Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Палянскі Міхал з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Юсціна, пісьмавод радашковіцкай паліцыі. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў у званні ппар. Удзельнічаў у нападзенні на паштовыя станцыі і радашковіцкага паліцмайстара Галіеўскага, у якога адабраў кнігу з данясеннямі аб вілейскіх паўстанцах, падрыхтаваную для кіраўніцтва. Быў у бітвах пад Вілейкай і Вільняй. Адышоў у Шавельскі пав., 21.8.1831 прыбыў у Мінск і з’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-4, арк. 158 адв. 159; РДВГА-11, арк. 303-304; ф. 405, eon. 2, спр. 4109.
Палячанскі Станіслаў дваранін з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., служыў у маёнтку Нароўля памешчыка А. Горвата. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча ў Нароўлі. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 161; РДВГА-11, арк. 303.
Пангоўскі Аляксандр (11.3.1810 пасля 1858) шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у мяст. Аполіна (?), сын Юзафа, унтэр-афіцэр Рэвельскага пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы гшрап. (па звест-
ках Б. Канарскай вывучаў 2 г. медыцыну ў Віленскім ун-це). Выконваў абавязкі шэфа штаба апалчэння ў Лужках. 3 15.6.1831 ппар. 27 палкалін. пяхоты. 13.7.1831 ускладзе корпусаА. Гелгуда перайшоў межы Прусіі. 5.2.1832 прыбыў у Францыю, з 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. У студз. 1833 прыбыў у Манпелье вывучаць медыцыну, 18.8.1835 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, займаўся медыцынскай практыкай у Тулузе, затым у дэп. Дром, з 1858 у Ваклюзе. У снеж. 1837 далучыўся да ПДТ. Ажаніўся з францужанкай, меў дзяцей. Па рашэнню МГСК ад 23.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 145; РДВГА-11, арк. 304; AGAD, PFR, пг 15; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т 3. S. 274; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 63, 275; Catalogue des estampes. Cz. 1. Vol. 1. S. 122; Dangel S. Rok 1831. S. 144; Katalog zbiorow Ludwika Gocla. T. 2. S. 108; KonarskaB Polskie drogi. S. 363; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 510; Straszewicz J. Les Polonais.
Пангоўскі Станіслаў (сак. 1800-20.1.1867) з Віцебскай губ., сын Станіслава і Марыі Казаноўскай, з 1827 ад’юнкт ген. Красінскага. У паўстанні ппар., з 24.9.1831 маёр. Удзельнічаў у бітвах пад Грохавам, Варшавай. 21.9.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 перайшоў з корпусам М. Рыбінскага межы Прусіі, інтэрніраваны. У 1832 прыбьгў у Францыю, з 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, член мясцовай эміграцыйнай рады, член ПНК. 3 чэрв. 1834 да 1.1.1837 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. Знаходзіўся ў Іспаніі, Тунісе. Дапамагаў Хржаноўскаму ў арганізацыі войска ў Турцыі. У 1865 атрымаў дазвол вярнуцца ў Гродзенскую губ. Пасля вяртання ў Гродна арыштаваны і ўтрымліваўся на працягу 9 мес., сярод яго папер знойдзены ліст ад I. Дамейкі з Сант’яга (Чылі). Быў асуджаны да ссылкі ў Сібір, аднак у ліп. 1866 адпушчаны ў Прусію, адкуль перабраўся ў Францыю. AGAD, EPP, nr 1, к. 19; Ksiqgaраmiqtkowa. S. 158; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 63; яго ж: Slownik biograficzny. T 3. S. 275; GadonL. Emigracjapolska. T. 3. S. 130; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 90; Zurawski vel Grajewski R. JVielka Brytania. S. 140.
Паніквіцкі Фелікс памешчык з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. НГАБ-4, арк. 167 адв.; РДВГА-8, арк. 245.
Паніквіцкі Юзаф падафіцэр атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. 3 4.10.1831 ппар. 13 ул. палка. AGAD, WCPL, nr 724, k. 77; ВРР, nr 493.
