Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
шй. С. 448; Кропотов Д.А. Жйзнь графа М.Н. Муравьева; Неелов Н.Д. Воспомйнанйя. № 8. С. 153; Пузыревскйй А.К. Польско-русская война. Т. 1; Смйт Ф. Нсторйя польского восстанйя; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 74; Kieniewicz S. Historia Polski. S. 106; Powstanie 1831 roku naLitwie. S. 160; Zajewski W. Powstanie. S. 131; ZiolekJ. Powstanie Listopadowe na Litwe.
Гельтман Віктар (23.12.1796-16.8.1874) з в. Вярховічы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., сын Караля і Тэклі Касінскай, пісьменнік, публіцыст. У 1810-15 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, затым у Вільні, на ф-це права Варшаўскага ун-та. У 1819 заснаваў тайны саюз акадэмічнай моладзі. У 1820 уваходзіў у Саюз вольных палякаў. Арыштаваны за распаўсюджванне Канстытуцыі 3 мая, адпраўлены салдатам у Літ. корпус. У 1831 пад Ваўрам трапіў у палон, перайшоў на бок паўстанцаў, ппар. 11 палка пешых стральцоў, 26.9.1831 прыбыў з С. Рожыцкім у Галіцыю. У студз. 1832 эмігрыраваў у Францыю. 3 26.9.1832 член ПДТ. У 1837-44 адзін з выдаўцоў месячніка “Przegl^d Dziejow Polskich”, у 1866 разам з Л. Зянковічам выдаваў квартальнік “Ognisko”. Пакінуў успаміны пра жыццё ў эміграцыі. Heitman W. Emigracja polska; яго ж; Demokracja polska; Нзбранные пройзведенпя. T. 2. С. 18-20, 487-496; Janowski J.N. Notatki
Віктар Гельтман. Малюнак
autobiograficzne; Lelewel I. Listy emigracyjne. T. 4. S. 81; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 165; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 181, 320; яго ж; Slownik biograficzny. T 2. S. 147; Domeyko I. Moje podroze. T 1. S. 161; Gadon L. Emigracja polska. T 2. S. 244; T. 3. S. 72, 216; Gerber R. Studenci. S. 70-72; Kalembka S. Wielka Emigracja. S. 216-217; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 42; Luczakowna H. Wiktor Heitman; PSB. T. 9. S. 370-373; Rederowa D. Polki emigracijny osrodek. S. 104; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 220-222.
Гельтман Леў дваранін з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 70.
Гендарсон Генрык (п. 1845) — н. у г. Слуцк Мінскай губ., служыў у расійск. войсках. У паўстанні пхар. дывізіі карабінераў, з 1.9.1831 ппар. Прыбыў у Францыю ў ліст. 1832. Пасля 1838 выехаў у Мексіку, дзе загінуў. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 114, 246; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 2. S. 148; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 222-223.
Гералюк Лявон селянін памешчыцы Бухавіцкай з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-7, арк. 82.
Германовіч Іван селянін гр. Патоцкай з маёнтка Рось Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада Я. Шрэтара, які дзейнічаў на Светлічанскай дачы ў Белавежскай пушчы. Эмігрыраваў. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА-8, арк. 71.
Герцак Генрык селянін з в. Макрані Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў у Аўстрыю, інтэрніраваны аўстрыйскім урадам. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 71.
Герыновіч Марка селянін з в. Пятровічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Узяты атрадам Г. Дэмбінскага. Апынуўся ў Прусіі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 71.
Герыч Эдуард (1811-14.10.I860)-з Гродзенскайгуб., сын Караля і Ганны Рэйтар, юнкер Гродзенскага гус. палка. У паўстанні ппар. корпуса ген. Ю. Двярніцкага, у складзе якога адышоў у Галіцыю, інтэрніраваны. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, знаходзіўся ў закладах Авіньёна, Люнэля, Ле Пюі, 15.11.1832 пераехаў у Парыж. У сак. 1844 пад уплывам А. Міцкевіча далучыўся да суполкі А. Тавянскага. Адзін з заснавальнікаў легіёна Міцкевіча, накіраванага ў Італію. Памёр у Баціньёле, пахаваны на Манмартры. Маёнтак канфіскаваны. РДВГА-8, арк. 71; ВРР, пг 565; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 180, 311; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 69; Polacy pochowani. S. 205.
