• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Жаковіч Сцяпан з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў пад кіраўніцтвам К. Пршэздзецкага. РДВГА-7, арк. 366.
    Жалязоўскі Фёдар уніяцкі святар з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Два разы ездзіў у Белавежскую пушчу прыводзіць да прысягі. Адхілены ад прыхода. РДВГА-8, арк. 112.
    Жароўскі Антоній з Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Парашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 111.
    Жарчынскі Емяльян селянін памешчыка В. Пуслоўскага з в. Пескі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся спачатку ў
    атрадзе Ц. Пуслоўскага, потым Д. Хлапоўскага, служыў у 13 ул. палку. Узяты за бадзяжніцтва. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у сібірскія лін. батальёны. НГАБ-2, арк. 137; РДВГА-11, арк. 126.
    Жудра Клеманс памешчык з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., сын Станіслава. Агітаваў да паўстання ў Новым Двары, знаходзіўся сярод паўстанцаў пад Мухаедамі. Адышоў у Кіеўскую губ., дзе быў затрыманы са зброяй у руках. Дастаўлены ў Кіеў, утрымліваўся ў крэпасці. Рашэннем КГСК аднесены да 3 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі атрымаў дараванне, узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 140; РДВГА-11, арк. 128; Dangel S. Rok 1831. S. 156.
    Жукоўскі Іван з Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 117.
    Жукоўскі Павел селянін памешчыка Гоцвальта з Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, апынуўся ў КП, дзе ўзяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 116.
    Жукоўскі Юзаф селянін памешчыка Кабылінскага з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У складзе атрада Г. Дэмбінскага служыў ва ул. палку, адышоў у Прусію. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 116.
    Жупранскі Станіслаў з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 405.
    Жур Віктар — селянін памешчыка А. Горвата з маёнтка Барбарава Мазырскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча, удзельнічаў у разгроме паштовых станцый, вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 141 адв.; РДВГА-11, арк. 128.
    Жураўскі Іван з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-7, арк. 405.
    Журомскі Антоній дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў прымусова. РДВГА-7, арк. 406.
    Журомскі Антоній з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-7, арк. 406.
    Журо.мскі Юзаф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 406.
    Жухавецкі Антоній (н. 13.6.1810) са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Францішка і Юзэфіны Ганны Самойла. У паўстанні ў 4 палку пешых стральцоў. 15.8.1832 прыбыў у Францыю на караблі “Віжылант”, накіраваны да закладу ў Шатору, адкуль у жн. 1833 высланы ў Ля Рашэль. Працаваў клеркам у натарыуса. У ліп. 1837 далучыўся да АЛЭ. Ажаніўся з францужанкай. У 1848 атрымаў права на сталае жыхарства, з-за адсутнасці неабходнай сумы грошай яно было зацверджана толькі 6.5.1858. Rps BUW, SRB.
    Жушко Андрэй селянін памешчыка В. Пуслоўскага з Мінскай губ. Ведаў пра падрыхтоўку да выступлення Ц. Пуслоўскага, але не паведаміў уладам. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 141 адв.; РДВГА-11, арк. 129.
    Жылінская Ганна з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., жонка Яна. Адпраўляла ў Белавежскую пушчу харчаванне. Пакінута пад наглядам паліцыі. РДВГА-8, арк. 114.
    Жылінскі Марцін (п. 27.1.1881) дваранін з Мінскай губ., сын Юзафа і Анастасіі Карэцкай, прафесар матэматыкі, памочнік астранамічнай абсерваторыі Віленскага ун-та. У паўстанні з 6.6.1831, ппар. артылерыі. Эмігрыраваў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, сакратар мясцовай рады. Прафесар матэматыкі і фізікі. РДВГА-7, арк. 389; ч. 11, арк. 127; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 498; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 88; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 155, 164; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 526.
    Жылінскі Ян Станіслаў (н. 24.6.1806) памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., засядацель гродзенскай палаты цывільнага суда, адстаўны кап. З’яўляўся членам тайнага гродзенскага паўст. к-та. У крас. 1831 узначальваў ваен. сілы Белавежскай пушчы, сфарміраваў асобны атрад. У 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Шатору, у 1834 жыў у Маране. 14.5.1845 ажаніўся з францужанкай, меў сына. 1.1.1859 назначаны памочнікам інспектара 1 кл. у г. Суржэр. Па рашэнню ГГСК ад 19.11.1831 аднесены да 1 разр. зл. Маёнтак Навасёлкі канфіскаваны. НГАБ-2, арк. 139; РДВГА-8, арк. 114; Rps BUW, SRB; Niemcewicz K. U. Pami^tnik; Szczapinski J. Powstanie wpuszczy bialowieskiej. S. 245; Wieloblocki J. Krotki rys. S. 9.
    Жымайловіч Франціпіак дваранін з маёнтка Скібічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрада Ц. Пуслоўскага, узяты ў палон. НГАБ-2, арк. 137; РДВГА-8, арк. 115.
    Жыромскі Аляксей са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў за мяжу. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 115.
    Жыромскі Антоній дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 115.
