Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Карзюк Якуб памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Захоўваў паўст. паперы. Дапамагаў паўстанцам харчаваннем, пастаўляў кантаністаў. НГАБ-3, арк. 44 адв.; РДВГА-2, арк. 175.
Карказовіч Каэтан з мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Францішка, брат Фларыяна. Служыў у дзісенскіх паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 10.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 8 адв.; РДВГА-2, арк. 28; ч. 11, арк, 168.
Карказовіч Фларыян памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Францішка, брат Каэтана. Падпісаў Акт канфедэрацыі, паставіў 7 кантаністаў, з’яўляўся кандыдатам у члены ўрадавага к-та ў Лужках. Пасля паражэння з’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 23.12.1831 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-3, арк. 7 адв.; РДВГА-11, арк. 168.
Карнееў Якуб селянін памешчыка Ю. Абуховіча з маёнтка Сядзельнікі Мазырскага пав. Мінскай губ. Служыў узбр. у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у сутыкненні пры Міхалках, дзе трапіў у палон. Па рашэнню МГСК вернуты ўласніку. НГАБ-3, арк. 21; РДВГА-11, арк. 148.
Карніцкі селянін памешчыка А. Горвата з маёнтка Нароўля Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча ў Нароўлі, выконваў абавязкі кучара. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 21; РДВГА-11, арк. 147.
Карноўскі (Карвоўскі) Сільвестр (н. 1802) з мяст. Мір Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. (г. Відзы Віленскай губ. ?), служыў у расійск. войсках. У паўстанні з 15.6.1831, 21.9.1831 ппар. 26.9.1831 з С. Рожыцкім перайшоў межы Галіцыі, інтэрніраваны. У 1832 прыбыў у Францыю. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 217; яго ж; Slownik biograficzny. T. 2. S. 254, 259.
Каронак Ілья з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 25.
Карповіч Андрэй з Вілейскага пав. Мінскай губ. У паўстанні пар. 12 ул. палка. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, член ПНК, належаў да закладу ў Безансоне. Парашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да2разр. зл. AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 255; DangelS. Rok!831. S. 133.
Карповіч Канстанцін ксёндз з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам і прыводзіў да прысягі жыхароў Ашмян. РДВГА-2, арк. 33.
Карповіч Пётр селянін з в. Краснае Сяло Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 140.
Карповіч Юзаф з Вілейскага пав. Мінскай губ. У паўстанні ппар. 12 ул. палка, належаў да корпуса А. Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю ў 1832, член ПНК. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. AGAD, EPP, nr 1, k. 18; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 252,278; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 2. S. 255; Dangel S. Rok 1831. S. 133.
Карпоцкі Ян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 35.
Карташэвіч Юзаф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 36.
Карчэўскі Баляслаў з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 37.
Карчэўскі Караль шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація. Дзейнічаў у складзе дзісенскага і вілейскага апалчэння, знаходзіўся пад Відзамі і Коўна. Ппар. 18 палка лін. пяхоты, у складзе атрада Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. Трапіў у палон. Па канфірмацыі мінскага ваен. губернатара адпраўлены на месца жыхарства. Пазней эмігрыраваў, знаходзіўся ў Францыі. 3 7.4.1848 член ПДТ. НГАБ-3, арк. 22; РДВГА-11, арк. 148; WCPL, пг 724, к. 113; Dangel S. Rok 1831. S. 133; Krawiec L. Lista czlonkyw. S. 116.
Карчэўскі Стэфан з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні маёмасць канфіскавана. Kaczkowski J. Konfiskaty.
Карчэўскі Сямён з Мінскай губ. Удзельнічаў у падзеях у Маладзечне. Месца знаходжання для МГСК засталося не выяўленым, пратакол ад 21.12.1831. НГАБ-3, арк. 3; Dangel S. Rok 1831. S. 133.
Карчэўскі Эдуард з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 37.
Карэнга (Карэга) Дамінік (16.12.1810-28.8.1873) дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Астрончыцы (Астроўчына), сын Вінцэнта і Марыі, кадэт Дынабургскай школы. Пакінуў школу і 20.4.1831 далучыўся да паўстанцаў. Дзейнічаў у атрадзе Т. Тышкевіча,
ппар. 11 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю 4.3.1832, пачаткова працаваў у друкарні, у 1838 паступіў у корпус дарог і мастоў у рангу памочніка, з 1840 інсіруктар на будоўлі канала Рэнэм — Марна, з 1851 працаваў шэфам секцыі чыгуначнай лініі Парыж Страсбург. 25.9.1847 ажаніўся з францужанкай, меў дачку. 20.12.1864 атрымаў французскае грамадзянства. Памёр пад Парыжам. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 14; РДВГА-8, арк. 140; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 199; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 92, 252; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 252; Konarska B. Polskie drogi. S. 296.
