Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
вапісу ў П. Жэрара, музыцы ў Ф. Шапэна. 3 крас. 1834 член Фундатарскай камісіі польск. эміграцыі. Падарожнічаў па Англіі, Шатландыі, Галандыі, Партугаліі, рабіў пейзажныя замалёўкі. У 1838 выдаў у Парыжы “Альбом твораў польскіх кампазітараў”. 3 1839 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. У 1847 дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. У 1843 ажаніўся з францужанкай. У 1856 атрымаў дазвол вярнуцца з эміграцыі на радзіму. Вярнуўся з Парыжа ў Варацэвічы, жыў у сваёй сястры памешчыцы Гартэнзіі Скірмунт у Пінску (жонка засталася ў Парыжы). Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам музыкі ў ген. А. Ржавускага на Валыні. Сын Вітольд у 1870 вярнуўся на ра-
Напалеон Орда.
Літаграфія М. Фаянса
дзіму і ажаніўся з полькай. У 1873-83 выйшаў “Альбом гістарычных відарысаў Польшы” з 260 працамі Н. Орды. Памёр у Варшаве. Па рашэнню ГГСК ад 26.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 3492, арк. 5; ф. 561, eon. 1, спр. 4, арк. 136 адв.; РДВГА-8, арк. 226; ВРР, пг 565; Jelowicki A. Moje wspomnienia. S. 312; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 115; Беларусь y малюнках Напалеона Орды; ЭГБ. Т. 5. С. 352-353; Potrykowski J Tulactwo Polakow; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 318; BieleckiR. Slownikbiograficzny. T 3. S. 234; GadonL. ZzyciaPolakow. S. 122; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 313; Kaczkowski J. Konfiskaty; Konarska B. Swiadomosc narodowa emigrantow. S. 173; яе ж.: Polskie drogi. S. 357; PSB. T 24. S. 161-163.
Пабаеўскі (Павалеўскі) пробашч Ашмянскага пав. Віленскай губ. Вырабляў для паўстанцаў пікі, сёдлы, захоўваў 3 стрэльбы. Справа накіравана ВГСК. НГАБ-4, арк. 164 адв.; Dangel S. Rok 1831. S. 162.
Павалеўскі Францішак з Мінскай губ. Маёнтак пасля паўстання канфіскаваны. Dangel S. Rok 1831. S. 157.
Пагонка (Пачонка) Парфён з Дзісенскага пав. Мінскай губ., валасны галава казённага маёнтка Залессе. Сабраў для паўстанцаў 50 кантаністаў, 150 руб. серабром. Па рашэнню МГСК ад 16.3.1832 пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 171; РДВГА-11, арк. 309.
Пагонскі Казімір (Антоній) удзельнічаў у паўстанні ў Маладзечне. Dangel S. Rok 1831. S. 127.
Пагоскі Антоній шляхціц з Лепельскага пав. Віцебскай губ., адвакат. У паўстанні далучыўся да вілейскіх паўстанцаў, служыў ад’ютантам I. Адахоўскага, удзельнічаў у захопе паштовай станцыі ў Ba-
чэйкава. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 17.12.1831 атрымаў дараванне, рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі аддадзены пад ваен. суд. НГАБ-4, арк. 157 адв. 158; РДВГА-11, арк. 300; Dangel S. Rok 1831. S. 145.
Падбіпента Рамуальд памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., уладальнік маёнтка Пліса, сын Антонія, б. маршалак. У паўстанні старшыня ўрадавага к-та ў Лужках, распаўсюджваў адозвы, загадваў дастаўляць кантаністаў. Па рашэнню МГСК ад 23.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.5.1832 пакінуты пад наглядам паліцыі з забаронай пакідаць маёнтак. НГАБ-4, арк. 155 адв. 156; РДВГА-11, арк. 300; Dangel S. Rok 1831. S. 145.
Падбярэскі Фартунат (22.2.1783-14.1.1872) з Браслаўскага пав. Віленскай губ., сын Якуба і Тэклі, скончыў школу ў Трашкунах, губ. суддзя, удзельнічаў у кампаніі 1812. У паўстанні пар. 26 палка лін. пяхоты, з атрадам Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне. У чэрв. 1834 высланы ў Англію, з 10.6.1834 да 8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. У ліп. 1834 вярнуўся ў Парыж, з 17.8.1834 член ПДТ. НГАБ-4, арк. 165; DS. Т. 6. S. 440; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 137; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 309; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 54; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 90.
Падгаскі Руфін з Гродзенскай губ., адстаўны кап. 36 егерскага палка. Дзейнічаў сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы. Памёр да вынясення рашэння. РДВГА-8, арк. 243.
Падгурскі Антон — селянін гр. Л. Паца з Гродзенскай губ. У паўстанні знаходзіўся пры Т. Тышкевічу поварам. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 242.
Падліпка (Падліпны) Іван (Ян) (н. 6.7.1805) селянін з в. Мірацічы Слонімскага (Навагрудскага ?) пав. Гродзенскай губ., сын Антонія і Юсціны Шашкевіч. У паўстанні радавы 12 ул. палка. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, жыў у Туры. У 1837 член АПЭ. РДВГА-8, арк. 243; Bielecki R. Роіасу м’ Legii. S. 288.
Падляк Сымон селянін памешчыка I. Шырына з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод дзісенскіх паўстанцаў. Адышоў у Прусію, пазней вярнуўся на месца жыхарства. Рашэнне не прынята. РДВГА-11, арк. 302.
Пазняк Антоній селянін з мяст. Картуз-Бяроза Пружанскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 244.