Пануфнік ксёндз з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Меў тайныя зносіны з паўстанцамі Белавежскай пушчы. РДВГА-8, арк. 233.
Панько Сымон (н. каля 1812)селянін памешчыцы Абуховічавай з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., садоўнік. У паўстанні служыў у 6 ул. палку, у складзе якога прыбыў у Варшаву. Узяты ў палон, спрабаваў збегчы, дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 11.6.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-4, арк. 143 адв.; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 28; РДВГА-8, арк. 232.
Папейка Ігнацій з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. 3-за малалецтва па рашэнню МГСК ад 21.12.1832 пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 146 адв.; РДВГА-11, арк. 305.
Папейка Сымон уніяцкі святар з мяст. Маладзечна Вілейскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, займаўся агітацыяй. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 вызвалены з-пад следства, узяты пад нагляд паліцыі. НГ4Б-4, арк. 167 адв.; РДВГА-11, арк. 306; Dangel S. Rok 1831. S. 163.
Папоўскі Адольф дваранін з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў з паўстанцамі, з якімі адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 168; РДВГА-8, арк. 247.
Паразінскі Сымон пробашч Радашковіцкага касцёла Вілейскага пав. Мінскай губ. Чытаў у касцёле паўст. адозвы, прыводзіў да прысягі жыхароў Радашковіч. Арыштаваны, утрымліваўся ў турме. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-4, арк. 168 адв.; РДВГА-11, арк. 307; ф. 405, eon. 2, спр. 4109; AGAD, ММК, пг 42, s. 13; Dangel S. Rok 1831. S. 160.
Парфяновіч Антоній шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, служыў у дзісенскім апалчэнні. Па рашэнню МГСК ад 8.2.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-4, арк. 157; РДВГА-11, арк. 287; Dangel S. Rok 1831. S. 128.
Парфяновіч Бернард-з Дзісенскага пав. Мінскайгуб. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Dangel S. Rok 1831. S. 144.
ПарфяновічЯн (п. 31.10.1831)-шляхціцзв. Валожын Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Якуба, настаўнік дзяцей памешчыка Сальмантовіча. Прымусова знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў, выконваў абавязкі пісара. Узяты ў палон. Утрымліваўся ў Мінску, дзе і памёр. НГАБ-4, арк. 150 адв.; РДВГА-11, арк. 287; Dangel S. Rok 1831. S. 144.
Пасяніцкі Антоній з Мазырскага пав. Мінскай губ., аканом памешчыка Н. Яленскага. Удзельнічаў у падрыхтоўцы да паўстання, якую праводзіў Яленскі. Утрымліваўся ў Бабруйскай крэпасці. Па рашэнню МГСК ад 2.11.1831 вызвалены ад адказнасці, памёр да вынясення рашэння. НГАБ-4, арк. 169; РДВГА-11, арк. 307; Dangel S. Rok 1831. S. 132.
Патапенка Савелій селянін памешчыка Ю. Крушэўскага з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Добраахвотна далучыўся да паўстанцаў. Дзейнічаў у сутыкненнях у складзе атрада Бараноўскага. Узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 аддадзены ў салдаты. НГАБ-4, арк. 154 адв.; РДВГА-11, арк. 308.
Паткоўскі Ян (н. 1800) з Гродзенскай губ. Скончыў школу ў Любліне, з 1823 студэнт ф-та права Варшаўскага ун-та. У паўстанні з 10.2.1831 пхар. Літ.-Вал. легіёна. 26.9.1831 адышоў з С. Рожыцкім у Галіцыю. 7.4.1832 прыбыў у Францыю. 3 3.1.1834 член ПДТ. У крас. 1850 знаходзіўся ў Нанце. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 125, 329; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 269; Gerber R. Studenci. S. 170; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 508.
