Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Ліпчык Мікалай селянін памешчыка Пуслоўскага з мяст. Хомск Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Прыцягнуты да паўстання Ц. Пуслоўскім. Арыштаваны 8.8.1831 пад Невелем. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 176.
Лісевіч Міхал з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-2, арк. 403.
Лісоўскі Андрэй (п. 13.1.1879)-зГродзенскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка. У студз. 1834 прыбыў з Гданьска на караблі “Мар’яна” ў Портсмут (Англія), з чэрв. 1838 да 20.5.1850 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 1850 некалькі год знаходзіўся ў Амерыцы. Памёр у Лондане. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 259; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 84.
Лісоўскі B. ксёндз Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 408.
Лісоўскі Леапольд дваранін з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., фельчар маёнтка Нароўля памешчыка А. Горвата. Служыў у атрадзе Ф. Кеневіча, выконваў абавязкі казначэя. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 76 адв.; РДВГА-11, арк. 202.
Ліхадзіеўскі Францішак шляхціц з Мінскай губ., ключвойт з мяст. Радашковічы. Знаходзіўся ў атрадзе I. Адахоўскага, распаўсюджваў сярод памешчыкаў яго загады. Па рашэнню МГСК узяты пад паліцэйскі нагляд. НГАБ-3, арк. 74; РДВГА-11, арк. 202.
Ліцінскі Ігнацій дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 176.
Лішэўскі Антон дваранін з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні служыў у конным палку Літ.-Вал. легіёна. Па заканчэнні ваен. дзеянняў застаўся ў КП. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 116-117; РДВГА-8, арк. 177. '
Лопала Міхал
Лопала Міхал дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 178.
Лукашук Васіль дваровы памешчыка Пуслоўскага з маёнтка Зубачы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. На месца жыхарства не вярнуўся. РДВГА-8, арк. 181.
Лукашэвіч шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ., каваль. Вырабляў пікі для паўстанцаў. РДВГА-2, арк. 441.
Лукашэвіч Антоній дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ппар. слонімскіх стральцоў, з 4.10.1831 у 3 палку пешых стральцоў. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. Адпраўлены на месца жыхарства. НГАБ-3, арк. 83 адв.; РДВГА-8, арк. 179; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 78.
Лукашэвіч Вінцэнт дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка фарміравання Г. Дэмбінскага. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 180; AGAD, WCPL, пг 724, к. 71.
Лукашэвіч Іван селянін памешчыка Андржэйковіча з в. Парэчыны Лідскага пав. Гродзенскай губ. Збег ад памешчыка і накіраваўся да паўстанцаў. Захоплены казакамі ў палон. РДВГА-8, арк. 180.
Лукашэвіч Юзаф селянін памешчыка Дзівава з маёнтка Крынкі Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў узбр. сярод беластоцкіх паўстанцаў. Па рашэнню ГГСК ад 22.7.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-3, арк. 84; НГАБуг. Гродна, ф. 1, eon. 34, спр. 3569, арк. 53; РДВГА-8, арк. 181.
Лукша Міхал (н. каля 1775) з Гродзенскай губ., каваль. Удзельнічаў у паўстанні і забойстве яўрэя Шэмеловіча. Рашэннем ваен. суда атрымаў 15 палак і сасланы на пасяленне ў Сібір. 26.8.1856 атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 355.
Лук’яновіч Аляксандр селянін з Гродзенскай губ. У паўстанні служыў у пях. палку. Па заканчэнні ваен. дзеянняў з’явіўся да ўлад Сандамірскага староства. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РІГАБ-3, арк. 84; РДВГА-8, арк. 182.
Лук’яновіч Каспер селянін са Свянцянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка. AGAD, WCPL, пг 724, к. 81; Bieluiski К. Rok 1831. S. 124.
Лук’янскі Венядзікт дваранін з Мінскай губ., дазорца міхалкаўскай паштовай станцыі. Перадаў паўстанцам коней са станцыі. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 208.
Лункевіч Францішак з Мінскай губ., сын Антонія, канцылярыст Вілейскага земскага суда. Дзейнічаў у вілейскім апалчэнні ў чыне афіцэра. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 30.7.1831 пакінуты вольным. НГ4Б-3, арк. 79; РДВГА-11, арк. 208.
Лушкоўскі Іван з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Адышоў у Прусію. Прасіў літасці. РДВГА-2, арк. 458-459.
Любавіцкі Міхал шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ. Служыў у паўст. апалчэнні. Удзельнічаў у нападзенні на пошту ў Крыпулах у складзе атрада Ф. Адахоўскага. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 12.5.1832 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 80 адв.; РДВГА-11, арк. 210; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Любавіцкі Сідар селянін памешчыка Стравінскага са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Прыцягнуты ў паўстанне кантаністам. РДВГА-2, арк. 474.
Любаньскі Бенядзікт памешчык з Мінскай губ. У час паўстання захоўваў супрацьурадавыя паперы і адозву. Па рашэнню МГСК высланы ў Вяцкую губ. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 520, арк. 116; РДВГА-11, арк. 209.
