Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Качан Казімір (н. 15.3.1799) з Гродзенскай губ., н. у в. Яскемевічы, сын Яна і Марыі Баянкевіч. У паўстанні радавы 2 палка пешых стральцоў. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, з 27.7.1835 у Іспаніі. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 192.
Качаноўскі Антоній з Вілейскага пав. Мінскай губ. Меў дачыненне да паўстання. Аддадзены на парукі пав. маршалка. Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Качаноўскі Дзіянісій з Ашмянскага пав. Віленскай губ., пав. казначэй. Прысягнуў паўстанцам, меў стасункі з П. Важынскім, пасля паўстання хаваўся. РДВГА-2, арк. 47.
Качаноўскі Караль (1800-14.5.1873) шляхціц з Пінскага пав. Мінскай губ., н. у Пінску, сын Паўла, скончыў школу вайсковай інжынерыі ў Варшаве, адстаўны ппар. артылерыі польск. войскаў. У паўстанні з 1.1.1831, ппар. Уваходзіў у клуб Згуртаванне братоў. Падпісаў адрас аб арганізацыі асобнага Літ. легіёна. 3 1.7.1831 кап. у корпусе А. Гелгуда, пар. артылерыі ў атрадзе Г. Дэмбінскага, у складзе якога прыбыў у Варшаву. 30.8.1831 атрымаў залаты крыж. 26.9.1831 перайшоў з С. Рожыцкім межы Галіцыі, інтэрніраваны. Эмігрыраваў у Францыю, з лют. 1832 у Парыжы, член ПНК, з 23.3.1832 да 15.11.1845 член ПДТ. 3 1839 вывучаў тэалогію ў Рыме. Памёр у Рыме. Па рашэнню МГСК ад 13.2.1834 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 408; ф. 299, eon. 1, спр. 242, арк. 530 адв.-536; ф. 561, eon. 1, спр. 3, арк. 23; РДВГА-11, арк. 150; AGAD, WCPL, пг 724, k 32; EPP, nr 1, к. 18; ВРР, пг 565; Ksiqga pamiqtkowa. S. 137; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 193; Bielecki R. Slownik biograficzny. T 2. S. 234; Dangel S. Rok 1831. S. 132; Gadon L. Emigracja polska. T 2. S. 236; Konarska B. Polskie drogi. S. 292; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 42; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 271.
Качарэўскі Мацвей з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 200.
Качынскі Юзаф селянін памешчыка Пршэгоцкага з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Збег ад свайго памешчыка, агітаваў сялян да ўдзелу ў паўстанні. РДВГА-2, арк. 49.
Качэн з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-2, арк. 48.
Кашыц Фелікс (1803-17.5.1841) дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Купішкі. У паўстанні дзейнічаў у 11 ул. палку. Эмігрыраваў у Францыю. 3 17.8.1839 член ПДТ. Памёр у Манпелье. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак Перэнтаны канфіскаваны. НГАБ-3, арк. 24; РДВГА-8, арк. 141; ND. 1843. S. 138; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 202; Kaczkowski J. Konfiskaty; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 86; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 285.
Кашыц Юзаф (25.11.1795-16.1.1868) памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. на Піншчыне, сын Міхала і Розы Кеневіч, з 1830 навагрудскі маршалак. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Навагрудку, у 1811 вывучаў матэматыку ў Віленскім ун-це. Удзельнічаў у вайне 1812 на баку Напалеона. Арганізатар паўстання ў Навагрудскім і Слонімскім пав.
