Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Зянковіч Гван — памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Пастаўляў кантаністаў, хаваў зброю. РДВГА-7, арк. 451.
Зянковіч Лук’ян селянін кн. М. Радзівіла з в. Аздзяцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. Хаваў зброю і агнястрэльныя снарады. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 143; РДВГА-11, арк. 137.
Зянковіч Леан (11.4.1808-12.12.1870) з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Ляхі, скончыў Свіслацкую гімназію, з 1827 вучыўся на ф-це права Варшаўскага ун-та. У паўстанні пачаткова ад’ютант Ю. Хлапіцкага, затым пар. палка сандамірскіх кракусаў, узнагароджаны залатым крыжам. 16.9.1831 перайшоў з Д. Рамарына межы Галіцыі. Эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, у 1832-33 сакратар Рады палякаў у Безансоне. Член ПНК. Удзельнічаў у экспедыцыі Ю. Заліўскага, высланы эмісарам у Галіцыю, у вер. 1833 перабраўся ў Кракаў, дзе ў 1835 выдаваў часопіс “Powszechny Pami^tnik Nauk і UmiejQtnosci”. Пасля акупацыі Кракава перабраўся ў Францыю, апошнія гады жыцця правёў у Парыжы, дзе ўтрымліваў кніжную лаўку. Са студз. 1837 да 17.8.1837 членПДТ,у 1848 уступіў паўторна, напрацягунекалькіх гадоў уваходзіў у склад рады гэтага т-ва. У 1861 выбраны сакратаром Часовага ўрада, у 1862 Сталага к-та польск. эміграцыі. Займаўся публіцыстыкай, у 1866 у Бруселі выдаваў квартальнік “Ognisko”, у 1869 у Жэневе часопіс “Rzeczpospolita Polska”, супрацоўнічаў з выданнямі “Ga-
zeta Warszawska”, “Gazeta Narodowa”, “Tygodnik Ilustrowany”. Аўтар шэрага прац. Zienkowicz L. Lud Polski; яго ж: Kurs litaratury; яго ж: Polska; AGAD, EPP, nr 1, k. 20; Rps BN, III. 6594, II. 7861; ЭГБ. T 6. 4. 2. C. 391; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 74; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 813.
Зянковіч Юзаф (27.10.1807-17.1.1833) памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у Вільні, сын Пятра і Фартунаты Кліманскай, вучыўся ў Віленскім ун-це. Распачаў выступленне ў Ашмянах разам з П. Важынскім. Эмісар ЦВПК. Кіраваў конным палком ашмянскага апалчэння, затым кап. атрада пазнанскай конніцы, ад’ютант ген. Серакоўскага, у Варшаву прыбыў у складзе корпуса Г. Дэмбінскага. 9.8.1831 абраны паслом на сейм ад Ашмянскага пав., удзельнічаў у яго пасяджэннях. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. Эмігрыраваў у Францыю, член ПНК, з ліп. 1832 знаходзіўся ў Парыжы. Адзін з ініцыятараў заснавання ТЛРЗ, належаў да дэмакратычнага накірунку. Член Літ. вайсковага к-та. Памёр у Парыжы. Пакінуў успаміны пра падзеі на Ашмяншчыне. Zienkowicz J. Powstaпіеpowiatu oszmianskiego. S. 7-47; НГАБ-2, арк. 153 адв.; РДВГА-7, арк. 452; AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Rps BN, III. 6594, II. 7861, II. 7871; Rps BUW, SRB; DS. T 6. S. 443—446; Ksiqga pamiqtkowa. S. 138; ND. 1843. S. 151; ЭГБ. T. 6. 4. 2. C. 391; Barszczewska A. Rola Towarzystwa Litewskiego. S. 48-50; Bartkows­
ki J. Spis Polakow zmarlych. S. 489; Catalogue desestampes. Cz. 1. Vol. 2. S. 334; GadonL. Emigracja polska. T. 2. S. 191, 205; T 3. S. 323; Ja­nowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 517; Katalog zbiorow Ludwika Gocla. T. 2. S. 141; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; яго ж: Les Polonais.
Зяновіч Юрый (Ежы) памешчык з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Эміірыраваў у Францыю. 3.9.1832 абраны членам ТЛРЗ. РДВГА-11, арк. 138; Rps BN, II. 7871, k. 142.
Зяновіч Ян памешчык з Мінскай губ., сын Міхала, адстаўны ппар. артылерыі. Падпісаў Акт канфедэрацыі, прысягнуў паўстанцам. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 17.12.1831 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 153; РДВГА-11, арк. 138.
Юзаф Зянковіч.
Літаграфія А.Т. Бардэля
Івановіч Сымон (18.5.1807-19.1.1840) з Мінскага пав. Мінскай губ., н. у Мінску, сын Яна і Крысціны. У паўстанні радавы 4 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію. У студз. 1834 прыбыў у Гаўр на караблі “Фрау Элізабет”. Пачаткова жыў у Гаўры. 9.1.1837 уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1837-40 у Афрыцы. Памёр у шпіталі. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 159.
Івановіч Ян з Мінскай губ. Знаходзіўся ў паўст. апалчэнні, адышоў у Прусію, затьім эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-2, арк. 154; РДВГА-11, арк. 139; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Іваноў Васіль селянін памешчыка Ю. Крушэўскага з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Добраахвотна далучыўся да мазырскіх паўстанцаў, служыў у атрадзе Бараноўскага, удзельнічаў у сутыкненнях. Трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 аддадзены ў салдаты. НГАБ-2, арк. 155 адв.; РДВГА-11, арк. 140.