Гіевіч Міхал селянін гр. Тышкевіча з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-7, арк. 123.
Гіёнскі з г. Навагрудка Гродзенскай губ., урач. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 124.
Гізулеўскі Антоній з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 97.
Гільсевіч Міхал селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. РДВГА-7, арк. 100.
Гінтаўт Ян манах Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Пераведзены ў Пінскі францысканскі кляштар. РДВГА-8, арк. 72.
Гінтэр Адам са Свянцянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні ў Свянцянскім пав., член часовага пав. урада. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.11.1831 атрымаў дазвол вярнуцца ў свой маёнтак. Bielinski К. Rok 1831. S. 15-16, 84-85.
Гірык Антоній (н. 8.6.1813) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Дзятлава, сын Яна і Францішкі Матушэвіч. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 157.
Гірык Вінцэнт са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 73.
Гіцольд Стэфан (1803-14.11.1833) з в. Лаўры Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Скончыў Свіслацкую гімназію і ф-т права Віленскага ун-та. 3 1827 працаваў у канцылярыі Віленскага ун-та. У паўстанні з 10.5.1831, гіпар. 13 ул. палка. У складзе фарміравання Г. Дэмбінскага накіраваўся ў Варшаву. 3 4.10.1831 ппар. 5.10.18.31 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію. У студз. 1832 прыбыў у Францыю. Член ТЛРЗ. Прымаў удзел у экспедыцыі Ю. Заліўскага, 22.1.1833 выехаў на землі ВКЛ, кіраваў атрадам на тэрыторыі ваўкавыска-пружанскай акругі. 4.4.1833 арыштаваны, 4.11.1833 расстраляны ў Варшаве. НГАБу г. Гродна, ф. 1, eon. 27, спр. 351, арк. 32-32 адв.; Rps BN, III. 6594; ВРР, nr 493; ND. 1843. S. 136; Zeznania i ostatnie slowo Jozefa Zaliwskiego. S. 390; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 143; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 68; ягож: Slownikbiograficzny. T. 2. S. 68, 72; ChodzkoM. Wyprawa do Polski; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 256-257; Janowski L. Slownikbio-bibliograficzny. S. 124; Zdziejowpartyzanki Jozefa Zaliwskiego. S. 257.
Гіцэвіч Гіпаліт шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Вінцэнта, б. мінскага цывільнага губернатара, уладальнік маёнтка Вязынь, завілейскі маршалак, калежскі асэсар. З’яўляўся старшынёй вілейскага ўрадавага паўст. к-та. У ліл. 1831 высланы ў Пецярбург,
утрымліваўся ў крэпасці. Па рашэнню МГСК ад 3.8.1831 аднесены да 1 разр. зл., 10.8.1833 папярэдняе рашэнне адменена, прысуджаны да ўплаты штрафу. Па імператарскаму загаду адпраўлены на жыхарства ў Варонеж. НГАБ-2, арк. 82-83; РДВГА-11, арк. 80; L VIA.f 437, ар. 5, Ь. 3; Dangel S. Rok 1831. S. 128; Sliwowska IV. Zeslancy polscy. S. 170.
Главацкі Францішак дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., урач. Служыў батальённым урачом. Адышоў у Прусію. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. Вярнуўся на месца жыхарства. НГАБ-2, арк. 85 адв.; РДВГА-8, арк. 74.
