Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Гур’ян Антоній селянін памешчыка Пршэздзецкага з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-7, арк. 218.
Гусціневіч Вінцэнт рэктар піярскага кляштара ў Лужках Дзісенскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам. Дапамагаў атрадам 1. Адахоўскага і Я. Корсака. Па рашэнню МГСК з-за недахопу ўлік пакінуты вольным, узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 104 адв.; РДВГА-11, арк. 97; Dangel S. Rok 1831. S. 159.
Гутаровіч Станіслаў з Вілейскага пав. Мінскай губ. Меў дачыненне да паўстання. У чэрв. 1831 аддадзены на парукі пав. маршалка. Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Дабашынскі Міхал дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Яўхіма, брат Стэфана, Антонія, служыў у польск. войсках. У час паўстання знаходзіўся ў КП, ппар. 15.3.1831 адзначаны залатым крыжам. Па рашэнню МГСК ад 31.8.1833 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 119; РДВГА-11, арк. 105; Ksiqgapamiqtkowa. S. 107; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Дабашынскі Стэфан памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., уладальнік мяст. Міёры, сын Яўхіма, брат Міхала, Антонія. Падпісаў Акт канфедэрацыі. Прызначаны на пасаду галоўнага казначэя ўрадавага к-та ў Лужках, сваіх абавязкаў не выконваў. Па рашэнню МГСК ад 9.11.1831 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 108 адв.; РДВГА-11, арк. 105; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Дабілевіч Юзаф шляхціц з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 268.
Дабкевіч Францішак (5.2.1805-22.10.1865) з Мінскай губ., настаўнік Маладзечанскага вуч., кандыдат філасофіі. Прысягнуў паўстанцам, удзельнічаў у сходзе ў Маладзечне, рэдагаваў адозвы. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 атрымаў дараванне. Пахаваны ў Мінску на Кальварыйскіх могілках. НГАБ-2, арк. Ill адв.; РДВГА-11, арк. 104; AGAD, ММК, пг 4; Czerniawska Т., Jaroszewicz A. Rzymsko-Katolicki Cmentarz. S. 155; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Дабравольскі з Мінскай губ., аканом маёнтка Пуслоўскага. Выконваў загады Ц. Пуслоўскага, рыхтаваў харчаванне для паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 120; РДВГА-11, арк. 106.
Дабравольскі Аляксандр з Гродзенскай губ., камердынер. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 96.
Дабрасельскі Клеменс Андрэй (23.11.1806-28.7.1862) -з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Строблі Беластоцкай вобл., сын Аляксея і Дамінікі Цульбін, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні пачаткова падафіцэр атрада Ю. Заліўскага, затым Д. Хлапоўскага, пасля належаў да корпуса А. Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 перайшоў межы Прусіі. У чэрв. 1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладаў у Буржэ, Безансоне, Шатору. 1.8.1839 ажаніўся з францужанкай. Працаваў інструктарам. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 120; РДВГА-8, арк. 97; MWP, 40 Н; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 370; яго ж; Zarys rozproszenia. S. 160, 303.
Дабржанскі Томаш (н. 21.12.1776)-з маёнтка Лясковічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., афіцэр польск. войскаў. У паўстанні з 1.2.1831, 5.9.1831 маёр. 11.10.1831 прыбыў у Варшаву. Аднавіў прысягу на адданасць расійск. ураду. AGAD, KRIV, пг 353, 478, 545; Rps BLW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 375.
Дабржанскі Юзаф (1812-4.3.1841) з Гродзенскай губ., вучань Віленскай гімназіі, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. 1 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ, затым Шатору, пазней накіраваны ў Кальвадос. З’яўляўся капельмайстарам у Нацыянальнай
гвардыі ў Віры. Памёр у Кальвадосе. ND. 1843. S. 135; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. Ill, 160; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 118.
Дабржынскі Караль з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., аканом. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 96.
Дабыкоўскі Вінцэнт селянін памешчыка Ю. Крушэўскага з маёнтка Холмеч Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Уваходзіў у атрад Бараноўскага, які дзейнічаў у Мазырскім пав., узяты ў палон пад Мухаедамі. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 аддадзены ў салдаты. НГАБ 2, арк. 120 адв.; РДВГА-11, арк. 106; Dangel S. Rok 1831. S. 125-126.
Далубоўскі Іван памешчык з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Тайна рыхтаваўся да паўстання, меў намер стварыць асобны паўст. атрад. Узяты пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 98.
Далькевіч Рафал дваранін Оўруцкага пав. Валынскай губ., жыў у Рэчыцкім пав. Мінскай губ., сын Міхала. Удзельнічаў у сутыкненні пад Углямі, затым пакінуў паўстанцаў і далучыўся да атрада Туталміна. Па рашэнню МГСК ад 14.8.1833 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 106; РДВГА-11, арк. 98; Dangel S. Rok 1831. S. 125.
Даманоўскі Ян шляхціц з г. Слуцка Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Па рашэнню КГСК аддадзены ў рэкруты. Dangel S. Rok 1831. S. 126.
Дамейка Адам памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Гіпаліта і Караліны, брат Ігнація. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 101.
