Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Кернажыцкі Алаізій памешчык з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткі час. РДВГА-8, арк. 144.
Керсноўскі Адам з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў у конным палку пад кіраўніцтвам К. Пршэздзецкага. Адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. РДВГА-2, арк. 68; DS. Т. 6. S. 440.
Керсноўскі Міхал (1800-14.11.1846) са Свянцянскага пав. Віленскай губ., н. у Свянцянах. Адзін з арганізатараў паўстання ў Свянцянах, кап. артылерыі, затым ппар. 6 палка конных стральцоў, належаў да корпуса А. Гелгуда, затым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў прускую мяжу. У сак. 1832 прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 3 1834 у Англіі, з 10.6.1834 і да смерці атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 1.9.1834 падпісаў у Лондане акт польск. эміграцыі. Памёр і пахаваны ў Лондане. Potrykowski J. Tulactwo Polakow. Т. 1. S. 126; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 204; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 87; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 270; Bielinski K. Rok 1831. S. 122; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 79.
Керсноўскі Сідар памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе ІО. Кашыца. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад
8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 25; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1. спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 144.
Керсноўскі Францішак памешчык з Наватрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Багуслава і Юзэфы Кабылінскай, скончыў навагрудскую школу і ф-т права Віленскага ун-та, перад паўстаннем жыў у дзядзькі каля Плоцка. У паўстанні пхар. азрада Г. Дэмбінскага, дайшоў да Варшавы, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 3 4.10.1831 ппар. 13 ул. палка. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Буржэ. У маі 1836 далучыўся да польск. легіёна ў Іспаніі. 3 1840 член АПЭ. У кастр. 1849 звяртаўся за дазволам аб вяртанні на радзіму, атрымаў яго ў 1857. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГ4Б-3, арк. 25 адв.; РДВГА-8, арк. 144; ВРР, пг 493; DS. Т. 6. S. 385; BieleckiR. Siownik biograficzny. Т. 2. S. 270; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 116, 209.
Керчукевіч Яршук селянін памешчыка Багурскага з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Пакінуты на месцы жыхарства. РДВГА-8, арк. 145.
Кеўліч Стэфан (Кіўліц Сцяпан) (1809-1863) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., студэнт. У паўстанні падафіцэр 4 палка пешых стральцоў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр. РДВГА-2, арк. 72; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 204; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 286.
Кеўліч Юзаф шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-2, арк. 58.
Кікільгорн з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 79.
Кілчэўскі Апалінарый памешчык з Бабруйскага пав. Мінскай губ. Меў стасункі з паўстанцамі. ПарашэннюМГСКад 25.2.1832 вызвалены ад суда, па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1 -й арміі ўзяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-3, арк. 25; Dangel S. Rok 1831. S. 133.
Кіркуць Дзіянісій шляхціц з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, трапіў у палон пад Коўна, адпраўлены ў Гродна. Парашэнню ГГСК ад 25.1.1833 адпраўлены ў Каўказскі асобны корпус. 23.4.1833 выехаў на Каўказ. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 101.
Кісялеўскі Дзіянісій з Гродзенскай губ. У паўстанні з 25.3.1831, 28.3.1831 ппар. атрада К. Залускага. 5.9.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. У 1832 прыбыў у Францыю, з 7.7.1833 член ПДТ. Ksiqga pamiqtkowa. S. 141; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 276; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 44.
Кісялеўскі Міхал (п. 2.1876) н. y Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка. Прыбыў з Гданьска ў Портсмут (Англія) у студз. 1834 на караблі “Мар’яна”. 3 10.6.1834 і да смерці атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. У 1866 член АПЭ. Быў непісьменным. Памёр у Портсмуце. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 206; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 79.
Кіяноўскі Томаш Караль (н. 1791 (7.3.1794)) з Пінскага пав. Мінскай губ., сын Рафала і Ганны Станкевіч. За ўдзел у падзеях 1812 на баку французаў асуджаны на 10 г. цяжкіх работ, сасланы ў Замосце, пасля скіраваны ў 4 полк лін. пяхоты. У паўстанні ппар. 16 палка лін. пяхоты, з 2.9.1831 пар., 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі. У 1832 прыбыў у Францыю. 3 4.1.1837 член ПДТ. ВРР, пг 408, s. 241; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 117; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 273; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 74; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 290.
Класоўскі Аляксандр селянін з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Сасланы на пасяленне. За спробу ўцёкаў адпраўлены на катаргу. У 1849 пераведзены на пасяленне. Sliwowska W. Zeslancypolscy. S. 273.
Клачко Антоній шляхціц з Мазырскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню КГСК атрымаў дараванне. Dangel S. Rok 1831. S. 134.
Клеер Павел з Гродзенскай губ., студэнт. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. РДВГА-8, арк. 145.
