Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Козел Францішак памешчык з маёнтка Швакшты Свянцянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. НГАБ-3, арк. 35 адв.; Віеlinski К. Rok 1831. S. 123.
Козел Ян памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Юзафа, б. пав. маршалак. Член вілейскага ўрадавага к-та. Па рашэнню МГСК ад 29.10.1831 аднесены да 2 разр. зл., аднак 5.5.1832 атрымаў дараванне,
пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-3, арк. 34 адв. — 35; РДВГА-11, арк. 162; Dangel S. Rok 1831. S. 121.
Комар Казімір з Мінскай губ., сын Францішка, уніяцкага святара з Мазырскага пав., дазорца каралінскай паштовай станцыі. Знаходзіўся ўзбр. у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у нападзенні на паштовую станцыю ў Кузьмічах, захопе Мазыра і сутыкненні пад Міхалкамі, дзе трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 аддадзены ў салдаты. НГАБ-3. арк. 20 адв.; РДВГА-11, арк. 165.
КОіМар-Забажынскі Францішак (1812-2.5.1843)-з Магілёўскай губ., н. у в. Паўловічы, скончыў кадэцкі корпус. У паўстанні ппар. з 1.1.1831, затым ішар. 14 ул. палка. 16.9.1831 з корпусам Д. Рамарына перайшоў межы Галіцыі. У жн. 1832 прыбыў у Францыю. 3 25.11.1833 член ПДТ, 4.8.1834 асудзіў А. Чартарыйскага. Затануў у партовым канале Гаўра. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 214; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 117, 314; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 303; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 302.
КорбутЯнЯкуб (н. 15.8.1810-каля 1874)-памешчыкзНавагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Завады Беластоцкай вобл., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 27.4.1831, 9.5.1831 ппар., затым хар. 7 палка лін. пяхоты. Служыў у атрадзе Ю. Кашыца. Уваходзіў у склад корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, член ПНК, належаў да закладу ў Безансоне. У сак. 1833 высланы ў Бержэрак. 3 сак. 1835 вывучаў медыцыну ў Манпелье, 9.9.1840 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Рона. 3 1837 член АПЭ, з сак. 1848 член ПДТ. У жн. 1848 выехаў у Італію з намерам далучыцца да легіёна А. Міцкевіча. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. РІГАБ-3, арк. 43 адв.; РДВГА-8, арк. 156; AGAD, EPP. nr 1, к. 18; BieleckiR. Slownikbiograficzny. Т. 2. S. 315; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 105, 258, 263; Konarska B. Polskie drogi. S. 305; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 308.
Коркуц Дзіянісій дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ўзбр. сярод паўстанцаў. Узяты ў палон у Коўна. Па рашэнню ГГСК 10.2.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, eon. 34, спр. 3569, арк. 47; РДВГА-8, арк. 157.
Корсак Антоній памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Член урадавага к-та ў Лужках і Дзісне. Ахвяраваў на паўстанне грошы. Удзель-
нічаў у бітве пад Дзіснай. Арыштаваны з іншымі членамі к-та і ўтрымліваўся ў Дынабургу. ГІа рашэнню МГСК ад 19.11.18 31 аднесены да 2 разр. зл. і зняволены ў астрозе на 1 г. НГАБ-3, арк. 45; РДВГА-11, арк. 169; Dangel S. Rok 1831. S. 121-122, 135.
Корсак Антоній (н. 27.7.1810) з Мінскай губ., н. у в. Чарневічы (Навагрудскі пав. ?), сын Яна і Эльжбеты, служыў радавым. У паўстанні радавы 19 ул. палка, адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, працаваў капялюшнікам. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 198.
Корсак Антоній (н. 1805) з г. Браслаў Віленскай губ., вывучаў філасофію і медыцыну ў Віленскім ун-це. У паўстанні ппар. У чэрв. 1832 эмігрыраваў у Францыю. 3 30.7.1833 член ПДТ. 7.9.1834 асудзіў А. Чартарыйскага. У 1837 вучыўся ў школе мастацтваў і рамёстваў, у 1838 памочнік інструктара 3 кл. Парашэнню МГСК ад 29.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-3, арк. 10; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 316; Konarska B. Polskie drogi. S. 305; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 46; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 309.
Корсак Вінцэнт (н. 17.4.1803) -дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ. У паўстанні ппар. 10 ул. палка, належаў да корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, у складзе якога 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. 4.10.1831 атрымаў залаты крыж. У 1832 прыбыў у Францыю. Парашэнню МГСКад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. Ажаніўся з францужанкай, меў чацвёра дзяцей. НГАБ-3, арк. 16; РДВГА-11, арк. 171; AGAD, PFR, пг 7; Ksiqgapamiqtkowa. S. 169; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 317; DangelS. Rok 1831. S. 135-136.
Корсак Вінцэнт — селянін з казённага маёнтка Густаты Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў кантаністам сярод дзісенскіх паўстанцаў, удзельнічаў у бітвах супраць расійск. войскаў, а таксама ў нападзенні на фальварак Яніжкі і забойстве аканома Бараноўскага і мешчаніна Ф. Граіулевіча. Пакараны 25 палкамі і сасланы на катаргу. НГАБ-3, арк. 19 адв.; РДВГА-11, арк. 172.
Корсак Вінцэнт-дваранін з Вілейскагапав. Мінскай губ., сын Юзафа. Служыў кап. у атрадзе I. Адахоўскага. Перадаваў паведамленні С. Радзішэўскага дзісенскім паўстанцам. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 1; РДВГА-Н, арк. 171; Dangel S. Rok 1831. S. 135.
