Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Галаўко Юзаф з Мінскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага пад час яго знаходжання ў Пінскім пав. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 89 адв.; РДВГА-11, арк. 86.
Галаўня Антоній Любамір (п. ліст. 1876) з г. Свянцяны Віленскай губ., афіцэр расійск. арміі. Пад час паўстання трапіў у палон, перайшоў на бок польск. войскаў, пар. 2 ул. палка, затым кап. 22.9.1831 атрымаў залаты крыж. Эмігрыраваў у Францыю ў кастр. 1832, працаваў
ураднікам на чыгунцы. Удзельнічаў у кракаўскім паўстанні. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Тэабальда. 3 4.4.1848 член ПДТ. Памёр пад Парыжам. Ksiqga pamiqtkowa. S. 169; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 148; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 89; яго ж: Slownik biograficzny. T. 2. S. 157; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 115; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 225-226.
Галаўня Францішак памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў пам. паўст. каменданта мяст. Даўгінава, выконваў розныя даручэнні. Па рашэнню МГСК ад 19.10.1831 атрымаў дараванне, пакінуты пад нагляда.м паліцыі. НГ4Б-2, арк. 90; РДВГА-11, арк. 87; DangelS. Rok 1831. S. 130.
Галец Варфаламей селянін памешчыка Андржайковіча з в. Тарноўшчына Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 75.
Галібуртон Аляксандр памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Памёр да вынясення рашэння. Маёмасць канфіскавана. РДВГА-8, арк. 64; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Галібуртон Юзаф з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў, працаваў скульптарам. 3 10.1.1835 член ПДТ. Krawiec L. Lista czlonkow. S. 58.
Галіеўскі (Галяеўскі) Каспер памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., межавы суддзя. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, выконваў пасаду паўст. каменданта мяст. Радашковічы, дзейнічаў у чыне пар., падтрымліваў сувязь з С. Радзішэўскім. Па рашэнню галоўнакамандуючага 1 -й арміі ад 27.1.1832 пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 88; РДВГА-11, арк. 84; Bielecki R. Slownik biogra­ficzny. Т. 2. S. 91; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
Галіеўскі Міхал з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Юзафа, паліцмайстар мяст. Радашковічы. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў прымусова. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 88 адв.; РДВГА-11. арк. 58; ф. 405, eon. 2, спр. 4109.
Г аліеўскі Оттан дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Каспера Юзафа. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў у Радашковічах, у званні пар. удзельнічаў у нападзенні на мясцовую паштовую станцыю. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 атрымаў дазвол
вярнуцца на месца жыхарства, па рашэнню галоўнакамандуючага 1-й арміі ўтрымліваўся 3 мес. у турме, пасля чаго ўзяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 88 адв.; РДВГА-11, арк. 85; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
Г аліеўскі Юзаф -дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Каспера, брат Оттана. Далучыўся да вілейскіх паўстанцаў у Радашковічах, удзельнічаў у нападзенні на паштовую станцыю, пар. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 26.10.1831 атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства, па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ўтрымліваўся 3 мес. у турме, пасля чаго ўзяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 87 адв.; РДВГА-11, арк. 84; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
Галінскі (Галіцкі) Станіслаў шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., служыў у маёнтку Барбарава. Актыўна дзейнічаў у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у сутыкненні пад Міхалкамі, дзе трапіў у палон. МГСК ад 31.12.1831 прыняла рашэнне аб аддачы ў рэкруты, аднак асуджаны збег і пастанова не была выканана. НГАБ-2, арк. 77; РДВГА-11, арк. 78; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
Галінскі Францішак (24.10.1787-27.3.1842) з Гродзенскай губ. У паўстанні пар. 12 ул. палка. Прыбыў у Францыю, член ПНК. 3 26.2.1832 да 21.8.1838 член ПДТ. Памёр у Тулузе, жонка і дзеці засталіся на месцы сталага жыхарства. AGAD, EPP, nr 1, к. 18; ND. 1843. S. 135; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 138; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 95, 250; яго ж: Slownikbiograficzny. T. 2. S. 55; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 61; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 175.
Галінскі Францішак з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Яна, пісар вілейскага казначэйства. Адзін з арганізатараў паўст. у павеце. У чыне афіцэра ўдзельнічаў у захопе вілейскага казначэйства, а таксама ў бітве пад Вільняй. Парашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 76 адв.; РДВГА-11, арк. 78; Dangel S. Rok 1831. S. 129.
Галіцкі (Галіскі) Адам дваранін з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГТСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 77; РДВГА-8, арк. 64-65.
Галіцкі Аляксандр селянін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. 3 мая 1831 у паўстанні кантаніст. Знаходзіўся пры кап. Ясінскім, з якім прыбыў у Варшаву. Адышоў у Аўстрыю, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 64-65.
Галко Вільгельм шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., брат Паўла, засядацель Вілейскага земскага суда. Пар. у апалчэнні С. Радзішэўскага, удзельнічаў у бітве пад Вілейкай. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 4.1.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 77 адв.; РДВГА-11, арк. 79; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 2. S. 57; Dangel S. Rok 1831. S. 128.
Галко Павел памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., брат Вільгельма. Выконваў пасаду паўст. каменданта мяст. Мядзел, прыводзіў да прысягі. Дзейнічаў у чыне пар. Накіраваў да С. Радзішэўскага атрад кантаністаў з 86 чал. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 16.2.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 78; РДВГА-11, арк. 79; Bielecki R. Slow­nik biograficzny. Т. 2. S. 57; Dangel S. Rok 1831. S. 128.
