• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Ваўрарыноўскі Павел селянін з Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада А. Гелгуда, з якім перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 42.
    Ваўрынскі Вінцэнт са Свянцянскага пав. Віленскай губ., н. у Свянцянах. У паўстанні радавы 10 ул. палка. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 1.3.1832 прыбыў у Францьпо, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне, 7.3.1833 высланы ў Бержэрак, 29.10.1833 у Каркасон. 2.4.1840 прыбыў у Манпелье. Член ПДТ. Rps BLW, SRB.
    Вашчэловіч Дамінік з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Бераставіца. У паўстанні ппар. 10 ул. палка. 25.2.1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне. У 1832 член ПНК. У чэрв. 1833 высланы ў дэп. Кальвадос. У сак. 1838 асеў у г. Дазюль, працаваў на будаўніцтве дарогі. У кастр. 1840 знаходзіўся ў Версалі. Карэспандэнт “Trzeciego Maja”. Rps BUW, SRB.
    Вейштарт Леапольд з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у палку К. Пршэздзецкага. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-5, арк. 361.
    Вельямовіч Канстанцін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 365.
    Вельямоўскі Вільгельм з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. 10.4.1831 на чале атрада з 20 сялян здзейсніў нападзенне на воранаўскую паштовую станцыю і забраў 40 коней. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, eon. 3, спр. 1102, арк. 2-32; РДВГА-5, арк. 365.
    Верайчук Ціт селянін кн. М. Радзівіла з маёнтка Барысаў Мінскай губ. Захоўваў порах і кулі. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1 -й арміі ад 27.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 47 адв.; РДВГА-11, арк. 57.
    Веракбоўскі Антон памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 48.
    Веракбоўскі Францішак памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 48.
    Вербуш Антоній шляхціц з Пінскага пав. Мінскай губ., служыў у маёнтку В. Пуслоўскага, аўстрыйскі падданы. Адзін з актыўных дзеячаў паўстання ў Пінскім пав. Рыхтаваў зброю і харчаванне для атрада Ц. Пуслоўскага, служыў у кавалерыі. Узяты ў палон, адпраўлены ў Вятку, затым высланы за мяжу. Па рашэнню МГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 47; РДВГА-8. арк. 46; ч. 11. арк. 56; Dangel S. Rok 1831. S. 154.
    Вержбаловіч Міхал (9.18011869) н. у Быхаўскім пав. Магілёўскай губ„ з 1821 служыў у коннай артылерыі. У паўстанні з 1.7.1831 пар. коннай артылерыі. У складзе корпуса А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі. 10.7.1832прыбыўуФранцыю,у снеж. 1832 належаўдазакладу ў Безансоне, затым асталяваўся ў Труа. 3 17.3.1835 да 1836 член ПДТ. Да 60-х гг. працаваў выкладчыкам музыкі, затым быў паралізаваны, з 1866 атрымліваў пенсію ад Падатковага т-ва. Памёр у Труа. Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 452; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 88; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 60.
    Вержбіловіч Максім селянін памешчыка Рудзінскага з в. Торчыцы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрада Г. Дэмбінскага. Узяты ў палон. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 47.
    Вернікоўскі Ільдафонс Дамінік (н. 28.1.1812 (1810) з Мінскай губ., н. у Тураве, вывучаў медыцыну ў Віленскім ун-це. У паўстанні радавы. У 1835 прыбыў праз Трыест у Прыва, адкуль у ліп. 1835 перабраўся ў Манпелье, праз месяц пачаў вывучаць там медыцыну, 17.9.1844 атрымаў дыплом. 17.12.1836-11.10.1837 член ПДТ. Ажаніўся з францужанкай, меў двух сыноў. У 1846 жыў у Памеролі. Rps BUW, SRB; Konarska B. Polskie drogi. S. 427; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 75.
    Вернікоўскі Міхал дваранін з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., служыў у памешчыка А. Горвата. Дзейнічаў у атрадзе Ф. Кеневіча. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 49 адв.; РДВГА-11, арк. 76.
    Весялоўскі Аляксандр з Гродзенскай губ. У паўстанні дзейнічаў у Белавежскай пушчы, затым сяржант 1 палка лін. пяхоты. 9.3.1831 адзначаны сярэбраным крыжам (дадзены факт можа тычыцца іншага А. Весялоўскага, які паходзіў з Кракаўскага ваяв.). Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 10, арк. 21 адв.; РДВГА-8, арк. 48; Ksiqga pamiqtkowa. S. 94.
    Вехнякоўскі Антон з Гродзенскай губ., падканцылярыст Кобрынскага суда. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 49.
    Вігеніца Ян селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў, узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 387.
    Віжуль — з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 388.
    Віктаровіч Антоній — мешчанін з г. Навагрудка Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ю. Кашыца. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 50.
    Віктаровіч Мікалай мешчанін з г. Навагрудка Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ю. Кашыца. Адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, атрымаў дазвол і вярнуўся на месца жыхарства. НГАБ-2, арк. 50 адв.; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 49.
    Вільбек Рамуальд дваранін з Навагрудскага (Слонімскага) пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, у складзе якога апынуўся ў Варшаве. Адышоў за мяжу. ГІа рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці. Вярнуўся на месца жыхарства. Маёнтак вызвалены ад секвесіра. НГАБ-2, арк. 52; РДВГА-8, арк. 51; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75.