Корсак Гіпаліт памешчык са Слуцкага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Кромлеўшчына, сын Яўхіма. Складаў пад час паўстання супрацьурадавыя вершы, выдаваў каталог садаводаў, дзе змяшчаліся палітычныя паведамленні, падтрымліваў перапіску з сынам Казімірам. Прынята рашэнне аб пазбаўленні шляхецтва і ссылцы ў Сібір на пасяленне. Маёнтак у 1833 канфіскаваны. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 391; ф. 333, воп. 24, спр. 154; РДВГА-11, арк. 174; Dangel S. Rok 1831. S. 135; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 285.
Корсак Іван селянін з казённага маёнтка Густаты Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў кантаністам у дзісенскіх паўстанцаў, удзельнічаў у сутыкненнях супраць расійск. войскаў, а таксама ў нападзенні на фальварак Яніжкі і забойстве аканома Бараноўскага і мешчаніна Ф. Гратулевіча. Пакараны25 палкамі і сасланы на катаргу. НГАБ-3, арк. 19адв.; РДВГА-11, арк. 173.
Корсак Ігнацій дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація. Знаходзіўся ў паўстанні 2 тыдні радавым. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 10.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 8; РДВГА-11, арк. 173.
Корсак Ігнацій памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Антонія, засядацель Дзісенскага суда. Выконваў абавязкі каменданта мяст. Глыбокае. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 7.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 47; РДВГА-11, арк. 174; Dangel S. Rok 1831. S. 135.
Корсак Казімір навіцыянт Глыбоцкага кармяліцкага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 16; РДВГА-11, арк. 176; Dangel S. Rok 1831. S. 159.
Корсак Казімір дваранін са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Гіпаліта, унтэр-афіцэр 1 can. батальёна, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. Здзейсніў пабег са сваёй каманды і далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў, актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі паўстання ў Лужках. Складаў Акт канфедэрацыі. Удзельнічаў у падзеях пад Дзіснай. Ппар. 27 палка лін. пяхоты, 13.7.1831 у складзе корпуса А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, у снеж. 1832 у Безансоне. Па рашэнню МГСК ад 23.1 1.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 19; РДВГА-11, арк. 175; AGAD, PFR, пг 15; Bielecki R. Slownikbiograficzny. Т. 2. S. 316; яго ж:
Zarys rozproszenia. S. 61; Dangel S. Rok 1831. S. 135; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2.
Корсак Люцыян памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Міхала. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, ездзіў да В. Брахоцкага. Па рашэнню МГСК ад 10.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 7; РДВГА-11, арк. 177; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Корсак Маўрыцый з Мінскай губ. У паўстанні ппар. 4 палка пешых стральцоў, затым кап., належаў да корпуса С. Рожыцкага, які пакінуў і накіраваўся ў Каліш. 7.11.1831 прыбыў у Варшаву. Аднавіў прысягу на адданасць расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 478; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 317.
Корсак Фларыян (10.5.1794) з Мінскай губ., ппар. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 пар., 3.5.1831 кап. 10.11.1831 аднавіў прысягу на адданасць расійск. ураду. РДВГА-8, арк. 158; A GAD, KRW, nr 478, 479, 555; Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 316.
Корсак Францішак (н. каля 1806) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у в. Асінаўшчына, ксёндз. Служыў у паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Францыю. 3 24.4.1846 член ПДТ. РДВГА-2, арк. 175; Krawiec L. Lista czlonkbw. S. 95.
Корсак Юзаф памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Рыгора. З’яўляўся членам урадавага к-та ў Лужках, вёў допыты палонных. Парашэнню МГСК ад 10.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 7 адв.; РДВГА-2, арк. 181; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Корсак Ян дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Антонія, брат Яўхіма. Служыў у вілейскіх паўстанцаў, затым пар. 12 ул. палка. 26.2.1832 эмігрыраваў у Францыю. У 1832 член ПНК. 3 26.5.1834 член ПДТ, 7.8.1834 асудзіў А. Чартарыйскага. У сак. 1846 удзельнічаў у кракаўскім паўстанні. Парашэнню МГСКад 21.12.1831 аднесены да2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 46 адв.; РДВГА-11, арк. 173; AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 96, 298; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 316; Dangel S. Rok 1831. S. 135; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 53; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 310.
Корсак Янка (н. каля 1808) селянін з Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні, арыштаваны, спрабаваў збегчы з-пад канвоя. Па канфірмацыі I. Паскевіча атрымаў 25 палак і сасланы на катаржныя работы. Sliwowsка W. Zeslancy polscy. S. 286.
Корсак Яўстафій з Барысаўскага пав. Мінскай губ., засядацель Барысаўскага пав. суда. Служыў у вілейскіх паўстанцаў афіцэрам. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 23.6.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 17 адв.; РДВГА-11, арк. 172; DangelS. Rok 1831. S. 135.
Корсак Яўхім дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Антонія, брат Яна. 3 3.4.1831 афіцэр вілейскага апалчэння, удзельнічаў у нападзенні на пошту ў Маладзечне. Затым ппар. 12 ул. палка, належаў да корпуса А. Гелгуда, у складзеякога 13.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. 26.2.1832 прыбыў у Францыю, член ПНК. У сак. 1846 падпісаў акт кракаўскага паўстання. НГАБ-3, арк. 47; РДВГА-11, арк. 175; AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 96, 278; яго ж: Slownikbiograficznv. Т. 2. S. 316; Dangel S. Rok 1831. S. 135.