Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
89.38 МБ
Валіцкі Францішак з Мінскай губ., прап. Прускага пях. палка прынца Вільгельма. Далучыўся да паўстанцаў 7.5.1831. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА-11, арк. 51.
Валовіч Казімір (13.10.1779-27.3.1849) памешчык з Навагрудскага і Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у маёнтку Парэчча Слонімскага пав., слонімскі маршалак. Дзейнічаў з 8.7.1831 сярод паўстанцаў, 3.8.1831 пар. Далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага, nap. 13 ул. палка, у складзе якога адышоў у Варшаву. Адзначаны М. Рыбінскім 4.10.1831 залатым крыжам. Уваходзіў у склад утворанага 15.8.1831 Літ. к-та. Эмігрыраваў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, нейкі час знаходзіўся ў Марселі. У 1837 жыў у Парыжы, затым у Лондане, дзе 14.2.1839 стаў членам АПЭ і ПДТ, з чэрв. 1838 да 1.5.1844 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. У 1845 зноў знаходзіўся ў Парыжы. Памёр у Баціньёле, пахаваны на Манмартры. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да
2 разр. зл., маёнтак канфіскаваны. НГАБ-2, арк. 62 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 58, арк. 1; РДВГА-8, арк. 56; A GAD, WCPL, nr 724, k. 64; BPP, nr 565; Rps BUW, SRB; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 167; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 462; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 70; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 136; Kaczkowski J Konfiskaty; Lelewel J. Pamiqtnik. S. 159; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 102; Polacy pochowani. S. 160.
Валовіч Міхал (18.6.1805-21.7.1833) памешчык ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у Парэччы, сын Казіміра і Мар’яны Фелькерсамб. Вучыўся ў Варшаве, у 1822 1825 у Віленскім ун-це. Прадстаўнік ЦВПК у Слонімскім пав. У маі 1831 удзельнічаў у баях пад Палангай, дзе
Міхал Валовіч
атрымаў званне ротмістра. Далучыўся да атрада ген. Шыманоўскага, з’яўляўся яго ад’ютантам. 15.7.1831 адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Францыю. 4.10.1831 узнагароджаны залатым крыжам. 10.12.1831 уступіў у ТЛРЗ, член ПНК. Удзельнічаў у экспедыцыі Ю. Заліўскага, у сак. 1833 прыбыў у якасці эмісара для ўзняцця паўстання на тэрыторыі Слонімскага і Навагрудскага пав. 15.5.1833 арыштаваны ў Слонімскім пав. Пакараны смерцю праз павешанне. Маёнтак Парэчча канфіскаваны. РДВГА-8, арк. 57-58; AGAD, PFR, пг 9; EPP, nr 1, к. 20; Rps BN, III. 6594, II. 7871; Ksiqga pamiqjkowa. S. 164; Wyciqgz akt; ГарбачоваB.B. Дыпламатычныя захады. C. 44; Талерчык A. Лістападаўскае паўстанне. С. 58-85; ЭГБ. Т. 2. С. 209: Barszczewska A. Rola Towarzystwa Litewskiego. S. 50; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 462; Chodzko M. Wyprawa do Polski; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 256; T. 3. S. 323; Ja­nowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 98; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 38; Rederowa D. Polski emigracijny osrodek. S. 104: Sidorowicz-CzerniewskaK. Sprawa emisariusza. S. 22; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; Trzy powstania. S. 227.
Валодзька Іван з Мінскай губ. Дзейнічаў сярод дзісенскіх паўстанцаў. Узяты ў палон пад Дзіснай, адпраўлены ў Полацк. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 2290, арк. 2.
Валчанскі Іван селянін памешчыка Юндзіла са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў за мяжу. Прасіў літасці. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 60.
Валынскі Нарцыз (1800-24.10.183 6) — іераманах Глыбоцкага кармяліцкага кляштара Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у Дзісне. У паўстанні з 20.3.1831, капелан у Дзісенскім пав., дзейнічаў у бітве пад Дзіснай, затым служыў у надвіслянскім легіёне. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. 1.3.1832 прыбыў у Францьпо. Памёр у Бардо. НГАБ-2, арк. 65; РДВГА-11, арк. 68; Rps BUW, SRB; ND. 1843. S. 150; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 464; Dangel S. Rok 1831. S. 161.
Валянскі Юзаф дваранін з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў кароткачасова. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 60.
Вансовіч Дунін Станіслаў (177330.6.1864) гр., памешчык з Мінскай і Валынскай губ., сын Адама, н. на Валыні, адстаўны палк. генштаба
польск. войскаў. Дзейнічаў у званні ген.-маёра. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. Па рашэнню МГСК ад7.12.1832 аднесены да 2 разр. зл. Памёр у Парыжы. НГАБ-2, арк. 68; РДВГА-11, арк. 70; Bar­tkowski J. Spis Polakowzmarlych. S. 447; BieleckiR. Zarys rozproszenia. S. 66; Dangel S. Rok 1831. S. 153.
