• Часопісы
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Мілашэўскі Станіслаў (н. 1794) з Магілёўскай губ., н. у в. Бобча (фальварак Бабчын Магілёўскага пав. ?), сын Мельхеора і Багумілы, пар. польск. войскаў. У паўстанні пар., з 3.4.1831 кап., 1.7.1831 маёр, кіраваў 10 ул. палком, затым брыгадай, складзенай з 10 і 11 ул. палкоў. Належаў да корпуса А. Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. 13.2.1832 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 478, 571; Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 151.
    Мілер з Гродзенскай губ., аканом памешчыка Свечына. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 200.
    Мілер Якуб з Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 200.
    Мілеўскі Францішак (1805-4.1.1845)-з мяст. Індура Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., вывучаў медыцыну ў Віленскім ун-це. У
    паўстанні з 29.4.1831, 16.6.1831 ппар. 19 палка лін. пяхоты. 13.7.1831 у складзе атрада А. Гелгуда перайшоў у Прусію, інтэрніраваны. 18.3.1832 прыбыў у Францыю. РДВГА-2, арк. 618; ч. 8, арк. 200; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 292; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 122, 218; яго ж: Slownik biograficzny. T 3. S. 149.
    Мілішкевіч Ян з Мінскага пав. Мінскай губ. Прымаў удзел у паўстанні. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 31.10.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-4, арк. 109-110 адв.; РДВГА-11, арк. 238; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
    Мінкевіч Фаусцін ксёндз з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-2, арк. 631.
    Мінкелевіч Казімір з Гродзенскай губ. Займаўся агітацыяй. Адышоў на тэрыторыю КП, дзе далучыўся да паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 201.
    Мінучыц Антоній (каля 1807-1.7.1879) дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ., служыў у маёнтку Масты памешчыка Кіркілы. 12.4.1831 разам з К. Нямцэвічам адышоў з Гродна ў Белавежскую пушчу, дзейнічаў у складзе атрадаў К. Нямцэвіча, Я. Ронкі, Я. Жылінскага. Затым ппар. 11 ул. палка, разам з якім адышоў у Прусію. 25.2.1832 прыбыў у Францыю. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак Астравок канфіскаваны. НГАБ-4, арк. 106; РДВГА-8, арк. 201; AGAD, PFR, пг 15; [Kraskowski Т.] Pamiqtniki; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 293; Kaczkowsld J. Konfiskaty; Spazier R.O. Historiapowstania. T. 2. S. 210.
    Мірановіч шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., музыкант Будслаўскага бернардзінскага кляштара. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў. Эмігрыраваў. РДВГА-11, арк. 239.
    Мірановіч Юзаф (н. 12.8.1812) з г. Мінска, сын Людвіка і Вікторыі Вырвіч, ппар. польск. войскаў. У паўстанні ппар. батарэі ветэранаў, затым пар. 12 ул. палка. У сак. 1832 эмігрыраваўу Францыю. 3 1.7.1833 даб.1.1836 член ПДТ, у 1837 далучыўся да АПЭ. У 1840 ажаніўся, меў 2 сыноў. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 155; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 209; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 46; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 449.
    Мірановіч Ян шляхціц з Ігуменскага пав. Мінскай губ., сын Мікалая, б. служачы мінскай казённай палаты, з 1830 падафіцэр Велікалуц-
    кага егерскага палка. Далучыўся да паўстанцаў, паранены ў бітве пад Грохавам, застаўся ў шпіталі ў Сямяцічах, затым адасланы ў Драгічын. Уступіў у склад польск. рэгулярных войскаў, пад час капітуляцыі знаходзіўся ў Модліне. Пасля падаўлення паўстання жыў у Варшаве, дзе ў чэрв. 1833 арыштаваны. У студз. 1834 адпраўлены ў Мінск. МГСК з-за недахопу дакладных звестак рашэння па яго справе не вынесла, пратакол пасяджэння ад 10.11.1834. НГАБ-3, арк. 96; РДВГА-11, арк. 239; Bie­lecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 155; Dangel S. Rok 1831. S. 140.
    Мірскі Геранім памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1 -й арміі ад чэрв. 1831 аддадзены на парукі I. Лапацінскага. НГАБ-4, арк. 99; РДВГА-11, арк. 240; Dangel S. Rok 1831. S. 140.
    Мірскі Ігнацій памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Угляны. Меў дачыненне да паўстання. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад чэрв. 1831 аддадзены на парукі I. Лапацінскага. НГАБ-4, арк. 106 ade. ; Dangel S. Rok 1831. S. 140.
    Мірскі Мікалай (н. 1791) з г. Паставы Дзісенскага пав. Мінскай губ. У паўстанні ппар. 19 палка лін. пяхоты, у складзе якога перайшоў межы Прусіі. У сак. 1832 прыбыў у Францыю. У 1832 член ІІНК. 10.4.1842 знаходзіўся ў Францыі. AGAD, PFR, пг 7, 15; EPP, nr 1, к. 19; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 253, 280; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 3. S. 155.
    Мірскі Фердзінанд (н. 1808) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація. У паўстанні з сак. 1831, ппар. дзісенскага апалчэння, ездзіў на Віцебшчыну для збору звестак аб дыслакацыі расійск. войскаў. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. 31.7.1831 ппар. 11 ул. палка, у складзе якога перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. У снеж. 1832 прыбыў у Францыю, стаў членам ПНК, з 25.4.1832 член АПЭ, з 12.11.1832 членТЛРЗ. У чэрв. 1854знаходзіўсяўПарыжы. Парашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 106адв.-107 адв.; РДВГА-11, арк. 240; AGAD, PFR, пг 7,15; Rps BN, II. 7871, k. 171; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 93; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 155; Dangel S. Rok 1831. S. 140; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 117.
