Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Данброўскі Ян (н. 27.12.1785) з Гродзенскай губ., кап. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 маёр 2 палка лін. пяхоты. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў застаўся ў Варшаве, аднавіў прысягу расійск. ураду. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 349.
Данейка Аляксандр Браніслаў (6.4.1809-19.4.1884) з Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю. 3 17.1.1834 да 7.8.1841 член ПДТ. Памёр у Ліёне. AGAD, WCPL, пг 724, к. 79; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 110; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50.
Данеўскі Мікалай дваранін з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 90.
Данілеўскі Іван селянін з Гродзенскай губ. Служыў добраахвотна ў паўстанцаў. Узяты за бадзяжніцтва. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 89.
Данілецкі Павел селянін памешчыка Варашылы з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., сын Івана. Знаходзіўся ўзбр. у Белавежскай пушчы ў атрадзе Я. Шрэтара. Па рашэнню ГГСК ад 8.7.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 112 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 71; РДВГА-8, арк. 89.
Даноўскі Мікалай з Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. РДВГА-11, арк. 98.
Дарагашчук селянін ксяндза Гарадзецкага Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. Па рашэнню ГГ'СК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 102.
Дарашэвіч Г. ксёндз з г. Ашмяны Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 243.
Даркшэвіч (Дашкевіч) Клеменс дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў, радавы ў атрадзе Ф. Адахоўскага. Удзельнічаў у нападзенні на паштовыя станцыі. Па рашэнню МГСК ад 12(14).5.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 115 адв.; РДВГА-11, арк. 100; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Даркшэвіч Юзаф дваранін з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Падпісаў Акт канфедэрацыі, выканаў прысягу, але застаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. і вызвалены ад далейшага праследавання. НГАБ-2, арк. 113 адв.; РДВГА-11, арк. 98; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Дарэўскі Антоній (15.10.1774-25.1.1838) — з мяст. Свіслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., сын Ежы. Скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус, ген. польск. войскаў. У паўстанні 14.1.1831 шэф ваен. інтэнданцгва, 30.1.1831 падаў у адстаўку. Пасля капітуляцыі Варшавы ўзнавіў прысягу на адданасць расійск. ураду. Zrddla do dziejow. Т. 1. S. 170; Т. 4. S. 279; BieleckiR. Slownik biograficzny. T. 1. S. 343-344; PSB. T. 4. S. 434-435; Tokarz W. Wojna polsko-rosyjska.
Даўгяла (Даўгвіла) Барталамей (Варнава) шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сакратар вілейскага маршалка. У паўстанні першапачаткова кіраваў вілейскім пав. казначэйствам, затым сакратар вілейскага ўрадавага к-та. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 120 адв.-121; LVIA.f. 437, ар. 5, Ь. 5; Dangel S. Rok 1831. S. 126.
Даўгяла Пётр дваранін са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Філіпа, працаваў перакладчыкам рус. мовы. У паўстанні ппар. спачатку 17, затым 18 палка лін. пяхоты, з 5.9.1831 ад’ютант ген. Серакоўскага, 6.9.1831 кап. Прыбыў у Варшаву ў складзе атрада Г. Дэмбінскага. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. Пасля капітуляцыі Варшавы аднавіў прысягу расійск. ураду. Парашэнню МГСК ад 23.9.1833 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 121 адв.; РДВГА-11, арк. 107; AGAD, WCPL, пг 724, k 111; Rps BLW, nr2327;Ksi^gapamiptkowa. S. 137; BieleckiR. Slownikbiograficzny. T. 1. S. 383; Dangel S. Rok 1831. S. 126.
Даўгяўтовіч Банавентура клірык Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Тайна ўдзельнічаў у паўстанні. Пераведзены ў Пінскі францысканскі кляштар. РДВГА-8, арк. 97.
Дваржэцкі Фердзінанд памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў, вырабляў дая атрада I. Адахоўскага пікі. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 110; РДВГА-11, арк. 100: Dangel S. Rok 1831. S. 127.
Дваржэцкі Ян (10.10.1812-28.10.1847) з Вілейскага пав. Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та, паэт. У паўстанні спачатку дзейнічаў у партызанскім атрадзе, затым ппар. 12 ул. палка. 13.7.1831 з атрадам А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі. 26.2.1832 эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, 23.5.1833 накіраваны ў дэп. Кальвадос, жыў у Канах. 3 1832 член ПНК, з 2.12.1833 член ПДТ, у 1837 увайшоў у АПЭ. У кастр. 1837 выехаў у Англію, затым у Бельгію. У 1846 выконваў абавязкі сакратара гміны ў АПЭ. У 1839-48 у Бруселі (Бельгія) разам з В. Тышкай і К. Залескім рэдактар двухтыднёвіка “Orzel Віаіу”. Супрацоўнічаў з I. Лялевелем. Памёр у Бруселі. AGAD, EPP, nr 1, к. 17; PotrykowskiJ. Tulactwo Polakow. Т. 1. S. 226; Bartkowski J. SpisPolakow zmarlych. S. 126; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 95, 222; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 399; PSB. T. 6. S. 27; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 49; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 149.
Дварэнскі Іван селянін памешчыка Т. Шукевіча са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 90.
