Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Білінскі Юзаф з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 15.
Біруля Юзаф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-5, арк. 148.
Бітэрліх Эдвард Мікалай (16.7.1810-17.9.1866) з Магілёўскай губ., н. у Акрочынску, сын Пятра і Ізабелы Ленаньскай. У паўстанні ппар. 5 палка лін. пяхоты, адышоў у Галіцыю, інтэрніраваны. Прыбыў у Францыю ў крас. 1832, належаў да закладу ў Буржэ. 3 15.11.1833 на працягу 3 г. быў легіянерам, у 1833-34 знаходзіўся ў Афрыцы. Пастановай суда ў Аране ад 9.1.1835 за невыкананне субардынацыі асуджаны на 5 г. Пасля выхаду з турмы перабраўся ў Англію, дзе з чэрв. 1838 атрымліваў дапамогу брытанскага ўрада. Памёр у Стратфардзе. Bart­kowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 71; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 73, 227; яго ж: Slownik biograficzny. T. I. S. 208; яго ж: Polacv w Legii. S. 86.
Біхавец памешчык з Ваўкавыскага пав. Г'родзенскай губ. Меў зносіны з паўстанцамі Белавежскай пушчы. Аддадзены пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 16.
Блажаеўскі Леапольд Віктар (п. 1862) з г. Гродна, ппар. польск. войскаў. У паўстанні ад’ютант палка, 3.5.1831 пар. 4 ул. палка, затым кап. 25.7.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 зМ. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Са студз. 1838 член АПЭ. Ksi^ga pamiqtkowa. S. 131; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 88; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 211; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 186; Katalog r^kopisow Biblioteki Narodowej. T. 3. S. 116.
Блажэвіч Агатон памешчык з Барысаўскага пав. Мінскай губ., сын Вінцэнта, уладальнік часткі маёнтка Лапуць, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні радавы 1 ул. палка, затым ппар., належаў да корпуса А. Гелгуда. У складзе корпуса Д. Рамарына 16.9.1831 перайшоў межы Галіцыі. У сак. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладаў Авіньёна, Люнэля і Ле Пюі. 26.3.1833-9.12.1835 член ПДТ. У чэрв. 1854 знаходзіўся ў Парыжы. Парашэнню МГСК ад 18.9.1834 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 24; РДВГА-11, арк. 28; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 176, 215; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 211; Dangel S. Rokl831. S. 120; KrawiecL. Lista czlonkdw. S. 43; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 44.
Блажэвіч Ігнацій шляхціц з мяст. Салокі Браслаўскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. РДВГА-5, арк. 155.
Блажэвіч Юзаф шляхціц з мяст. Салокі Браслаўскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. РДВГА-5, арк. 153.
Блажэвіч (Блажаевіч) Юзаф (н. каля 1815) памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ўдзельнічаў у аграбленні арандатара, радавы 13 ул. палка. Трапіў у палон па дарозе ў Варшаву. Па рашэнню ГГСК ад 17.5.1835 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 17; AGAD, WCPL, пг 724, к. 80; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 64.
Блушык Лявон селянін з казённага маёнтка Густаты Мінскай губ. Удзельнічаў у нападзенні на фальварак Яніжкі і забойстве аканома Бараноўскага і мешчаніна Ф. Гратулевіча. Па рашэнню МГСК ад 16.3.1832 аддадзены пад ваен. суд. НГАБ-2, арк. 21 адв.; РДВГА-11, арк. 28; Dangel S. Rok 1831. S. 120.
Бражоўскі Антоній з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-5, арк. 226.
Браздоўскі Ян з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Сярод дзісенскіх паўстанцаў удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 19; РДВГА-11, арк. 36; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Бразоўскі (Бракоўскі) Андрэй дваранін з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Па рашэнню ГГСК ад 19.9.1833 адпраўлены ў Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 29 адв.; РДВГА-8, арк. 30; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 79.
Браневіч Уладзіслаў з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні пар. 2 ул. палка. Перайшоў межы Галіцыі, інтэрніраваны. Віеlecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 252.
Бранец памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Меў зносіны з паўстанцамі Белавежскай пушчы. Узяты пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 30.
Бранкоўскі Вінцэнт селянін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Г. Дэмбінскага як кантаніст. Адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 31.
Брант Ян з Лідскага пав. Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. артылерыі. Эмігрыраваў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Наведваў матэматычныя курсы, у 1847 здаў экзамен на інструктара дарог і мастоў. У 1857 жыў у Дзюнкерку. РДВГА-5, арк. 219; ч. 8, арк. 28; BieleckiR. Zarys rozproszenia. S. 86; Konarska B. Polskie drogi. S. 232.
Браньскі Антоній памешчык з Гродзенскай губ. ГГСК ад 26.10.1832 аднесены да 1 разр. зл. НГАБ-2, арк. 29 адв.