    Місевіч Антоній з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 з-за малалецтва пакінуты вольным. НГАБ-3, арк. 99 адв.; РДВГА-11, арк. 242.
    Місевіч Геранім (п. 1832) з Гродзенскай губ. У паўстанні ппар. 4 палка лін. пяхоты. Прыбыў у Францыю, забіты ў паядынку ў Ваклюзе. ND. 1843. S. 141; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 293.
    Місевіч Ігнацій селянін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Збег ад памешчыка і далучыўся да паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-2, арк. 638.
    Місевіч Мацвей з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у пях. палку I. Адахоўскага. РДВГА-2, арк. 639.
    Місленік Марк селянін памешчыка Насаржэўскага з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрада Д. Хлапоўскага. Узяты ў палон. РДВГА-8, арк. 202.
    Міхайлаў Сцяпан з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., лёкай памешчыка С. Горвата з маёнтка Галоўчыцы. У паўстанні знаходзіўся ў атрадзе Ф. Кеневіча. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-3, арк. 94; РДВГА-11, арк. 243.
    Міхайлаў Фёдар селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-2, арк. 641.
    Міхайлоўскі Аляксандр дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У час паўстання вырабляў пікі. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-2, арк. 646.
    Міхайлоўскі Аляксандр з г. Пінска Мінскай губ., адстаўны ппрап. лейб-гвардыі Літ. корпуса. Падазраваўся ў намеры ўзняць паўстанне ў Мінску. Утрымліваўся ў Бабруйску. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 справа накіравана галоўнакамандуючаму 1-й арміі, рашэннем якога ад 11.2.1832 вызвалены ад адказнасці, пакінуты пад пільным наглядам паліцыі. РДВГА-11, арк. 243; Dangel S. Rok 1831. S. 139.
    Міхайлоўскі Антоній дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У час паўстання вырабляў пікі. РДВГА-2, арк. 646.
    Міхайлоўскі Раман — шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Па сведчанню К. Жудры некалькі дзён знаходзіўся сярод паўстанцаў, пасля чаго вярнуўся на месца жыхарства. Dangel S. Rok 1831. S. 156.
    Міхалоўскі Адам (н. 4.4.1802) памешчык са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні служыў у атрадзе Ю. Кашыца, у складзе якога далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага, уваходзіў у атрад навагрудскай
    конніцы, з 22.7.1831 пхар. 13 ул. палка, з якім накіраваўся ў Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 3 4.10.1831 ппар. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі, інтэрніраваны. 5.2.1832 прыбыў у Францыю. У жн. 1838 стаў членам АПЭ. У 1853 заставаўся ў Францыі. ПарашэннюГГСКад8.10.1832 аднесеныда 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-4, арк. 111; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 58, арк. 1; РДВГА-8, арк. 202; AGAD, WCPL, пг 724, k 75; ВРР, пг 493; DS. Т. 6. S. 385; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 96, 224; яго ж: Slownik biograficzny. Т 3. S. 130; Kaczkowski J. Konfiskaty.
    Міхалоўскі Аляксандр радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. AGAD, WCPL, пг 724, к. 77.
    Міхалоўскі Казімір (1807-28.2.1861) з в. Янава (с. н. Іванава) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні з 1.3.1831. Адышоў у складзе атрада Г. Дэмбінскага ў Варшаву. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. Арыштаваны і ўзрымліваўся ў турме г. Гданьска. 4.8.1832 прыбыўуФранцыю. У 1840членАПЭ.У крас. 1841 перабраўся ў Парыж, дзе і памёр. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 121; яго ж: Slow­nik biograficzny. Т. 3. S. 133.
    Міхалоўскі Павел памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Казіміра. Прысягнуў паўстанцам, пастаўляў у апалчэнне кантаністаў, з’яўляўся членам урадавага к-та ў Лужках. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад ад 23.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.5.1832 вызвалены ад адказнасці з забаронай пакідаць маёнтак. НГАБ-4, арк. 107 адв.-109; РДВГА-11, арк. 245; Dangel S. Rok 1831. S. 139.
    Міхалоўскі Юльян (18.6.1807-24.5.1878) шляхціц з Лідскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Востраў, з 1823 на вайсковай службе. 31.5.1831 у Лідзе далучыўся да Д. Хлапоўскага, з 12.7.1831 кап. 25 палка лін. пяхоты. Эмігрыраваў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 3 1835 наведваў лекцыі па палітэхніцы, у 1836-38 вучыўся ў школе дарог і мастоў, з 1839 працаваў інструктарам дарог і мастоў у дэп. Сена. 3 1845 пачаў займацца журналістыкай, супрацоўнічаў з “Le Courier Francais”. У 1849-51 знаходзіўся ў Турцыі, працаваў на будоўлі чыгункі, пасля вярнуўся ў Францыю і паступіў у корпус дарог і мастоў. У 1875 стаў інструктарам 1 кл. Жанаты, меў сына. РДВГА-8, арк. 204; ВРР, пг 565; Domeyko I. Powstanie 1830-1831. S. 7; Bartkowski J. Spis Polakow zmarfych. S. 287; Bielec­ki R. Zarys rozproszenia. S. 84; Konarska B. Polskie drogi. S. 342.