Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Адынец Антоній Эдвард (25.1.1804-15.1.1885) з мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у в. Гейстуны Ашмянскага пав., сын Тадэвуша і Тэрэзы Гнатоўскай. Знаходзіўся сярод дзісенскіх паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 12.9.1834 справа прыпынена. Памёр у Варшаве. НГАБ-4, арк. 138; РДВГА-11, арк. 271; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 313; Dangel S. Rok 1831. S. 143; PSB.
Айдніцкі шляхціц з Пінскага пав. Мінскай губ. У паўстанні дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага, затым хаваўся на Піншчыне. НГАБ-2, арк. 3; РДВГА-11, арк. 15.
Акалатовіч Тадэвуш з в. Сакаловічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., н. у Навагрудскім пав., скончыў школу ў Свіслачы. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Пасля адыходу ў Прусію ўтрымліваўся ў Гданьску.
Эмігрыраваў. 9.5.1834-30.7.1843 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 223; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 53.
Акінчыц (Акенчыц) Людвік шляхціц з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., пісар з маёнткагр. Грыбоўскага. У паўстанні ппар. 3 палка пешых сапёраў, апынуўся ў Варшаве, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі, інтэрніраваны. 1.4.1832 прыбыў у Францыю. 3 14.1.1834 член ГІДТ. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. Ажаніўся з францужанкай, меў 2 дзяцей. НГАБ-4, арк. 131 адв.; РДВГА-8, арк. 223; DS. Т. 6. S. 386; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 224; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 484.
Аколаў Адам памешчык ca Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Якуба, брат Алаізія, з братам саўладальнік маёнткаў Рыме і Акушэвічы. У паўстанні ппар. 3 палка пешых стральцоў, у складзе атрада Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву, дзе 10.8.1831 удзельнічаў у Мінскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК ад 31.7.1834 прызнаны выгнаннікам з канфіскацыяй маёмасці, рашэнне не атрымала канфірмацыі кн. Далгарукава. Да 1834 канчатковага рашэння па справе не вынесена. НГАБ-4, арк. 131 адв.: РДВГА-11, арк. 272; AGAD, IVCPL, пг 724, k 45; DS. Т. 6. S. 444; Dangel S. Rok 1831. S. 143.
Аколаў Алаізій памешчык са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Якуба, брат Адама, саўладальнік маёнткаў Рыме і Акушэвічы, калежскі рэгістратар. Дзейнічаў сярод ашмянскіх паўстанцаў у палку К. Пршэздзецкага. Падафіцэр 13 ул. палка ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву, дзе 10.8.1831 удзельнічаў у Мінскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 5.10.1831 адышоў у Прусію ў складзе атрада М. Рыбінскага. Прасіў літасці. Па рашэнню МГСК ад 31.7.1833 аднесены да 3 разр. зл., пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-4, арк. 132; ф. 333, eon. 24, спр. 177; РДВГА-11, арк. 273; DS. Т. 6. S. 444; AGAD, WCPL, пг 724, к. 71; Dangel S. Rok 1831. S. 143.
Аколаў Міхал з Гродзенскай губ. За ўдзел у паўстанні канфіскавана частка зямлі. Kaczkowski J. Konfiskaty.
Аколаў Юльян дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Мінскім сейміку па аб-
ранню дэпутатаў на сейм. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Апынуўся за мяжой. Прасіў літасці. НГАБ-4, арк. 132 адв.; РДВГА-8, арк. 222; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; DS. Т.6. S. 385.
Акушка Вінцэнт Баніфацый (17.1.1804-1855) шляхціц з Мінскай губ., н у в. Разлуцішкі, вучыўся на мед. ф-це Віленскага ун-та. У паўстанні ўрач артыл. палка. У 1833 прыбыў у Францыю. У крас. 1835 запісаўся на мед. ф-ту Манпелье, 15.4.1836 атрымаў дыплом д-ра медыцыны. Ажаніўся з францужанкай, меў сына Леапольда. Konarska В. Роіskie drogi. S. 356.
Александровіч памешчык з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Пастаўляў кантаністаў. РДВГА-5, арк. 24.
Александровіч Антоній памешчык з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў прымусова. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 3.
Александровіч Давыд з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Чытаў перад насельніцтвам адозвы. РДВГА-5, арк. 24.
Александровіч Сцяпан селянін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе кн. Т. Мірскага. Узяты ў палон пад в. Высокая Руда. Па рашэнню ГГСК атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 3.
