• Часопісы
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Медушэвіч (Медушэўскі) Павел (н. каля 1806) селянін кн. Радзівілаз в. ПенічыНавагрудскагапав. Гродзенскайгуб. Добраахвотна далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага ў Навагрудскім пав. Дайшоў да Варшавы, служыў у 13 ул. палку. Пасля капітуляцыі Варшавы знаходзіўся ў Модлінскім гарнізоне. Узяты ў палон і дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 14.5.1832 аднесены да 2 разр. зл., адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 18-26; РДВГА-8, арк. 193.
    Мельнік Яфім селянін памешчыка А. Горвата з Мазырскага (?) пав. Мінскай губ. У паўстанні служыў узбр. у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у сутыкненні пры Міхалках. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСКад31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 93 адв.; РДВГА-11, арк. 254.
    Меляшкевіч Міхал -з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. Парашэнню МГСК ад 21.12.1831 з-замалалецтва вызвалены ад далейшага праследавання. НГАБ-3, арк. 99 адв.; РДВГА-11, арк. 234.
    Меляшынскі Адам селянін памешчыка Маліноўскага з маёнтка Лозаўцы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Яна. У паўстанні служыў у 8 ул. палку атрада Г. Дэмбінскага. Па рашэнню ГГСК ад 15.6.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-3, арк. 95 адв.; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 39; РДВГА-8, арк. 193.
    Менахім з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 598.
    Мержаеўскі Антоній дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ўваходзіў у склад атрада Ю. Кашыца. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 103; РДВГА-8, арк. 194.
    Мержаеўскі Калікст з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні маёмасць канфіскавана. Kaczkowski J. Konfiskaty.
    Мержаеўскі Мікалай (5.12.1787 (6.12.1788) 26(27).11.1856) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Данаў (?), сын Яна і Тэрэзы Рымшы, адстаўны кап. польск. войскаў. Разам з Ю. Кашыцам арганізатар паўстання ў Навагрудку, дзейнічаў у чыне маёра, кіраваў навагрудскім апалчэннем. 9.7.1831 захапіў эстафетную каманду ў Беліцы. 15.7.1831 зліўся з атрадам Г. Дэмбінскага, з 5.8.1831 маёр 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву. 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 14.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. 3 1835 у Англіі, дзе знаходзіўся разам з жонкай і дачкой, з 9.6.1835 да 10.4.1845 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. У 1840 перабраўся ў Францыю, у 1843-45 жыў у Парыжы. 3 7.3.1848 член ЦЦТ. Памёр у Баціньёлі, пахаваны на Манмартры. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 1 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-3, арк. 95 адв.; РДВГА-2, арк. 634; ч. 8, арк. 194; ф. 405, eon. 2, спр. 4258, арк. 3;AGAD, WCPL, nr 724, k 64; DS. T 6. S. 385; Budzynski M. Wspomnienia. T. 1. S. 333; Ksiqga pamiqtkowa. S. 146; Bielecki R. Slownik biograficzny. T 3. S. 140; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 86; Polacy pochowani. S. 152; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 112; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 439.
    Мержаеўскі Павел падафіцэр 26 палка лін. пяхоты. 30.8.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. Эмігрыраваў. 3 18.6.1834 да 17.5.1845 член ПДТ, у 1848 уступіў паўторна. Ksiqgapamiqtkowa. S. 137; KrawiecL. Lis­ta czlonkow. S. 53.
    Мецыхоўскі Адольф памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., адстаўны пар., б. член Барысаўскага земскага суда. Меў сувязь з паўстанцамі, але актыўнага ўдзелу не прымаў. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 30.11.1831 пакінуты вольным, узяты пад нагляд паліцыі. Dangel S. Rok 1831. S. 140.
    Мігановіч (Міхановіч) Станіслаў — дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Антонія, адстаўны калежскі сакратар. Знаходзіўся сярод паўстанцаў, паставіў у апалчэнне 50 кантаністаў з маёнтка Мікалаева. Ппар. 10 ул. палка, 15.7.1831 у складзе корпуса Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, член ПНК. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 104-104 адв.; РДВГА-11, арк. 237; AGAD, PFR, пг 7; EPP, nr 1, к. 19; Dangel S. Rok 1831. S. 140.
    Мізгер Пётр дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 196.
    Мізгер Францішак дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 196.
    Мікіта (Мікуціс) Іван з Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка ў фарміраванні Г. Дэмбінскага. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 196; AGAD, WCPL, пг 724, к. 73.
    Міклашэўскі Варфаламей — селянін памешчыка Мазеўскага з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўст. абозе. Арыштаваны ў Коўна ў шпіталі. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-2, арк. 605; ч. 8, арк. 197.
    Мікоша Казімір з Гродзенскай губ. У паўстанні знаходзіўся ў атрадзе Ю. Кашыца. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 197.
    Мікоша Міхал шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў сярод свянцянскіх паўстанцаў, з 20.4.1831 член часовага ўрада Свянцянскага пав. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.11.1831 загадана аднавіць прысягу расійск. ураду. Bielinski К. Rok 1831. S. 15—16, 84-85.