Браўн Ян (н. 1810) з Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у мяст. Паставы, вучань 4-га кл. піярскай школы ў Лужках. У паўстанні з 24.4.1831, з’яўляўся памочнікам А. Татура, займаўся карэспандэнцыяй. 15.6.1831 ппар. 19 палка лін. пяхоты. 13.7.1831 з корпусам А. Гелгуда ў складзе 7 палка лін. пяхоты перайшоў межы Прусіі. У крас. 1832 перабраўся ў Францыю. Рашэннем МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-11, арк. 37; ВРР, пг 408, s. 237; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 108, 208; яго ж: Slownik biograficzny. T 1. S. 245-246; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Брахоцкі Валенцій з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Мікалая, палк. польск. войскаў. Арганізатар паўстання ў Дзісенскім пав. Узначальваў апалчэнне ў Лужках. 8.5.1831 кіраваў захопам Дзісны. Пад Зеймамі далучыўся да фарміравання А. Гелгуда, кіраваў батальёнам 19 ул. палка, пазней злучыўся з атрадам Ф. Роланда, у складзе якога перайшоў межы Прусіі. Рашэннем МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 1 разр. зл. НГАБ-2, арк. 18; РДВГА-11, арк. 37; AGAD, PFR, пг 7; LVIAJ. 437, ар. 1, Ь. 260; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т I. S. 250; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Брахоцкі Уладзіслаў памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў у чыне пар. 13 ул. палка, у складзе якога дайшоў да Варшавы, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію, прасіў літасці. Маёнтак вызвалены ад секвестра. РДВГА-8, арк. 32; DS. Т. 6. S. 386; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 250.
Бржазінскі Пётр шляхціц са Слуцкага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў валынскім апалчэнні. Узяты ў палон. Справа накіравана ў валынскае губ. праўленне. РДВГА-11, арк. 35.
Бржастоўскі Аўгуст гр., памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Роберга. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, член урадавага
Ян Браўн
Уладзісдаў Брахоцкі
к-та ў Лужках. Паставіў 30 кантаністаў. Арыштаваны, разам з іншымі членамі к-та ўтрымліваўся спачатку ў Дынабургу, затым у Мінску. Па рашэнню МГСК ад 23.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., рашэннем ад 18.5.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі з забаронай пакідаць маёнтак. НГАБ-2, арк. 19 адв.; РДВГА-11, арк. 36; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Бржастоўскі Вінцэнт гр., дваранін з Люцынскага пав. Віцебскай губ., люцынскі маршалак. Меў сувязь з ашмянскім урадавым к-там. Ініцыятар выступлення ў Люцынскім пав. РДВГА-5, арк. 227.
Бродскі Станіслаў селянін памешчыка Здзяхоўскага з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 29.
Бродскі Францішак селянін памешчыка Здзяхоўскага з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ІТСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 29.
Бродскі Юльян селянін памешчыка Здзяхоўскага з. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 29.
Бронскі Антоній (11.6.1802 (1794) 19.11.1884) дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., уладальнік маёнтка Падоль. Стварыў разам з С. Незабытоўскім у Слонімскім пав. паўст. атрад. Адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 3 19.8.1831 кап. 3 палка пешых стральцоў, 4.10.1831 маёр. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. На пачатку 1832 прыбыў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Па рашэнню ГГСК ад 22.10.1832 аднесены да 1 разр. зл., маёмасць канфіскавана. 3 31.7.1833 у званні маёра пяхоты служыў у партугальскім легіёне. Памёр у Бардо. РДВГА-8, арк. 31; ВРР, пг 493; Rps BUW, nr 2327; DS. Т. 6. S. 386; Ksiqgapamiqtkowa. S. 137; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. 1. S. 215; ЭГБ. T. 2. C. 80; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 82; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 76, 222; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 254; Kaczkowski J. Konfiskaty; Spazier R.O. Historia powstania. T. 1. S. XIX.
Брушэўскі Юзаф дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 32.
Брынк Ксаверый Юзаф (30.8.1810-10.12.1881) з Мінскайгуб., н. у в. Селіхаў, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні хірург 12 палкалін. пяхоты. Эмігрыраваў у Францыю ў кастр. 1832. Працягваў вывучаць медыцыну ў Пуацье і Манпелье, 3.5.1836 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Эндр. У чэрв. 1838 далучыўся да АПЭ. РДВГА-5, арк. 228; Bart­kowski J Spis Polakow zmarfych. S. 82; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 158; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 257; Konarska B. Polskie drogi. S. 235.
Брэза Уладзіслаў Яўген (1812-18.12.1876) н. y Свянткове (Польшча), літаратар, публіцыст. 8.8.1831 абраны паслом на сейм як прадстаўнік ад Слонімскага пав. Эмігрыраваў у Францыю, жыў у Парыжы. У 1836 удзельнічаў у выданні двухтыднёвіка “Narod Polski”. Памёр у Пазнанскім ваяв. ВРР, пг 565; DS. Т. 6. S. 382-385; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 80; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 24, 287.
Бубель Францішак дваранін з Магілёўскай губ., канцылярыст Магілёўскага губ. праўлення. Аўтар супрацьурадавых твораў. Сасланы салдатам на Каўказ. НГАБ, ф. 1297, eon. 1, спр. 6894; ф. 1416, eon. 2, спр. 7224.
Будны Юзаф (н. каля 1804) селянін кн. Сапегі з мяст. Осавы Мост Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., юнкер Літ. корпуса. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага ў Пінскім пав. 8.8.1831 узяты ў палон пад Невелем. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 адпраўлены салдатам у сібірскія лін. батальёны. Знаходзіўся ў Забайкальскім гарнізоне. У 1855 служыў у Чыце. РДВГА-11, арк. 38; ф. 405. eon. 2, спр. 4308, арк. 10 ade.; Dangel S. Rok 1831. S. 122; Sliwowska IV. Zeslancy polscy. S. 84.