Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Высоцкі Аляксандр (н. каля 1810)з г. Брэста Гродзенскай губ., сын Рыгора
Аюцыян Выганоўскі.
Фотаздымак А. Дзюпрэ
і Мар’яны, служыў лёкаем у ген. Жымірскага. Дзейнічаў у грэнадзёрскім палку. У складзе польск. войскаў адышоў у Прусію, пасля перабраўся ў Кракаў, а далей у Галіцыю. Здаўся ўладам, пасля чаго адасланы ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 11.3.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБу г. Гродна, ф. 4, воп. 2, спр. 12, арк. 4; РДВГА-8, арк. 53.
Высоцкі Казімір (п. 4.10.1834) з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў. 14.10.1832 прыбыў у Францыю. 3 крас. 1834 член ПДТ. Забіты ў час паядынку. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 11 ade.: Rps BUW, SRB.
Высоцкі Францішак (8.4.1809-15.5.1857) з Гродзенскай губ., н. у в. Ясенаўка (Ясенуўка ?), сын Пятра і Г анны Юзэфавіч. У паўстанні радавы 12 ул. палка. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. У чэрв. 1837 вярнуўся ў Францыю, прыпыніўся ў Грэнадзе, дзе жыў да 1843. У 1854 перабраўся ў Паранці, ажаніўся з францужанкай. Памёр у Паранці. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 385.
Высоцкі Юзаф памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. Выконваў абавязкі паўст. каменданта мяст. Ілля, распаўсюджваў заклікі і адозвы, прыводзіў да прысягі. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 25.1.1832 вызвалены ад адказнасці, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 72 адв.; РДВГА-11, арк. 73; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Высоцкі Юзаф — селянін памешчыка Ю. Кашыца з маёнтка Ятры Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, апынуўся ў Прусіі. Вярнуўся на месца сталага жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 55; AGAD, WCPL, пг 724, к. 78.
Высоцкі Юзаф з Вілейскага пав. Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, ппар. 3 палка пешых стральцоў, адышоў у Варшаву. Эмігрыраваў. РДВГА-11, арк. 73; AGAD, WCPL, пг 724, к. 51.
Высоцкі Ян шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сакратар Вілейскага межавага суда. Сакратар вілейскага ўрадавага к-та. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 72;РДВГА-11, арк. 72;LV1AJ.437, ар. 5, Ь. 5; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Вышамірскі Ян з Мінскай губ., вілейскі адвакат. Адзін з арганізатараў паўстання ў Маладзечне. Выконваў абавязкі паўст. каменданта мяст. Маладзечна. Падпісаў Акт канфедэрацыі, агітаваў да паўстання. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 аднесены да 3 разр. зл. Рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 10.3.1832 утрымліваўся 3 мес. у крэпасці, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 74; РДВГА-Н, арк. 75; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Вышкоўскі Андрэй з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні канфіскавана 10 дзесяцін зямлі. Kaczkowski J. Konfiskaty.
Вышынскі Калясанцій з Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Пакінуў ун-т, далучыўся да паўстанцаў. Эмігрыраваў. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА-5, арк. 503; ч. 11, арк. 74.
Вялічка Фабіян з Гродзенскай губ., студэнт. Дзейнічаў у атрадзе Ю. Кашыца, затым радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 44; РДВГА-8, арк. 44; AGAD, WCPL, пг 724, к. 78.
Вянглевіч (Венгелевіч) Анастасій ксёндз Лідскага кармяліцкага кляштара Лідскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Д. Хлапоўскага. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 44 адв.; РДВГА-8, арк. 45.
Вянцковіч Іван селянін памешчыка I. Мікульскага са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні служыў пры Мікульскім кучарам. Вярнуўся на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 45.
Вянцкоўскі Леў з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын пісьмавода. Дзейнічаў сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 46.
Вянцэнтовіч з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 45.
Вяржбіцкі Вінцэнт (1814-29.1.1864) шляхціц з Гродзенскай губ., н. у Свіслачы, вывучаў інжынерыю ў Віленскім ун-це, настаўнік дзяцей ляснічага Я. Ронкі. Распаўсюджваў супрацьурадавыя вершы, збег з-пад арышту. Знаходзіўся сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы, падафіцэр, ппар. 4 ул. палка. 30.8.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. У 1832 пры-
быў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне, затым Шатору. Меў намер паступіць у Парыжы ў школу дарог і мастоў, але не атрымаў дазволу. У сак. 1834 выехаў у Англію, з 10.6.1834 да 8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада, пасля вер. 1834 выехаў з Англіі. У маі 1846 здаў экзамен на інструктара дарог і мастоў, працаваў у адміністрацыі пазначанага ведамства. У 1848 выехаў у Дрэздэн. 27.7.1833-6.5.1836 член ПДТ, АПЭ, Т-ва 3 мая. Памёр у Мецы. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-2, арк. 48 адв.; РДВГА-5, арк. 378; ч. 8, арк. 47\ Rps BUW, SRB; Ksiqga pamiqtkowa. S. 137; Kaczkowski J. Konfiskaty; Konarska B. Polskie drogi. S. 429; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 46; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 103.