Гладкоўскі Караль з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Адышоў спачатку ў Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 29.9.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-2, арк. 85 адв. 86; РДВГА-11, арк. 82; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Гладкоўскі Тадэвуш з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні, эміірыраваў. 5.7.1860 атрымаў дазвол вярнуода. У адпаведнасці з прашэннем дазволена сталае жыхарства ў маёнтку Влодава Люблінскай губ. A GAD, KRSW, nr 7575, k. 36-37.
Гладыноўскі Францішак іераманах францысканскага кляштара ў Празароках Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў сярод дзісенскіх паўстанцаў капеланам, прыводзіў да прысягі ў Лужках і Дзісне. Хаваўся ў лясах. Арыштаваны. Па рашэнню МГСК ад 18.8.1831 аднесены да 3 разр. зл. РДВГА-11, арк. 83; Dangel S. Rok 1831. S. 158.
Гланцэвіч Антон селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Удзельнічаў у бітвах. Узяты ў палон. РДВГА-7, арк. 116.
Гласко Гілярый (Рыгор) шляхціц з Бабруйскага пав. Мінскай губ., кучар памешчыка А. Булгака. Утойваў зброю. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 27.1.1832 вызвалены ад праследавання. НГАБ-2, арк. 84; РДВГА-11, арк. 81.
Гласко Губерт дваранін з Барысаўскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў, быў узбр. шабляй і пісталетам. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 19.6.1831 атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-2, арк. 84; РДВГА-11, арк. 81.
Глінскі Рамуальд выконваючы абавязкі пробашча Глыбоцкага кармяліцкага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Чытаў у храме адозвы,
служыў сярод дзісенскіх паўстанцаў капеланам, быў узбр. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 аднесены да 3 разр. зл., пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 85; РДВГА-11, арк. 82; Dangel S. Rok 1831. S. 158.
Глушневіч Антоній (1793—5.8.1861) — з Барысаўскага пав. Мінскай губ., н. у Барысаве, у 1810 скончыў Мінскую гімназію, вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Віленскагаун-та, у 1822 скончыўмед. ф-т. Пасля заканчэння вучобы жыў на Валыні. У 1830 падарожнічаў за мяжой, адкуль вярнуўся пасля пачатку паўстання. Працаваў у ваен. шпіталі ў Варшаве. 10.8.1831 абраны паслом на варшаўскі сейм ад Барысаўскага пав. Эмігрыраваў у Францыю, асеў у Парыжы. Адзін з заснавальнікаў ТЛРЗ. У канцы 1832 высланы з Парыжа, перабраўся ў Версаль. Удзельнічаў у прыгатаваннях экспедыцыі з Ю. Заліўскім. 3 1833 член ПНК, з 22.12.1834 да 9.12.1838 член ПДТ, у 1835 адзін з заснавальнікаў секцыі ПДТ у Баціньёле, удзельнічаў у арганізацыі польск. школы ў Баціньёле, якой ахвяраваў сваю бібліятэку. У 1838 член АПЭ. 3 1845 урач баціньёльскай школы і член яе рады. Памёр пад Парыжам, пахаваны на Манмартры. AGAD, EPP, nr 1, к. 18; Rps BN, 111. 6594,11. 7861, II. 7871; ВРР, nr 565; Borkowski K. Pami^tnikhistoryczny; DS. T. 6. S. 444; Domeyko I. Moje podroze. T. 1. S. 185; яго ж: Pami^tniki; Barszczewska A. Rola Towa-
Антоній Глушневіч.
Медзярыт A. Дзітрыха
rystwa Litewskiego. S. 50, 67; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 166; Barzykowski S. Historia. T. 4; Bielmski J. Doktorowie medycyny; Dangel S. Rok 1831. S. 130; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 24, 75; Grajewski A. Komitet Emigracji Polskiej; Gruss N. Szkola Polska; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 149; Katalog r^kopisow Biblioteki Narodowej. T. 3. S. 128-133; Konarska B. Polskie drogi. S. 279; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 58; Polacy pochowani. S. 105; PSB. T. 9. S. 550—551; Rederowa D. Polski emigracijny osrodek. S. 117; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 224.