Касакоўскі Леанард (20.6.1803-14.4.1877) н. y Віленскай губ., сын Фелікса і Тэклі Кайскай, у 1828 скончыў ф-т права Віленскага ун-та. Дзейнічаў у чыне ппар. сярод навагрудскіх паўстанцаў. Пасля паражэння застаўся на месцы жыхарства, працаваў прыватным настаўнікам. Належаў да справы Ш. Канарскага, у 1838 эмігрыраваў у Францыю. Rps BN. II. 7861; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 221; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 326; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 215.
Касіцкі Юзаф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 191.
Касіяновіч ксёндз Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 38.
Каспяровіч Антоній з Мінскай губ., аканом памешчыка В. Пуслоўскага. Удзельнічаў у мерапрыемствах Ц. Пуслоўскага, але заставаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 20; РДВГА-11, арк. 149.
Каспяровіч Фларыян-з Гродзенскай губ., б. пісьмавод. Сумесназ А. Скродскім арганізоўваў паўстанне ў Кобрынскім пав. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 141.
Кастравіцкі (Кастравецкі) Адам памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Падпісаў Акт канфедэрацыі. Быў абраны ў дзісенскі ўрадавы к-т, але сваіх абавязкаў не выконваў. Забяспечваў паўстанцаў харчаваннем. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 19.10.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 7; РДВГА-11, арк. 178.
Кастравіцкі (Кастравецкі) Караль (п. 13.5.1873?) з Мінскай губ., сын Самуэля. У паўстанні пар. 7 ул. палка. 19.8.1831 атрымаў залаты крыж. 2.10.1831 вярнуўся ў Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. Па
рашэнню МГСК атрымаў дараванне. ГІахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках (?). AGAD, KRW, пг 478; Rps BUW, nr 2327; Ksiqga pamiqtkowa. S. 133; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 330; Czemiawska T, Jaroszewicz A. Rzymsko-Katolicki Cmentarz. S. 113; DangelS. Rok 1831. S. 136.
Касцялецкі Ян шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні падхар. 4 палка конных стральцоў, з 4.10.1831 ппар. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Безансоне. 3 19.12.1833 член ПДТ. РДВГА-2, арк. 194; ВРР, пг 493; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 333; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50.
Касцялкоўскі (Кацялкоўскі) Ян (н. 1808) з Мінскага пав., н. у Віленскай губ., сын Аляксандра, унтэр-афіцэр Эстляндскага пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. Далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў і актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі паўстання ў Лужках, захопеДзісны,з 25.3.1831 пхар., 15.6.1831 ппар. 19палкалін. пяхотьдуваходзіў у склад корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. У чэрв. 1832 прыбыў у Францыю на караблі “Эрманюс”. Пачаткова знаходзіўся ў Гаўры, затым у Буржэ. 3 1834 член ПДТ, у студз. 1840 далучыўся да АІІЭ. Па рашэнню МГСК ад 23.1 1.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 11; РДВГА-11, арк. 179; AGAD, PFR, пг 7, 15; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 333; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 118, 314; DangelS. Rok 1831. S. 134; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 318.
Каткоўскі Казімір (каля 1800-1.12.1854) з Гродзенскай губ., канцылярыст Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. У чэрв. 1832 прыбыў у Францыю. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 224\ Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 335.
Катлінскі Сямён памешчык з Лепельскага пав. Віцебскай губ., сын Івана. Распаўсюджваў чуткі пра паўст. падзеі. Арыштаваны ў Віцебску. Адпраўлены ў Смаленск для ссылкі ў аддаленыя губерні Расіі пад нагляд паліцыі. НГАБ, ф. 1430, eon. 1, спр. 2764, арк. 1-7.
Катлубай Міхал з Мінскай губ, вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. 3-за малалецтва па рашэнню МГСК пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 3; РДВГА-11, арк. 180.
Катлубай Фларыян з Мінскай губ., настаўнік Маладзечанскага вуч., кандыдат філасофіі. Прысягнуў паўстанцам, пад час сходу ў Ма-
ладзечне чытаў супрацьурадавыя адозвы. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 49 адв.; РДВГА-11, арк. 180; AGAD, ММК, пг 4.
Каўроўскі Ігнацій дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у атрадзе Т. Тышкевіча. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 2; РДВГА-8, арк. 134.
Кацуба Сымон селянін памешчыка Ю. Крушэўскага з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Служыў у мазырскіх паўстанцаў, пазней апынуўся ў атрадзе Бараноўскага, удзельнічаў у сутыкненнях з расійск. войскамі. Узяты ў палон. Рашэннем МГСК ад 12.11.1831 адпраўлены на ваен. службу. НГАБ-3, арк. 15 адв.; РДВГА-11, арк. 181.
Кацэйба Францішак селянін памешчыка С. Горвата з маёнтка Галоўчыцы Мазырскага (?) пав. Мінскай губ., працаваў слесарам. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 20 адв.; РДВГА-11, арк. 180.
Качальскі Лявон з Гродзенскай губ., падканцылярыст Кобрынскага суда. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 159.
Качальскі Фелікс з Гродзенскай губ., канцылярыст Кобрынскага суда. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 159.
Качан Васіль селянін з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-2, арк. 45.