Вяржбіцкі Ксаверый дваранін ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў Белавежскай пушчы. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 49; РДВГА-8, арк. 48.
Вяроўскі Браніслаў Станіслаў (9.1 1.1812-16.1.1858) з Барысаўскага пав. Мінскай губ., н. у Смарках, студэнт політэхнічнай школы ў Варшаве. У паўстанні ўдзельнік выступлення 29.11.1830, з 30.11.1830 у ганаровай гвардыі, затым ппар. 1 палка пешых стральцоў. 21.1.1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладаў у Авіньёне, Люнэлі і Ле Пюі. Нейкі час жыў у Манпелье. 22.12.1840-23.7.1843 член ПДТ, у 1848 уступіў паўторна. Памёр у г. Мулен. Rps BLW, SRB; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 90.
Вярцінскі Антоній (3.6.1800-28.10.1873) з Барысаўскага пав. Мінскай губ., н. у Барысаве, скончыў аддзяленне будаўніцтва ў Варшаўскім ун-це. У паўстанні ппар. артылерыі. У студз. 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладаў Авіньёна, затым Люнэля і Ле Пюі. У 1833-34 жыў у Тулузе, працаваў на заводзе, з 1841 у корпусе дарог і мастоў. У 1846 стаў інспектарам 3 кл., у 1862 інструктарам 1 кл., аў 1867 галоўным інструктарам у дэп. Гард. 19.10.1860 атрымаў французскае грамадзянства. Ажаніўся, меў сына і дачку. Памёр у Німе. Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 452; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 75; Konarska B. Polskie drogi. S. 429.
Вярыга Станіслаў з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 49 адв.; РДВГА-11, арк. 57.
Вяштарт (Віштарт) Іван з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-5, арк. 505.
Вяшторт Караль дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ. Укрываў I. Адахоўскага. Па рашэнню МГСК аднесены да 3 разр. зл., па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 28.6.1832 вызвалены ад адказнасці і ўзяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 50; РДВГА-11, арк. 57.
Вяшторт Фларыян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 385.
Гаворскі Эдуард з Гродзенскай губ., сын уніяцкага святара. Дзейнічаў сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 63.
Гадко Вінцэнт памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. Выконваў абавязкі каменданта Куранецкага ключа. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 143.
Гадлеўскі Антоній (1808 (1809) 22.9.1885) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у в. Грышкішкі Шавельскага пав., вучань Сейнецкай школы. У паўстанні пар. 7 ул. палка, 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім у Прусію. У 1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. 3 8.6.1835 член ПДТ. У 1858 атрымаў дазвол і вярнуўся на радзіму. Памёр у Гродна, пахаваны на гродзенскіх фарных могілках. РДВГА-7, арк. 128; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 87; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 68; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 64; Cmentarz farny. S. 97; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 185.
Г адлеўскі Міхал (25.12.1808-1864) ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у Слоніме, вывучаў старажытную літ-ру ў Віленскім ун-це.
29.11.1830 далучыўся да аўгустоўскіх паўстанцаў, ппар. 1 палка пешых стральцоў. 5.10.1831 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію. У студз. 1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 у закладзе ў Авіньёне, член ПНК. 3 1835 вывучаў медыцыну ў Манпелье, 27.6.1837 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Дардонь. 3 1.8.1832 да 6.5.1836 член ПДТ, 8.5.1837 уступіў паўторна. Меў сына Артура (1844-1909), які стаў знакамітым урачом у Парыжы і напісаў шэраг прац па медыцыне. A GAD, EPP, nr 1, k. 18; BieleckiR. Slownikbiograficzny. T. 2. S. 89; Konarska B. Polskie drogi. S. 269; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 42; Swiadomosc narodowa emigrantow. S. 171—172; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 185-186.
Гадлеўскі Юзаф (6.12.1773—1867) — з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні 1794. 3 2.12.1830 член к-та Аўгустоўскага ваяв. 3 2.2.1831 кіраваў аўгустоўскімі паўстанцамі, затым маёр 1 палка пешых стральцоў, 13.4.1831 ппалк. 10.3.1831 адзначанызалатымкрыжам. 4.10.1831 палк. 9 палка лін. пяхоты. ВРР, пг 493; Ksiegapami^tkowa. S. 102; BieleckiR. Stownik biograficzny. T. 2. S. 88; Tokarz W. Wojna polsko-rosyjska.
Гадыновіч Караль шляхціц з Мінскай губ. Дзейнічаў на тэрыторыі Пінскага пав. у складзе атрада Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон 8.8.1831 падНевелем. Па рашэнню МГСКад 29.2.1832 аддадзены ў рэкруты. Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Галавачэнка Даніла селянін памешчыка А. Горвата з Мазырскага (?) пав. Мінскай губ. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча ў Барбараве, пакінуў паўстанцаў у сутыкненні пад Міхалкамі і вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 89 адв.; РДВГА-11, арк. 86.
Галаўко Юзаф дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 75.