Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Лапацінскі Юзаф (п. 11.1 1.1853) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Юзафа і Клацільды Рушчыц, брат Казіміра. У сак. 1831 далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў. Дзейнічаў у бітве пад Дзіснай. Ппар. 12 ул. палка, адышоў з Г. Дэмбінскім у Варшаву. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. Эмігрыраваў у Францыю, прыбыў туды ў лют. 1832. У 1839 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. НГАБ-3, арк. 65 адв.; РДВГА-11, арк. 205; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 90; яго ж: Slownik biograficzny. T 3. S. 72; Dangel S. Rok 1831. S. 138; Gadon L. Z zycia Polakow. S. 121.
Лапіцкі Ігнацій селянін з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-2, арк. 322.
Ласінскі Максім селянін памешчыка Юндзіла са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 179.
Лаўржынец (Лаўрынец) Андрэй (23.6.1806) з в. Клетна Бельскага пав. ці Кляцішча Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., сын Яна і Ганны Зуруч. У паўстанні радавы 13 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. У ліст. 1837 прыбыў у Тур. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 169; Bielecki R. Роlacy w Legii. S. 236.
Лахань Раман (н. каля 1792)-селянін памешчыкаЯ. Дамброўскага з маёнтка Ружмонты Дзісенскага пав. Мінскай губ. Добраахвотна далучыўся да паўстанцаў, служыў у апалчэнні, але вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 16.3.1832 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 68 адв.-69; РДВГА-11, арк. 194; LVIA.f. 437, ар. 5, b. 125;DangelS. Rok 1831. S. 137.
Лашкевіч Ігнацій селянін памешчыка Вейса з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся прымусова ў атрадзе Г. Дэмбінскага. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 170.
Леановіч Аляксандр дваранін з Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў з імі за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. НГАБ-3, арк. 69 адв.; РДВГА-8, арк. 173.
Леанюк Мацвей селянін памешчыка Слатвінскага з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 аддадзены на ваен. службу. НГАБ-3, арк. 77; РДВГА-11, арк. 197.
Лебель Ігнацій (25.9.1792-28.3.1861) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Грыбава, сын Вацлава і Лізаветы Ігнатовіч. Скончыў школу дамініканаў у Г родна, у 1811 пачаў вывучаць медыцыну ў Вільні, у 1819 атрымаў ступень урача 1 кл. Практыкаваў у Сувалках, затым у Варшаве. У паўстанні з 13.1.1831 урач шпіталя ў Варшаве. 4.9.1831 атрымаў залаты крыж. Пасля капітуляцыі Варшавы аднавіў прысягу расійск. ураду. Практыкаваў у Варшаве. У 1839 атрымаў ступень д-ра медыцыны. У 1840-51 рэдактар “Pami^tnika Towarzystwa Lekarskiego”, аўтар навуковых прац. Ksiqga pamiatkowa. S. 140; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. 8. 23; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 244; Peszke J. Stulecie Towarzystwa; PSB. T. 16. S. 589; Szarejko P. Slownik lekarzy. T. 1.
Левандоўскі Каэтан (н. 24.10.1788) з Браслаўскага пав. Віленскай губ., сын Ігнація і Барбары, кап. польск. войскаў. У паўстанні пар. 4 палка конных стральцоў, затым кап. 21.10.1831 прыбыў у Варшаву. Аднавіў прысягу расійск. ураду. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 34.
Леванеўскі Пётр — дваранін з Гродзенскай губ., аканом гр. Касакоўскага. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў з імі за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 69; РДВГА-8, арк. 172.
Легенза Міхал (п. 25.6.1831)шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., дваравы пісар памешчыка Ю. Крушэўскага. Арганізаваў уцёкі да паўстанцаў дзевяці сялян Крушэўскага. 18.6.1831 у наваколлі Брагіна дзейнічаў на чале паўст. аддзела, які ўваходзіў у склад оўруцкага атрада Бараноўскага. Забіты ў сутыкненні пад Мухаедамі. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 77; РДВГА-11, арк. 195; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 39; Dangel S. Rok 1831. S. 137.
Ледуховіч шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 69; РДВГА-11, арк. 195; Dangel S. Rok 1831. S. 137.
Ледыкевіч з Мінскай губ. За ўдзел у паўстанні маёнтак канфіскаваны. Dangel S. Rok 1831. S. 157.
Леліговіч Тэадор (Фёдар) вікарый з в. Даўгінава Вілейскага пав. Мінскай губ., брат Філіпа. Хаваў прыгатаваную для паўстанцаў зброю, прыводзіў да прысягі. Па рашэнню МГСК ад 19.10.1831 утрымліваўся 3 мес. у астрозе, узяты пад паліцэйскі нагляд. НГАБ-3, арк. 74; РДВГА-11, арк. 196; Dangel S. Rok 1831. S. 159.
Леліговіч Філіп пробашч Даўгінаўскай парафіі Вілейскага пав. Мінскай губ., брат Тэадора. Паставіў у апалчэнне 7 кантаністаў, рыхтаваў пікі і аддзенне. Перад прыходам расійск. войскаў збег, але затым вярнуўся. Па рашэнню МГСК ад 12.5.1832 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 74; РДВГА-11, арк. 196; Dangel S. Rok 1831. S. 159.
