• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Бяляўскі Аляксандр з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у палку К. Пршэздзецкага. РДВГА-5, арк. 310.
    Бяляцкі Аляксандр (1811 (15.8.1812) —1862) н. у Гродзенскай губ., сын Юзафа і Караліны. У паўстанні з 25.3.1831, дзейнічаў у атрадзе акадэмічнай моладзі, затым у 3 палку пешых стральцоў. Адышоў у Прусію, адкуль перабраўся ў Амерыку, забіты пад час ваен. дзеянняў. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 67; PSB; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 35.
    Бяляцкі Міхал з Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ф. Кеневіча. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне. РДВГА-11, арк. 48.
    Бянецкі Матэвуш селянін памешчыка Андрушкевіча з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ўзбр. сярод паўстанцаў. РДВГА-8, арк. 13.
    Бянкевіч Мацей шляхціц з Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў. Эмігрыраваў. Прынята рашэнне аб канфіскацыі маёнтка. РДВГА-11, арк. 26.
    Бярнацкі Казімір н. у г. Гродна, ппар. польск. войскаў. У паўстанні з 3.5.1831 пар., 19.8.1831 кап. Належаў да корпуса А. Гелгуда, затым Г. Дэм-
    бінскага, у складзе якога накіраваўся ў Варшаву. У кастр. 1831 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 477-479, 551; KW. 31.1.1832; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 204.
    Бярнацкі Канстанцін дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. РДВГА-5, арк. 131.
    Бярнацкі Караль (15.10.1806—1878) з в. Адампаль Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., студэнт мед. ф-та Віленскага ун-та. Далучыўся да паўстанцаў 6.3.1831, ппар. 6 палка конных стральцоў, належаў да корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 эмігрыраваў у Францыю. Прызнаны выгнаннікам. У 1832 стаў членам ПНК, 26.8.1834 членам ПДТ. 3 1836 вучыўся ў мед. школе ў Манпелье, 31.7.1838 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Вар. Памёр у Канах. РДВГА-8, арк. 14; AGAD, EPP, nr 1, k. 17; BieleckiR. Zarys rozproszenia. S. 97, 250, 276; яго ж: Slownik biograficzny. T 1. S. 203-204; Konarska B. Polskie drogi. S. 228; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 56; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 40.
    Бярэнчанка Сцяпан селянін памешчыка В. Пуслоўскага з маёнтка Хомск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Кароткачасова дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон, утрымліваўся ў Дынабургскай крэпасці. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 14.
    Важынскі Парфірый памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ., уладальнік маёнтка Араны, старшыня ашмянскага трыбунала, лідскі маршалак. Удзельнік кампаніі 1812. У студз. 1831 арганізаваў у сваім маёнтку тайны к-т для падрыхтоўкі паўстання. Узначальваў ашмянскі ўрадавы к-т. Пасля паражэння пад Ашмянамі далучыўся да атра-
    да Д. Хлапоўскага. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 19.11.1831 сасланы на цяжкія работы ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. 3 кастр. 1832 пакінуты на пасяленні пад наглядам паліцыі ў Табольскай губ. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства з правам атрымання страчаных правоў. 12.2.1857 выехаў у накірунку Вільні. РДВГА-5, арк. 321—322; ф. 35, eon. 9, спр. 178; LVIA, f. 437, ар. 1, Ь. 72; Domeykol. Moje podroze. T. 1. S. 57; Puzynina G. fVlVilnie. S. 153; Zbiorpamiqtnikow. S. 249; Zienkowicz J. Powstaniepowiatu oszmianskiego. S. 7-47; ВоронковН.А. Польское восстанйе; Смйт Ф. Іісторйя польского восстанйя. Т. 2. С. 142; Sliwowska IV. Zeslancy polscy. S. 657-658.