Дамейка Аляксандр (181217.12.1871) памешчык з Гродзенскай губ., студэнт ф-та права Віленскага ун-та. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, падафіцэр 13 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю, з вер. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Шатору. Памёр у Ля-Рашэлі. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-2, арк. 122 адв.; РДВГА-8, арк. 100; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76, 79; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 160; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 120; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Дамейка Ігнацій (31.7.1802-23.1.1889) памешчык з маёнтка Мядзвядка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Гіпаліта і Караліны, брат
Адама. У 1816 скончыў школу піяраў у Шчучыне, у 1822 фіз.-матэм. ф-т Віленскага ун-та, атрымаў ступень магістра матэматыкі. У 1819 уваходзіў у студэнцкае т-ва Саюз сяброў, затым т-ва філаматаў. Восенню 1823 арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў в. Заполле (Лідскі пав.) без права ўладкавання на дзяржаўную службу. 31.5.1831 далучыўся да корпуса Д. Хлапоўскага, ад’ютант 25 пях. палка. 13.7.1831 у складзе корпуса А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі, часова знаходзіўся ў Дрэздэне. У ліп. 1832 эмігрыраваў у Францыю. Вывучаў хімію і мінералогію ў Сарбоне і Калеж дэ Франс. Жыў у Парыжы разам з А. Міцкевічам. Член ТЛРЗ, Т-ва навуковай дапамогі, з 1832 Гісторыка-літаратурнагат-ва, АПЭ. У 1834—37 вучыўся ў Горнай школе ў Парыжы, якую скончыў з дыпломам. 3.6.1838 пераехаў па кантракту ў Чылі. 3 1838 прафесар мінералогіі Горнай школы г. Какімба, з 1846 Чылійскага ун-та, узначальваў кафедру хіміі, затым у 1867-83 рэктар ун-та. 7.7.1850 ажаніўся з чылійкай, меў дачку Аніту, сыноў Гернана і Казіміра. У 1884 на чатыры гады выехаў на радзіму. Памёр у Сант’яга. Прысвоена званне нац. героя Чылі. Пакінуў успаміны. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. з канфіскацыяй маёмасці. На справе, пасля ўдакладнення маёмасных правоў, Дамейка
павінен быў уносіць у казну трэцюю частку ад даходу, гэты абавязак быў ускладзены на брата Адама. Філаматы і фсіарэты. С. 279-288; Domeyko I. Роwstanie 1830-1831 r. naLitwie. S. 1-28; яго ж: Moje podroze; яго ж: Listy do Wladislawa Laskowicza; яго ж: Ратіфпікі; НГАБ-2, арк. 122 адв.; РДВГА-8, арк. 101; Chlapowski D. Pami^tniki. Cz. II. S. 68; Гарбачова B.B. Паўстанне 1830-31 гадоў у лёсе Ігнація Дамейкі; Кудаба Ч. Вклад Нгнатйя Домейкй; Словік С. 3 гісторыі сядзіб. С. 416; ЭГБ. Т. 3. С. 203; Barszczewska A. Rola Towarzystwa Litewskiego. S. 45-67; Bielecki R. Slownik biograficzny. T 1. S. 381; BrzozaJ. Ignacy’ Domeyko; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 99; Gadon L. Z zycia Polakow. S. 116; яго ж: Emigracja polska. T 2. S. 334: T. 3. S. 40. 44, 271;
Ігнацій Дамейка.
Акварэльны партрэт Ю. Куроўскага
Kaczkowski J. Konfiskaty; Konarska B. Polskie drogi. S. 252; Koska M. Ignacy Domeyko; Rederowa D. Polski emigracijny osrodek. S. 103; Szwejcerowa A. Ignacy Domeyko; Wojcik Z. Ignacy Domeyko.
Дамейка Люцыян дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Тадэвуша. Служыў у ганаровай гвардыі ў Варшаве. Эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК 13.1.1834 аднесены да 2 разр. зл. НГ4Б-2, арк. 122 адв.; РДВГА-11, арк. 109; Dangel S. Rok 1831. S. 126.
Дамейка Міхал дваранін з Гродзенскай губ., карнет гус. палка. Служыў у атрадзе Ю. Кашыца. Пазбаўлены дваранскага стану, разжалаваны ў радавыя. РДВГА-8, арк. 102.
Дамейка Тадэвуш памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Казіміра, б. падкаморы. Пастаўляў кантаністаў. Па рашэнню МГСК 19.1.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 110 адв.; РДВГА-Н, арк. 109; Dangel S. Rok 1831. S. 126.
Данброўскі (Дамброўскі) Антоній з Г родзенскай губ., рэгент Навагрудскага суда. Служыў у паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 124; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 99; DS. Т. 6. S. 385.
Данброўскі (Дамброўскі) Каспер з Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 100.
Данброўскі Мікалай (н. 20.3.1792) з Гродзенскай губ., н. у в. Паскевічы, сын Тадэвуша і Тэрэзы, пар. польск. войскаў. У паўстанні з 3.4.1831 кап., прыбыў у складзе плоцкага войска ў Варшаву. 13.10.1831 аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 342, 478, 479, 571; Rps BUW, nr 2327; Bielecki R Slownik biograficzny. T. 1. S. 352.
Данброўскі (Дамброўскі) Міхал памешчык з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 99.
Данброўскі Пётр (12.11.1812-29.5.1888) з Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ, 25.6.1833 накіраваны
ў Каор. 3 1.3.1840 член ПДТ. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 113; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 139; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 89.
Данброўскі Ян пробашч Цімкавіцкай каталіцкай парафіі Слуцкага пав. Мінскай губ. He паведаміў уладам пра сходы паўстанцаў у Цімкавіцкім касцёле. Па рашэнню МГСК ад 5.10.1831 справа з-за недахопу ўлік прыпынена, на 1 г. узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 124; РДВГА-11, арк. 110; AGAD, KRW, пг 330, 478, 553; Rps BUW, nr 2327.