Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Запольскі Андрэй (п. жн. 1831)ксёндз ордэна піяраў з мяст. Шчучын Гродзенскай губ., дзядзька Караля. Удзельнічаў у паўстанні, трапіў у палон, утрымліваўся ў гродзенскай крэпасці, дзе і памёр. РДВГА-7, арк. 439; Powstanie Listopadowe 1830—1831. Dzieje wewn^trzne. S. 203.
Запольскі Караль дваранін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., пляменнік Андрэя. Дзейнічаў у атрадзе Куракі пры нападзенні на старадворскую паштовую станцыю. Затым апынуўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага, пасля Невеля адышоў у Аўстрыю. Вярнуўся ў Гродна. Аддадзены пад ваен. суд. Пазбаўлены дваранскага стану і адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 147 адв.; РДВГА-7, арк. 439; ч. 8, арк. 120.
Заржыцкі (Заржэцкі) Ігнацій Фларэнцін -з Гродзенскай губ., н. у Князевічах, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. 6 ул. палка, адзначаны сярэбраным крыжам. У 1832 знаходзіўся ў Прусіі. 15.8.1832 прыбыў у Францыю на караблі “Віжылант”, адпраўлены ў заклад у Шатору. У лют. 1842 жыў у Нанце. 3 ліп. 1833 член ПДТ, у 1844 далучыўся да АГІЭ. Rps BUW, SRB.
Заржэцкі Ян (1812-27.2.1875) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., (паводле Р. Бялецкага н. у Хмелеве). Прысягнуў паўстанцам, служыў пад кіраўніцтвам К, Пршэздзецкага, затым падафіцэр 16 ул. палка. У 1832 утрымліваўся ў Прусіі. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў Буржэ, 10.7.1833 прыбыў у Каор. 3 7.8.1837 член АПЭ. Памёр у Ажэне, дзе з 1869 жыў у прытулку. РДВГА-7, арк. 441; Rps BUW, SRB.
Зароўскі Андрэй селянін з в. Явар Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Г. Дэмбінскага, у складзе якога апынуўся ў Прусіі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГ4-8, арк. 121.
Заслаўскі Іанікій — іераманах уніяцкага базыльянскага кляштара Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага, узяты ў палон. Высланы ў Вятку. НГАБ-2, арк. 150; РДВГА-8, арк. 121; ч. 11, арк. 136; Архіў уніяцкіх мітрапалітаў. C.164, 267; Sliwowska W. Zeslancypolscy. S. 708.
Заўстыньскі Ян пробашч мяст. Ілля Вілейскага пав. Мінскай губ. Дазволіў каменданту Ю. Высоцкаму прачытаць у касцёле адозву. Dangel S. Rokl831. S. 161.
Захаржэўскі Францішак з Ашмянскага пав. Віленскай губ., калежскі сакратар. Прысягнуў паўстанцам. Па канфірмацыі віленскага ваен. губернатара ад 1.7.1833 сасланы ў Вяцкую губ. пад нагляд паліцыі. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 402, арк. 1; РДВГА-7, арк. 444.
Захватовіч Іван — дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у складзе атрада Т. Тышкевіча. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 150; РДВГА-8, арк. 122.
Зброжак Аляксандр (н. 1808) з Віцебскай губ., н. у Міхальцове, сын Ануфрыя, унтэр-афіцэр Рэвельскага пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. Адзін з арганізатараў паўст. к-та ў Лужках і аўтараў Акта канфедэрацыі, удзельнічаў у бітве пад Дзіснай, затым ппар. 7 палка лін. пяхоты, у складзе якога перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 3 1833 у Парыжы, адкуль 5.2.1834 высланы ў Арлеан, у 1840-43 жыў у Парыжы. 3 1846 член АПЭ, 26.6.1846 член ПДТ. Парашэнню МГСКад 23.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 150 адв.; РДВГА-11, арк. 136; AGAD, PFR, пг 15; Rps BUW, SRB; Dangel S. Rok 1831. S. 156; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2.