Любаньскі Віктар (н. 4.6.1785 ці 4.5.1789) памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Любань, сын Міхала і Розы Пласкавіцкай, адстаўны кап. польск. войскаў. Знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў. Адзін з арганізатараў падзей у Вілейскім пав., шэф штаба вілейскага апалчэння, маёр 13 ул. палка, адышоў з Г. Дэмбінскім у Варшаву. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. 3 сак. 1848 стаў членам ПДТ. У 1857 атрымаў дазвол на вяртанне ў Вілейскі пав. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 74 адв.; РДВГА-11, арк. 209; AGAD, KRW, пг 573; BieleckiR. Zarysrozproszenia. S. 77, 96;ягож: Slownik biograficzny. T. 3. S. 52; Dangel S. Rok 1831. S. 137; Powstanie 1831 roku na Litwie. S. 111-129; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 381.
Людвінскі Тадэвуш — селянін памешчыцы Браніцкай з маёнтка Ставы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні служыў у 18 лін. палку. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 182.
Лявінскі Мацвей дваранін з Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. НГАБ-3, арк. 69; РДВГА-8, арк. 172.
Лядзінскі Іван з мяст. Свіслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы. Вярнуўся на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 183.
Ляйко Францішак дваранін з аколіцы Крукаўшчына (Крупаўшчына ?) Лідскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ў 11 ул. палку, на месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл., частка маёнтка канфіскавана. НГАБ-3, арк. 75; РДВГА-8, арк. 172; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Ляневіч Канстанцін н. у Ашмянскім пав. Віленскай губ. У паўстанні дзейнічаў сярод ашмянцаў, затым у Лідскім пав. Адышоў у Прусію. Эмігрыраваў у Францыю ў 1832. 3 1.11.1837 член ПДТ. Krawiec L. Lista czlonkow. S. 76.
Лянкевіч Тадэвуш (5.5.1804-13.6.1867)-са Свянцянскага пав. Віленскай губ., н. у в. Макнішкі, сын Ануфрыя і Кацярыны Нарбут, вучыўся ў Віленскім ун-це, настаўнік матэматыкі ў Коўна. У паўстанні з 1.7.1831 ппар. 6 палка конных стральцоў. 22.9.1831 атрымаў залаты крыж. Далучыўся да фарміравання А. Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 адышоў у Прусію, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. член ПНК. 7.4.1833 прыбыў у Швейцарыю, арыштаваны ў Жэневе і адасланы ў Англію. 3 10.6.1834 да чэрв. 1867 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада.З 15.8.1834 да 15.4.1835 членПДТ.З 1.5.1841 жыўуЛондане, дае і памёр. Rps BN, II. 7861; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 253; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 98; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 29; CyglerB. Zjednoczenie. S. 125; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 83; PSB. T. 17. S. 58; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 55; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 367.
Лянкевіч Томаш памешчык з Бабруйскага пав. Мінскай губ., б. мазырскі маршалак. У час паўстання захоўваў забароненую літаратуру, за што ўтрымліваўся ў Бабруйскай крэпасці. Па рашэнню МГСК ад
26.11.1831 узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-3, арк. 71; Dangel S. Rok 1831. S. 137.
Лянкоўскі Адольф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у конным палку П. Важынскага ў чыне пхар. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-2, арк. 361.
Лясковіч Уладзіслаў Юзаф Андрэй (25.4.1811-26.6.1891) шляхціц з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Быхаўшчына, сын Вінцэнта і Монікі, з 1829 студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні пхар. у корпусе А. Гелгуда. Эмігрыраваў у Францыю, у 1836 скончыў школу гандлю ў Парыжы. Памёр у Парыжы, пахаваны на Манпарнасе. Domeyko I. Listy do Wladislawa Laskowicza; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 249; HoesickF. Paryz. S. 143; Inskrypcje... w Paryzu Montparnasse S. 40; Konarska B. Polskie drogi. S. 320; PSB.
Ляскоўскі (Ласкоўскі) Антоній (п. 1.4.1837) з в. Ляскова Гродзенскай губ. (па звестках Л. Краўца н. у Суражы Беластоцкай вобл.), вывучаў філасофію ў кляштары дамініканаў у Расіенах. У паўстанні з 4.4.1831, 30.7.1831 ппар. 19 палка лін. пяхоты. 13.7.1831 адышоў з Ф. Роландам у Прусію, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францьію, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 3 10.6.1834 да 1.1837 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 16.8.1835 да 23.5.1840 член ПДТ. ND. 1843. S. 140; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 84, 279; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 21; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 83; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 66; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 359.
Ляскоўскі Банавентура клірык Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Меў тайныя зносіны з паўстанцамі. Пераведзены ў Пінскі францысканскі кляштар. РДВГА-8, арк. 183.
Ляскоўскі (Ласкоўскі) Юзаф дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Фларыяна. У паўстанні камісар Глыбоцкага ключа, распаўсюджваў пісьмовыя загады паўст. урадавага к-та. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 17.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 85; РДВГА-11, арк. 211; Dangel S. Rok 1831. S. 122.