Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Амброк Аляксандр дваранін ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, у складзе якога дайшоў да Варшавы, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Адышоў у Прусію. Прасіў літасці. РДВГА-8, арк. 3; AGAD, IVCPL, пг 724, к. 76; DS. Т. 6. S. 386.
Андраеўскі Антон з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. У паўстанні ппар. Па некаторых звестках эмігрыраваў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Член ПНК. НГАБ-2, арк. 4; РДВГА-5, арк. 37; AGAD, EPP, nr 1, к. 17; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 88.
Андраеўскі (Андржаеўскі) Раман (н. каля 1808) селянін памешчыка Тызенгаўза са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях. Па заканчэнні паўстання адышоў у КП, узяты ў палон і адасланы ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 12.4.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус, куды выехаў 8.6.1833. НГАБ-2, арк. 4 адв.; РДВГА-8, арк. 4-5; Sliwowska W. Zeslancypolscy. S. 39.
Андраеўскі Юзаф з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 37.
Андржайковіч памешчык з Гродзенскай губ. Меў сувязь з ашмянскімі паўстанцамі. РДВГА-5, арк. 38.
Андржайковіч Тадэвуш з Пінскага пав. Мінскай губ. Меў стасункі з Ц. Пуслоўскім пад час паўстання на Піншчыне. Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Андрулевіч Адам селянін памешчыка Тызенгаўза з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Служыў у паўстанцаў. Узяты ў палон. РДВГА-5, арк. 42.
Андрусевіч Сцяпан дваранін са Сдуцкага пав. Мінскай губ. Служыў у паўст. апалчэнні, удзельнічаў у ваен. дзеяннях. Арыштаваны ў Цельшаўскім пав., адасланы ў Дынабург. Рашэннем палявога аўдытарыята пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-2, арк. 4 адв. 5; РДВГА-11, арк. 17; Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Андрушкевіч Антон (н. каля 1810) селянін памешчыка Стравінскага з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Двойчы далучаўся да паўстанцаў. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях. Узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК ад 18.2.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус, куды выехаў 28.3.1833. НГАБ-2, арк. 5; РДВГА-8, арк. 4-5; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 38.
Андрэеў Ягор з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 39.
Анісімаў Мікалай (н. каля 1799) селянін з мяст. Крынкі Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні дзейнічаў у адцзеле віленскіх студэнтаў. У 1831 па Вышэйшай канфірмацыі сасланы на цяжкія работы ў Сібір. 9.2.1836 прыбыў у Іркуцк, адкуль адпраўлены ў Нерчынск. 1.4.1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. 19.12.1858 вярнуўся ў Гродна. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 40.
Аніська Іван селянін памешчыка В. Пуслоўскага з Пінскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Пасля 8.8.1831 вярнуўся на месца сталага жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-4, арк. 136; РДВГА-11, арк. 275.
Анкевіч Пётр (н. 13.1.1806) з Гродзенскай губ. 19.1.1830уступіўу 4 полк лін. пяхоты. 5.10.1831 з М. Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 146-147.
Антановіч Караль са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., дварэцкі памешчыка Калупаева. Служыў у паўстанцаў. Адышоў у Прусію, дзе арыштаваны. РДВГА-5, арк. 45.
Антановіч Мікалай (н. 12.1.1805) з Гродзенскай губ. мяст. Острыца, сын Аляксандра і Тэафілі, радавы расійск. арміі. У паўстанні радавы 4 палка пешых стральцоў. Адышоў у Прусію, 27.4.1834 на караблі “Граф Келлі” прыбыў у Аран, у гэты ж дзень уступіў на 3 г. у легіён. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі, адкуль вярнуўся ў Францыю. Ажаніўся з францу-
жанкай, меў дваіх дзяцей. Займаўся вырабам тканіны. 3 17.7.1848 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 4-5; Віеіесki R. Polacy w Legii. S. 72; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 118.
Антановіч Ян шляхціц ca Свянцянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні радавы 13 ул. палка. A GAD, WCPL, nr 724, k. 87; Bielinski K. Rokl831. S. 119.
Антусевіч (Антушэвіч) Марцін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у мяст. Паставы. У паўстанні з 6.2.1831, дзейнічаў пар. у Плоцкім ваяв. 26.3.1831 узяты ў палон. Сасланы ў г. Яранск Вяцкай губ. 16.9.1833 прыбыў у Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. Rps BUW, nr 2327; Bielecki R. Slownik biograficzny. T 1. S. 147; Sliwowska W. Zeslancypolscy. S. 41.
Антусевіч Ян Аляксандр (1806-19.10.1890) з Гродзенскай губ., б. пісьмавод пружанскай паліцыі. Дзейнічаў у Белавежскай пушчы, затым падафіцэр Літ.-Вал. легіёна. Эмігрыраваў у Францыю. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл., дом канфіскаваны. 3 1866 член АПЭ. Памёр у Парыжы. НГАБ-2, арк. 5 адв.; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 10, арк. 21 адв.; РДВГА-8, арк. 6; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 56; Kaczkowski J. Konfiskaty; Szczapinski J. Powstanie w puszczy bialowieskiej. S. 253.
Анцулевіч Казімір з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 50.