    Вазгірд Жыгімонт памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., стрыечны брат Пятра. Актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, уваходзіў у аддзел М. Храпавіцкага, змагаўся пад Дзіснай. Вярнуўся на месца жыхарства. Рашэннем ваен. суда, зацверджаным галоўнакамандуючым 1-й арміі ад 16.6.1832 вызвалены ад адказнасці, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 39; РДВГА-5. арк. 389; ч. 11, арк. 50; DangelS. Rok 1831. S. 154.
    Вазгірд (Візгірд) Пётр (п. 14.6.1831) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Андрэя, стрыечны брат Жыгімонта. Падазраваўся ў нападзе на казакаў у Мікалаеўскай карчме. Памёр па дарозе ў Палангу. Парашэнню МГСК ад 25.1.1832 аднесены да2 разр. зл., пры пераглядзе справы рашэннем ад 28.3.1832 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 39; РДВГА-5, арк. 389; Dangel S. Rok 1831. S. 153-154.
    Вайніловіч памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Кароткачасова знаходзіўся сярод паўстанцаў. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 55.
    Вайніловіч Фларыян з Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 55; AGAD, WCPL, nr 724, k. 75; DS. Т. 6. S. 385.
    Вайніцкі Вінцэнт са Свянцянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў сярод свянцянскіх паўстанцаў, кіраваў у апалчэнні пяхотай. Далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага. Адышоў з М. Рыбінскім 5.10.1831 у Прусію. Па рашэнню ВГСК ад 5.2.1833 аднесены да 1 разр. зл., па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 22.6.1833 аддадзены пад ваен. суд.
    РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9; Bielinski К. Rok 1831. S. 97-98; Bortkiewicz W. Historyczne opisanie. S. 265.
    Вайткевіч Герасім іераманах Віленскага трынітарнага кляштара Ашмянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання ў Вільні. НГАБ-2, арк. 59; РДВГА-5, арк. 450.
    Вайткевіч Гіпаліт (1804—20.11.1886) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у Беластоку, брат Сымона, б. студэнт Віленскага ун-та, каморнік. У паўстанні з 2.4.1831, ппар. 3 палка пешых стральцоў, адышоў у Варшаву ў складзе атрада Г. Дэмбінскага. 13.7.1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, у 1834—35 жыў у Пуацье, вучыўся ў мед. школе. 3 11.11.1833 да 14.11.1835 член ПДТ. У чэрв. 1838ліст. 1886 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 10.1.1849 жыў у Лондане, дзе і памёр. ГІа рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., канфіскавана частка зямлі. НГАБ-2, арк. 60; РДВГА-8, арк. 56; AGAD, WCPL, пг 724, к. 49; Rps BUW, SRB; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. 1. S. 225; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 460; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 85; Kaczkowski J. Konfiskaty; Konarska B. Polskie drogi. S. 435; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 49; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 104.
    Вайткевіч Кастан селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-5, арк. 450.
    Вайткевіч Сымон Геранім (н. 1795) вікарый Радашковіцкага касцёла Вілейскага пав. Мінскай губ., н. у Шавельскім пав. Віленскай губ., брат Гіпаліта. Ездзіў у Ашмяны перад пачаткам паўстання. Узначальваў дзеянні ў Радашковічах, кіраваў нападзеннем на паштовую станцыю, раздаваў зброю, затым капелан 26 палка лін. пяхоты. 4.10.1831 адзначаны залатым крыжам. 25.3.1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 3 13.4.1837 член ПДТ. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 аднесены да 2 разр. зл. з канфіскацыяй маёмасці. НГАБ-2, арк. 60-61; РДВГА-11, арк. 65; Rps BUW, SRB; Ksi^gapamiqtkowa. S. 165; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 85.
