• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    4 Ksicga pami^tkowa w 50-letni4 rocznicc powstania roku 1830, zawieraj^ca spis imiermy dowodcow i sztabsoficerow tudziez oficerow, podoficerow i zolnierzy armii polskiej w tymze roku krzyzem wojskowym “Virtuti Militari” ozdobionych. Lwow, 1881.
    чы намаганням былых паўстанцаў, у 1832 г. у прыватным выдавецтве Ліпска1. Тут змяшчаецца інфармацыя, сабраная Вайсковай урадавай камісіяй, пра 274 чалавекі, якія былі высланы ў аддаленыя губерні Расіі. Большасць з прадстаўленых у гэтым спісе складаюць былыя афіцэры, сасланыя ў Вяцкую губерню.
    Асобную групу крыніц прадстаўляюць мемуары, пакінутыя польскімі вайскоўцамі2, пасламі замежных дзяржаў3, а таксама непасрэднымі ўдзельнікамі падзей-І. Дамейкам4, Ю. Шчапінскім, Ю. Зянковічам (якія выдаў К. Бранікоўскі5), I. Клюкоўскім, Г. Клімашэўскім, К. Руткоўскім, В. Барткевічам (выдадзеныя Ф. Вратноўскім6). Цікавасць уяўляюць таксама ўспаміны К. Красіцкага, А. Млоцкага, А. Невяровіча7.
    Адным з першых гісторыкаў, хто зацікавіўся ўдзельнікамі паўстання 1830-1831 гг., а менавіта афіцэрскім корпусам, быў польскі даследчык Б. Ю. Халадзецкі. У 1913 г. ён выдаў працу, прысвечаную корпусу Ю. Двярніцкага8. Аўтар, выкарыстаўшы аўстрыйскія архіўныя матэрыялы, прадставіў каштоўны біяграфічны матэрыял прыкладна на 100 афіцэраў корпуса.
    У 1925 г. выйшла даследаванне С. Дангеля, які ў паўстанні 1830-1831 гг. асобна вылучае падзеі на тэрыторыі Мінскай губерні9. У
    1 Spis imienny m^czennikow polskich obejmuj^cy imiona oficerow i obywateli, ktorzy za udzial w walce 1831 r. o narodow^ niepodleglosc zeslani zostali w dalekie gl^bie moskiewskiego carstwa. Lipsk, 1832. Як пазначае A. Баршчэўска-Крупа, падрыхтаваў дадзены дакумент да выдання А. Камарніцкі. Гл.: Barszczewska-Krupa A. Emigracja і kraj. Wokol modemizacji polskiej swiadomosci spolecznej i narodowej. 1831-1863. Lodz, 1999. S. 32.
    2 ChlapowskiD. PamiQtniki. Cz. II. Wojnaroku 1830-1831. Poznan, 1899; Dembins­ki H. Pami^tnik. Warszawa, 1911; Konarski S. Dziennik z lat 1831 -1834 // Polska Akademia Nauk oddzial w Krakowie. Materialy Komisji Nauk Historycznych. № 23. Warsza­wa, 1973.
    3 Durand R. Depesze z powstanczej Warszawy 1830-1831. Warszawa, 1980.
    4 Domeyko I. Moje podroze. Pami^tniki wygnanca. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1962.T. l;Powstanie 1830-1831 r. na Litwie // Powstanie 1831 rokuna Litwie. Wspomnienia uczestnikow. Wilno, 1931. S. 1-28.
    5 PamiQtniki polskie / Wyd. K. Bronikowski. Przemysl, 1883 1884. T. 1-2.
    6 Zbior pamiqtnikow o powstaniu Litwy w r. 1831 / Uki. przez F. Wrotnowskiego. Paryz, 1835. Успаміны I. Клюкоўскага змясціў таксама Г. Масціцкі: Powstanie 1831 roku na Litwie. Wspomnienia uczestnikow / Wyd. H. Moscicki. Wilno, 1931.
    7 Zbior pami?tnikow do historii powstania polskiego z roku 1830-1831. Lwow, 1882.
    8 Cholodecki B.J. Korpus Dwemickiego w granicach Austrii. Lwow, 1913.
    9 Dangel S. Rok 1831 w Minszczyznie. Warszawa, 1925.
    дадатку да працы гісторык прыводзіць спіс каля 500 паўстанцаў з Міншчыны. 3 поўнай упэўненасцю складана вызначыць асноўную мэту аўтара пры састаўленні пераліку ўдзельнікаў. Хутчэй за ўсё падставай для гэтага стала выкарыстанне матэрыялаў Мінскай губернскай следчай камісіі. С. Дангель апускае біяграфічныя звесткі, а фіксуе толькі сацыяльнае паходжанне паўстанцаў, іх месца жыхарства, ступень прычыннасці да падзей і від вызначанага МГСК пакарання. Тым не менш, дадзеная праца прадстаўляе для нас пэўную цікавасць, таму што ў ёй выкарыстоўваецца шэраг матэрыялаў МГСК, якія не захаваліся да нашага часу.
