Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Завацкі з Гродзенскай губ., берэйтар Гродзенскага суда. Знаходзіўся сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 9.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 147; РДВГА-8, арк. 117.
Заверскі Валяр’ян (13.12.1798-11.5.1861) з Вілейскага пав. Мінскай губ., н. у Акропішках, сын Андрэя і Лізаветы Ваўржэцкай, адстаўны штаб-ротмістр ул. палка Літ. корпуса. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў у чыне маёра кавалерыі, удзельнічаў у бітве пад Вілейкай. 2.7.1831 маёр 12 ул. палка. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладаў у Авіньёне, Люнэлі, са студз. 1833 у Ле Пюі, старшыня мясцовай рады, пасля расфарміравання закладу застаўся тут на жыхарства. Памёр у Парыжы, паха-
ваны на Манмартры. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 146; РДВГА-11, арк. 131; Rps BLW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 483; Dangel S. Rok 1831. S. 155; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 215; Polacy pochowani. S. 110.
Завістоўскі Ігнацій памешчык з Пінскага пав. Мінскай губ. Прымаў у сваім маёнтку Ц. Пуслоўскага, пастаўляў кантаністаў. Па рашэнню галоўнакамандуючага 1 -й арміі яго справа ў 13.6.1832 прыпынена, застаўся пад падазрэннем. НГАБ-2, арк. 147 адв.; РДВГА-11, арк. 132; DangelS. Rok 1831. S. 156.
Завістоўскі Казімір (п. 12.1877) з Мінскай губ., н. у мяст. Клеўка, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. 12 ул. палка. 26.2.1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне, у маі 1833 высланы ў дэп. Кальвадос, жыў у Віры, працаваў коміваяжорам. 5.2.1841 выехаў у Безансон. У 1832 член ПНК, з 2.12.1833 член ПДТ, з 10.8.1837 членАПЭ.ЛСЛД EPP, nrl, к. 20; Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 483; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 49.
Завітневіч Баніфацый (Базыль) ксёндз Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. У 1834 выехаў з Кракава праз Трыест, 15.1.1834 прыбыў у Марсель на караблі “Рэжына”, адпраўлены ў Аран, 19.4.1834 звяртаўся з просьбай аб пераездзе ў Францыю. 15.10.1834 прыбыў у Прыва. Са жн. 1837 жыў у Марселі. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 119; Rps BUW, SRB.
Загорскі ксёндз Будслаўскага кляштара Вілейскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў. Эмігрыраваў. НГАБ-2, арк. 146; РДВГА-11, арк. 132; Dangel S. Rok 1831. S. 161.
Загорскі Іван з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., пісар памешчыка Аскеркі з маёнтка Вадовічы. Распаўсюджваў чуткі пра паўстанне, Па рашэнню МГСК 12.5.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 145 адв.; РДВГА-11, арк. 132; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Загорскі Павел дваранін з Мінскай губ., сын Ксаверыя, жыў у Ашмянскім пав., студэнт Віленскага ун-та. Далучыўся да атрада I. Адахоўскага ў Смаргоні, у Вілейцы трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 2.10.1831 аднесены да 2 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 28.3.1832 аддадзены рэкрутам у Каўказскі асобны корпус з пазбаўленнем студэнцкага і шляхецкага стану. 7.5.1832 адпраўлены з
Мінска ў Харкаў. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 391, арк. 13; ф. 561, eon. 1, спр. 2, арк. 146 адв; РДВГА-11, арк. 132; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Загорскі Рыгор Вінцэнт (п. 1.2.1856) з Віцебскай губ., н. у Відоках. У паўстанні ппар. 4 палка пешых стральцоў. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, пачаткова належаў да закладу ў Безансоне, 27.3.1832 пераведзены ў Бержэрак. 3 5.5.1835 член ПДТ, з 1837 член АПЭ. 3 1848 жыў у Монт дэ Марсане, дзе і памёр. Rps BUW, SRB; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 63.
Задорнаўскі Юзаф дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні кароткачасова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 118.