Стварыў у сваім маёнтку Ятра асобны атрад, які ў ліп. 1831 налічваў каля 1 тыс. чал. 22.7.1831 выдаў адозву. Меў сутычкі з расійск. войскамі каля в. Гарадзішча, Каменны Брод, Кошалева, Радзюкі, Навіны, нападаў на мяст. Дзятлава, захапіў мяст. Беліцу. У Навагрудку атрад Кашыца раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. 24.7.1831 атрад далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага, член штаба, ппалк. атрада навагрудскай конніцы, адышоў у Варшаву. 8.8.1831 абраны паслом на сейм ад Навагрудскага пав. Уваходзіў у склад утворанага 15.8.1831 Літ. к-та. 14.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, прыбыў у Парыж 26.10.1831, разам з ім жыў сын Канстанцін (н. 23.3.1819). Уваходзіў у склад ТЛРЗ. У 1832 выехаў у Чэхію з надзеяй вярнуцца на радзіму. Вярнуўся ў Страсбург. У вер. 1834 выехаў у Парыж. У 1836 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. Уваходзіў у склад групы А. Чартарыйскага, з 1854 з’яўляўся яго саветнікам. 8.11.1849 атрымаў французскае грамадзянства. Знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з А. Міцкевічам. 29.5.1863 па тэстаменту свой маёнтак ахвяраваў бедным і для заснавання помнікаў у Навагрудку Е. Бялапяіровічу і А. Міцкевічу. Жанаты на Софіі Раецкай, меў сыноў Юліуша, Караля, Канстанціна і дачку. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 1 разр. зл., маёнтак Ятра канфіскаваны. Памёр у Парыжы, пахаваны на Манмартры.
Юзаф Кашыц. Літаграфія
Kaszyc J. Do JW senatora; НГАБ-3, арк. 24; РДВГА-8, арк. 142-143; ф. 35, eon. 9, спр. 168; ф. 405, eon. 2, спр. 4288; AGAD, WCPL, пг 724, к. 50; ВРР, пг 565; Rps BN, II. 7861; Rps BUW, nr 2327; DS. T 6. S. 385; Ksiqga pamiqtkowa. S. 146; Lelewel J. Listy emigracyjne. T. 2-4; яго ж: Pami^tnik z roku 1830-31. S. 159; Воронков 14.A. Восстанйе; Соцйальный cocmae; ЭГБ. T. 4. С. 158; Barszczewska A. Rola Towarzystwa Litewskiego. S. 56; Bartkow­ski J. Spis Polakow zmarlych. S. 202; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 261; Catalogue des estampes. Cz. 1. Vol. 1. S. 119; Gadon L. Zzycia Polakow. S. 119; Handelsman M. Adam Czartoryski. T. 3; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 196; Kaczkowski J. Konfiskaty; Katalog portretbw. T. 6. S. 241; Katalog zbiorbw Ludwika Goda. T. 2. S. 75; Konarska B. Polskie
drogi. S. 298; Polacy pochowani. S. 169; PSB. T. 12. S. 212; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; яго ж: Les Polonais.
Каюловіч Францішак селянін з мяст. Ружаны Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова, адышоў у Прусію. Вярнуўся на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 152.
Квесялевіч Людвік святар Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Садзейнічаў распаўсюджванню паўстання. Пераведзены ў Пінскі францысканскі кляштар. РДВГА-8, арк. 143.
Квінта Адольф Пётр Павел (п. 19.8.1898) з Браслаўскага пав. Віленскай губ., н. у в. Пеліканы, з 10.3.1829 на службе ў расійск. арміі. У паўстанні з 19.3.1831, 2.7.1831 ппар. 13 ул. палка, дайшоў з атрадам Г. Дэмбінскага да Варшавы, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У 1832 утрымліваўся прускімі ўладамі ў турэмным зняволенні ў Гданьску. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў Буржэ. 3 19.6.1833 да 5.1835 член ПДТ, у 1837 далучыўся да АПЭ. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Іаахіма. Памёр у Бардо. DS. Т. 6. S. 440; Bartkowski J. Spis Polakbw zmarlych. S. 247; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 405; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 119, 278; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 44; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 357.
Квінта Мечыслаў (н. 1812) шляхціц з Браслаўскага пав. Віленскай губ., н. у в. Пеліканы, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 3.4.1831, 10.5.1831 ппар. атрада пазнанскай конніцы, з атрадам Г. Дэмбінскага дайшоў да Варшавы, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У 1832 знаходзіўся ў Гданьску ў турэмным зняволенні. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ. Працаваў у друкарні. У 1891 жыў яшчэ ў Францыі. DS. Т. 6. S. 440; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 405; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 119, 279; Bielinski K. Rok 1831. S. 123.
Квінта Рудольф (16.4.1808-12.1873 (1878) шляхціц з Браслаўскага пав. Віленскай губ., н. у в. Пеліканы, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 3.4.1831, 5.5.1831 ппар. 9.8.1831 удзельнічаў у Варшаве ў
Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. У 1832 знаходзіўся ў Гданьску ў турэмным зняволенні. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў Буржэ. Вучыўся ў Горнай школе ў Сант-Эцьене, з 1833 працаваў у адміністрацыі дарог і мастоў, у 1838 памочнікам інструктара. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Караля Рудольфа. DS. Т. 6. S. 440; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 247; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 405; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 119, 279; Bielinski K. Rok 1831. S. 123; Konarska B. Polskie drogi. S. 319.
