Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Паўлюц (Паўліч) Фелікс (н. 19.5.1809) з в. Хадалова Мінскай губ., сын Францішка і Кацярыны Ходаль, на службе ў расійск. арміі. У паўстанні радавы 7 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. У 1863 жыў у Ніёры. Па рашэнню МГСК прызнаны выгнаннікам. НГАБ-4, арк. 143; РДВГА-11, арк. 286; Bielecki R. Роlacy w Legii. S. 280; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 88.
Пац Людвік Міхал (19.5.1780-31.8.1835) гр., памешчык з Гродзенскай губ., удзельнік напалеонаўскіх войнаў, ген., сенатар КП. У паўстанні ген., кіраваў корпусам, часовы галоўнакамандуючы (1830). Эмігрыраваў у Францыю, знаходзіўся ў Парыжы, член рады, якой падпарадкаваліся ўсе эмігранцкія заклады, у снеж. 1832 член рады Т-ва навуковай дапамогі, у 1833 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. Выехаў у Грэцыю, памёр у Смірне. Маёнтак канфіскаваны. Rps BUW, nr 2327; MWP, 41Н; РДВГА-8, арк. 233; Janowski J.N. Notatki autobiograficzne; Konarski S. Dziennik. S. 19; Kras inski Z. Listy do Adama Soltana. S. 5, 13; LelewelJ. Listy emigracyjne. T. 1; яго ж: Nieznane listy. £ 46; ND. 1843. S. 143; Sapieha L. Wspomnienia; Zrddla do dziejow. T. 5; ЭГБ.
T. 5. C. 456; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 325; Catalogue des estampes. Cz. 1. Vol. 2. S. 218; Dutkiewicz J. Francja a Polska; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 50-69, 100-119, 295; T. 3. S. 44-47, 241-242; Handelsman M. Adam Czartoryski. T. 1; Kaczkowski J. Konfiskaty; Moscicki H. Pod znakiem Orla i Pogoni; Katalog portretow. T. 7. S. 7; Katalog wystawy. S. 45; PSB. T. 24. S. 719; Rostocki W. Wladza wodzow; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; яго ж: Les Polonais.
Пацэвіч Казімір з Вілейскага пав. Мінскай губ., настаўнік Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам, удзельнічаў у сходзе ў мяст. Маладзечна. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831
Людвік Міхал Пац. Аітаграфія Марэна
вызвалены ад суда. НГАБ-4, арк. 160; РДВГА-11, арк. 288; Dangel S. Rok 1831. S. 144.
Пашкоўскі Валенцій (10.2.1810-10.2.1899) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., н. у в. Налібокі, сын Казіміра, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 22.3.1831, 7.4.1831 пар. пры К. Пршэздзецкім. Адышоў з Г. Дэмбінскім у Варшаву ў складзе 13 ул. палка, вахмістр. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. У 1832 утрымліваўся ў турме ў Гданьску. 4.8.1832 прыбыў у Францыю. Працаваў 16 гадоў у адміністрацыі дарог і мастоў на канале Беры, затым да 1875 у Тулузе. Ажаніўся з францужанкай. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 328; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 268.
Пашкоўскі Станіслаў (1794—7.10.1840) памешчык з Мінскай губ., н. у в. Карпуцішкі. У паўстанні з 23.3.1831, член ашмянскага ўрадавага к-та, кіраваў аддзелам, кап. Арганізаваў асобны атрад, які дзейнічаў да 25.9.1831 у Налібоцкіх лясах. Адышоў у КП, 10.10.1831 расфарміраваў атрад. Перабраўся ў Прусію, 16.4.1832 прыбыў у Францыю, 7.7.1840 у Манпелье, дзе і памёр. НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 153; РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 2441, арк. 12 ade.; ND. 1843. S. 143; Воронков М.А. Польское восстанйе; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 328; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 125; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 268; Moscicki H. Powstanie listopadowe na Litwe. S. XVI.
Пенчыкоўскі Ян з мяст. Дзярэчын Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ўдзельнік выступлення 29.11.1830, з 9.12.1830 ппар., 13.6.1831 пар. 5 палка пешых стральцоў. Завочна прыгавораны да смяротнага пакарання. У 1834 маёнтак канфіскаваны. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 286.
Перахожанка Іван селянін памешчыка А. Горвата з маёнтка Барбарава Мазырскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў узбр. у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у нападзенні на паштовыя станцыі і сутыкненні пад Міхалкамі, дзе трапіў у палон. МГСК ад 31.12.1831 прынята рашэнне аб аддачы на ваен. службу. НГАБ-4, арк. 160 адв.; РДВГА-11, арк. 289.
Пертажыцкі з Вілейскага пав. Мінскай губ., наглядальнік паштовай станцыі. Дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4109.
Песляк Караль (16.6.1810-19.2.1880) дваранін з г. Барысава Мінскай губ., сын Станіслава, студэнт Віленскага ун-та. 30.3.1831 далу-
чыўся да вілейскіх паўстанцаў, з 18.4.1831 ппар. 12 ул. палка корпуса А. Гелгуда. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. У 1832 член ПНК. Працаваў краўцом. Памёр у Парыжы. Па рашэнню МГСК ад 12.7.1833 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 153; РДВГА-11, арк. 290; AGAD, EPP, nr 1, к. 19; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 332; BieleckiR. Slownik biograficzny. T. 3. S. 286; Dangel S. Rok 1831. S. 144.