Звяржынскі (Звяжынскі) Адам (н. 25.12.1809) з Гродзенскай губ., н. у Старавільні. У паўстанні з 7.6.1831 радавы. 30.1.1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладаў у Авіньёне, Люнэлі і Ле Пюі. У вер. 1835 накіраваўся ў замак Манбрызо ў дэп. Сарта, дзе наняўся на службу. У жн. 1858 перабраўся ў Бавэ. Rps BUW, SRB.
Звяровіч Юзаф дваранін з г. Ваўкавыска Гродзенскай губ. Служыў у 18 палку вольных стральцоў. Пасля паражэння пад Шаўлямі вярнуўся з раскаяннем. 3-за малога ўзросту адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 122.
Зданікевіч Юзаф селянін памешчыка Солтана з в. Сарафіны Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова ўзяты атрадам Г. Дэмбінскага. 3-за хваробы астаўлены ў шпіталі. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 123.
Здановіч Ксаверый (Казімір) з Ашмянскага пав. Віленскай іуб. Прысягнуў паўстанцам. Эмігрыраваў, у 1848 знаходзіўся ў Вісембургу, працаваў літографам. 3 ліп. 1848 член ГІДТ. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, але застаўся ў эміграцыі. Удзельнік Камуны, 10.6.1871 арыштаваны. РДВГА-7, арк. 446; Rps BUW, SRB.
Зеліх з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 449.
Зельман з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 449.
Зелянеўскі Ансельм (п. 12.3.1840) з Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Эмігрыраваў у Францыю. Памёр у дэп. Гард. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. РІГАБ-2, арк. 151 адв.; РДВГА-8, арк. 123; ND. 1843. S. 151.
Зелянеўскі Кастусь селянін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна далучыўся.да паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 447.
Зеўка з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 447.
Зібайла Юзаф селянін памешчыка Ц. Пуслоўскага з в. Баравікі Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон 8.8.1831 пад Невелем. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 124.
Зілямоўскі Ян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 458.
Змітрук з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., сталяр з маёнтка Нароўля памешчыка А. Горвата. Знаходзіўся ў атрадзе Ф. Кеневіча. Вярнуўся на
месца сталага жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 8.6.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 143 адв.; РДВГА-11, арк. 138.
Знамяровіч Пётр дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 125-126.
Знамяроўскі Юрый селянін з Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе кн. Т. Мірскага музыкантам. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў бадзяўся па тэрыторыі КП. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 125-126.
Зубоўскі Станіслаў (1800-21.8.1841) з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., н. у Рэчыцы, з 14.3.1818 на службе ў расійск. арміі. У паўстанні з 13.6.1831 кап. 26 палка лін. пяхоты, у складзе атрада Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 апынуўся ў Буржэ. Асеў у дэп. Алье. Памёр у г. Ле Майе дэ Мантань. Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 490.
Зугаржэўскі (Загаржэўскі) Станіслаў (8.5.1802-4 (5).4.1867) з Biлейскага пав. Мінскай губ., н. у мяст. Радашковічы, сын Францішка і Барбары Сыноўскай, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні кап. Эмігрыраваў у Францыю, з 16.11.1840 працаваў памочнікам інспектара 3 кл. у дэп. Лазер, 11.2.1844 памочнік інспектара 1 кл. У крас. 1848 спрабаваў вярнуцца на радзіму. 1.9.1849 паўторна прыняты ў адміністрацыю дарог і мастоў, 1.1.1852 інспектар 3 кл. 1.7.1857 узяў адпачынак і вярнуўся на радзіму, працаваў на чыгунцы. У сувязі з паўстаннем 1863 выехаў ў Францыю. У 1865 працаваў інспектарам 3 кл. у Жызоры. Памёр у Парыжы. Rps BUW, SRB; Konarska B. Polskie drogi. S. 450.
