Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Крушэўскі Леапольд з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. DS. Т. 6. S. 386.
Крушэўскі Юзаф памешчык з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., тытулярны саветнік. Узначальваў аддзел у фарміраванні Бараноўскага. НГАБ-3, арк. 55 адв. 56; РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 2318, арк. 28.
Крушэўскі Юзаф (13.2.1809-18.5.1837) н. у Беластоцкай вобл., студэнт мед. ф-та Віленскага ун-та. У паўстанні хірург 6 палка конных стральцоў. У пачатку 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладаў у Авіньёне, Люнэлі, Ле Пюі. У снеж. 1832 перабраўся ў Манпелье ддя заканчэння мед. адукацыі, у 7.8.1833 атрымаў ступень д-ра медыцыны. 17.3.1835 пераехаў у Егіпет, дзе і памёр. ND. 1843. S. 139; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 238; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 3 73; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 186, 275; Konarska B. Polskie drogi. S. 314.
Крыкун Пракоп селянін памешчыка Ф. Кеневіча з Мазырскага пав. Мінскай губ. Служыў у атрадзе свайго памешчыка, удзельнічаў ва ўсіх падзеях, узяты ў палон пад Міхалкамі. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 аддадзены ў салдаты. НГАБ-3, арк. 54 адв.; РДВГА-11, арк. 183.
Кубліцкі Адольф шляхціц з маёнтка Палессе Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Юзафа, брат Станіслава, студэнт Віленскага ун-та. Адзін з ініцыятараў паўстання ў Свянцянскім пав. Уваходзіў у склад тайнага свянцянскага к-та. Член часовага ўрада Свянцянскага пав. Удзельнічаў у захопе Свянцян. Пасля адступлення далучыўся да атрада К. Залускага, пар. Адышоў у Прусію, адкуль прасіў літасці. Па рашэнню ВГСК ад 10.4.1833 аднесены да 3 разр. зл., пакінуты да 18.5.1837 пад пільным наглядам паліцыі. НГАБ-3, арк. 56; РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4203; Bortkiewicz IV. Historyczne opisanie. S. 262-270; Bielinski K. Rok 1831. S. 87-90; Domeyko I. Mojepodroze. T. 1. S. 92; JanowskiL. Slow­nik bio-bibliograficzny. S. 231.
Кубліцкі Мацвей (п. 1836 ?) — з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, на месца жыхарства не вярнуўся. Памёр у Іспаніі (?). РДВГА-2, арк. 236; ND. 1843. S. 139.
Кубліцкі Станіслаў шляхціц з маёнтка Палессе Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Юзафа, брат Адольфа. Адзін з ініцыятараў паўстання ў Свянцянскім пав. Удзельнічаў у захопе Свянцян. Пасля адступлення далучыўся да атрада К. Залускага, nap. 1 ул. палка. 5.10.1831 адышоў у Прусію ў складзе корпуса М. Рыбінскага, прасіў літасці. Па рашэнню ВГСК аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 56 ade.; Bortkiewicz W. Historyczne opisanie. S. 262-270; Bielinski K. Rok 1831. S. 87-90.
Кубліцкі Юзаф памешчык ca Свянцянскага пав. Віленскай губ., уладальнік маёнтка Палессе. Удзельнічаў у паўстанні. Bielinski К. Rok 1831. S. 123.
Кудароўскі Францішак (18.12.1799-8.9.1834) -з Гродзенскай губ. У паўстанні кап. 4 ул. палка, з 9.3.1831 маёр, 4.10.1831 ппалк. 15.3.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 2.4.1832 прыбыў у Францыю. Bielecki R. Zarys rozproszeпіа. S. 77, 309; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 2. S. 387.
Кузьмін (Кузьмінскі) Міхал з Мінскай губ. Дзейнічаў у паўстанні. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-3, арк. 57; РДВГА-11, арк. 184; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Кузьмінскі Станіслаў мешчанін з г. Гродна. Служыў у 3 пях. палку. Удзельнічаў у бітве пад Грохавам. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў бадзяўся ў КП. Па рашэнню ГГСК ад 3.9.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 106-107; РДВГА-8, арк. 164.
Кузьміч Аўгуст (н. каля 1807) селянін памешчыка Радзівіла з в. Шчарбовічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Райманда. Добраахвотна далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, радавы атрада навагрудскай конніцы, дайшоў да Варшавы, служыў у 13 і 8 ул. палках. Пасля капітуляцыі Варшавы ўваходзіў у склад Модлінскага гарнізона. Узяты ў палон і дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 14.5.1832 аднесены да 2 разр. зл., адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. 26.7.1832 выехаў на Каўказ. НГАБ-3, арк. 57 ade.; НГАБу г. Гродна, ф. 4,
eon. 1, спр. 64, арк. 18—26; РДВГА-8, арк. 164; AGAD, WCPL, пг 724, к. 78; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 322.
Кукалеўскі Тадэвуш з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 241.
Куковіч Аляксандр (11.10.1809-1 (7).8.1836) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Ружаны, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 27.4.1831, 10.5.1831 ппар. 4 палка конных стральцоў. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. У 1835 вывучаў права ў Пуацье, працаваў выкладчыкам права. 4.12.1834 выступаў супраць А. Чартарыйскага. Памёр удэп. В’ена. ND. 1843. S. 139; Bartkowski J Spis Polakow zmarlych. S. 242; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 105, 164; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 388; Konarska B. Polskie drogi. S. 316; Tyrowicz M. Towarzystwo Demo­kra tyczne. S. 349.