Петрашкевіч Ануфрый (1793-7.12.1863) шляхціц з мяст. Шчучын Лідскага пав. Гродзенскай губ., сын Феліцыяна і Вікторыі, скончыў пав. піярскую школу ў Шчучыне, ф-т прыродазнаўчых і фізічных навук Віленскага ун-та, затым Варшаўскі ун-т, у 1821 атрымаў ступень магістра філасофіі, у 1822-24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні, паэт. Адзін з заснавальнікаў т-ва філаматаў, сасланы ў Пецярбург, Міністэрствам асветы накіраваны ў Маскоўскі ун-т, дзе на працягу 1825-31 працаваў бібліятэкарам. За арганізацыю ўцёкаў разам з афіцэрамі Літ. корпуса ў паўст. войска і сувязь з маскоўскім гуртком М. П. Сунгурава 16.4.1831 арыштаваны. 17.11.1831 пастановай суда прыгавораны да пакарання смерцю. 13.1.1832 пакаранне заменена на пажыццёвую ссылку ў Сібір з пазбаўленнем шляхецтва і навуковай ступені. 7.2.1832 сасланы ў Табольск. У 1856 атрымаў дазвол вярнувда на радзіму, у
1860 вярнуўся ў Вільню да брата Юзафа. Памёр і пахаваны ў Вільні. Rps BN, II. 7861; Філаматы і філарэты. С. 231-237; ЭГБ. Т. 5. С. 487; Gerber R. Studenci. S. 439; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 333; Jackiewicz M. Wilenska Rossa; PSB. T. 26; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 456-458.
Петрашкевіч Казімір Антоній (н. 4.3.1805 ці 1807) з Мінскай губ. У паўстанні з 28.3.1831, 20.4.1831 ппар., адышоў у Прусію, адкуль інтэрніраваны. 15.8.1832 прыбыў у Францыю. У ліп. 1837 далучыўся да АПЭ. Ажаніўся з францужанкай. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 168; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 3. S. 288.
Петрашэўскі Міхал з Мінскай губ., н. у Мінску. У паўстанні ппар. У 1832 прыбыў у Францыю. Са студз. 1838 да кастр. 1838 атрымліваў грашовую дапамогу ан-
Ануфрый Петрашкевіч. Парпгрэт невядомага мастака
глійскага ўрада. 3 вер. 1848 член ПДТ. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 288; Paszkiewicz М. Lista emigrantow. S. 90; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 519.
Петрашэўскі Феафіл (Тэадор) (1789-2.1869) памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Сядзельнікі, сын Юзафа, вучыўся ў Свіслацкай школе, удзельнічаў у кампаніі 1812, адстаўны ппар. уфімскага пях. палка. У паўстанні дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага, пар. Трапіў у палон, утрымліваўся ў турме ў Гродна, збег і перабраўся ў Галіцыю. У 1834 прыбыў у Англію, дзе знаходзіўся яшчэ 25.8.1840, з 10.6.1834 да 7.1838 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. У 1844 трапіў пад амністыю. Памёр у Лондане. Па рашэнню ГГСК ад 6.7.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 154; РДВГА-8, арк. 234; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 333; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 288; Dangel S. Rok 1831. S. 144; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 90; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 519.
Петрусевіч Мікалай (н. 1786) з Магілёўскай губ., сын Міхала і Іааны Валужыніч. 3 1812 на службе ў польскай арміі, пачаткова ппар. 22 пях. палка, удзельнічаў у кампаніі 1812 на баку Напалеона. У 1815 служыў у 3 палку пешых стральцоў, з 1825 кап. 24.5.1830 атрымаў знак за 15 г. бездакорнай афіцэрскай службы. 3 1.1.1831 кап. 3 палка пешых стральцоў, 19.3.1831 маёр. 11.3.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 перайшоў з корпусам М. Рыбінскага ў Прусію, інтэрніраваны. Ksiqga pamiqtkowa. S. 103; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 279.
Петрыкевіч Іван (28.9.1806 (1809) 4.11.1850) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у засценку Далматаўшчына, сын Стэфана і Петранэлі Кавальскай, брат Сымона, аканом маёнтка Далматаўшчына. У паўстанні радавы 13 ул. палка. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю і да 1848 жыў у Арлеане. 3 10.12.1837 член ПДТ. Памёру Арлеане. Парашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 234; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 330; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 281; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 81.
Петрыкевіч Сымон (15.5.1808 (1804) 31.12.1868) з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Янава (с. н. Іванава), сын Стэфана і Петранэлі Кавальскай, брат Івана. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка. Ады-
шоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. 10.7.1837 вярнуўся ў Арлеан і жыў там да 1848. 3 10.12.1837 член ПДТ. Памёр у Арлеане. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 234; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 330; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 281; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 81.
Петрыкоўскі (Патрыкоўскі, Петржыкоўскі) Антоній памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод дзісенскіх паўстанцаў. Рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі з-за адсутнасці дакладных звестак пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 309; Dangel S. Rok 1831. S. 117, 144.
Петрыцкі Вінцэнт (н. каля 1799) шляхціц з Мінскай губ., сын Яна. Удзельнічаў у паўстанні. У 1831 сасланы ў Сібір з пазбаўленнем правоў. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 451.
Піваварчык Аляксандр селянін з в. Янавічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву. Апынуўся ў Прусіі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 236; AGAD, WCPL, пг 724, к. 69.
Пігута Павел селянін памешчыка В. Пуслоўскага з Хомска Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., масцеравы суконнай фабрыкі. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон пад Невелем. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 прызначаны да аддачы ў салдаты, аднак памёр пад час знаходжання ў Бабруйскай крэпасці. НГАБ-4, арк. 146; РДВГА-11, арк. 296; ф. 405, eon. 2, спр. 4308, арк. 10 ade.; LVIA,f. 378, ар. 39, Ь. 841, Ір. 3.