Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Віткоўскі Міхал (19.5.1809 (11.11.1811) 4.2.1876) з Гродзенскай губ., н. у в. Валовічы. У паўстанні з 25.3.1831, ппар. 4 палка конных стральцоў, затым пар. 13 ул. палка. 8.6.1831 атрымаў залаты крыж. У сак. 1833 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне. 3 7.8.1833 член ПДТ, з вер. 1839 член АПЭ. 2.5.1851 атрымаў дазвол на сталае жыхарства ў Францыі, працаваў у гандлі. Пасля заканчэння крымскай вайны атрымаў дазвол і вярнуўся на радзіму. У 1863 арыштаваны і вывезены ў Коўна, дзякуючы намаганням сваякоў адпушчаны, пасля чаго выехаў у Францыю. RpsBUW, SRB; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 123; Bartkowski J. Spis Po­lakow zmarlych. S. 457; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 45.
Вітунскі Альфонс з Віленскай губ. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9.
Віцінгоф Фердзінанд з Віленскай губ. Знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў, узначальваў полк пешых стральцоў. Член ТЛРЗ. НГАБ, ф. 1297, eon. 1, спр. 5524; Rps BN, III. 6594, II. 7871; Zienkowicz J. Powstanie powiatu oszmianskiego. S. 38; Bielinski K. Powstanie listopadowe. S. 11.
Вішнеўскі Адам з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 427.
Вішнеўскі Вікенцій -з Віленскай губ., губ. сакратар. Распаўсюджваў пракламацыі. Па канфірмацыі віленскага ваен. губернатара ад 1.7.1833 сасланы ў Сібір. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 402, арк. 1.
Вішнеўскі Ксаверый з Пінскага пав. Мінскай губ., брат Фелікса, Фаусціна, ппар. Калішскага кадэцкага корпуса. У паўстанні з 3.5.1831 пар., затым у корпусе М. Рыбінскага. Па рашэнню МГСК ад 7.3.1834 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 55; РДВГА-11, арк. 62; Dangel S. Rok 1831. S. 154.
Вішнеўскі (Вішэнеўскі) Пётр дваранін з Пінскага (Рэчыцкага ?) пав. Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. 6.2.1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Авіньёне. 3 29.8.1834 член ПДТ. РДВГА-5, арк. 385; ч. 11, арк. 62; Rps BUW, SRB; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 54.
Вішнеўскі Фаусцін дваранін з Пінскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація, брат Фелікса, Ксаверыя, унтэр-афіцэр 8 пях. палка польск. войскаў. У паўстанні пар. 5 егерскага палка, затым у корпусе М. Рыбінскага, удзельнічаў у бітвах, у яго складзе 5.10.1831 адышоў у Прусію. З’явіўся з раскаяннем, 9.2.1832 аднавіў прысягу расійск. ураду. Па рашэнню МГСК ад 7.3.1834 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 55 адв. 56; РДВГА-11, арк. 62; Dangel S. Rok 1831. S. 154.
Вішнеўскі Фелікс дваранін з Пінскага пав. Мінскай губ., брат Фаусціна, Ксаверыя, кап. 2-га кл. інжынернага корпуса польск. войскаў. У паўстанні кап. 1-га кл. інжынернага корпуса, затым займаў пасаду наглядальніка ваен. казармаў у Варшаве. Застаўся ў Варшаве, аднавіў прысягу расійск. ураду. Па рашэнню МГСК ад 7.3.1834 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 56 адв.; РДВГА-11, арк. 63; Dangel S. Rok 1831. S. 154.
Вішнеўскі Ян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 427.
Волінскі Нарцыз ксёндз кармяліцкага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ. Служыў у паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-5, арк. 467.
Вольмер Уладзіслаў памешчык з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў КП на службе, далучыўся да паўстанцаў. 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. РДВГА-8, арк. 58-59; DS. Т. 6. S. 386; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Вольскі з Гродзенскай губ., афіцыяліст памешчыка В. Пуслоўскага. Меў сувязь з паўстанцамі Белавежскай пушчы. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 65 адв.; РДВГА-5, арк. 483.
Вольскі Генрык Міхал (29.9.1806-14.7.1882) н. на Беларусі, з 1828 вывучаў медыцыну ў Віленскім ун-це. У паўстанні ппар. У чэрв. 1832 прыбыў у Францыю, у ліп. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Шатору. 3 1834 вывучаў медыцыну ў Парыжы, 22.8.1837 атрымаў дыплом д-ра ме-
дыцыны. 3 кастр. 1837 жыў у Нанце, са студз. 1839 у Туры. Са студз. 1838 член АПЭ. Нейкі час жыў у Швейцарыі, затым зноў вярнуўся ў Францыю. Rps BUW, SRB; Konarska В. Polskie drogi. S. 433.
Вольскі Ігнацій шляхціц з Гродзенскай губ., служыў у памешчыка Пуслоўскага. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 60.
Вольскі Юзаф — шляхціц з мяст. Ілля Вілейскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў у вілейскім апалчэнні пад кіраўніцтвам С. Радзішэўскага. Далучыўся да фарміравання Г. Дэмбінскага, ппар. 26 пях. палка, адышоў у Варшаву. Атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-2, арк. 65 адв.; РДВГА-11, арк. 69; AGAD, WCPL, пг 724, к. 57.