Александровіч Юзаф (6.1.1793-18.6.1874)-шляхціцзв. Заснуддзе Браслаўскага пав. Віленскай губ., сын Вінцэнта і Марыі Валіцкай. Удзельнічаў у кампані'. 1812 на баку Напалеона, пар. 21 пях. палка. У 1820 выйшаў у адстаўку. У паўстанні першапачаткова кап. у штабе ген. Паца, з 5.9.1831 маёр, 24.9.1831 ппалк. 3 27.9.1831 знаходзіўся ў 3 палку пешых стральцоў. 9.8.1831 у Варшаве ўдзельнічаў у Віленскім сейміку паабранню дэпутатаўнасейм. 5.10.1831 ускладзекорпусаМ. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, пачаткова належаў да закладу ў Безансоне, 21.1.1833 перабраўся ў Парыж. Член ПНК, у 1838 у Страсбургу далучыўся да АПЭ. У 1848 знаходзіўся ў Дзіжоне. Меў сталае жыхарства ў Парыжы, дзе памёр у доме польск. ветэранаў св. Казіміра. AGAD, WCPL, пг 724, к. 53; AGAD, EPP, nr 1, к. 17; ВРР, пг 565; RpsBUW, nr 2327; DS. Т. 6. S. 440; Potrykowski J. Tulactwo Polakow; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 54; Bielecki R. Slownik biograftczny. T. 1. S. 141; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 76, 204; Gadon L.
Emigracja polska. Т. 2. S. 30, 52-59,139-140; Т. 3. S. 159-160; Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne. S. 8.
Алексінскі Павел з Гродзенскай губ. У паўстанні гшар. батарэі сапёраў, належаў да корпуса А. Гелгуда, з якім перайшоў у Прусію. 14.1.1832 вярнуўся ў Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду. Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 227.
Алендзкі Гектар (н. 26.4.1812) з Мінскай губ. Дзейнічаў сярод слонімскіх паўстанцаў, з 4.10.1831 пар. у 3 палку пешых стральцоў. 5.10.1831 адышоў з М. Рыбінскім у Прусію, інтэрніраваны. 28.1.1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. У 1839 вырабляў люлькі для курэння. У снеж. 1848 дзейнічаў у складзе легіёна А. Міцкевіча. 6.6.1850 выехаў у Англію. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 63, 229; яго ж: Slownik biograficzny. Т. 3. S. 228.
Алеша Рыгор (Габрыэль) з Вілейскага пав. Мінскай губ. Пад час паўст. падзей прыязджаў у Вілейку. Рашэннем МГСК ад 21.12.1831 вызвалены ад адказнасці. Dangel S. Rok 1831. S. 143.
Алізаровіч Гілярый дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 133 адв.; РДВГА-8, арк. 225; DS. Т. 6. S. 386.
Алоўчанка Пётр з Мінскай губ. Знаходзіўся сярод паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-4, арк. 134; РДВГА-11, арк. 274.
Альшэўскі Андрэй (п. 14.9.1838) з мяст. Скідаль Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні ппар. 1 палка пешых стральцоў. 26.2.1832 прыбыў у Францыю, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Працаваў капялюшнікам. 3 сак. 1838 член АПЭ. Памёр у Нанце. ND. 1843. S. 143; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 317; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 229-230; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 84.
Альшэўскі Напалеон дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., брат Ціта. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГТСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 135 адв.; РДВГА-8, арк. 225.
Альшэўскі Ціт дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., брат Напалеона. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 135 адв.; РДВГА-8, арк. 225.
Альшэўскі Ян манах Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Займаўся агітацыяй. Пераведзены ў Пінскі францысканскі кляштар. РДВГА-8, арк. 226.
Аляксейчык з в. Каралёва Дзісенскага пав. Мінскай губ., лёкай памешчыка А. Кастравіцкага. Пасля паўстання эмігрыраваў, на месца жыхарсіва не вярнуўся. РІГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 389, арк. 4; РДВГА-11, арк. 17.
Алянецкі Аляксандр памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 224.
Алясінскі Ян селянін памешчыка Імбры з в. Сенніца Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў узбр. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-4, арк. 133 адв.; РДВГА-8, арк. 224.
Аляшкевіч Сцяпан аканом памешчыка Аляніцкага з маёнтка Косічы Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-4, арк. 133 адв.; РДВГА-8, арк. 225.
Амасовіч Даніла селянін з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. РДВГА-5, арк. 30.
Амбражэвіч Караль селянін з в. Чучаліцы Свянцянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні радавы ў аддзеле сапёраў. 17.9.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. Ksi^gapamiqtkowa. S. 152; Bielinski К. Rok 1831. S 119.
Амбражэвіч Сымон (н. 1.5.1800) шляхціц з мяст. Гайна Барысаўскага пав. Мінскай губ., сын Інакенція і Марыі Макржэцкай. У паўстанні радавы 4 палка лін. пяхоты. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, 1835-37 у Іспаніі, пасля чаго вярнуўся ў Францыю. 3 7.10.1838 член АПЭ. Па рашэнню МГСК ад 29.9.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-2, арк. 3 адв.; РДВГА-11, арк. 17; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 70; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Амбражэвіч Юзаф (1793-17.5.1858) дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў ппар. у Белавежскай пушчы, затым падафіцэр 1 палка кракусаў. У лют. 1832 прыбыў у Францыю, працаваў наглядальнікам за будаваннем дарог. 3 11.7.1833 член ПДТ, з 29.11.1837 член АПЭ. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-2, арк. 3 адв.; РДВГА-8, арк. 3; Rps BN, III. 6594, k. 201; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 55; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 175, 283; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 144; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 44.