Анцыпа Ільдафонс (1815 ? 6.6.1863) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., сын Дзяменція, н. у Слоніме. Удзельнічаў у паўстанні. Эмігрыраваў у Францыю, член ПДТ, працаваў у Парыжы. У 1859 вярнуўся на радзіму, жыў пад наглядам паліцыі ў маёнтку брата ў Быхаўскім пав. (Магілёўская губ.). 24.4.1863 узначаліў быхаўскі паўст. атрад, які быў разбіты 28.4.1863, трапіў у палон. Па прыгавору ваен. суда расстраляны ў Магілёве. ЭГБ. Т. 1. С. 137; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 54; Rok 1863.
Апяровіч Караль (н. каля 1812) селянін памешчыка Шукевіча з в. Наваельня Слонімскага пав. Гродзенскай губ., сын Антона. У ліп. 1831 у Дзятлаве далучыўся да атрада М. Мержаеўскага, затым у 13 ул. палку. Дайшоў да Варшавы. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 5 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 27; РДВГА-8, арк. 6.
Апяровіч Людвік селянін памешчыка Шукевіча з в. Раготная Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У ліп. 1831 у Дзярэчыне далучыўся да Г. Дэмбінскага, дзейнічаў у складзе 13 ул. палка. Дайшоў да Варшавы. Захварэў, знаходзіўся ў шпіталі ў Плоцку, пры арышце назваўся Антоніем Дзевяноўскім. Па рашэнню ІТСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-2, арк. 5 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 29; РДВГА-8, арк. 6.
Апяровіч Ян селянін памешчыка Шукевіча з в. Раготная Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У ліп. 1831 у Дзярэчыне далучыўся да Г. Дэмбінскага, дзейнічаў у складзе 13 ул. палка. Дайшоў да Варшавы. Па рашэнню ГГСК ад 17.6.1833 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 41.
Арамовіч Аляксандр памешчык са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 узяты ў палон. ГІамёр у кобрынскім шпіталі. Па рашэнню ГГСК 24.8.1832 з-за смерці заключэнне не вынесена. НГАБ-2, арк. 6; РДВГА-8, арк. 7.
Аранскі Антоній (27.3.1813-11.6.1835) дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага, падафіцэр 13 ул. палка. Прыбыў у Францыю на караблі “Лакс” 4.8.1832. знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ, 25.6.1833 скіраваны ў Каор, 9.7.1833 прыбыў у дэп. Ло, размясціўся ў Мартэлі. Памёр у Ло. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 136; РДВГА-8, арк. 227; A GAD, WCPL, nr 724, k. 78; BPP, nr 565; ND. 1843. S. 143; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 318; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 149, 291; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 489.
Араштовіч Аляксандр дваранін з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 6; РДВГА-8, арк. 7.
Арганіст Мікалай селянін памешчыка Свентаржыцкага з в. Арганы Вілейскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод дзісенскіх і вілейскіх паўстанцаў як кантаніст. Узяты ў палон. Рашэннем МГСК ад 18.4.1832 вызвалены ад далейшай адказнасці. НГАБ-4, арк. 136 адв.; РДВГА-11, арк. 276; Dangel S. Rok 1831. S. 133.
Ардынец Леанард Фелікс (13.11.1808-22.1.1875) з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у Пружанах. 3 13.6.1831 пхар., 25.9. 831 ппар. Літ.-Вал. легіёна. 26.9.1831 перайшоў з С. Рожыцкім межы Галіцыі, інтэрніраваны. У вер. 1834 прыбыў у Парыж. У 1837 член АПЭ. Ажаніўся з францужанкай. Памёр у Парыжы. ВРР, пг 565; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 320; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 235-236.
Аржэшка Антоній (1800-1877) памешчык з Пінскага пав. Мінскай губ. (паводде С. Дангеля з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ.), сын Адама і Лізаветы. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. У сак. 1832 арыштаваны ў Кобрынскім пав., дастаўлены ў Гродна. У вер. 1832 адпушчаны на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 24.9.1832 вызвалены ад адказнасці, узяты пад нагляд паліцыі. У 1838 уваходзіў у склад Дэмакратычнага т-ва Ш. Канарскага, арыштаваны 29.6.1838. Па канфірмацыі ад 22.2.1839 адпраўлены ў Томск на пасяленне з пазбаўленнем правоў. 5.6.1857 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. 7.1.1858 прыбыў у Мінск, дзе ўзяты пад нагляд паліцыі. У 1866 жыў з сям’ёй у Пінску. НГАБ-4, арк. 137; РДВГА-11, арк. 276; DangelS. Rok 1831. S. 143; PSB. T. 24; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 437—438.
Аржэшка Нікадзім памешчык з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Меў зносіны з А. Скродскім пад час арганізацыі паўстання на Кобрыншчыне. Аддадзены пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 227.
Арліцкі (Орліцкі) Людвік (п. 17.3.1840 (18.3.1846) н. у Мінскай губ., на службе ў расійск. арміі. У паўстанні кап. коннай артылерыі. Эмігрыраваў у Францыю, рэдактар і выдавец “Nowej Polski”, памёр у Парыжы, пахаваны на Манпарнасе. ND. 1843. S. 143; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 320; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 293; Inskrypcje... w Paryzu Montparnasse. S. 74.
Арматовіч (Армаловіч) Ян B. Календа (1811-1891) шляхціц з Мінскай губ., н. у Барысаве. У паўстанні радавы 1 палка пешых стральцоў (1 палка лін. пяхоты). Адышоў у Прусію, затым перабраўся ў Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. Пазней знаходзіўся ў Францыі, адкуль перабраўся ў Галіцыю. Памёр у Кракаве. НГАБ-2, арк. 6 адв.; РДВГА-11, арк. 18; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 56; Dangel S. Rok 1831. S. 117-118.