Зухавіцкі Янка (н. каля 1797) селянін з Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Рашэннем ваен. суда атрымаў 25 палак і адпраўлены на катаргу. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 719.
Зымацкі (Зямацкі) Міхал (1801-30.3.1841) дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у Гальшанах (Альшанах). У паўстанні ппар. атрада пазнанскай конніцы, дзейнічаў у корпусе Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі, дзе ўтрымліваўся на працягу 1832-33. У студз. 1834 прыбыў у Гаўр на караблі “Фрау Элізабет”. Працаваў настаўнікам музыкі. 3 23.3.1841 знаходзіўся ў Манпелье,дзе і памёр. РДВГА-7, арк. 466; RpsBUW, SRB; DS. T. 6. S. 440.
Зыска з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 465.
Зялінскі Аўгуст з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у палку К. Пршэздзецкага. Эмігрыраваў у Францыю. РДВГА-7, арк. 448; Rps BUW, SRB.
Зямацкі Рамуальд з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 450.
Зямацкі Станіслаў з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 450.
Зянкевіч Ян клірык Пінскага бернардзінскага кляштара Мінскай губ., н. у Дамброве Аршанскага пав. У паўстанні капелан. У 1832 прыбыў у Францыю, пачаткова належаў да закладу ў Безансоне, затым перабраўся ў Труа. 3 9.10.1834 член ПДТ. Ажаніўся, дзяцей не меў. Rps BUW, SRB; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 56.
Зянковіч — з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 453.
Зянковіч Антоній Фердзінанд з Мінскай губ., н. у Бялянах. У паўстанні ппар. Надвіслянскага легіёна. 28.9.1832 прыбыў у Францыю, у кастр. 1832 са Страсбурга адпраўлены ў Шатору, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ. 3 11.8.1833 да 31.12.1837 член ПДТ, з чэрв. 1838 член АГІЭ. У 1838 жыў у дэп. Кальвадос, працаваў памочнікам інжынера дарог і мастоў. У 1862 быў карэспандэнтам Часовага к-та польск. эміграцыі. Працаваў ураднікам у дэп. Кальвадос яшчэ ў 1865. Ажаніўся з францужанкай, меў чацвёра дзяцей. Rps BUIV, SRB; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 46.
Зянковіч Віктар Антоній (1808— 12.2.1885) з в. Храпкова Слуцкага (?) пав. Мінскай губ., скончыў школу ў
Віктар Антоній Зянковіч. Фотаздымак
Мінску, з 1828 вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Віленскага ун-та. У паўстанні радавы 26 пях. палка фарміравання Г. Дэмбінскага, адышоў у Варшаву, дзе 10.8.1831 удзельнічаў у Мінскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў у Францыю. У 18.8.1833-27.9.1840 член ПДТ. (Я. Барткоўскі пазначае, што пачаткова працаваў у каменаломнях, затым вучыўся ў Школе мін, атрымаў дыплом інжынера. Б. Канарская піша, што ў 1833 паступіў у Г орную школу ў Парыжы, у 1835 атрымаў дыплом, працаваў дырэктарам фабрыкі фаянсу і шкла ў Шато-Сален, затым на будоўлі тунэля і канала, які аб’ядноўваў Марна Рэн). У 1856 перабраўся ў Італію, працаваў на будоўлі ламбардска-венецыянскай чыгункі, жыў у Медыялане і Турыне. Аказваў фінансавую дапамогу раперсвільскаму музею. У 1883 атрымаў ад італьянскага ўрада залатую карону як узнагароду за дасягненні. Ажаніўся з полькай, меў дзве дачкі. Памёр у Турыне. A GAD, WCPL, nr 724, k. 58; Rps BN, II. 7861; Rps BUW, SRB; DS. T. 6. S. 444; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 489; Konarska B. Polskie drogi. S. 449; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 44; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 815.