Клімашэўскі Гіпаліт (19.1.1802-18.12.1874) з Мазырскага пав. Мінскай губ., н. у в. Капаткевічы, паэт. Вучыўся ў Мазыры, Оўручы, з 1817 у Крамянецкім ліцэі, у 1817 намеснік прафесара рыторыкі базыльянскай школы ў Любашы. 3 1820 вывучаў філалогію ў Віленскім ун-це, меў стасункі з філаматамі. 3-за боязі быць арыштаваным у 1823 пакінуў ун-т, хаваўся ў брата. У 1826 аднавіў вучобу ў Вільні, з 1827 настаўнік польск. мовы ў віленскай гімназіі. Пісаў вершы і песні, рэдактар віленскага “Noworocznika litewskiego na rok 1831”. 11.5.1831 далучыўся да
паўстанцаў, кіраваў адным з атрадаў акадэмічнай моладзі, затым знаходзіўся ў корпусе А. Гелгуда, паранены, трапіў у палон. Смяротны прыгавор заменены на ссылку. У лют. 1832 уцёк з астрога, перабраўся ў Прусію. У маі 1832 прыбыў у Францыю, застаўся ў Парыжы. 3 1.11.1832 член ТЛРЗ. У 1841 разам з А. Астроўскім, В. Звяркоўскім і інш. заснаваў Версальска-віленскую бібліятэку, кіраваў ёю ў Версалі. У 1832 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. Належаў да АПЭ, у 1840-42 сакратар версальскай гміны. У 1847-52 дырэктар баціньёльскай школы, выкладаў польск. мову і гісторыю. Аўтар некалькіх падручнікаў. У 1854 выехаў у Марсель. Памёр у дэп. Гард. Klimaszewski Н. Biblioteka Polska w Wersalu; яго ж: Bibliotheque Polonaise de Versailles; яго ж: Kilka slow Hipolita Klimaszewskego; яго ж; Protestacya bylego dyrektora; яго ж; Sklad i rozklad mowy, czyli grammatyka; яго ж: Sprawozdanie naukowe z roku 1850; яго ж: Sprostowanie kilku falszow umieszczonych; яго ж: Uwiadomienie o mozliwosci; яго ж; Wiadomosci; яго ж: Uwiadomienie o przeniesieniu; яго ж: Zywot Jerzego skalnika Soroki; BPP, nr 408, s. 237; Rps BN, II. 7861, II. 7871, k. 165; Lelewel J. Listy emigracyjne. T. 2, 5; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 208; Bielecki R. Slownikbiograficzny. T. 2. S. 284; Bielinski J. Uniwersytet Wilenski. T. 3. S. 416-417; Chropenski M. Szkola Batignolska. S. 27-34, 40-46, 61; Danek W. Jozef Ignacy Kraszewski. S. 23; Gadon L. Z zycia Polakow. S. 119; Gruss N. Szkola Polska; Gulczynski E. Rok 1830-1831. S. 9, 26-28, 49; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 200; Karbowiak A. Dzieje edukacijne; Kraszewski J.I. H. Klimaszewski; PSB. T. 12. S. 618-620; Rabinowiczowna S. Wilno; Rederowa D. Polski emigracijny osrodek. S. 115,117-118; Romer-OchenkowskaH. Szkola Batignolska. S. 73—79; Zielinski S. Bibliografia czasopism. S. 25, 97, 118, 134, 250.
Клімовіч Ежы (каля 1805-10.11.1843) -з Мінскай губ., н. 'у в. Брэнчыца, брат Яна, студэнт мед. ф-та Віленскага ун-та, вучыўся разам з Ю. Патрыкоўскім (паводле Б. Канарскай гады жыцця 1806-7.12.1843, н. у Мінску). У паўстанні з 10.5.1831, 10.7.1831 ппар. аўгустоўскага апалчэння, затым пхар. 13 ул. палка, з корпусам Г. Дэмбінскага рушыў у Варшаву. 4.10.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. У чэрв. 1832 прыбыў у Францыю. У 7.8.1833-24.8.1837 член ПДТ. У 1837-42 вывучаў медыцыну ў Парыжы. Памёр у парыжскім шпіталі. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 208; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 117, 300; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 285; Konarska B. Polskie drogi. S. 301; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 44; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 295.
Клімовіч Міхал (15.8.1809-5.12.1854) з г. Гродна, сын Юзафа і Разаліі. (Паводле Я. Барткоўскага гады жыцця 1802-11.10.1859). У паўстанні радавы 26 пях. палка ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, разам з якім адышоў у Варшаву. Апынуўся ў Прусіі. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Пасля вяртання жыў у Францыі. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 146; AGAD, WCPL, пг 724, к. 61; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 208; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 190.
Клімовіч Ян з Мінскай губ., брат Ежы, студэнт Віленскага ун-та, вучыўся разам з Ю. Патрыкоўскім. У паўстанні. пхар. 13 ул палка. Эмігрыраваў у Францыю. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 208.
Клінеберт (Клінебсрс) Мікалай (14.1.1807-17.10.1856) з Лідскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Тамашова, студэнт ф-та права Віленскага ун-та, адвакат (паводле Б. Канарскай гады жыцця 1809-17.10.1876). У паўстанні з 3.6.1831 ппар. 11 ул. палка. У лют. 1832 эмігрыраваў у Францыю, з 1840 вучыўся ў школе прыгожых мастацтваў у Пуацье, працаваў настаўнікам малявання. Bartko wski J. Spis Polakow zmarlych. S. 208; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 285-286; Konarska B. Polskie drogi. S. 301.
Клот Бенядзікт памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Фелікса. Член урадавага паўст. к-та ў Лужках і Дзісне. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Парашэнню МГСК ад 23.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.5.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі з забаронай пакідаць маёнтак. НГАБ-3, арк. 28-29; РДВГА-11, арк. 154; DangelS. Rok 1831. S. 133.