    Валадковіч Аляксандр (2.6.1806(1803) 19.3.1862) дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., н. каля Радашковіч, сын Юзафа і гр. Тышкевічавай, адстаўны карнет лейб-гвардыі Падольскага палка. Рыхтаваў паўстанне на тэрыторыі Вілейскага пав., кіраваў кавалерыяй у вілейскім апалчэнні, палк. Склаў тэкст Акта канфедэрацыі, навучаў кантаністаў. 4.5.1831 удзельнічаў у бітве пад Вілейкай. 3 2.7.1831 кап. атрада пазнан-
    скай конніцы. У Францыю прыбыў праз Прусію ў снеж. 1831. 10.12.1831 уступіў у склад ТЛРЗ, з’яўляўся яго сакратаром. Член ПНК. 3 ліп. 1832 знаходзіўся ў Бруселі. У 1833 у чыне кап. уступіў у белыійскую армію. Падарожнічаў па Англіі, Швецыі, Італіі, Прусіі. У 1846 знаходзіўся ў Шартры. 30.11.1849 атрымаў французскае грамадзянства. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. Маёмасць канфіскавана. ГІамёр у Парыжы, пахаваны на Манмартры. НГАБ-2, арк. 63; РДВГА-Н, арк. 66; ф. 35, воп. 9, спр. 274, арк. 7; AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Rps BN, III. 6594, II. 7871, ВРР, nr 565; Rps BUW, SRB, Barszczewska A. Rola Towarzystwa Litewskiego. S. 49; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 463; Dangel S. Rok 1831. S. 154; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 325; Powstanie 1831 roku na Litwie. S. 111—129; Polacy pochowani. S. 170.
    Валасоўскі Канстанцін памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Падпісаў Акт канфедэрацыі. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 68.
    Валасоўскі Юзаф (н. 24.1.1790) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у Мінску, сын Каласанція. Адзін з арганізатараў паўстання ў Дзісенскім пав., шэф батальёна стральцоў і касінераў, кіраваў аддзелам, затым маёр 19 ул. палка. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, у крас. 1833 выехаў у Швейцарыю, адкуль у вер. 1833 перабраўся ў Сант-Лё. Па рашэнню МГСК ад 19.10.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2. арк. 64 адв.; РДВГА-11, арк. 68; Rps BUW, SRB; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. I. S. 226; КропотовД.А. Жйзнь графа М.Н.Муравьева. С. 484-496; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 78; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
    Валіцкая Анеля — сялянка памешчыка Тарасевіча з в. Украповічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. Захоўвала зброю. Па рашэнню МГСК ад 9.11.1831 атрымала дараванне. НГАБ-2, арк. 40; РДВГА-11, арк. 50.
    Валіцкі Валяр’ян (н. 28.12.1812) дваранін з Барысаўскага пав. Мінскай губ., н. у Ельні (?) ці Жалняках (?), вывучаў матэматыку і фізіку ў Віленскім ун-це. У паўстанні хар. артылерыі. 22.2.1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне, у ліст. 1832 перабраўся ў Шатору, у жн. 1833 у Пуацье, з 1838 жыў у ІІарыжы. 3 1832 член ПНК, 16.7.1832 член ТЛРЗ, з сак. 1848 член ПДТ. У 1841 працаваў інспектарам 3 кл. у Правансе. Прызнаны выгнаннікам. НГАБ, ф. 27, eon. 1, спр. 24; РДВГА-11, арк. 50; AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Rps BN, II. 7871, к. 134; Rps BUW, SRB; Konarska B. Polskie drogi. S. 425.
    Валіцкі Даніэль памешчык з Барысаўскага пав. Мінскай губ., земскі спраўнік. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў, вырабляў патроны, пасля адыходу паўстанцаў хаваўся каля Мядзеля. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 8.10.1831 аднесены да 3 разр. зл., пакінуты на 2 г. пад наглядам паліцыі. НГАБ, ф. 333, воп. 24, спр. 86; ф. 561, eon. 1, спр. 2, арк. 40; РДВГА-11, арк. 51; ф. 405, eon. 2, спр. 4109; Dangel S. Rok 1831. 5. 153.