Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Імбра Іван дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод навагрудскіх паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 158; РДВГА-8, арк. 132.
Інсыка Себасцьян (п. 2.10.1833) з Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 8 палка лін. пяхоты. Эмігрыраваў. Памёр у Буржэ. Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 171.
Кабылінскі Францішак (17.3.1793-7.1.1858) з Мінскай губ., н. у в. Прылепы (Мінскі пав.), сын Себасцьяна і Марыі Палатыцкай, ппар. корпуса жандармерыі. Удзельнічаў у кампаніі 1812-14. У паўстанні ппар. карабінераў, з 6.2.1831 пар., 15.4.1831 кап., 1.9.1831 маёр, 9.6.1831 атрымаў залаты крыж. 16.9.1831 перайшоў з корпусам Д. Рамарына межы Галіцыі, інтэрніраваны. 7.4.1832 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу на адданасць расійск. ураду, аднак у снеж. 1832 эмігрыраваў у
Францыю. 9.10.1834 выступаў у абарону А. Чартарыйскага. 1.6.1836 меў намер уступіць у польск. полк, які накіроўваўся ў Іспанію. Памёр у вайсковым шпіталі. AGAD, KRW, пг 477, к. 529; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 124: Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 211; Bielecki R. Slownikbiograficzny. T. 2. S. 291.
Кавалевіч Андрэй селянін памешчыка В. Пуслоўскага з маёнтка Святая Воля Пінскага пав. Мінскай губ. Ведаў пра падрыхтоўчыя дзеянні Ц. Пуслоўскага, але не данёс уладам. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 158
Кавалеўскі Антон селянін памешчыка Малачэўскага з в. Блізна Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна далучыўся да паўстанцаў Белавежскай пушчы, радавы. 30.8.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. Узяты ў палон у Падляскім ваяв. Збег з-пад стражы. РДВГА-8, арк. 147: Ksi^gapamiqtkowa. S. 137.
Кавалеўскі Міхайла з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-3, арк. 31 адв.; РДВГА-8, арк. 148; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Кавальскі Себасцьян (н. 15.1.1783 ці 3.8.1787) з г. Вілейка Мінскай губ., сын Яцэка і Разаліі Гаўронскай. У паўстанні пар. корпуса інвалідаў. Пасля капітуляцыі Варшавы застаўся на месцы. Аднавіў прысягу на адданасць расійск. ураду. AGAD, KR W, пг 365, 478, 479, 488; Bielecki R Slownik biograficzny. Т. 2. S. 342.
Кавальчук Янка селянін з маёнтка Ляхавічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. 8.8.1831 узяты ў палон. Пакінуты на месцы жыхарства. РДВГА-8, арк. 148.
Кавальчэўскі Ян (н. 1811) з Гродзенскай губ., вучань. У паўстанні дзейнічаў у корпусе Ю. Двярніцкага, затым на бел.-літ. тэрыторыях. У 1836 прыбыў з Кракава ў Францыю. 3 15.4.1837 член ПДТ. Krawiec L. Lista czlonkow. S. 77.
Каверскі Каспер пробашч з в. Задзеўе Свянцянскага пав. Мінскай губ. 29.4.1831 чытаў у касцёле перад насельніцтвам адозвы, паставіў са свайго маёнтка 8 кантаністаў. Па рашэнню МГСК ад 25.1.1832 справа накіравана ВГСК. НГАВ-3, арк. 32; РДВГА-2, арк. 113.
Каверскі Ян памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., адвакат. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі. Камендант мяст. Будслаў, займаўся камплектаваннем апалчэння. 4.6.1831 з’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 19.10.1831 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-3, арк. 1 адв. 2; РДВГА-11, арк. 159; Dangel S. Rok 1831. S. 136.
Кавецкі Міхал з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2. арк. 2.
Кадрыс Сымон (1810-17.6.1849) н. у Гродзенскай губ., радавы з 1829. У паўстанні радавы 4 палка пешых сзральцоў. У студз. 1834 на караблі “Мар’яна” прыбыў з Гданьска ў Портсмут. Памёр у Лондане. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 194; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 78.
Кажухоўскі Сідар з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 115.
Казак Якуб селянін памешчыка Орды з маёнтка Гута Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. 8.8.1831 узяты ў палон. Пакінуты на месцы жыхарства. РДВГА-8, арк. 149.
Казакевіч Адам — з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 120.
Казакевіч Аляксандр (Уладзіслаў) прыёр Глыбоцкага кармяліцкага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Пастаўляў кантаністаў, капелан дзісенскага апалчэння. Застаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 амнісціраваны, як дзейнічаўшы пад прымусам. НГАБ-3, арк. 17; РДВГА-11, арк. 161; Dangel S. Rok 1831. S. 159.
Казакевіч Віктар (н. 1812)-дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Краснікі, студэнт ф-та права Віленскага ун-та. У паўстанні з сак. 1831, ппар. 18 палка лін. пяхоты, у складзе атрада Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. У лют. 1832 эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, з 1.4.1833 па 16.5.1833 у Бержэраку. 6.10.1835 перабраўся ў Манпелье, дзе да 1838 вывучаў медыцыну. Звяртаўся да расійск. улад за дазволам выехаць у Адэсу, у чым яму адмовілі. Пасля венгерскага паўстання перабраўся ў Турцыю. 4.3.1851 прыбыў у Ліверпуль. 3 крас. 1851 член ПДТ. Прызнаны выгнаннікам. Маёнтак канфіскаваны. РДВГА-2, арк. 119; ч. 8, арк. 149; WCPL, пг 724, к. 113: Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 344: яго ж: Zarys
rozproszenia. S. 83, 252, 279; Konarska B. Polskie drogi. S. 310; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 325.