Двярніцкі Юзаф (19.3.1779-22.11.1857)польск. ген., удзельнічаў у кампаніі 1812-14. 14.2.1831 вызначыўся ў бітве пад Стачком (Польшча), зашто 18.2.1831 атрымаўчын ген. дывізіі. У маі 1831 началеасобнага корпуса накіраваны на Валынь для дапамогі мясцовым паўстанцам. 27.4.1831 перайшоў аўстрыйскую мяжу. 29.5.1832 прыбыў у Страсбург, адкуль 28.6.1832 выехаў у Парыж. 28.8.1832 абраны старшынёй Польск. нацыянальнага к-та. Выступаў супраць арганізацыі экспедыцыі Ю. Заліўскага. 9.3.1836 стаў на чале Канфедэрацыі польск. народа, за што ў крас. 1836 высланы ў Лондан, дзе ўзначальваў К-т польск. эміграцыі. У 1840 вярнуўся ў Францыю, адыграў значную ролю ў арганізацыі польск. школы ў Баціньёлі. 20.4.1848 выехаў у Львоў, асталяваўся ў в. Лапаціна. Пакінуў успаміны. Dwernicki J. Pami^tniki; AGAD, WCPL, nr 581; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. 1. S. 158; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 398; Gruss N. Szkola Polska; Hoffman J. Legia; Cholodecki B. J. Korpus Dwernickiego; Paszkiewicz M. Lista emigrantow; Trzy powstania narodowe.
Джавіцкі Сымон з Мінскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Прызнаны выгнаннікам. РДВГА-11, арк. 110.
Дзванкоўскі Валяр’ян (п. 30.9.1877) з Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Адзін з арганізатараў адыходу з Вільні атрада акадэмічнай моладзі, ппар. 6 палка конных стральцоў, належаў да корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, ускладзеякога 15.7.1831 перайшоўмежы Прусіі. У лют. 1832 эмігрыраваў у Францыю, сям’я засталася па месцу сталага жыхарства. У 1832 член ПНК. AGAD, EPP, nr 1, к. 17; Bartkowski J. Spis Polakbw zmartych. S. 130; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 97, 250, 277; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 410.
Дзенісевіч Рыгор селянін памешчыка Ю. Скірмунта з Пінскага пав. Мінскай губ., сын Сцяпана. Узяты ў в. Дубай у атрад Ц. Пуслоўскага, вярнуўся да свайго памешчыка. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 106; РДВГА-11, арк. 101.
Дзеражынскі Станіслаў з Магілёўскай губ., кап. польск. войскаў. У паўстанні кап. 3 палка конных стральцоў, ад’юнкт галоўнага штаба. 2.10.1831 прыбыў у Варшаву. 13.10.1831 аднавіў прысягу расійск. ураду. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 405.
Дзерулевіч Казімір селянін памешчыка Тызенгаўза з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-7, арк. 328.
Дзіваловіч (Дзівіловіч) Юзаф дваранін з Віцебскай губ., арандатар маёнтка Узрэчча Дзісенскага пав. Актыўна ўдзельнічаў сярод дзісенскіх паўстанцаў, падпісаў Акт канфедэрацыі, займаў пасаду камісіянера па забеспячэнню харчаваннем, меў стасункі з В. Брахоцкім. З’явіўся да ўлад у Глыбокім. Па рашэнню МГСК ад 15.9.1831 аднесены да 3 разр. зл., утрымліваўся 2 мес. у Бабруйскай крэпасці, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 108; РДВГА-7, арк. 258; ч. 11, арк. 101; Dangel S. Rok 1831. S. 127.
Дзідулевіч Іван селянін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 94.
Дзікуч (Дзікуш) Антон (н. 25.3.1809) з Гродзенскай губ., н. у в. Багатня, сын Людвіка і Францішкі. У паўстанні радавы 13 палка пе-
шых стральцоў. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 93; Bielecki R. Polacyw Legii. S. 130.
Дзішко (Дзяжко) Сцяпан селянін памешчыка Мучынскага з маёнтка Радзівановічы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ўзбр. сярод паўстанцаў. Па рашэнню ГГСК ад 20.8.1831 адпраўлены ў Табольск для прызначэння ў сібірскія лін. батальёны. Выкарыстаўшы імя Івана Залеўскага, які атрымаў дараванне, збег у Гродзенскую губ. Арыштаваны і па рашэнню камісіі ад 10.8.1832 зноў адпраўлены ў сібірскія лін. батальёны. НГАБ-2, арк. 117; РДВГА-8, арк. 93; Швед В.В. Падзеі і постаці. С. 138.
Дзмітрыеўскі Аляксандр памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Дастаўляў паўстанцам паштовых коней і пікі. РДВГА-7, арк. 266.
Дзявалка Ян з Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам у мяст. Маладзечна. Месца знаходжання пасля заканчэння ваен. дзеянняў засталося невядомым, пры разглядзе справы 21.12.1831 рашэнне МГСК не вынесена. НГАБ-2, арк. 116; РДВГА-П, арк. 100.
Дзядзерка (Дзядэрка) Ян (1793-2.1838) шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні вахмістр дзісенскага апалчэння. Разам з Янам і Яўхімам Корсакамі арганізаваў нападзенне на пошту ў Маладзечне. Радавы 13 ул. палка фарміравання Г. Дэмбінскага. Эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр. НГАБ-2, арк. 110; РДВГА-7, арк. 247; AGAD, WCPL, nr 724, k. 81; ND. 1843. S. 134; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 114; DangelS. Rok 1831. S. 125.
Дзяканскі Ануфрый памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Захоўваў паўст. адозву. РДВГА-7, арк. 256.