Зазулевіч Іван селянін памешчыцы Замойскай з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-8, арк. 124.
Закржэўскі Станісл аў (п. 21.1.1849) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., урач. З’яўляўся адным з ініцыятараў паўстання ў Ашмянскім пав. Удзельнічаў у ваен. падзеях, загінуў (?). (Паводле Р. Бялецкага, М. Пашкевіча — эмігрыраваў. 3 10.5.1837 да студз. 1849 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада). РДВГА-7, арк. 427; ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9; RpsBUW, SRB; Paszkiewicz М. Lista emigrantow. S. 104.
Закржэўскі Францішак з Ашмянскага пав. Віленскай губ., канцылярыст Ашмянскага суда. Удзельнічаў у паўстанні. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-7, арк. 428.
Заленскі Станіслаў — іераманах Лужкоўскага піярскага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў у Лужках. Адасланы В. Брахоцкім у Лепельскі пав. для ўздыму паўстання. Па рашэнню МГСК 13.8.1831 аднесены да 2 разр. зл. з пазбаўленнем духоўнага сану і сасланы ў Сібір. Па рашэнню галоўнакамандуючага 1-й арміі аддадзены пад ваен. суд. НГАБ-2, арк. 148; РДВГА-11, арк. 133; Dangel S. Rok 1831. S. 161.
Залескі Ігнацій шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Распаўсюджваў чуткі пра падзеі ў КП. Рашэннем МГСК ад 12.10.1831 вызвалены ад пакарання, па рашэнню галоўнакамандуючага 1-й арміі ад студз. 1832 узяты пад нагляд паліцыі. Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Залеўскі (Залескі) Мікалай (1798 (1806) 2.12.1876) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., адвакат. Знаходзіўся спачатку сярод наваг-
рудскіх паўстанцаў, затым у 13 ул. палку. Адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Адышоў у Прусію, дзе знаходзіўся да 1834, у лют. 1834 яму было забаронена выехаць у Францыю. У 1835-40 жыў у Англіі, з чэрв. 1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. Пасля 1840 у Францыі, памёр у доме польск. ветэранаў у Парыжы. Па рашэнню ГТСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., належачая яму частка маёнтка Кунітаў адышла ў казну. НГАБ-2, арк. 148 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 119; Rps BUW, SRB; DS. Т. 6. S. 386; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 476; Kaczkowski J. Konfiskaty; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 104.
Залеўскі (Залескі) Ян Аляксандр (27.3.1783-3.3.1878) -з Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., н. у Быхаве. У паўстанні маёр 2 палка лін. пяхоты. 15.9.1831 адзначаны кавалерскім крыжам. Эмігрыраваў у Францыю, 18.10.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Член ПЙК, з 12.9.1832 член ПДТ, у 1866 член АПЭ. Памёр у доме польск. ветэранаў у Парыжы. A GAD. EPP, nr 1, k. 20; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 164; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 478; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 78; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 42; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 789.
Заліўскі Казімір з Дзісенскага пав. Мінскай губ., аканом маёнтка гр. Гінтаравай. Займаў пасаду паўст. каменданта. Выконваў розныя даручэнні, дастаўляў харчаванне і кантаністаў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 17.12.1831 вызвалены ад адказнасці. РДВГА-11, арк. 133; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Залускі Францішак — шляхціц з Мінскай губ., ямшчык радашковіцкай паштовай станцыі. Пад прымусам вазіў паўстанцаў у Вілейку. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 134.
Замбржыцкі Ігнацій з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Займаўся агітацыяй. РДВГА-7, арк. 436.