    Вільгашэўскі (Вількашэўскі) Ануфрый (п. 6.3.1849) з Гродзенскай губ., адвакат навагрудскіх прысутных месц. Служыў у атрадзе Ю. Кашыца, затым падафіцэр 13 ул. палка, адышоў у Варшаву, дзе
    8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі, утрымліваўся ў Гданьску. У студз. 1834 прыбыў у Францыю на караблі “Фрау Элізабет”. 3 24.8.1835 член ПДТ. У сак. 1841 выехаў у Арлеан. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 52; РДВГА-8, арк. 51; Rps BUW, SRB; DS. Т. 6. S. 386; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 454; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 67.
    Вільканец з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 392.
    Вільчэўскі Пётр з Ашмянскага пав. Віленскай губ., сакратар ашмянскай ратушы. Прысягнуў паўстанцам, удзельнічаў у ваенных падзеях. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-5, арк. 393.
    Вільямоўскі (Вельямоўскі) Ян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў, служыў у палку К. Пршэздзецкага. Сасланы ў Сібір. РДВГА-5, арк. 398; ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9.
    Вінга Казімір дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў, удзельнічаў у баях. Узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 51.
    Вінча Баніфацый памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Фларыяна, брат Вінцэнта, Пятра. Прысягнуў паўстанцам, удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 3.8.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 52; РДВГА-11, арк. 58.
    Вінча Вінцэнт памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Фларыяна, брат Баніфацыя, Пятра. Прымаў удзел у падрыхтоўцы паўстання ў Дзісенскім пав., удзельнічаў у састаўленні Акта канфедэрацыі, выконваў абавязкі эмісара лужкоўскага паўст. к-та. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. З’явіўся зраскаяннем. Парашэнню МГСК ад 3.8.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 51 адв.; РДВГА-11, арк. 59.
    Вінча Пётр памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Фларыяна, брат Баніфацыя, Вінцэнта. Старшыня ўрадавага к-та ў Лужках, паставіў 6 кантаністаў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 3.8.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 52 адв.; РДВГА-11, арк. 59.
    Вірыён Аляксандр памешчык са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Кацярыны, служыў чыноўнікам у Варшаве. Далучыўся да паўстанцаў,
    уваходзіў у склад апалчэння, пасля заканчэння ваен. дзеянняў застаўся ў Варшаве, дзе і памёр. Па рашэнню МГСК ад 10.11.1833 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-2, арк. 53; РДВГА-11, арк. 60.
    Віслаух (Выслоух) Віктар (10.10.1810-1871) памешчык з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Лінова, вывучаў медыцыну ў Віленскім ун-це. У паўстанні nap. 11 ул. палка, урач у корпусе С. Рожыцкага, адышоў у Галіцыю. У маі 1833 прыбыў у Францыю, з 1834 вывучаў медыцыну ў Парыжы, 3.4.1835 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Марна. У 1835 член т-ва Ш. Канарскага, вярнуўся ў Францыю, працаваў урачом. 3 26.4.1846 член ПДТ. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца ў Гродзенскую губ. Удзельнічаў у паўстанні 1863. На падставе рашэння ГГСК сасланы адміністрацыйным шляхам на жыхарства ва ўнуіраныя губерні Расіі ў 1864. НГАБ, ф. 296, eon. 1, спр. 25, арк. Ill ade.; Rps BUW, SRB; Bartkow­ski J. Spis Polakow zmarlych. S. 469; Konarska B. Polskie drogi. S. 439; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 96.
    Віслаух (Выслоух) Юліуш (1810-1863) з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., вучань Свіслацкай гімназіі, магістр Віленскага ун-та, публіцыст. У паўстанні афіцэр 11 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю, працаваў журналістам у французскіх газетах. Член ТЛРЗ, з 23.9.1834 член ГІДТ. Пасля 1848 выехаў у Вену. Rps BN, II. 7861, II. 7872; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 55.
    Вітажынец Ігнацій шляхціц з Лідскага пав. Гродзенкай губ. Служыў у ашмянскіх паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 422.
    Вітакоўскі Вінцэнт з Мінскай губ., настаўнік Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам, прыняў удзел у паўст. сходзе ў Маладзечне. ПарашэннюМГСКад5.11.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 53 ade.; РДВГА-11, арк. 61.
    Вітакоўскі Ігнацій з Мінскай губ., вучань Маладзечанскага вуч. Прысягнуў паўстанцам. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным з-за малалецтва. НГАБ-2, арк. 54; РДВГА-11, арк. 61; Dangel S. Rok 1831. S. 144.
    Віткоўскі Іван селянін гр. К. Пршэздзецкага з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні радавы атрада аўгустоўскай конніцы. 6.4.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. РДВГА-5, арк. 414; Ksiqga pamiqtkowa. S. 111.
    Віткоўскі Людвік (1817-5.5.1853) дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Рось Ваўкавыскага пав., вучань Свіслацкай гімназіі (паводле Р. Бялецкагагады жыцця 1812-20.4.1853). Дзейнічаў сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы, затым падафіцэр 11 ул. палка. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. У студз. 1834 прыбыў у Гаўр на караблі “Фрау Элізабет”. 1.8.1835 член ПДТ. 3 1844 жыў у Парыжы, працаваў бухгалтарам. Памёр у Парыжы. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 54 адв.; РДВГА-8, арк. 52; Rps BUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 456; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 65.