    Прынцып рэгіянальнага падыходу да падзей 1831 г. выкарыстаў яшчэ адзін даследчык К. Бялінскі. Аб’ектам яго ўвагі сталі падзеі на тэрыторыі Свянцянскага павета1. Аднак аўтар прыводзіць толькі спіс прычынных да паўстання. У некаторых выпадках ён пазначае сацыяльнае паходжанне і месца жыхарства. ГІрадстаўленымі матэрыяламі, на наш погляд, неабходна карыстацца з асцярожнасцю: значная частка ўключаных у пералік асоб не ідэнтыфікуецца па іншых крыніцах.
    У 1931 г. у “Roczniku Wolynskim” з’явіўся матэрыял Я. Гофмана, прысвечаны персанальнаму складу Літоўска-Валынскага легіёнал Трэба аднак адзначыць, што аўтар здолеў толькі часткова занатаваць склад гэтага ваеннага фарміравання.
    Сярод даследаванняў, карысных пры вызначэнні колькаснага і персанальнага складу ўдзельнікаў паўстання, можна выдзеліць працы Ю. Бялінскага і Л. Яноўскага, прысвечаныя студэнтам і выкладчыкам Віленскага і Варшаўскага універсітэтаў3. У 1977 г. з’явілася яшчэ адна праца, прысвечаная студэнтам Варшаўскага універсітэта4. Гэтае грунтоўнае выданне, падрыхтаванае А. Барніцкім, А. Браўнам, М. ЦылвікСкаўронак, М. Казмянскім, Я. Трынкоўскім і Е. Скаўронкам пад кіраўніцтвам Р. Гербера, утрымлівае каштоўную крыніцазнаўчую базу архіўныя матэрыялы розных замежных навучальных устаноў, архівы дэпартаментаў Манпелье, Грэнобля і інш.
    1 Bielinski К. Rok 1831 wpowiecie zawilejskim (swi^cianskim). Wilno; Swiqciany, 1930.
    2 Hoffman J. Legia litewsko-wofynska 1831 r. // Rocznik Wolyriski. 1931.
    3 Bielinski J. Uniwersytet Wilenski (1579-1831). T. 1-3. Krakow, 1899-1900; ягож: Krolewski Uniwersytet Warszawski (1816 1831). T. 1-3. Warszawa, 1907-1912; Janow­ski L. Slownik bio-bibliograficzny dawnego Uniwersytetu Wilenskiego. Wilno, 1939.
    4 Gerber R. Studenci Uniwersytetu Warszawskiego 1808-1831. Slownik biograficzny. Wroclaw, 1977.
    У 1964 г. з’явілася першая праца, прысвечаная персанальнаму складу Вялікай эміграцыі. Польскі гісторык М. Тыровіч разгледзеў дзейнасць Польскага дэмакратычнага таварыства (ПДТ) і прадставіў яго кадравы склад перыяду 1832-1863 гг.1. Праца складаецца з некалькіх тысяч персаналій, прысвечаных былым удзельнікам паўстання і ўступіўшым у ПДТ у эміграцыі. Зразумела, што зварот да такой шырокай тэмы як пасляпаўстанцкая эміграцыя, а асабліва вывучэнне яе персанальнага саставу з’яўлялася складаным для аднаго даследчыка. Відаць таму аўтар абмежаваўся толькі адной са шматаікіх эмігранцкіх арганізацый і ахапіў толькі пэўнае кола крыніцазнаўчых матэрыялаў. Падставай для напісання яго працы паслужылі такія друкаваныя крыніцы, як цыркуляры ПДТ, “Almanach” А.Т. Красноўскага (выдаваўся на французскай мове) і інш. Трэба адзначыць, што аўтар дастаткова скрупулёзна занатоўвае ўсіх, хто меў хоць нейкае дачыненне да пазначанага таварыства. Што тычыцца іншых біяграфічных звестак, то тут сустракаюцца пэўныя памылковыя даныя.
    У 1985 г. у сувязі са святкаваннем 150-й гадавіны паўстання з’явілася выданне Л. Краўца. Асновай для яго сталі матэрыялы, падрыхтаваныя яшчэ ў XIX ст. Я. Барткоўскім пра тых паўстанцаў, якія загінулі ў эміграцыі ў Францыі2. Разам з тым гісторык зрабіў свае каментарыі і дадаў у персаналіі значную колькасць біяграфічных звестак, выкарыстаўшы рукапісныя матэрыялы Польскай бібліятэкі ў Парыжы.