Вольскі Ян (1807 -1.1.1866) -н. у Ашмянскім пав. Віленскай губ. (паводле Р. Бялецкага у Навагрудскім пав.). У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка, у складзе атрада Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 4.8.1832 на караблі “Лакс” прыбыў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе Шатору, адкуль у жн. 1833 адпраўлены ў Пуацье. Ажаніўся з францужанкай. Працаваў на млыне. Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 461.
Вольф Беньямін (п. 13.3.1844)-н. у Мінскай губ. У паўстанні падафіцэр. Эмігрыраваў у Францыю, у ліп. 1841 знаходзіўся ў Мецы, у студз. 1843 выехаў у Грандвіль. Rps BUW, SRB.
Воўк (Валк) Казімір (п. 26.1.1843) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні дзейнічаў сярод ашмянцаў, затым падафіцэр 13 ул. палка. Адышоў у Прусію. 15.8.1832 прыбыў у Францыю на караблі “Віжылант”, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Бардо, затым Шатору. 3 29.11.1837 член АПЭ. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Дамініка. Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Нэлі. РДВГА-5, арк. 470; Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 462; Inskrypcje... w Pary zu Neuilly. S. 38.
Враневіч Пётр-з Гродзенскайгуб. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 69 адв.
Врублеўскі Антоній шляхціц з аколіцы Вараб’ёва (Вараб’і ?) Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага, прымаў удзел у бітвах. Трапіў у палон пад Невелем, утрымліваўся ў Бабруйскай крэпасці. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832
аддадзены ў рэкруты. НГАБ-2, арк. 70; РДВГА-11, арк. 72; ф. 405, eon. 2, спр. 4308, арк. 10 ade.; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Врублеўскі Антоній (15.12.1808-1855) з Гродзенскай губ., н. у в. Люшнева Слонімскага (?) пав., сын Рыгора і Яніны Рыбінскай. У паўстанні з 15.5.1831, падафіцэр 3 палка пешых стральцоў. У жн. 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Буржэ. Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 467.
Вуменскі Юзаф дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў узбр. сярод паўстанцаў. Памёр у Вільні ад ран. РДВГА-8, арк. 62.
Выбрыноўскі (Выбраноўскі) Іван (Ян Пётр) дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні пар. Эмігрыраваў у Францыю. 30.11.1836 выехаўу Алжыр на караблі “Сцікс”. 6.6.1840 вярнуўся ў Нім. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 52; Rps BUW, SRB.
Выбрыноўскі (Выбраноўскі) Міхал (н. 15.11.1807) дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Левановічы, сын Антонія і Юзэфіны, брат Юзафа. У паўстанні радавы 11 ул. палка. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. У маі 1837 вярнуўся ў Францыю ў По, асеў у г. Брэцёй і жыў там да 1849, працаваў наглядальнікам чыгункі. У кастр. 1840 член АПЭ. Ажаніўся з францужанкай. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 52; Rps BUW, SRB; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 384.
Выбрыноўскі (Выбраноўскі) Юзаф (н. 19.3.1800) дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Левановічы, сын Антонія і Юзэфіны, брат Міхала. У паўстанні радавы 11 ул. палка. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі, 16.4.1837 звольніўся са службы. Rps BUW, SRB; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 384.
Выганоўскі Адам дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага. Адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 3 4.10.1831 ппар. 13 ул.
палка. Адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў аб літасці, атрымаў дазвол на вяртанне. НГАБ-2, арк. 70-71; РДВГА-8, арк. 53; AGAD, WGPL, пг 724, к. 75; ВРР, пг 493; DS. Т. 6. S. 385.
Выганоўскі Люцыян (1.7.181415.5.1886) дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Выганава Беластоцкай вобл., скончыў Свіслацкую гімназію, студэнт Віленскага ун-та, архітэктар. У паўстанні радавы атрада Я. Шрэтара ў Белавежскай пушчы, затым падафіцэр 11 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю, з 26.11.1832 у закладзе ў Безансоне, 1.7.1833 выехаў у Бержэрак. Працаваў архітэктарам і інспектарам гістарычных помнікаў. У Парыжы пабудаваў касцёл Іаана Хрысціцеля, удзельнічаў у рэстаўрацыі сабора Нотр-Дам. 3 30.7.1834 член ПДТ. 3 кастр. 1845 знаходзіўся ў Версалі. Парашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 71; РДВГА-8, арк. 53; Rps BN, II. 7861; Rps BUW, SRB; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. 1. S. 182; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 468; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 282; Janowski L. Stownik bio-bibliograficzny. S. 501; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 54.
Выганоўскі Юльян з Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада
навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога ады-
шоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Бержэраку. AGAD, WCPL, пг 724, к. 76; Rps BUW, SRB; DS. T. 6. S. 386.
Высокінскі Рыгор селянін памешчыка Радавіцкага з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у 4 лін. палку Г. Дэмбінскага. Адышоў у КП. Узяты ў палон, у 1832 дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 12.7.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобньі корпус. НГАБ-2, арк. 71 адв.; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 36; РДВГА-8, арк. 53.