Квінта C. ca Свянцянскага пав. Віленскай губ., асэсар Свянцянскага ніжняга суда. Дзейнічаў сярод свянцянскіх паўстанцаў, 20.4.1831 стаў членам часовага ўрада Свянцянскага пав. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.11.1831 атрымаў дазвол вярнуцца ў свой маёнтак. Bielinski К. Rok 1831. S. 15-16, 84-85.
Квяткоўскі Антоній Уладзіслаў (п. 1897) канцылярыст Гродзенскай казённай палаты, вучыўся ў гродзенскай гімназіі. Прысягнуў паўстанцам. Памёр у Гродна, пахаваны на гродзенскіх фарных могілках. РДВГА-2, арк. 56; Cmentarz farny. S. 102.
Квяткоўскі Дамінік (н. 15.8.1788) -з Віцебскай губ., сын Вінцэнта і Марыі, маёр польск. войскаў. У паўстанні ппалк., 9.6.1831 атрымаў залаты крыж. У чэрв. 1832 прыбыў у Парыж. 3 1.11.1832 член ТЛРЗ. У маі 1834 выехаў у Варшаву. Rps BN, II. 7872; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 402.
Квяткоўскі Фелікс з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. РДВГА-2, арк. 56; A GAD. WCPL, nr 724, k. 77.
Квяткоўскі Францішак шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Андрэя, жыў у мяст. Маладзечна. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 3 адв.; РДВГА-11, арк. 151; Dangel S. Rok 1831. S. 136.
Кеневіч Фелікс (1802-1863) памешчык з Мазырскага пав. Мінскай губ., н. на Палессі, сын Антонія Нестара і Тэклі, вучыўся ў Віленскім ун-це. Валодаў сумесна з маці і братамі маёнткамі Дарашэвічы, Снядзіна, Лобча. У маі 1831 арганізаваў у Мазырскім пав. паўст. атрад, які разбіў у в. Каралін, Кузмічы, Міхалкі паштовыя станцыі. 11.6.1831 спрабаваў захапіць г. Мазыр. 25.5.1831 атрад разбіты ў Мухаедаўскіх лясах, сам Кеневіч
накіраваўся ў Варшаву. 10.8.1831 абраны паслом наваршаўскі сейм адМазырскага пав. Пасля паражэння паўстання перабраўся ў Галіцыю. Па рашэнню МГСК ад 3.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. Рашэннем Мінскай казённай палаты ад 18.5.1832 сродкі, атрыманыя ад продажы рухомай маёмасці Ф. Кеневіча, пераведзены ў казну. 2.7.1832 прасіў літасці. У 1833 прыбыў у Францыю. Меў стасункі з I. Лялевелем. У 1835-36 удзельнічаў у спробах аднавіць паўстанне. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Гераніма і дачку Феліцыю. Набыў у Францыі маёмасць на грошы, прысланыя сваякамі. У 1857 па амністыі разам з сынам Геранімам (у маі 1864 расстраляны ў Казані за ўдзел у паўстанні 1863) вярнуўся ў Мазыр. Пабудаваў дом ва ўрочышчы Багданка, пахаваны ў Паўлінаве. НГАБ, ф. 319, eon. 1, спр. 170, арк. 12; ф. 561, eon. 1, спр. 3, арк. 62 адв. 63; РДВГА-11, арк. 192; ф. 405, eon. 2, спр. 2318, арк. 9 адв.; AGAD, ММК, пг 6; Rps BUW, PJK, nr 566, k. 17-18; DS. T. 6. S. 444; Kieniewicz A. Nad Prypeciq. S. 30-31; Lelewel J. Listy emigracyjne. T. 1, 3; ЭГБ. T 4. C. 162; Barzykowski S. Historia. T. 4. S. 357; Bielecki R. Slownikbiograficzny. T 2. S. 269; Dangel S. Rok 1831. S. 133; Fajnhauz D. Ruch konspiracyjny; PSB. T. 12. S. 415.