    Жыромскі (Жэромскі) Міхал (29.8.1809-7.2.1869) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у Жыровіцах, 3 г. вывучаў медыцыну ў Віленскім ун-це. У паўстанні з 23.3.1831 падафіцэр, 10.9.1831 ппар. 18 палка лін. пяхоты, у складзе корпуса Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. Пасля хаваўся ў Галіцыі, дзе ў 1833 быў арыштаваны, а затым зняволены. У 1840 высланы ў Трыест, прыбыў у Марсель на караблі “Лё Жэн Анры”. 3 9.11.1840 у Манпелье, дзе з 1842 пачаў вывучаць медыцыну, 12.6.1850 атрымаў дыплом д-ра медыцыны. Працаваў у дэп. Гард урачом на рудніку. Ажаніўся з францужанкай, меў двух сыноў, якія вучыліся ў Горнай школе. 6.5.1854 атрымаў французскае грамадзянства. Член ПДТ. Памёр у Ла Гран Комб. Rps BUW, SRB; Konarska В. Polskie drogi. S. 453.
    Жытко Казімір селянін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў узбр. у паўстанні. Знаходзіўся ў Модлінскім гарнізоне да здачы крэпасці. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 139; РДВГА-8, арк. 113.
    Жытко Ян (1.7.1791-1.1.1861) з Гродзенскай губ., н. ув. Бездзеж, сын Эльяша і Марыі, радавы вайсковай службы. У паўстанні радавы 7 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834 у Афрыцы, 7.1.1835 у сувязі з дрэнным станам здароўя звольнены з легіёна. 7.2.1835 прыбыў у Прыва. У ліст. 1845 працаваў у Труа сельгасработнікам. Памёр у Труа. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 113; Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 497; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 402.
    Забалеўскі Мікалай -з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 411.
    Забароўскі Міхал Леапольд (н. 29.9.1809 (1815) з Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр 5 палка пешых стральцоў. 5.10.1831 перайшоў у складзе корпуса М. Рыбінскага межы Прусіі. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, з 24.12.1832 па 20.7.1833 знаходзіўся ў закладзе ў Ле Пюі, пасля яго расфарміравання накіраваны ў дэп. Дзё-Сеўр. У чэрв. 1836 перабраўся ў Ля-Рашэль. У 1839—41 вывучаў медыцыну ў Пуацье, з 1845 афіцэр марской службы. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, але застаўся ў Францыі. Працаваў у дэп. Дзё-Сеўр. Rps BUIV, SRB; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 197, 249; Konarska B. Polskie drogi. S. 441.
    Забела Станіслаў (п. 19.7.1833) з Гродзенскай губ., н. у Гродна, служыў хірургам у расійск. арміі. У паўстанні з 17.7.1831 хірург Літ.-Вал. легіёна. У кастр. 1832 прыбыў у Францыю, накіраваны ў заклад у Буржэ. Памёр у дэп. Манш. Rps BUW, SRB; ND. 1843. S. 150.
    Заблоцкі Вінцэнт шляхціц з Мінскай губ., сын Івана, аканом з маёнтка Маладзечна. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 гіакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 144; РДВГА-11, арк. 130.
    Заблоцкі Даніэль селянін з Лепельскага пав. Віцебскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-7, арк. 409.
    Завадзкі Давыд з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў рэгістратарам. РДВГА-7, арк. 418.
    Завадзкі Павел селянін памешчыка Акуліча з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага, затым бадзяўся. Узяты ў палон, 13.7.1833 пераведзены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 25.8.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 145; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 75; РДВГА-8, арк. 118.
    Завадзкі Юзаф (2.2.1799-16.9.1869) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., сын Аўгусціна, пісар Ашмянскага суда. У паўстанні займаўся дастаўкай кантаністаў у апалчэнне, затым далучыўся да фарміравання Г. Дэмбінскага, кап. 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 перайшоў з корпусам М. Рыбінскага межы Прусіі. У студз. 1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, з 4.11.1834 жыў у Авіньёне, працаваў у мэрыі, з 1840 займаўся літаграфіяй. 3 1862 хварэў рэўматызмам і не працаваў. Памёр у Авіньёне. Сям’і не меў. РДВГА-7, арк. 418; AGAD, WCPL, пг 724, к. 64; Rps BUW, SRB; Ksiqgapamiqtkowa. S. 138; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 70.
    Завадскі з Мінскай губ., адстаўны nap. расійск. войскаў. Знаходзіўся сярод віленскіх паўстанцаў. Парашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 130.
    Завадскі Віктар пробашч з в. Лынтупы Свянцянскага пав. Віленскай губ. Адзін з арганізатараў паўстання ў Свянцянах. Член часовага паўст. к-та, член часовага ўрада Свянцянскага пав. Адышоў 5.5.1831 у Мінскую губ., пасля.адьіходу паўстанцаў на Жмудзь вярнуўся на месца жыхарства. Арыштаваны, утрымліваўся ў Дынабургскай крэпасці. Рашэннем МГСК ад 24.6.1831 справа накіравана ВГСК. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 28.5.1832 аднесены да 3 разр. зл. без пазбаўлення духоўнага сану. Да 1840 знаходзіўся пад наглядам паліцыі. НГ4Б-2, арк. 145; Bortkiewicz W. Historyczne opisanie. S. 266; Bielinski K. Rok 1831 S. 90-91; Dangel S. Rok 1831. S. 162.
    Завацкі дваранін з Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. ПарашэннюГГСКпакінутывольным. РДВГА-8, арк. 118.