Іваноўскі з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 4109.
Іваноўскі Ігнацій (н. 29.1.1787)-з Гродзенскайгуб., сын Яна і Барбары, гарніст. У паўстанні ў 7 палку лін. пяхоты. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, знаходзіўся там яшчэ ў чэрв. 1854. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 126; Bielecki R. Pola­cy w Legii. S. 160.
Іваноўскі Ян (н. каля 1817) селянін памешчыка Пуслоўскага з в. Бугуславічы Пінскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага, узяты ў палон пад Невелем, утрымліваўся ў Бабруйскай крэпасці каля 1 г. Па рашэнню МГСК ад 25.8.1832 у якасці пакарання залічана турэмнае зняволенне, надалей пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 154 адв.-155; РДВГА-11, арк. 139; ф. 405, eon. 2, спр. 4308, арк. 10 ade. ; Dangel S. Rok 1831. S. 130.
Іванчук Ясюк селянін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся прымусова сярод паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-8, арк. 127.
Іванюшка Лявон селянін памешчыка Кіслоўскага з в. Навасёлкі Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод слонімскіх паўстанцаў, затым перайшоў у Навагрудскі пав. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 127.
Івашкевіч з Мінскай губ., юнкер. Далучыўся да паўстанцаў, з якімі эмігрыраваў. Палявым аўдытарыятам 1-й арміі аддадзены пад ваен. суд. НГАБ-2, арк. 156 адв.; РДВГА-11, арк. 141.
Івашкевіч Венядзікт дваранін з Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 128; AGAD, WCPL, пг 724, к. 81.
Івашкевіч Венядзікт селянін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дастаўлены прымусова ў Варшаву. НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16 адв.; РДВГА-8, арк. 128.
Івашкевіч Мельхіёр шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе I. Адахоўскага. Удзельнічаў у нападзенні на паштовую станцыю ў Крыпулах. Па заканчэнні ваен. дзеянняў вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 24.5.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 156; РДВГА-11, арк. 140.
Івашкевіч Міхал памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Паставіў 20 кантаністаў. РДВГА-7, арк. 481.
Івашкевіч Юзаф дваранін з Гродзенскай губ. Радавы атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 128; AGAD, WCPL, пг 724, к. 78.
Івашэўскі Юзаф селянін. Абвінавачваўся ў зносінах з асобамі, якія рыхтавалі паўстанне ў Гродзенскім і Лідскім пав. Атрымаў для распаўсюджвання адозву. НГАБ, ф. 1416, eon. 2, спр. 7241, арк. 1-1 адв.; Гарбачова В.В. Заклікі. С. 58.
Ігнатовіч Антоній селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся сярод смаргонскіх паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 486.
Ігнатовіч Іван дваранін з г. Гродна. Знаходзіўся ў Белавежскай пушчы, затым у 14 пях. палку. Адпраўлены ў Маскву. РДВГА-8, арк. 130.
Ігнатовіч Іван мешчанін з г. Гродна. Прымусова ўзяты ў Вількаміры Г. Дэмбінскім. Апынуўся ў Аўстрыі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 129.
Ігнатовіч Міхал селянін памешчыка Дымоўскага з в. Ляхавічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў пад Вільняй, удзельнічаў у сутыкненнях. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 130.
Ігнатовіч Уладзіслаў (н. каля 1806) з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у Пружанах, nap. расійск. арміі. У паўстанні з 13.6.1831 пар. 1 палка пешых стральцоў. 13.7.1831 з А. Гелгудам перайшоў межы Прусіі. У кастр. 1832эмігрыраваўуФранцыю. 15.7.1833 прыбыўу Александрыю. 3 15.8.1846 член ПДТ. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. 8 170: Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 293; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 106; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 232.
Ігнатовіч Юзаф з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Антонія, возны Дзісенскага пав. суда. Прысягнуў паўстанцам. З’явіўся да ўлад. РІГАБ-2, арк. 157 адв.; РДВГА-11, арк. 142.
Ігнатовіч Ян шляхціц з Мінскай губ., сын Дамініка, аканом памешчыка Мацкевіча. Прысягнуў паўстанцам у Маладзечне. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 3 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 10.3.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 157; РДВГА-11, арк. 141; Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Ігнацько Юзаф селянін з в. Асінаровічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Памешчыкам Бродскім дастаўлены ў атрад Г. Дэмбінскага, у складзе якога апынуўся ў Прусіі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 131.
Ізавіт Юзаф шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у атрадзе Г. Дэмбінскага. РДВГА-7, арк. 488.
Ізбіцкі Васіль дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў, удзельнічаў у ваен. сутыкненнях і забойстве расійск. салдата. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 131.
Іздзебскі Зянон (?) з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Выконваў на месцы загады паўстанцаў. Эмігрыраваў у Францыю, 26.3.1833 у Ле Пюі стаў членам ПДТ. РДВГА-7, арк. 489; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 43.
Ільінскі ксёндз Лужкоўскага піярскага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання ў Лужках. Кропотов Д.А. Жйзнь графа М.Н. Муравьева. С. 485.
Ільцэвіч Гіпаліт шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ., адвакат. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў. Высланы ў Табольскую губ. РДВГА-7, арк. 497; ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9; Sliwowska ЛС Zeslancy poLscy. S. 217.
Імбра Адам (н. 1791) з Гродзенскай губ., н. у в. Капцюшкі, сын Ігнація і Дамінікі. Удзельнічаў у кампаніі 1812-14. У паўстанні кап., трапіў у палон. Rps BUW, PJK, nr 552; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 172.