Замбржыцкі Людвік Тадэвуш (1803-24.6.1834) з Браслаўскага пав. Віленскай губ., брат В. Ваньковіча. Член ЦВПК. У паўстанні кіраваў аддзелам, паранены пад Аўсянікамі. Далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага. 3 2.7.1831 пар. 26 палка лін. пяхоты. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. 9.8.1831 абраны паслом на сейм ад Браслаўскага пав. 15.8.1831 падпісаў адрас аб заснаванні Літ. к-та. У ліст. 1831 прыбыў у Францыю, у 1832 знаходзіўся ў Парыжы па спецыяльнаму дазво-
лу міністра ваен. спраў. Адзін з заснавальнікаў ТЛРЗ. Са студз.1832 член ПНК. У 1832 вучыўся ў Парыжы ў школе генеральнага штаба. 18.3.1834 падпісаў пратакол Літ. ваен. к-та. У краі пакінуў жонку Розу, сястру А. Гарэцкага, і дзяцей. Памёр у Парыжы, пахаваны на Манмартры. AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Rps BN, III. 6594, II. 7871; Rps BUW, SRB; DS. T. 6. S. 440; ND. 1843. S. 150; Ksfyga pamiqtkowa. S. 139; LelewelJ. Pami^tnik. S. 159-160; Niewiarowi.cz A.L. Ze wspomn. S. 463; Szumski S. IV walkach. S. 62; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 479; GadonL. Emigracjapolska. T. 2. S. 205-215; Gulczynski E. Rok 1830-1831. S. 31-40; Konarska B. Polskie drogi. S. 444; Moscicki H. Powstanie listopadowe na Litwie. S. V; Polacypochowani. S. 191; ZidlekJ. Powstanie Listopadowe na Litwe. S. 405.
Замкевіч Юльян селянін памешчыка Ф. Кеневіча з Мазырскага пав. Мінскай губ. Актыўна ўдзельнічаў у атрадзе Ф. Кеневіча. Па рашэнню МГСК прызначаны да аддачы на ваен. службу. НГАБ-2, арк. 143 адв.; РДВГА-11, арк. 135.
Замяцін Ян з Пінскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага, які пакінуў да 4.10.1831. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 143 адв.; РДВГА-11, арк. 135; Dangel S. Rok 1831. S. 155.
Стэфан Зан.
Аітаграфія Ж. Дэверыя
Зан Стзфан (1803-23.4.1859) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Ішкалдзь, малодшы брат Т. Зана. У паўстанні з 30.4.1831, дзейнічаў на Падоллі, радавы, з 4.10.1831 ппар. 1 палка кракаўскай конніцы. 5.7.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. 5.10.1831 адышоў у складзе корпуса М. Рыбінскага ў Прусію. У жн. 1832 прыбыў у Францыю, з 10.12.1832 член ТЛРЗ, пачаткова належаў да закладу ў Буржэ, у 1833 перабраўся ў Парыж. У кастр. 1851 жыў у Баціньёле. Памёр у Нантэры. ВРР, пг 493, 565; Rps BN, II. 7871, k. 182; Rps BUW, SRB; Ksiqga pamiqtkowa. S. 129; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 481; Catalogue des estampes. Cz. 1. Vol. 2. S. 332; Katalog zbior6w Ludwika Gocla. T. 2. S. 141; Straszewicz J. Les Polonais.
Запаснік Антоній (12.3.1802 (1798) 12.11.1870) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у Скробаве, сын Ануфрыя і Барбары Керсноўскай, вучыўся ў варшаўскай школе пхар. У паўстанні ўдзельнік выступлення 29.11.1830, з 9.12.1830 ппар., 13.6.1831 пар., 4.10.1831 кап. 13 палка лін. пяхоты. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У студз. 1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 належаў да закладу ў Авіньёне, 3.10.1836 пасля расфарміравання закладу перабраўся ў Нант, дзе працаваў у адміністрацыі дарог і мастоў. 1.1.1847 быў памочнікам інструктара 3 кл., 1.6.1862 інструктарам 4 кл. 10.11.1862 атрымаў французскае грамадзянства. Ажаніўся з францужанкай, меў дваіх дзяцей. Памёр у Нанце. Рашэннем Вышэйшага крымінальнага суда ад 13.2.1832 асуджаны на смяротнае пакаранне, якое 16.9.1834 загадам Мікалая I заменена натурэмнае зняволенне, маёнтак у 1834 канфіскаваны. Rps BUW, SRB