Казакевіч Станіслаў шляхціц з Лепельскага пав. Віцебскай губ. Дапамагаў хавацца I. Адахоўскаму. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 28.6.1832 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 33 адв.; РДВГА-11, арк. 162.
Казакевіч Станіслаў Ян (1802-1848) шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація, скончыў ф-т права Віленскага ун-та, б. філамат і філарэт. У паўстанні дзейнічаў як эмісар. Выязджаў у Францыю, аднак, вярнуўшыся, атрымаў дараванне. У 1838 належаў да т-ва Ш. Канарскага. Рашэннем ваен. суда ад 8.2.1839 прызначаны да адпраўкі ў Сібір на цяжкія работы, 17.2.1844 атрымаў дазвол “на службу” ў Сібіры. Domeyko I. Pami^tniki; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 219; PSB. T. 14; Sliwowska IV. Zes fancy polscy. S. 297-298.
Казарын Людвік шляхціц з Гродзенскай губ., адстаўны пар. расійск. войскаў. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. Вярнуўся на месца жыхарства да атрымання дазволу. НГАБ-3, арк. 34; РДВГА-8, арк. 135.
Казірэц Рыгор селянін памешчыка Пршэгоцкага з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна ўдзельнічаў у паўстанні. РДВГА-2, арк. 125.
Казлоў Дзяніс з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 125.
Казлоўскі Аляксандр селянін кн. Агінскай з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам, удзельнічаў у падзеях у Маладзечне. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 яго справа накіравана ВГСК. НГАБ-3, арк. 3 адв.; РДВГА-2, арк. 130; D angel S. Rok 1831. S. 136.
Казлоўскі Багуслаў вольны хлебапашац з мяст. Маладзечна Вілейскага пав. Мінскай губ. Выконваў загады ашмянскага ўрадавага паўст. к-та, здзяйсняў сувязь з К. Пршэздзецкім. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-3, арк. 36; РДВГА-11, арк. 163.
Казлоўскі Іван селянін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова знаходзіўся ў атрадзе Г. Дэмбінскага, з якім дайшоў да Варшавы, адкуль вярнуўся на месца жыхарства. Атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 151.
Казлоўскі Караль-з Віцебскай губ. У паўстанніз 1.2.1831 ппар. 16 палкалін. пяхоты, 4.10.1831 пар. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскагаперайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. 28.2.1832 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 477, 478, 479; Rps BCW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 35J.
Казлоўскі Рафал шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у падзеях натэрыторыі Рэчыцкага пав. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню КГСК атрымаў дараванне. Dangel S. Rok 1831. S. 134.
Казлоўскі Сымон селянін памешчыка Жукоўскага з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 151.
Казлоўскі Ян Баптыста Фелікс (н. 10.7.1809-2.8.1859) з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., н. у Гродна, вывучаў матэм. у Віленскім ун-це. У паўстанні ппар. У 1831 эмігрыраваў у Францыю, з 27.7.1833 член ПДТ. Вывучаў медыцыну ў Парыжы, 31.8.1836 скончыў з дыпломам. 25.8.1849 атрымаў французскае грамадзянства. Працаваў у дэп. Сена. Па рашэнню ГГСК ад 20.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-3, арк. 36 адв.; РДВГА-8, арк. 151; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 350; Konarska B. Polskie drogi. S. 312; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 45.
Казноўскі Адам Юзаф (н. 1790) — н. у г. Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., ппар. корпуса ветэранаў. У паўстанні дзейнічаў у шпітальнай службе ў Варшаве. Па заканчэнні паўстання аднавіў прысягу на адданасць расійск. ураду. AGAD, KRIV, пг 478, 479, 571, 602; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 263.
Казырскі Аляксандр (1793-24.6.1846) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., повар. У паўстанні радавы атрада пазнанскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Эмігрыраваў, у Францыю прыбыў у 1837 з Іспаніі. 3 10.8.1837 да 17.10.1841 член ПДТ, 27.10.1844 уступіў паўторна. Памёр у вайсковым шпіталі ў Пуацье. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 152; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 230; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 80.
Казьмінскі Рыгор з Гродзенскай губ. У паўстанні з 9.5.1831. У 1832 эмігрыраваў у Францыю. 3 12.9.1833 член ПДТ, 5.8.1834 асудзіў
А. Чартарыйскага. У маі 1842 знаходзіўся ў Парыжы. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 355; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 48.
Казянткоўскі Міхал з Гродзенскай губ., камісар маёнтка Сямёнаўка памешчыцы Эйсмантавай. Пастаўляў кантаністаў і харчаванне. Атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 150.
Кайкоўскі Аляксандр з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 4.
Каладзецкі Юзаф селянін з Гродзенскай губ. Добраахвотна знаходзіўся ў паўстанні. Вярнуўся на месца жыхарства. Атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 153.
Калантай з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-2. арк. 138.
Калантай Іван памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Я. Жылінскага. Памёр да вынясення рашэння. Маёнтак вызвалены ад секвестра. РДВГА-8, арк. 154.