Патніс Адам манах Лужкоўскага піярскага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Утрымліваўся ў Дынабургскай крэпасці. Dangel S. Rok 1831. S. 160.
Патрыкоўскі Казімір дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Антонія. У паўстанні служыў у канцылярыі ўрадавага к-та, сфарміраванага ў Лужках. Па рашэнню МГСК ад 9.11.1831 пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 150 адв.; РДВГА-11. арк. 309; Dangel S. Rok 1831. S. 145.
Патрыкоўскі Юзаф Альфонс (14.3.1805-3.8.1863) шляхціц са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Старынкі, сын Алаізія і Барбары Бянклеўскай, скончыў Віленскі ун-т, кандыдат філасофіі, навіцыянт бернардзінаў у Вільні. У паўстанні з 2.4.1831, ппар. 2 палка пешых стральцоў, затым 1 ул. палка. 15.7.1831 з Д. Хлапоўскім адышоў у Прусію, інтэрніраваны. У сак. 1832 прыбыў у Францыю, знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, сакратар мясцовай рады, член ПНК, ТЛРЗ, у 1837 член АПЭ. У 1834 вывучаў дакладныя навукі ў Канах, у 1839—43 вучыўся ў Горнай школе ў Парыжы, з 1853 працаваў у Нацыянальным банку ў Парыжы. У 1838-39 у Парыжы разам з Ю. Літаслаўскім і Ф. Гардашэўскім рэдактар перыядычнага выдання “Korespondent Emigracji Polskiej”. У 1844 выступіў з праектам заснавання калоніі Новая Польшча ў Амерыцы. Да 1859 вёў
дзённік, дзе змяшчаў матэрыялы аб жыцці ў эміграцыі. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Вітольда. Памёр у Парыжы. Potrykowski J. Tulactwo Polakow; НГАБ-4, арк. 170 адв.; AGAD, EPP, nr 1, к. 19; Rps BN, III. 6594; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 330; Bielecki R. Slownik biograficzny. T 3. S. 331; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 155; Konarska B. Polskie drogi. S. 373; PSB; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 544.
Паўлаў Міхал селянін памешчыка А. Горвата з Мазырскага пав. Мінскай губ., ямшчык каралінскай паштовай станцыі. У паўстанні ў атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у нападзенні на Мазыр, трапіў у палон пры сутыкненні пад Міхалкамі. Рашэннем МГСК ад 31.12.1831 асуджаны да аддачы ў салдаты, аднак дзякуючы хадайніцтву Горвата палявы аўдытарыят дазволіў вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-4, арк. 145 адв.; РДВГА-11, арк. 285.
Паўловіч Іпацій іераманах Ракаўскага базыльянскага кляштара Мінскага пав. Мінскай губ. У паўстанні знаходзіўся сярод ашмянцаў. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 пакінуты вольным, узяты пад тайны паліцэйскі нагляд. НГАБ-4, арк. 142; РДВГА-11, арк. 284; Dangel S. Rok 1831. S. 163.
Паўловіч Фаусцін (1790-9.5.1848) з Гродзенскай губ., сын Якуба і Агаты Казакоўскай, кап. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 маёр 1 палка пешых стральцоў. 4.6.1831 атрымаў залаты крыж. Пасля капітуляцыі Варшавы застаўся на месцы, аднавіў прысягу расійск. ураду. Памёр у Варшаве. AGAD, KRW, пг 478; Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 271.
Паўлоўскі дваранін з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 143; РДВГА-8, арк. 231.
Паўлоўскі прыёр Слуцкага бернардзінскага кляштара Слуцкага пав. Мінскай губ. Укрываў паўстанца. Dangel S. Rok 1831. S. 160.
Паўлоўскі Людвік (24.6.1813-30.7.1834) з в. Аглона Віцебскай губ., сын Міхала і Дароты Казлоўскай. У паўстанні радавы 10 ул. палка. Адышоў у Прусію, да канца 1833 утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834 у Афрыцы. Памёр у вайсковым шпіталі ў Аране. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 280.