Галко Феліцыян памешчык з маёнтка Іскрынь Свянцянскага пав. Віленскай губ. Удзельнік паўстання, дайшоў да Варшавы, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. НГАБ-2, арк. 78 ade.; DS. Т. 6. S. 440; Bielinski К. Rok 1831. S. 121.
Галоўчык Ермалай селянін памешчыка В. Пуслоўскага з Пінскага пав. Мінскай губ. У якасці кантаніста знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 90; РДВГА-11, арк. 87.
Галямбіцкі (Галямбёўскі) Юзаф шляхціц з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 11 палка лін. пяхоты (у конным палку Г. Дэмбінскага). 14.7.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 71 адв.; РДВГА-8, арк. 75; Ksiega pamfitkowa. S. 129.
Гамашынскі Юзаф (каля 1812-27.10.1845) з г. Гродна, скончыў Гродзенскую гімназію. У паўстанні з 2.4.1831, 15.5.1831 ппар. у атрадзе кн. Т. Мірскага. 4.10.1831 атрымаў залаты крыж. У ліст. 1832 эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ, 21.11.1832 накіраваны ў Ньеўр. У снеж. 1834 перабраўся ў Бельгію. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 149; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 113; ягож: Slownik biog­raficzny. T. 2. S. 96; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 74.
Гамскі Адам дваранін з Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 67.
Гамскі Антоній (10.5.1808-1875) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Равіны, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка. Эмігрыраваў у Францыю. 3 22.8.1835 член ПДТ. Парашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. Памёр у Парыжы. РДВГА-8, арк. 66; Bartkowski J. Spis Polakow zmariych. S. 164; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 66.
Ган Готфрыд дваранін з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў у Аўстрыю, адкуль прасіў літасці. Атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. РДВГА-8, арк. 67.
Ган Тадэвуш-з Ашмянскага пав. Віленскай губ , адвакат. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-7, арк. 29.
Гандзінскі Валенцій з Гродзенскай губ. У паўстанні з 19.8.1831 ппар. 20 палка лін. пяхоты. 12.10.1831 прыбыў з Модліна ў Варшаву. Аднавіў прысягу расійск. ураду. Bielecki R. Slownik hiograficzny. Т. 1. S. 285.
Ганецкі Антоній з Мінскай губ. Маёнтак канфіскаваны. Dangel S. Rok 1831. S. 157.
Гансецкі Юльян з Ашмянскага пав. Віленскай губ. 9.8.1831 удзельнічаў у Віленскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. DS. Т. 6. S. 440.
Гансяроўскі Іван селянін памешчыцы Тышкевічавай з мяст. Васілішкі Лідскага пав. Гродзенскай губ. У Таневічах апынуўся сярод паўстанцаў. Знаходзіўся ў абозе пад час бітвы пад Вільняй, дзе трапіў у палон. Збег, быў зноў арыштаваны. Па рапіэнню ГГСК ад 18.4.1832 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 12-14.
Гансяроўскі Юрый селянін памешчыцы Тышкевічавай з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў паўстанні прымусова. Збег пры пераходзе мяжы КП. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 76.
Гарадзецкі (Гарадніцкі) Вінцэнт (н. 10.2.1806) шляхціц з Мінскай губ., сын Ігнація і Караліны Буяльскай, ключавы дазорца. У паўстанні падафіцэр 12 ул. палка. Адышоўу Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю. 3 7.10.1838 член АПЭ, з 17.5.1846 член ПДТ. У 1869 знаходзіўся ў Бержэраку. НГАБ-2, арк. 93 адв.; РДВГА-11, арк. 91; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 156; Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Гараін Вінцэнт (19.9.1799-1.9.1850) з Віленскага пав. Віленскай губ., н. у мяст. Вашкуны (паводле Я. Барткоўскага н. у 1800 у Гродзенскай губ.), сын Антонія і Караліны Гедройц, братМіхала. У паўстанні пар. штаба 4 пешай дывізіі, затым маёр. 10.3.1831 адзначаны залатым крыжам. Эмігрыраваў у Францыю, уступіў у партугальскі легіён, затым працаваў у дырэкцыі будаўніцтва каналаў у Марселі. Пісаў артыкулы для “Dziennika Narodowego”. Памёр у Бруселі. ВРР, пг 565; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 102; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 168; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 159; PSB; Zurawski vel Grajewski R. Wielka Brytania.
Гараін Міхал (28.4.1798-15.6.1867) дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у Віленскай губ., сын Антонія і Караліны Гедройц, брат Вінцэнта, інжынер. Скончыў Віленскі ун-т, у 1818 уступіў у корпус інжынераў, працаваў на Аўгустоўскім канале. У паўстанні пар. корпуса інжынераў, з 6.2.1831 кап., затым маёр. 4.10.1831 атрымаў залаты крыж. У 1832 эмігрыраваў у Францыю, належаў да закладаў у Безансоне, Люнэлі, Ле Пюі. 3 10.12.1832 член ТЛРЗ. Ажаніўся з францужанкай. Працаваў інструктарам дарог і мастоў 3 кл. У 1858 вярнуўся ў Вільню, памёр у Мінску. Маёнтак канфіскаваны. РДВГА-8, арк. 76; Rps BN, 11. 7871, k. 182; ВРР, nr 565; Ksi^ga pamicitkowa. S. 167; Potrykowski J. Tulactwo Polakow. T. 2. S. 298; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 168; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 159; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 77, 182, 239; Konarska B. Polskie drogi. S. 280.