Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Ляснеўскі Амбросій ксёндз Навагрудскага дамініканскага кляштара Гродзенскай губ. Меў тайнае дачыненне да паўстання. РДВГА-8, арк. 173.
Лястоўскі Сцяпан селянін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ў 19 ул. палку, удзельнічаў у баях. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў бадзяўся ў Віленскай губ. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-3, арк. 85 адв.; РДВГА-8, арк. 183.
Ляўданскі Рафал (?) (16.9.1801-20.5.1865) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у Вільна. У паўстанні радавы 3 палка пешых стральцоў. Памёр у Лондане. РДВГА-2, арк. 496; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 250.
Ляўковіч Баніфацый (1811-23.8.1842) з Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка. Эмігрыраваў. 3 24.12.1833 член ПДТ. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 256; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 372.
Ляўковіч Вінцэнт шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Бенядзікта, адстаўны пар. польск. войскаў. Дзейнічаў у чыне палк. сярод вілейскіх паўстанцаў, кіраваў аддзелам пяхоты з 80 чал., удзельнік бітвы пад Вілейкай, кіраваў аддзелам стральцоў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 2.11.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 79 адв.; РДВГА-11, арк. 194; Dangel S. Rok 1831. S. 137; Powstanie 1831 roku na Litwie. S. 111-129.
Ляховіч Юзаф селянін памешчыцы Стравінскай з в. Ганчары (Гончыцы ?) Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ў 3 лін. палку, знаходзіўся ў Варшаве пад час яе захопу. Па рашэнню ГГСК ад 20.8.1832 адпраўлены ў Каўказскі асобны корпус. НГАБ-3, арк. 85 адв.; РДВГА-8, арк. 183; Sliwowska W. Zeslancypolscy. S. 325.
Ляхоўскі Станіслаў селянін з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Па рашэнню ГГСК ад 17.9.1832 адпраўлены ў Каўказскі асобны корпус. НГАБу г. Гродна, ф. 1, eon. 34, спр. 3569, арк. 54.
Ляшкевіч Фларыян шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., служыў у маёнтку Барбарава памешчыка А. Горвата. У паўстанні ў атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у нападзенні на паштовыя станцыі ў Кузьмічах, Караліне, Міхалках. Узяты ў палон пад Міхалкамі. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 аддадзены на ваен. службу. НГАБ-3, арк. 76; РДВГА-11, арк. 198.
Ляшко селянін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Далучьгўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. РДВГА-8, арк. 173.
Ляшчынскі Вінцэнт (н. 5.5.1810)-зМінскайгуб., н. у в. Уткевічы (Лука), сын Тараса і Марыі Ляшчынскай, на службе ў расійск. арміі. У паўстанні радавы 8 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію, узрымліваўся да канца 1833 у Гданьску. 27.4Л834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Пасля вяртання ў Францыю жыў у По, з 21.5.1837 у Ош. 3 20.7.1846 член ПДТ. МГСК рашэння не вынесла, 25.12.1834 справа накіравана для разгляду ў Мінскае губ. праўленне. НГАБ-3, арк. 80; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 229; Dangel S. Rok 1831. S. 118; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 106.
Ляшчынскі Юзаф вольны селянін з маёнтка М. Тышкевіча Ізабелін Вілейскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам у Маладзечне. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 79 адв.; Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Магільніцкі Аляксавдр Фелікс (н. 1815) дваранін з Белага Двара Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Мікалая Францішка і Розы Карэйва, студэнт. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835-38 у Іспаніі. Па рашэнню ГТСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 113; РДВГА-8, арк. 206; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 259.
Мадэрг Юсцін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 667.
Маеўскі Казімір з Гродзенскай губ. У паўстанні маёр 7 палка лін. пяхоты. 10.3.1831 адзначаны залатым крыжам. Адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. DS. Т. 6. S. 386; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 97.
Мажэйка Кандрат селянін памешчыка Верашчакі з Гродзенскай губ. Прымусова знаходзіўся ў атрадзе Д. Хлапоўскага. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 207.
Мажэйка Яўхім (10.2.1808-1891) шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ., н. у Клодна. У паўстанні з 3.4.1831, ппар. 13 ул. палка. Адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. У студз. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Авіньёне, у студз. 1833 знаходзіўся ў Безансоне, 22.3.1833 адпраўлены ў Бержэрак. У 1837 член АПЭ. У ліст. 1837 выехаў у Манпелье, дзе з 1838 вывучаў медыцыну, 11.8.1843 атрымаў ступень д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Жыронда. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, што скарыстаў, аднавіў прысягу расійск. ураду, аднак праз некалькі гадоў зноў вярнуўся ў Францыю ў дэп. Жыронда. Член ПДТ. DS. Т. 6. S. 440; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 173; Bielinski K. Rok 1831. S. 125; Konarska B. Polskie drogi. S. 348.