    Грунтоўным па сваёй інфарматыўнасці з’яўляецца выданне, падрыхтаванае Р. Бялецкім на падставе матэрыялаў французскіх архіваў. Падлічыўшы, што на працягу 1831-1837 гг. у Францыю прыбылі 5784 вайскоўцы (толькі іх рэгістравалі пры перасячэнні мяжы), аўтар сканцэнтраваў сваю ўвагу на працэсе перамяшчэння эмігрантаў 3.
    3 моманту з’яўлення натэрыторыі Францыі першых эмігрантаў мясцовы ўрад прыступіў да рэгламентацыі іх жыцця. Адным з першых мерапрыемстваў стала фарміраванне спецыяльных эмігранцкіх закладаў. Перамяшчэнне па краіне ці з закладу ў заклад без дазволу ўлад магло
    1 Tyrowicz М. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832-1863. Przywodcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik bio-bibliograficzny. Warszawa, 1964.
    2 Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych w Emigracji od roku 1831 (Cmentarzyk) / Wyd. L. Krawiec П Materialy do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. 7-8. Rzym, 1985.
    3 Bielecki R. Zarys rozproszenia Wielkiej Emigracji we Francji 1831-1837. Mate­rialy z archiwow francuskich. Warszawa; Lodz, 1986.
    прывесці да страты субсідый і высылкі за межы Францыі. Першапачаткова французскія ўлады давалі дазвол на размяшчэнне эмігрантаў у Авіньёне і Безансоне. Першы прапаноўваўся для ўтрымання вайскоўцаў, а другі для цывільных асоб. Аднак пачынаючы з 5 красавіка 1832 г. геаграфія размяшчэння эмігрантаў пашыраецца на Шалі, Буржэ, Люнель і шэраг інш. гарадоў.
    У 1832 г. французскі ўрад, выконваючы просьбы эмігрантаў, дазволіў працягваць вучобу былым студэнтам у мясцовых вучэбных установах. Неабходна было толькі пацвердзіць свой стан ці дакументальна, ці прадставіўшы сведку. I пачынаючы з восені 1832 г. эміграцыйны асяродак распаўсюджваецца на універсітэты і вышэйшыя школы. Студэнты-медыкі пераважна працягвалі навучанне ў Манпелье, у Парыжы ці Страсбургу. Студэнты-юрысты у Дзіжоне. Акрамя гэтага эмігранты з былой Рэчы Паспалітай сталі вывучаць навукі ў такіх установах, як Г орная школа, Школа дарог і мастоў, Цэнтральная школа, Школа ветэрынарыі, Школа мастацтва і рамёстваў і інш. 3 цягам часу эмігрантам дазволілі пакідаць заклады для папраўкі здароўя і перамяшчацца да межаў Іспаніі ці ў прыморскія мястэчкі.
    Вясной 1833 г. колькасць закладаў павялічылася. Між тым паўстае пытанне ліквідацыі вялікіх закладаў, якія прыносілі небяспеку для французкіх улад. На 15 мая 1833 г. да найбольш шматлікіх закладаў адносіліся: Буржэ (1404 чал.), Ле Пюі (688 чал.), Авіньён (475 чал.), Бержэрак (395 чал.), Безансон (136 чал.). У Парыжы на гэты момант знаходзілася 113 чалавек. 3 вясны 1833 г. пачалося часам прымусовае рассяленне невялікіх па колькасці груп людзей (5-20 чал.) у розныя французскія гарады. Восенню 1833 г. налічвалася ўжо не меней 100 населеных пунктаў, дзе жылі эмігранты. Самыя вялікія заклады налічвалі не болей за 100 чалавек'.
    У 1986 г. была выдадзена яшчэ адна праца, прысвечаная пасляпаўстанцкай эміграцыі, Б. Канарскай'. Яна змяшчае біяграфічны слоўнік некалькіх соцень былых паўстанцаў, якія ў эміграцыі атрымлівалі адукацыю ці пацвердзілі атрыманыя раней дыпломы. Дадзеная праца прываблівае колькасцю апрацаванага архіўнага матэрыялу, змешчанага як у цэнтральных, так і архівах дэпартаментаў.
    1	Гл.: Bielecki R. Zarys rozproszenia Wielkiej Emigracji we Francji 1831-1837. S. 34-44.
    ' Konarska B. Polskie drogi emigracyjne. Emigranci polscy na studiach we Francji 1832-1848. Warszawa, 1986.