• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Глябовіч Барталамей (н. каля 1809) шляхціц з аколіцы Глябовічы
    Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., сын Барталамея. Добраахвотна далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага каля Навагрудка, дайшоў да Варшавы, удзельнічаў у абароне Замосця. Пасля капітуляцыі Варшавы арыштаваны ў Жытоміры, дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 6.7.1831 аддадзены саддатам у Каўказскі асобны корпус, 28.7.1831 рушыў у дарогу. Маёмасць канфіскавана. НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 18-26; РДВГА-8, арк. 73; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 177.
    Глямбоцкі Іван з Гродзенскай губ., вартаўнік Белавежскай пушчы. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 73.
    Гнатоўская Юзэфа з Барысаўскага пав. Мінскай губ., жонка Івана. Дапамагала мужу хаваць зброю. Па рашэнню МГСК ад 23.10.1831 пакінута вольнай, па рашэнню ад 27.1.1832 утрымлівалася 4 мес. у астрозе, пакінута пад паліцэйскім наглядам. НГАБ-2, арк. 88 адв.; РДВГА-11, арк. 83; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
    Гнатоўскі Іван (п. 1831) з Барысаўскага пав. Мінскай губ., аканом маёнтка Барысаў кн. М. Радзівіла, адстаўны кап. польск. войскаў. Пад час паўстання нарыхтоўваў порах і зброю, раздаваў яе сялянам. Памёр у Пецярбургу. МГСК разглядала яго справу 23.10.1831. РДВГА-11, арк. 83; AGAD. ММК, пг 7; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
    Гобар Сцяпан —селянін кн. М. Радзівілазв. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. Утойваў зброю і агнястрэльныя снарады. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 27.1.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 87; РДВГА-11, арк. 84.
    Голуб Рыгор (н. каля 1793-1797)-дваранін з Мінскай губ., сын уніяцкага святара Стэфана, унтэр-афіцэр расійск. войскаў. Добраахвотна далучыўся да паўстанцаў, адбіў ад канвойных двух арыштантаў. Па рашэнню МГСК аднесены да 2 разр. зл. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 15.2.1832 адпраўлены ў Сібір з пазбаўленнем вайсковага і дваранскага стану. 3.2.1833 прыбыў на месца ссылкі. 26.8.1856 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. 28.10.1857 прыбыў у Мінск, дзе ўзяты пад нагляд паліцыі. НГАБ, ф. 333, eon. 1, спр. 710, арк. 142; ф. 561, eon. 1, спр. 2, арк. 90адв.; РДВГА-11, арк. 87; Dangel S. Rok 1831. S. 130; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 211.
    Голуб Францішак з Вілейскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў у Вілейцы. ПарашэннюМГСКад21.12.1831 пакінуты вольным. Dangel S. Rok 1831. S. 130.
    Голубеў Аляксандр з Мінскай губ., сын Андрэя. Дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем, за што вызвалены ад пакарання рашэннем МГСК ад 30.7.1831. НГАБ-2, арк. 91; РДВГА-11, арк. 88; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
    Горскі з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Па рашэнню МГСК аднесены да 2 разр. зл. Dangel S. Rok 1831. S. 129.
    Горскі Людвік з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 77-78.
    Горскі (Гурскі) Міхал (н. 1802) — навіцыянт Глыбоцкага кармяліцкага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ., у манастве Ансельм, н. у Задзеўе (Свянцянскі пав.), сын Тадэвуша. Вучыўся на ф-це тэалогіі Віленскага ун-та. У паўстанні знаходзіўся ў атрадзе В. Брахоцкага, затым падафіцэр 13 ул. палкаў фарміраванні Г. Дэмбінскага. 3 4.10.1831 ппар. 4ул. палка. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 15.8.1832 на караблі “Віжылант” прыбыў у Францыю. У ліп. 1837 далучыўся да АПЭ. 20.8.1839 выехаў у Арлеан, адкуль 3.10.1839 накіраваўся ў Версаль. 3 12.1.1845 член ПДТ, выконваў абавязкі бібліятэкара. 3 чэрв. 1854 пражываў у Версалі, займаўся мастацтвам. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 104; РДВГА-11, арк. 97; AGAD, WCPL, пг 724, к. 71; ВРР, пг 493: Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 106; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 161; Dangel S. Rok 1831. S. 158; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 93.
    Горскі (Гурскі) Райманд з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся прымусова ў атрадзе Ю. Кашыца, затым радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога дайшоў да Варшавы. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 78; A GAD, WCPL, nr 724, k. 77.
    Горскі Фелікс шляхціц з Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Адышоў за мяжу, прасіў літасці. РДВГА-8, арк. 78; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76.
    Гоцвальт Казімір памешчык з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў прымусова. РДВГА-8, арк. 79.
    Грабіцкі Юрый дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 80.
    Грабніцкі Мікалай гр., памешчык Люцынскага пав. Віцебскай губ. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў, рыхтаваў паўстанне ў Люцынскім пав. НГАБ-2, арк. 96 адв.; РДВГА-11, арк. 92.
    Грабніцкі Юльян памешчык Лепельскага пав. Віцебскай губ. Меў зносіны з ашмянскімі паўстанцамі. Захоўваў копіі ашмянскага Акта канфедэрацыі, паперы П. Важынскага. НГАБ, ф. 1297, eon. 1, спр. 5469; РДВГА-7, арк. 164.
    Грабоўскі Казімір памешчык з Гродзенскай губ. Меў стасункі з паўстанцамі, 28.5.1831 выязджаў у мяст. Рось да Д. Хлапоўскага. НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 24, арк. 20 адв.
