Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Будрэвіч Францішак шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў на поўначы Мінскай губ. Трапіў у палон, утрымліваўся ў Пскоўскім астрозе. 3-за адсутнасці дакладных звестак аб умовах арышту МГСК 16.3.1832 канчатковага рашэння не вынесла, па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі аддадзены пад нагляд паліцыі. НГАБ-2, арк. 21; РДВГА-11, арк. 39; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Буйло Юзаф (н. 15.10.1808) з в. Сукачы Гродзенскай губ., н. у Кобрыне, сын Антонія і Пелагеі, з 1820 на службе ў расійск. арміі. У паўстанні радавы 3 палка пешых стральцоў. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю.
17.5.1846-8.8.1847 член ПДТ. 3 ліп. 1847 працаваў на канале ў Ля-Рашэлі. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 83; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 97.
Буйніцкі Алаізій памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. 3 22.4.1831 дзейнічаў сярод лужкоўскіх паўстанцаў, намеснік камандуючага апалчэння. Пад час знаходжання В. Брахоцкага ў Дзісне выконваў яго абавязкі. Здаўся ўладам. 14.7.1831 памёр у Дынабургскай крэпасці. Парашэнню МГСК ад 11.1.1832 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-2, арк. 19 адв.; РДВГА-11, арк. 39; AGAD, ММК, пг 42, s. 7-10; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Буйніцкі Нестар памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Алаізія. Падпісаў Акт канфедэрацыі, у дзісенскім урадавым к-це займаў пасаду камісара па друкаванню загадаў, сачыў за пастаўкай кантаністаў, выконваў абавязкі каменданта. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 17.12.1831 аднесены да 3 разр. зл. НГАБ-2, арк. 21 адв.; РДВГА-11, арк. 40; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Буйніцкі Ян памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Алаізія. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, 2 тыдні выконваў абавязкі каменданта Глыбоцкага ключа, намеснік члена ўрадавага к-та ў Лужках, састаяў пры В. Брахоцкім памочнікам па асобых даручэннях. 3 ’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 23.12.1831 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 19; РДВГА-11, арк. 40; Dangel S. Rok 1831. S. 122.
Букаты Рамуальд Антоній (7.2.1804-19.9.1876) з Ашмянскага пав. Віленскай губ., сын Яна, вывучаў матэматыку ў Варшаўскім ун-це, кадэт. 3 пачатку паўстання перабраўся ў КП, падафіцэр Літ.-Вал. легіёна, з 21.6.1831 ппар., 12.8.1831 пар. 26.5.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. Адышоў у Галіцыю, інтэрніраваны. У маі 1832 прыбыў у Францыю, знаходзіўся ў закладзе ў Шатору, зарабляў на жыццё правядзеннем даследаванняў для Гісторыка-літаратурнага т-ва. Скончыў школу дарог і мастоў (вучыўся ў 1836-39), працаваў інструктарам. Нейкі час знаходзіўся ў Канадзе. 16.5.1848 падпісаў у Парыжы акт заснавання Літ.-рус. клуба. Памёр у Парыжы. РДВГА-5, арк. 246; ВРР, пг 565; Rps BLW, nr 2327; Ksiqga pamiqtkowa. S. 170; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 109, 209; яго ж: Slownik biograficzny. T I. S. 267; Gadon L. Emigracja polska. T. 3. S. 205, 210; яго ж: A zycia Polakow. S. 114; Konarska B. Polskie drogi. S. 236; PSB.
Букаты Яўген дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ю. Кашыца, затым радавы атрада навагрудскай
конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 1.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 31 адв.; РДВГА-8, арк. 33; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76.
Букель Томаш (22.12.1809-14.8.1860) з мяст. Дзятлава Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Скончыў Свіслацкую гімназію. Пар. 11 палка фарміравання Д. Хлапоўскага. У лют. 1832 прыбыў у Францьпо, першапачаткова знаходзіўся ў Безансоне, 7.11.1832 ў Шатору. У 1834-40 вывучаў права ў Пуацье, 11.10.1840 атрымаў дыплом, не знайшоў працы па спецыяльнасці. У 1837 член АПЭ. З’яўляўся карэспандэнтам “Trzeciego Maja”. У 1852 жыў у Парыжы, з чэрв. 1854 у Версалі, дзе і памёр, пахаваны на Манмартры. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 104, 159; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 1. S. 267; Konarska B. Polskie drogi. S. 236; Polacy pochowani. S. 104.
Букоўскі Вінцэнт шляхціц ca Свянцянскага пав. Віленскай губ., н. у в. Кошчыкі (Какуцішкі), сын Дамініка і Магдалены Вежыцкай, аканом. У паўстанні афіцэр штаба атрада Г. Дэмбінскага, у складзе якога дайшоў да Варшавы (паводле Р. Бялецкага радавы 2 палка пешых стральцоў). Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, жыў у Ля-Рашэлі, Бардо, Тулузе, Нанце і інш. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца ў Ковенскую губ. AGAD, WCPL, пг 724, к. 6; Bielecki R. Polacy w Legit. S. 101; BielinskiK. Rokl831. S. 120.
Булагін Аляксандр (п. 1872) н. y Гродна, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні падафіцэр 4 палка лін. пяхоты, з 13.6.1831 ппар. 5.10.1831 у складзе атрада М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У пачатку 1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. У 1866 член АПЭ. Памёр у Німе. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 85; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 79; яго ж; Slownik biograficzny. T. 1. S. 269; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 76.