Ленартовіч Каміль Каэтан (2.7.1804 (1805) 3.9.1862) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у Дзісне. Скончыў Віленскі ун-т, сябраваў з А. Міцкевічам, судовы ўраднік па крымінальных справах Ашмянскага суда. Знаходзіўся сярод тых, хто распачаў паўстанне ў Ашмянах, дзейнічаў у чыне ппар., затым падафіцэр 10 і 13 ул. палкоў. Адышоў з
Г. Дэмбінскім да Варшавы, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі, інтэрніраваны. 1.2.1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. Працаваў механікам. Ажаніўся з францужанкай. 7.6.1837 далучыўся даАПЭ, з 29.7.1837 член ПДТ. 24.9.1841 перабраўся ў Марсель, дзе загінуў. РДВГА-2, арк. 356-357; ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 8 ade.; DS. Т. 6. S. 440; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 252; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 69; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 27; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 79; Rederowa D. Polski emigracijny osrodek. S. 104; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 366-367.
Ленартовіч Пётр (н. 5.6.1802) з в. Купрэлішкі Мінскай губ., сын Барталамея і Эльжбеты, састаяў на вайсковай службе радавым. У паўстанні радавы 12 ул. палка. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, 27.7.1835 запісаўся на службу ў Іспанію. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 227.
Лібер Юзаф (н. 22.4.1799) -з г. Слоніма Гродзенскайгуб., сын Якуба і Людвікі Пільчэўскай, ппар. польск. войскаў. У паўстанні ппар. 4 ул. палка, з 6.2.1831 пар., 3.4.1831 кап., 1.7.1831 маёр 11 ул. палка, у складзе якога 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. AGAD, PFR, пг 7, 15; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 37.
Лібергай Юзаф дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Уваходзіў у склад атрада Ю. Кашыца, з якім адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 78; РДВГА-8, арк. 174.
Лібрэхт з Барысаўскага пав. Мінскай губ., урач з маёнтка Барысаў кн. М. Радзівіла. Захоўваў пісталеты. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1 -й арміі ўзяты пад нагляд паліцыі на 4 мес. НГАБ-3, арк. 71 ade.
Ліневіч Канстанцін шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў з дзісенскімі паўстанцамі, затым ппар. 11 ул. палка, у складзе якога 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. ГІарашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. РІГАБ-3, арк. 78 адв.; РДВГА-11, арк. 200; AGAD, PFR, пг 7; DangelS. Rok 1831. S. 137.
Ліпінскі Канстанцін з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні маёмасць канфіскавана. Kaczkowski J. Konfiskaty.
Ліпінскі Томаш з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 398.
Ліпінскі Францішак з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні маёмасць канфіскавана. Kaczkowski J. Konfiskaty.
Ліпніцкі Дамінік дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ўзбр. у атрадзе Ю. Кашыца, разам з якім увайшоў у Навагрудак. Удзельнічаў у ваен. сутыкненнях. РДВГА-8, арк. 175.
Ліпніцкі Лаўрэнцій з Ігуменскага пав. Мінскай губ., пісар маёнтка Смілавічы памешчыка Манюшкі. Меў зносіны з палоннымі паўстанцамі. Па рашэнню МГСК пакінуты пад тайным паліцэйскім наглядам. РДВГА-11, арк. 200.
Ліпскі Адам шляхціц з Мінскай губ., вучань рэзчыка Юневіча з г. Глуска. Хаваў зброю, порах, шрот. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 71 адв.; РДВГА-11, арк. 201.
Ліпскі Аляксандр селянін памешчыка А. Горвата з Мазырскага пав. Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ф. Кеневіча, дастаўляў коней Д. Горвата з Караліна ў Нароўлю. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 76 адв.; РДВГА-11, арк. 200.
Ліпскі Караль (4.11.1806-1851) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Стабінова (каля Слоніма), з 1.1.1824 на службе ў Літ. корпусе. 3 10.4.1831 у складзе рэгулярнай польск. арміі, пар. 2ул. палка. 22.9.1831 атрымаў залаты крыж. Адышоў у Галіцыю, інтэрніраваны. 10.2.1834 выехаў з Трыеста ў Амерыку, пасля вярнуўся ў Францыю. 3 22.12.1840 член ПДТ. 12.10.1842 знаходзіўся ў Тулузе. Служыў у складзе легіёна А. Міцкевіча, затым у польск. легіёне ў Грэцыі. Памёр у Афінах. Rps В UW, пг 232 7; Ksiega pamiqtkowa. S. 169; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 258; Bielecki R. Slownikbiograficzny. T. 3. S. 46; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 90; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 376.
Ліпскі Станіслаў (н. 1805) з Ігуменскага пав. Мінскай губ., н. у Варшаве, уладальнік часткі маёнтка Сяргеевічы, сын Ксаверыя і Тэклі Пякарскай, скончыў Калішскі кадэцкі корпус, юнкер лейб-гвардыі Падольскага кірасірскага палка, знаходзіўся ў Варшаўскай школе юнкераў. У паўстанні з 2.1.1831, ппар. 1 кав. палка Кракаўскага ваяв. 5.2.1831 пераведзены ў 6 ул. полк, 22.4.1831 пар. Эмігрыраваў. Па рашэнню
МГСК ад 10.11.1834 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак у 1834 канфіскаваны. НГАБ-3, арк. 81-82; РДВГА-11, арк. 201; Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 46; Dangel S. Rok 1831. S. 137.