    Міксевіч Антоній прыёр кляштара трынітарыяў мяст. Маладзечна Вілейскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, садзейнічаў распаўсюджванню паўстання ў Маладзечне і Вілейцы, 17.4.1831 адслужыў урачыстую службу. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 аднесены да 3 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 10.3.1832 пазбаўлены на 3 мес. волі, затым справа накіравана касцельным уладам. НГАБ-4, арк. 99 адв.; РДВГА-11, арк. 238; Dangel S. Rok 1831. S. 160; Powstanie Listopadowe 1830-1831. Dzieje wewn^trzne. S. 203.
    Мікульскі Дамінік з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам, служыў пад кіраўніцтвам I. Адахоўскага. РДВГА-2, арк. 610.
    Мікульскі Ежы (н. 1791) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у Ашмянах, сын Яна і Эльжбеты Драўноўскай, сержант польск. войскаў. У паўстанні ппар., з 13.6.1831 пар. 12.10.1831 прыбыў у Варшаву. Аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 478, 571; Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 145.
    Мікульскі Ісідор (4.4.1800-8(9). 12.1878) памешчык ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Вензавец (с. н. Вязавец), сын
    Міхала і Юзэфы Валовіч, брат Юзафа, вучыўся ў Віленскім ун-це. Дзейнічаў сярод слонімскіх паўстанцаў, затым ппар. 1 ул. палка. (31).5.1831 далучыўся да атрада Д. Хлапоўскага, афіцэр штаба, з 10.6.1831 ад’ютант А. Солтана. 15.7.1831 адышоў у Прусію, інтэрніраваны. У эміграцыі першапачаткова знаходзіўся ў Гамбургу, у снеж. 1833 перабраўся ў Францыю, асеў у Парыжы, у 1834 быў паранены ў паядынку. У 1839 член Гісторыка-літаратурнага т-ва, з 1846 Польск. клуба. Працаваў у банку Ельскага, з’яўляўся яго прадстаўніком у Бруселі. Памёр у Парыжы, пахаваны на Манмартры. Па рашэнню ГГ'СК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак канфіскаваны. НГАБ-4, арк. 105; НГАБ у г. Гродна, ф. 4. eon. 1, спр. 58, арк. 4 адв.; РДВГА-8, арк. 198; ВРР, пг 565; Krasihski Z. Listy do Adama Soltana. S. 3; Bartkow­ski J. Spis Polakow zmarlych. S. 291; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 145; Domeyko I. Moje podroze. T. 1. S. 62; яго ж: I. Pami^tniki. S. 24; Gadon L. Z zycia Polakow. S. 121; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 284; Kaczkowski J. Konfiskaty; Polacy pochowani. S. 159.
    Мікульскі Юзаф (1796 (1799) 29.3.1856) — памешчык ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., сын Міхала і Юзэфы Валовіч, брат Ісідора, працаваў памочнікам бібліятэкара. (31).5.1831 далучыўся даатрада Д. Хлапоўскага, радавы 1 ул. палка, затым ппар. 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. У снеж. 1831 (лют. 1832 ?) прыбыў у Францыю, з ліп. 1832 знаходзіўся ў Парыжы, 12.2.1832 член ТЛРЗ. У 1832 член ПНК. У 1834 46 член Польск. клуба. Памёр у Парыжы, пахаваны на Манмартры. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-4, арк. 105; РДВГА-8, арк. 198; AGAD, EPP, nr 1, k 19; Rps BN, III. 6594, II. 7861, II. 7871; BPP, nr 565; Bartkows­ki J. Spis Polakow zmarlych. S. 291; Domeyko I. Pamiqtniki. S. 21; Bielecki R Slownik biograficzny. T. 3. S. 145-146; Domeyko I. Moje podroze. T. 1. S. 62; Kacz­kowski J. Konfiskaty; Polacy pochowani. S. 160.
    Міладоўскі Міхал (п. 6.5.1854) н. y Гродна. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпугатаў на сейм. Эмігрыраваў у Францыю, з 30.3.1848 член ПДТ. Памёр у парыжскім шпіталі. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-4, арк. 105; AGAD, WCPL, пг 724, k 77; DS. Т. 6. S. 385; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 292; Kaczkowski J. Konfiskaty; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 116.
    Міладоўскі Феафіл памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 198.
    Мілачэўскі Юзаф з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Па матэрыялах МГСК маёнтак падлягаў канфіскацыі. Dangel S. Rok 1831. S. 157.
    Мілашкевіч (Міляшкевіч) Юзаф (каля 1812-7.7.1835) з Мінскай губ. У паўстанні радавы 16 ул. палка. Эмігрыраваў, з 10.6.1834 да 8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамоіу англійскага ўрада. 3 10.2.1835 член ПДТ. Памёр у Портсмуце. ND. 1843. S. 141; Bartkowski J. Spis Polakbw zmarfych. S. 292; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 59; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 86.
    Мілашэўскі (Мілачэўскі) Міхал (н. 1806) памешчык са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у Слоніме, ппар. артылерыі польск. войскаў. У паўстанні 1.7.1831 ппар. коннай артылерыі. 13.7.1831 перайшоў з корпусам А. Гелгуда ў Прусію, інтэрніраваны. У сак. 1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, у 1834 пераехаў з Бержэрака ў Манпелье вывучаць медыцыну. 3 12.6.1834 да 1.8.1837 член ПДТ, у 1837 член АПЭ, у 1846 член Польск. клуба ў Парыжы. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца ў Гродзенскую губ. НГАБ-4, арк. 105; РДВГА-8, арк. 198; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 72, 253; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 150-151; Konarska B. Polskie drogi. S. 345; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 444.