Кулакоўскі дваранін з Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 165.
Кулакоўскі Юрый селянін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-2, арк. 242.
Кулікоўскі Каэтан дваранін з аколіцы Кулікі Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрада Д. Хлапоўскага, затым Г. Дэмбінскага, з якім дайшоў да Варшавы. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 166.
Кулікоўскі (Кулакоўскі) Міхал дваранін з аколіцы Вялікія Ядкевічы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр, дзейнічаў у складзе корпуса Д. Рамарына, у 1832 знаходзіўся ў Прусіі. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. НГАБ-3, арк. 58; РДВГА-8, арк. 167; ВРР, пг 408, s. 215.
Кульвановіч Клеменс пробашч з в. Параф’янава Вілейскага пав. Мінскай губ. 24.4.1831 чытаў у Сіцкай уніяцкай царкве адозву вілейскага ўрадавага паўст. к-та. Dangel S. Rok 1831. S. 159.
Кульвіч Юзаф дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да 11 ул. палка, у складзе якога перайшоў межы Прусіі. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. Адпраўлены на месца сталага жыхарства. НГАБ-3, арк. 58; РДВГ4-8, арк. 165; AGAD, PFR, пг 20.
Кунаковіч (Кунаховіч) Феадосій з в. Пашукі Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., сын уніяцкага святара. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 58 адв.; РДВГА-8, арк. 167.
Кундзіч Ян Непомуцен ксёндз Ашмянскага касцёла Віленскай губ., у 1817-20 вывучаў тэалогію ў Віленскім ун-це, магістр тэалогіі. Актыўна дзейнічаў з ашмянскімі паўстанцамі, займаўся агітацыяй сярод насельніцтва. Эмігрыраваў. НГАБ-3, арк. 59; РДВГА-2, арк. 253; Rps BN, II. 7861; Zienkowicz J. Powstanie powiatu oszmianskiego. S. 29; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 236.
Куневіч Ксаверый з Гродзенскай губ., суддзя Навагрудскага суда. Дзейнічаў у фарміраванні Г. Дэмбінскага, ппар. 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-3, арк. 59; РДВГА-8, арк. 167; AGAD, WCPL, пг 724, к. 65; DS. Т. 6. S. 385; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Куній Вінцэнт селянін з Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. НГАБ-3, арк. 59 адв.; РДВГА-2, арк. 254.
Кунцэвіч Вінцэнт (н. каля 1800) селянін з в. Ціхаволя Пружанскага пав. Гродзенскай губ., уніят. Служыў у 1 ул. палку, удзельнічаў у бітвах. Пасля паражэння паўстання знаходзіўся каля Сувалак, дзе быў арыштаваны. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. 8.11.1832 выехаў на Каўказ. НГАБуг. Гродна, ф. 1, eon. 34, спр. 3569, арк. 47; РДВГА-8, арк. 168.
Кунцэвіч Матэвуш (21.9.1792-10.10.1865) з Гродзенскай губ., працаваў пісарам у маёнтку Дубай Пінскага пав. У паўстанні з 6.2.1831 пар., 3.4.1831 кап., 27.9.1831 маёр. 17.9.1831 атрымаўзалатыкрыж. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, 18.10.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. НГАБ-3, арк. 60; РДВГА-8, арк. 168; AGAD, KRW, пг 571; Rps BUW, nr 2327; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 244\Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 77; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 393.
Куратнікаў Ігнацій селянін памешчыка А. Шпакоўскага з Пінскага пав. Мінскай губ., сын Марка. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. ГІад Не-
велем збег і вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 15 адв.; РДВГА-11, арк. 187.
Кураўскі Адам памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Гаўрылы. Прысягнуў паўстанцам. Кандыдат у члены ўрадавага к-та ў Лужках, член дзісенскага к-та. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 23.12.1831 аднесены да 3 разр. зл., пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-3, арк. 16 адв.; РДВГА-11, арк. 189; ч. 2, арк. 265; Dangel S. Rok 1831. S. 136.
Кураўскі Міхал памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Выконваў абавязкі сакратара ўрадавага к-та ў Лужках, уваходзіў у склад дзісенскага к-та, аўтар Акта канфедэрацыі. Паставіў 7 кантаністаў. Прычынны да знішчэння архіва лужкоўскага к-та. З’явіўся да ўлад. Утрымліваўся 7 мес. у Дынабургскай крэпасці. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-3, арк. Ібадв.; РДВГА-11, арк. 189; ч. 2, арк. 265; КропотовД.А. Жйзньграфа М.Н. Муравьева. С. 493; Dangel S. Rok 1831. S. 36, 136.
Курашоў Мікіта селянін памешчыка I. Валовіча з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў у атрадзе Ф. Кеневіча, затым у атрадзе Бараноўскага. Узяты ў палон. Рашэннем МГСК ад 12.11.1831 аддадзены на ваен. службу. НГАБ-3, арк. 15 адв.; РДВГА-11, арк. 187.
Курнатоўскі Віктар з г. Слуцка Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Самавольна пакінуў ун-т і на месца жыхарства і вучобы не вярнуўся. РДВГА-2, арк. 264; ч. 11, арк. 188.
Курнушка Юзаф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 265.
Курпінскі Фелікс селянін памешчыцы Сухадольскай з маёнтка Заблоцце Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Служыў лёкаем пры Д. Хлапоўскім. Захоплены ў палон. Сядзеў у Дынабургскай крэпасці, адкуль адпраўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 1.2.1833 атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 169.