    Грабоўскі Маўрыкій з Гродзенскай губ., служыў у Падольскім кірасірскім палку. У паўстанні пар., з 2.6.1831 у 2 палку конных стральцоў. У снеж. 1831 прыбыў у Францыю, член ПНК. У 1839 прыбыў у Англію. 12.6.1844 атрымаў англійскае грамадзянства. У 1843 ажаніўся з англічанкай. У 1846 з’яўляўся членам эмігранцкага польск. к-та ад Англіі і Ірландыі. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 81; AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 112; Paszkiewicz М. Polacy naturalizowany. S. 84.
    Грабоўскі Ян (10.2.1787-2.3.1841) з г. Полацка Віцебскай губ., кап. польск. войскаў. У паўстанні кап. 8 ул. палка, затым маёр. Перабраўся ў Галіцыю, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, у крас. 1833 у Швейцарыю. У 1834 знаходзіўся ў Жэневе, дэпарціраваны ў Англію. У лют. 1835 вярнуўся ў Францыю. AD. 1843. S. 136; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 89; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 111.
    Грабскі Марк памешчык з в. Гімбуты Лідскага пав. Гродзенскай губ. (па звестках Л. Краўца н. у Лідзе), студэнт Варшаўскага ун-та. У паўстанні ппар. 11 ул. палка. 15.8.1832 эмігрыраваў у Францыю. 3 27.12.1833 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-2, арк. 95; РДВГА-8, арк. 81; Bielec­ki R. Zarys rozproszenia. S. 161, 303; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 114; Kaczkowski J. Konfiskaty; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 49; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 201; Uniwersytet Warszawski.
    Градзецкі Аляксандр з Гродзенскай губ., падафіцэр 1 палка пешых стральцоў. У паўстанні ўдзельнічаў у складзе таго ж палка. Застаўся ў Варшаве, атрымаў дазвол вярнуцца ў Гродна. AGAD, KRW, пг 477, к. 107.
    Градынскі Юзаф дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 82.
    Граковіч Юзаф шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., аканом маёнтка Рабунь жаночага бернардзінскага кляштара. Па патрабаванню I. Адахоўскага адаслаў у Вілейку людзей і 4 падводы. Па рашэнню МГСК ад 8.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 97; РДВГА-11, арк. 93; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
    Граф Напалеон памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Антонія. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў у чыне афіцэра, дзейнічаў у бітве пад Вілейкай, затым уваходзіў у склад 12 ул. палка, адышоў у Прусію. У 1832 эмігрыраваў у Францыю, належаў да закладу ў Безансоне, з 1832 член ПНК. Дэпарціраваны ў Англію, 10.6.1834-13.2.1839 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада, у 1837 далучыўся да АПЭ. У лют. 1839 выехаў у Франдыю, жыў у Бардо. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., па рашэнню ад 14.4.1833 страціў права на Усяміласцівае дараванне. НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 182; ф. 561, eon. 1, спр. 2, арк. 96; РДВГА-11, арк. 92; AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. Т. 1 S. 156; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 95; Dangel S. Rok 1831. S. 129; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 74; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 201.
    Грахольскі Адольф Норберт Эразм (7.6.1797-3.1.1863) з в. Варановічы Браслаўскага пав. Віленскай губ., сын Яна і Ізабелы Рытароўскай. У паўстанні маёр, ад’ютант ген. С. Рожыцкага. Высланы ў Курск. Займаўся гаспадаркай у Чэрвонскім ключы (каля Бярдзічава), дзе меў табун арабскіх скакуноў. Быў маршалкам канстанцінаўскай і бярдзічаўскай шляхты. Двойчы жанаты: на Аціліі Панятоўскай, пасля на Вандзе Радзівіл. Памёр у Варановічах. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 119.
    Грахоўскі ВінцэнтЯн (24.1.1807-8.10.1881) з мяст. Камаі Свянцянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні з 1.1.1831. Падафіцэр 2 ул. палка, 16.3.1831 адзначаны сярэбраным крыжам (?). 35.8.1831 ппар. ІЗул. палка. У складзе фарміравання Г. Дэмбінскага рушыў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. ІІпар. 10 ул. палка, 15.7.1831 прыбыў з Ф. Роландам у Прусію. У студз. 1832 эмігрыраваў у Францыю, жонка засталася на месцы жыхарства, пасля яе смерці ажаніўся з францужанкай. У 1832 член ПНК, меў дачыненне да дзейнасці
    ТЛРЗ. У час паўстання К. Каліноўскага прыязджаў у Кракаў, але ўдзелу ў ім не прымаў, вярнуўся ў Францыю. Памёр у Парыжы. AGAD, PFR, пг 7; Rps BN, III. 6594; DS. T. 6. S. 440; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 109; Bielecki R. Za­rys rozproszenia. S. 68, 251, 278; яго ж; Slownik biograficzny. T. 2. S. 119; Bielinski K. Rok 1831. S. 121; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 203.
    Грос Леанард Юзаф (н. 10.11.1810) з Пінскага пав. Мінскай губ., н. у Пінску, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. 6 палка конных стральцоў. Эмігрыраваў у Францыю ў студз. 1832. 7.5.1851 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 105, 181, 318; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 122-123.
    Грос Міхал (29.9.1791-13.8.1875) дваранін з Пінскага пав. Мінскай губ., н. у Магілёўскай губ. У паўстанні ппар. 1 ул. палка. Знаходзіўся ў атрадзе Д. Хлапоўскага, паранены пад Вільняй. У складзе атрада Г. Дэмбінскага накіраваўся ў Варшаву. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перабраўся ў Прусію. 3 лют. 1832 у Францыі, дзе і памёр. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА11, арк. 94; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 158; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 89, 103, 278; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 123.