Булгак Аляксандр памешчык ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы, ппар. 13 ул. палка, у складзе фарміравання Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Даход ад часткі маёнтка ўзяты ў казну. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. 3 3.9.1832 член ТЛРЗ, ПНК. У маі 1838 член АПЭ, затым ПДТ. НГАБ-2, арк. 32; НГАБ у
г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 58, арк. 1; РДВГА-8, арк. 34; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; EPP, nr 1, к. 17; Rps BN, II. 7871, к. 142; DS. Т. 6. S. 386; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 269-270.
Булгак Антоній памешчык з Бабруйскага пав. Мінскай губ. Агітаваў сваіх сялян да ўдзелу ў паўстанні, захоўваў зброю. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 27.1.1832 пакінуты вольным. НГАБ-2, арк. 32 адв.; РДВГА-11, арк. 41.
Булгароўскі Ігнацій (16.12.1806-25.11.1853) з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Палонка, скончыў Свіслацкую гімназію. У 1824-27 студэнт Віленскага ун-та, з 1827 у расійск. войсках. У паўстанні з 1.5.1831 падафіцэр 5 палка лін. пяхоты, 19.8.1831 ппар. 13 ул. палка ў корпусе Г. Дэмбінскага. Эмігрыраваў у Францыю, куды прыбыў у чэрв. 1831, працаваў інструктарам дарог і мастоў. 25.5.1839 далучыўся да ПДТ. Ажаніўся з францужанкай, меў сыноў Вітольда і Гаштольда. Рашэннем гродзенскага губ. праўлення ад 11.3.1835 прызнаны выгнаннікам. Памёр у Арлеане. НГАБ, ф. 1416, eon. 4, спр. 4373, арк. 1; РДВГА-8, арк. 35; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 85; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 109; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 270; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 109.
Булгарын Антоній дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў Белавежскай пушчы ў атрадзе Я. Шрэтара, затым дзейнічаў у Пінскім пав. у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Эмігрыраваў у Францыю, па спіску Л. Ходзькі член ТЛРЗ. Памёр у Нанце. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл., частка маёнтка Татаршчызна коштам 12 тыс. зл. канфіскавана. НГАБ-2, арк. 32 адв.; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 24, арк. 3; РДВГА-8, арк. 34; Rps BN, II. 7872; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 86; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Булеўскі Дамінік (н. 5.5.1790)-зг. Слоніма Гродзенскайгуб., маёр 3 палка пешых стральцоў. У час паўстання кіраваў гарнізонам у Замосці. 12.3.1831 адзначаны залатым крыжам. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў хаваўся ў Галіцыі, удзельнічаў у складзе экспедыцыі Ю. Заліўскага. Арыштаваны ў Аўстрыі, дэпарціраваны ў Амерыку. У кастр. 1837 разам з сынам Людвікам (н. 1842) вярнуўся ў Францыю. 19.3.1848 член ПДТ. AGAD, KRW, пг 579; Rps BUW, PJK, nr 562, k. 25; Ksfga pamiqtkowa. S. 104; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 1. S. 269; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 259-268; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 114; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 75.
Булеўскі Фердзінанд з Мінскай губ. У паўстанні ппар. 3 палка пешых стральцоў, з 11.8.1831 кап. 8.6.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію, інтэрніраваны. 17.2.1832 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. AGAD, KRW, пг 477, к. 465; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 123; BieleddR. Slownik biograficzny. T 1. S. 269.
Булька Васіль селянін з в. Харашэвічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага і адышоў з ім у Прусію, інтэрніраваны. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 36.
Буневіч Захар (н. каля 1782) шляхціц з Магілёўскай губ. Дзейнічаў у атрадзе В. Матусевіча ў аколіцах Трок, дзе трапіў у палон. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага дзеючай арміі 1. Паскевіча, зацверджанай 29.1.1831 Мікалаем I, сасланы на катаргу ў Сібір. Па стану здароўя 4.7.1833 пераведзены на пасяленне ў Ішымскую акругу (Табольская губ.). 3 1855 у Ішыме, працаваў шаўцом. Ажаніўся, меў сына і дачку. У маі 1856 было распачата паўторнае следства па яго справе. SUwowska W. Zeslancy polscy. S. 88.
Бурба Аляксандр (8.7.1800-20.9.1876) шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ., н. у Антонава. Скончыў гімназію ў Крожах, Віленскі ун-т, д-р медыцыны. У паўстанні пар. аўгустоўскага апалчэння. 4.10.1831 адзначаны залатым крыжам. Эмігрыраваў у Францыю, вучыўся ў мед. школе ў Манпелье, дыплома не атрымаў, сакратар баціньёльскай школы. 3 7.8.1833 член ПДТ. Пакінуў успаміны. Burba A. Stan mlodziezy Wilenskiej; Ksiqga pamiqtkowa. S. 165; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 86; Bielinski K. Rok 1831. S. 120; Konarska B. Polskie drogi. S. 237; Krawiec L. Lista czlonkbw. S. 44; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 77.
Буткевіч селянін з в. Старая Воля Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Адышоў з паўстанцамі ў Варшаву, арыштаваны. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 37.
Буткевіч Томаш (каля 1803-1850) селянін памешчыцы Жукавай з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК аднесены да 3 разр. зл. 3 13.5.1832 член ТЛРЗ. 10.6.1834-24.7.1849 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 10.1.1849 жыў у Лондане. 12.3.1836-18.2.1838 член ПДТ, у 1848 уступіў паўторна. Памёр у Лондане. РДВГА-8, арк. 36; Rps BN, II. 7871; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 65; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 67.