 1837 атрымаў
дазвол перасяліцца ў Смаленскую губ. пад нагляд паліцыі, хутка пасля гэтага памёр. LVIA.fi 437, ар. 1, Ь. 260; DS. Т. 6. S. 440; Ksiqgapamfitkowa. S. 139; Bortkiewicz W. Historyczne opisanie. S. 267—270; ЭГБ. T. 1. C. 312; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 237; Bielinski K. Rok 1831. S. 93-97; PSB. T. 2. S. 353; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 77.
Барткевіч Казімір (каля 1807-12.5.1850)-шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ. Адзін з ініцыятараў паўстання ў Свянцянскім пав. Далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, ппар. 3 палка пешых стральцоў, адышоў у Варшаву. Эмігрыраваў, у 10.6.1834-20.5.1850 атрымліваў грашовую дапамогу ад англійскага ўрада. 3 3.5.1841 знаходзіўся ў Кінгстане. Скончыў жыццё самагубствам у Лондане. AGAD, WCPL, пг 724, к. 49; ND. 1843. S. 133; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 77; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 66; Bielinski K. Rok 1831. S. 120; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 22.
Барткевіч Канстанцін (н. 13.1.1814)-шляхціцзмаёнткаКамарова Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Станіслава і Юльяны Мірскай. У паўстанні ппар. 10 ул. палка, належаў да корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 адышоў у Прусію. 19.2.1832 прыбыў у Францыю. 3 1832 член ПНК, з 2.4.1848 член ПДТ. AGAD, PFR, пг 7; EPP, nr 1, к. 17; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 92; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 1. S. 236; Bielinski K. Rok 1831. S. 120; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 116; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 58.
Барткевіч Медард (н. 8.6.1810) шляхціц з маёнтка Палессе Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Вінцэнта і Разаліі Сулістроўскай. У паўстанні ппар. 13 ул. палка, далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, з якім пакінуў межы Беларусі. 5.10.1831 у складзе фарміравання М. Рыбінскага адышоў у Прусію. У сак. 1832 прыбыў у Францыю. Працаваў гадзіншчыкам. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 94; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 236—237; Bielinski K. Rok 1831. S. 120.
Барткевіч Станіслаў шляхціц ca Свянцянскага пав. Віленскай губ., уладальнік маёнтка Камарова. З’яўляўся адным з ініцыятараў паўстання ў Свянцянскім пав. Дзейнічаў у складзе тайнага свянцянскага к-та, член часовага ўрадавага к-та. Уваходзіў у склад часовага ўрада Свянцянскага пав. Па рашэнню ВГСК ад 5.9.1834, якая не здолела пацвердзіць усе факты, аднесены да 3 разр. зл. Bielinski К. Rok 1831. S. 85-87.
Барута Іван (1794-9.5.1857) з Гродзенскай губ., н. у в. Скупава, сын Рыгора і Тэклі Вяржбіцкай, радавы расійск. службы. Перайшоў да паўстанцаў. Апынуўся ў Прусіі. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі, пасля вярнуўся ў Францыю. 3 17.5.1846 член ГІДТ. РДВГА-8, арк. 27; Bielecki R. Polacy w Legit. S. 95; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 97.
Баршчэўскі Кліменцій селянін памешчыка Дамброўскага з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў у 7 егерскім палку А. Гелгуда. Удзельнічаў у бітве пад Шаўлямі. Адышоў у КП. Па рашэнню МГСК ад 1.6.1832 адпраўлены салдатам у сібірскія лін. батальёны. НГАБ-2, арк. 21; РДВГА-11, арк. 24; LVIA.f. 437, ар. 5, Ь. 131, Ір. 2-3; DangelS. Rok 1831. S. 121.
Баршчэўскі Феафіл з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Пар. палка К. Пршэздзецкага. РДВГА-5, арк. 98.
Барыкоўскі Сцяпан з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод рэчыцкіх паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Барысевіч Сымон селянін памешчыка В. Пуслоўскага з маёнтка Азарычы Пінскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МТСК ад 29.2.1832 вызвалены адпакарання. Эмігрыраваў, 12.10.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. НГАБ-2, арк. 30; РДВГА-11. арк. 33; Rps BN, 111. 6594, k. 203, 553.
Барысевіч Ян (Юзаф) (17912.1850) з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Пар. палка К. Пршэздзецкага, затым у атрадзе пазнанскай конніцы. Знаходзіўся ў эміграцыі. Памёр у Кракаве, пахаваны 2.2.1850. РДВГА-5, арк. 195; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 78; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 59.
Барэйша Ігнацій дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., брат Напалеона, адстаўны афіцэр. Дзейнічаў у складзе атрада Ц. Пуслоўскага. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 28 адв.; РДВГА-8, арк. 24; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. l.S. 230.
Барэйша Напалеон памешчык з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., брат Ігнація. Дзейнічаў у складзе атрада Ц. Пуслоўскага, пар. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. У 1833 высланы
аўстрыйскім урадам з Кракава. 15.1.1834 прыбыў у Марсель. 10.1.1837 трапіў у палон да арабаў. У снеж. 1842 вярнуўся ў Парыж. 24.2.1853 асуджаны за махлярства, пасля чаго высланы з Францыі. НГАБ-2, арк. 28; РДВГА-8, арк. 23.
Басалай Якім селянін памешчыка В. Пуслоўскага з в. Вялікая Гаць ГІінскага пав. Мінскай губ., стралец. Прымусова ўдзельнічаў у забеспячэнні атрада Ц. Пуслоўскага харчаваннем і нападзенні на мызу Аброва. Рашэннем МГСК ад 29.2.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 20.
Басяцкі Іларыён са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., вучань Віленскага базыльянскага вуч. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-5, арк. 215.
Батранец Юсцін шляхціц з Мінскай губ., музыкант Будслаўскага бернардзінскага кляштара. У атрадзе I. Адахоўскага ў Будславе служыў трубачом. МГСК яго месцазнаходжанне засталося невядомым, пры разглядзе справы 9.11.1831 рашэнне не вынесена. НГАБ-2, арк. 9 адв.; РДВГА-11, арк. 26.
Баум Караль з г. Гродна, н. у Аўгустоўскім ваяв., вахмістр 4 ул. палка. У паўстанні ппар., ад’ютант ген. Ю. Двярніцкага. 21.4.1831 перайшоў межы Галіцыі, інтэрніраваны. 13.3.1832 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 477, к. 475; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 176, 215; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 173.
Бах Міхал селянін памешчыка Дзівава з маёнтка Крынкі Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся прымусова сярод беластоцкіх паўстанцаў. Вярнуўся на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 11.
Бах Якуб селянін памешчыка Дзівава з маёнтка Крынкі Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся прымусова сярод беластоцкіх паўстанцаў. Вярнуўся на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 11.
Бацкевіч Ануфрый шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Міхала. У паўстанні афіцэр. ПарашэннюМГСКад21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. Dan gel S. Rok 1831. S. 118.
Бацулевіч Андрэй (н. каля 1810) селянін з в. Калінікі Лідскага пав. Гродзенскай губ., сын Лаўрэнція. Знаходзіўся ў атрадзе Д. Хлапоўскага. Адышоў у Прусію, адкуль інтэрніраваны. Адпраўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 20.8.1832 адпраўлены салдатам у