Пазняк Міхал памешчык з Сенненскага пав. Магілёўскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў на тэрыторыі Мінскай губ. НГАБ-4, арк. 152 адв.; ф. 1297, eon. 1, спр. 5240, арк. 398 адв. DangelS. Rok 1831. S. 146.
Пазняк Напалеон (н. 11.1.1806) з Магілёўскай губ., сын Міхала і Розы Скарабагатай. У паўстанні з мая 1831, пар. Літ.-Вал. легіёна, са жн. 1831 кап., быў паранены. Эмігрыраваў у Англію, з 10.6.1834 да 8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 15.8.1834 да 26.5.1835 член ПДТ. У лют. 1835 перабраўся ў Францыю. У 1837 член АІІЭ. Належаў да фундатараў дзённіка “Trzeciego Maja”. 3 крас. 1851 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 333; Gadon L. Zzycia Polakdw. S. 123; Paszkiewicz M. Lista emigrantdw. S. 91; Krawiec L. Lista czlonkdw. S. 55; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 545.
Палікоўскі з Гродзенскай губ., пісар Пружанскага ніжняга земскага суда. Знаходзіўся сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы. НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 10, арк. 21 адв.
Палкоўскі Аляксандр (4.7.1804 (1.7.1805) 17.11.1839) з Гродзенскай губ., н. у в. Дварэц (Слонімскі пав.), скончыў школу ў Свіслачы, ураднік Пружанскага земскага суда. Дзейнічаў сярод слонімскіх паўстанцаў, 4.10.1831 ппар. 3 палка пешых стральцоў. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. 26.1.1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. У 1836-39 вывучаў медыцыну ў Манпелье. 3 1837 член АПЭ, з 3.2.1839 член ПДТ. Памёр у Манпелье. Rps BUW, nr 2327; ND. 1843. S. 144; Bartkowski J. Spis Polakdw zmarlych. S. 342; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 64, 237; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 317; Konarska B. Polskie drogi. S. 371; Krawiec L. Lista czlonkdw. S. 85; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 538.
Палкоўскі Людвік шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні член часовага ўрадавага к-та, 20.4.1831 увайшоў у склад часовага ўрада Свянцянскага пав. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.11.1831 атрымаў дазвол вярнуцца ў свой маёнтак. Bielinsкі К. Rok 1831. S. 12-16, 84-85.
Палкоўскі Нікадзім са Свянцянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, з якімі адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Вілейскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. DS. Т. 6. 8. 440.
ПалкоўскіЯн (24.11.1787-23.4.1865) —зв. Градзішкі Свянцянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні ппар. 10 ул. палка, 15.7.1831 у складзе корпуса Ф. Роланда перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Безансоне, член ПНК. AGAD, PFR, пг 7; EPP, nr 1, к. 19; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 342; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 317; Bielinski K. Rok 1831. S. 126.
Палоньскі Караль з Мінскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. 10.8.1831 удзельнічаў у Варшаве ў Мінскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. DS. Т. 6. S. 444.
Палубінскі Ігнацій памешчык са Слонімскага і Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., уладальнік маёнткаў Грыўда і Курчаўцы, брат Францішка, прэзідэнт Слонімскага земскага пав. суда. Паплечнік Ц. Пуслоўскага ў арганізацыі паўст. атрада, далучыўся да яго ў ліп. 1831. Пасля разгрому атрада пад Невелем адышоў у Валынскую губ. Арыштаваны, сядзеў у гродзенскім кляштары кармелітаў. Па рашэнню ГГСК ад 2.7.1832 аднесены да 2 разр. зл. і адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. Маёнткі, якімі валодаў сумесна з братам Францішкам, канфіскаваны ў 1832. НГАБ-4, арк. 166; НГАБу г. Гродна, ф. 1, воп. 34, спр. 3569, арк. 73; РДВГА-8, арк. 244; Швед В.В. Падзеі і постаці. С. 139; Dangel 8. Rok 1831. S. 145; Kaczkowski J. Konfiskaty; Sliwowska W. Zeslancy polscy. 8. 473.
Палубінскі Францішак памешчык ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., у 1804 гарадскі суддзя, уладальнік маёнткаў Грыўда і Курчаўцы, брат Ігнація. У паўстанні дзейнічаў у складзе атрадаў С. Незабытоўскага і А. Бронскага. Пры адступленні атрада Г. Дэмбінскага далучыўся да яго, ппар. 13 ул. палка, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі, прасіў літасці. Па рашэнню сената ад 22.7.1833 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, што выканаў 26.7.1833.
У кастр. 1831 звярнуўся з просьбай аб вяртанні канфіскаванай маёмасці. Атрымаў маёнткі з умовай вышіаты ў казну працэнтаў з долі брата Ігнація. НГАБ-4, арк. 165 адв.; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 58, арк. 1; РДВГА-8, арк. 245; AGAD, WCPL, пг 724, k 66; DS. Т. 6. S. 385; Швед В.В. Падзеі і постаці. С. 139-140; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 318.
Палубінскі Яўстафій — з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 з-за малалецтва пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 146 аде.; РДВГА-11, арк. 303.
Палямон (Палімон) Антон селянін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў узбр. сярод паўстанцаў. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-4, арк. 143 аде.; РДВГА-8, арк. 232.
Палянскі (Паланьскі) Віктар шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Івана, канцылярыст паліцыі ў Радашковічах. Дзейнічаў сярод радашковіцкіх паўстанцаў у чыне афіцэра, удзельнічаў у бітве пад Вілейкай. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню палявога суда, зацверджанага галоўнакамандуючым 1-й арміі, вызвалены ад адказнасці ў маі 1832, узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-4, арк. 151; РДВГА-11, арк. 303; DangelS. Rok 1831. S. 145.