Вансовічава Дунін Ганна (каля 1776-16.8.1867) гр., памешчыца Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ., дачка Людвіка Тышкевіча, жонка Станіслава. У час паўстання знаходзілася ў Варшаве, шыла для апалчэнцаў адзенне, ахвяравала рэчы. У 1834 атрымала дараванне. Эмігрыравала ў Францыю, памерла ў Парыжы. Па рашэнню МГСК ад 7.12.1832 аднесена да 2 разр. зл., маёмасць канфіскавана. НГАБ-2, арк. 67-68; РДВГА-11, арк. 70; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 448; Dangel S. Rok 1831. S. 153; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Ваньковіч (Ванькевіч) Станіслаў памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. і Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Юзафа, уладальнік маёнтка Задзеўе, старшыня Вілейскага межавага суда, адстаўны ппрап. Удзельнік ашмянскага выступлення, член к-та для кіравання цывільнавайсковымі справамі. Арганізатар паўстання ў Свянцянскім пав. Пад-
Ганна Вансовічава Дунін. Аітаграфія Ф. Аіпскага
Станіслаў Вансовіч Дунін. Аітаграфія А. Касткебіча
пісаў акт аб стварэнні вілейскага паўст. к-та, увайшоў у яго склад, займаў пасаду шэфа пях. батальёна ў вілейскім апалчэнні, 4.5.1831 удзельнічаў у бітве пад Вілейкай, кіраваў аддзелам. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 вызвалены ад адказнасці, узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 41 адв.-42: РДВГА-5, арк. 338; ч. 11, арк. 53; ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 9адв.; LVIA,f. 437, ар. 1, Ь. 58; DangelS. Rok 1831. S. 153; Powstanie 1831 roku na Litwie. S. 111—129.
Вараневіч Пётр дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 62.
Вараніцкі Лявон селянін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна служыў у атрадзе Г. Дэмбінскага, дайшоў да Полацка, пасля чаго вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 61.
Варанцоў Станіслаў селянін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 489.
Варацініцкі Юзаф з Гродзенскай губ., адстаўны пар. польск. войскаў. Служыў у 1 ул. палку. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 61.
Варашыла памешчык з Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў у Белавежскай пушчы. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 10, арк. 21 адв.
Вароніч Канстанцін (?) -з Мінскай губ., феерверкер 25 артыл. брыгады. У паўстанні радавы. Эмігрыраваў у Францыю, 23.12.1833-3.4.1836 член ІІДТ, у 1848 уступіў паўторна, знаходзіўся ў Парыжы. Рашэннем МГСК аддадзены пад ваен. суд. НГАБ-2, арк. 66 адв.; РДВГА-11, арк. 71; ВРР, пг 565; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 49.
Варцаба Сымон селянін памешчыка А. Горвата з Мазырскага пав. Мінскай губ., стараста каралінскай паштовай станцыі. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 42 адв.; РДВГА-11, арк. 54.
Васілеўскі Антоній з Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр 4 палка пешых стральцоў. 9.3.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. Затым у 11 ул. палку, у складзе якога перайшоў межы Прусіі. 27.8.1831 вы-
разіў жаданне вярнуцца на месца сталага жыхарства. A GAD, PFR, nr 20; Ksiqga pamiqtkowa. S. 99.
Васілеўскі Васіль з Гродзенскай губ., н. у Ясінаўцы. У паўстанні падафіцэр 2 палка пешых стральцоў. У вер. 1839 далучыўся да АГІЭ. Rps BUW, SRB.
Васілеўскі Іван селянін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у ул. палку. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 43.
Васілеўскі Міхал н. у Ашмянскім пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Эмігрыраваў. 3 27.4.1837 член ПДТ. Krawiec L. Lista czlonkow. S. 78.
Васілеўскі Станіслаў (каля 1796—1856) селянін памешчыка Багдановіча з Вілейскага пав. Мінскай губ., пісар паштовай станцыі ў Касцяневічах. Перадаў паўстанцам двух паштальёнаў з поштай і эстафетай. Па рашэнню МГСК ад 26.11.1831 аддадзены пад ваен. суд, рашэннем палявога аўдытарыята 1-й арміі атрымаў 50 палак і сасланы ў Сібір на катаржныя работы. Знаходзіўся ў Нерчынску. НГАБ, ф. 299, eon. 1, спр. 211, арк. 663 адв.-665; РДВГА-11, арк. 54; Dangel S. Rok 1831. S. 153; Sliwowska IV. Zeslancy polscy. S. 655.
Васілеўскі Тадэвуш памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Юзафа. У паўстанні камендант Дунілавіцкага ключа, распаўсюджваў заклікі і адозвы. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 15.2.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-2, арк. 43 адв.; РДВГА-11, арк. 54; Dangel S. Rok 1831. S. 153.
Васілеўскі Ян з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Адышоў за мяжу, але вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. НГАБ-2, арк. 38 адв.; РДВГА-8, арк. 43; AGAD, WCPL, пг 724, к. 77.
Васіліцкі Томаш селянін з Гродзенскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Вярнуўся на сталае месца жыхарства. У 1833 дзейнічаў у атрадзе М. Валовіча, 1 1.5.1833 трапіў у палон. Па канфірмацыі М. Далгарукава атрымаў 15 палак і сасланы ў Сібір на катаргу. Па дарозе паспрабаваў уцячы, але спроба не ўдалася, пакараны за гэта 5 ударамі бізуном. У крас. 1835 прыбыў у Іркуцк, адкуль уцёк,
злоўлены пасля лют. 1836. Пакаранне адбываў у Аляксандраўску, у чэрв. 1842 пераведзены напасяленне. НГАБу г. Гродна, ф. 1, воп. 27, спр. 352, арк. 115, 237; Wyciqg z akt; SUwowska W. Zeslancy polscy. S. 635.
Васільеў Аляксандр селянін памешчыка Ю. Абуховіча з маёнтка Сядзельнікі Мазырскага пав. Мінскай губ. Служыў кантаністам у атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у нападзенні на паштовыя станцыі ў Караліне, Кузьмічах, Міхалках. Трапіў у палон. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі вернуты ўласніку. НГАБ-2, арк. 45; РДВГА-11, арк. 55.
Васілюк Васіль з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмітрыраваў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 44.