Мазуркевіч Аляксандр з Мінскай губ., аканом маёнтка Лужкі. Паставіў з маёнтка 214 узбр. пікамі і косамі кантаністаў, харчаванне, сам застаўся на месцы жыхарства. Парашэнню МГСК ад 12.11.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 97 адв.; РДВГА-11, арк. 225; Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Майманоўскі (Нейманоўскі) Антоній (16.4.1795-22.2.1836) з Мінскага пав. Мінскай губ., сын Яна і Тэрэзы, афіцэр польск. войскаў. У паўстанні кап., з 24.1.1831 узначальваўрэзервовы артыл. атрад, 6.2.1831 маёр. 25.5.1831 атрымаў кавалерскі крыж. Быў паранены, знаходзіўся ў шпіталі. Пасля капітуляцыі Варшавы аднавіў прысягу расійск. ураду. Аддадзены пад нагляд паліцыі. Ksiqga pamiqtkowa. S. 116; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 184.
Макарэвіч Аляксандр дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., служыў у польск. войсках. У ліст. 1830 знаходзіўся ў КП, далучыўся да паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 17.8.1833 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 86.
Макоўскі шляхціц з Мінскай губ., пісар дубойскай паштовай станцыі. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 110 адв.; РДВГА-11, арк. 227.
Макоўскі Аляксавдр Казімір (30.3.1804-3.8.1874) з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., сын Яна і Лізаветы Бараноўскай, брат Антонія, б. адвакат гродзенскіх прысутных месц, скончыў школу ў Гродна і ф-т права Віленскага ун-та. Адзін з арганізатараў паўстання на Гродзеншчыне, ппар. 2 лін. палка, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 3.10.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 адышоў з М. Рыбінскім у Прусію, інтэрніраваны. У вер. 1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. У ліст. 1834 перабраўся ў Страсбург. 3 1837 член АПЭ, з 1838 карэспандэнт Гісторьіка-літаратурнага т-ва. Працаваў пачаткова бухгалтарам. У 1847 перабраўся ў Гданьск, дзе заснаваў гандлёвы дом. Прыняў прускае грамадзянства. Калекцыяніраваў мастацкія вырабы, падтрымліваў сувязі з палякамі ў Гданьску. У 1868 перабраўся ў Кракаў. У 1870 удзельнічаў у стварэнні Галіцыйскага банка, быў яго старшынёй. 20.9.1859 ажаніўся з Ганнай Маер, меў сына Аляксандра. Памёр у Седлецкай губ. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл., дом канфіскаваны. НГАБ, ф. 1297, eon. 1, спр. 6887; РДВГА-8, арк. 186; Domeykol. Mojepodroze. Т. 1. S. 48; DS. T. 6. S. 385; Bielecki R. Za/ys rozproszenia. S. 80, 206; яго ж: Slownikbiograficzny. T 3. S. 91; GadonL. Z zycia Polakow. S. 121; PSB; Spazier R.O. Historia powstania T 2. S. 210.
Макоўскі Антоній (12.6.1797 (20.1.1798) 30.4.1849) з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., н. у Гродна, сын Яна і Лізаветы Бараноўскай, брат Аляксандра Казіміра, пар. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 пар., ад’ютант батарэі, 3.5.1831 кап. 2 палка лін. пяхоты. 17.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 адышоў з М. Рыбінскім у Прусію, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. У студз. 1834 перабраўся ў Страсбург, 27.10.1835 стаў членам політэхнічнага т-ва, у 1837 далучыўся да АПЭ. Памёр у Страсбургу. НГАБ, ф. 1297, eon. 1, спр. 6887; Ksiqga pamiqtkowa. S. 152; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 275; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 80; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 91.
Макржэцкі Людвік Напалеон Панталеон (26.12.1812-2.5.1855)дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ., н. у Марачоўшчыне, сын Яўхіма і Саламеі, адвакат. У паўстанні хар. 11 ул. палка. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-38 у Іспаніі, адзначаны ордэнам св. Фердзінанда 1 кл., 17.1.1839 звольнены са службы.
31.1.1839 прыняты паўторна: у 1839-54 служыў у Афрыцы, у 1854-55 у Крыму. Забіты пад Севастопалем. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 113 адв.; РДВГА-8, арк. 207; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 259.
Макржэцкі Эдвард (н. 18.3.1815) — з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у Вільні, сын адваката. Знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў з сак. 1831,2.7.1831 ппар. 10 ул. палка, ад’ютант палк. К. Пршэздзецкага. У снеж. 1831 прыбыў у Францыю. 3 18.3.1832 член ТЛРЗ, у 1832 член ПНК. У ліп. 1832 належаў да закладу ў Нанце. 3 9.6.1835 да 31.12.1837 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада, затым вярнуўся ў Францыю. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца ў Віленскую губ. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 11 ade.; Rps BN, III. 6594, II. 7871, II. 7872; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 165-166; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 87.
Максімовіч з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4109.
Маладоўскі Міхайла дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 198.
Малаховец Іасафат дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Францішка. У паўстанні выконваў пасаду наглядальніка за шпіталямі ва ўрадавым паўст. к-це ў Лужках. Па рашэнню МГСК ад 9.11.1831 вызвалены з-пад следства, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-4, арк. 98 ade.; РДВГА-11, арк. 228; Dangel S. Rok 1831. S. 132.