• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    3 1986 г. у польскай гістарыяграфіі пачынае шырока распрацоўвацца мемарыяльная тэма ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, пахаваных на могілках Парыжа і яго наваколля. Пасля даследавання Л. Краўца з’яўляецца даведнік аб пахаваных на Манмарансі, выкананы пад кіраўніцтвам Е. Скаўронка'. Пры стварэнні гэтай працы ўпершыню былі выкарыстаны матэрыялы Таварыства аховы могілак палякаў у Францыі, што дало магчымасць увесці ў навуковы ўжытак шэраг новых невядомых факгаў.
    Некалькі прац па дадзенай тэме падрыхтавана калектывам пад кіраўніцтвам А. Берната. У 1986 г. выйшла першая кніга, прысвечаная пахаваным на могілках Манмартра, Сант-Вінцэнта і Баціньёля2. У 1991 г. былі выдадзены апісанні могілак Пер-Лашэз3. У 1999 г. выйшла яшчэ адна сумесная праца, выкананая пад кіраўніцтвам Р. Бялецкага4. Акрамя персаналій у дадзеным выданні апісаны працэс пахавання палякаў і былых жыхароў ВКЛ, а таксама ўключаны найбольш значныя архітэктурныя помнікі, сярод якіх магілы А. Валадковіча, Ю. Кашыца, Л. Замбржыцкага і інш.
    Пачынаючы з 1995 г. па 1998 г. выйшла 3 тамы фундаментальнага 4-томнага выдання, якое было распачата Р. Бялецкім яшчэ ў 1973 г. пад час яго знаходжання ў Францыі5. Асноўнай мэтай даследавання аўтара стаў асабовы афіцэрскі састаў удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. Даследчык планаваў прадставіць персаналіі 12 тыс. чалавек. Прываблівае і ўражвае крыніцазнаўчая база выдання: даследчык апрацаваў матэрыялы каля 100 архіўных французскіх і польскіх сховішчаў, сярод якіх Нацыянальны архіў Францыі, Архіў Міністэрства замежных спраў, зборы Польскай бібліятэкі ў Парыжы, шэраг архіваў розных дэпартаментаў і інш. Акрамя гэтага даследчыкам выкарыстаны друкаваны крыніцазнаўчы матэрыял і ўспаміны нашчадкаў былых паўстанцаў. Чацвёрты том з-за смерці аўтара не пабачыў свет. Аднак напрацаваныя Р. Бя-
    1 Skowronek J. Cmentarz polski w Montmorency. Warszawa, 1986.
    2 Biemat A. Inskrypcje grobow polskich na cmentarzach w Paryzu Montmartre, Sa­int-Vincent, Batignolles. Warszawa, 1986.
    3 Biemat A. Inskrypcje grobow polskich na cmentarzach w Paryzu Pere-Lachaise. Warszawa, 1991; Inskrypcje grobow polskich na cmentarzach w Paryzu Montparnasse. Warszawa, 1991.
    4 Bielecki R. [et al.]. Polacy pochowani na cmentarzu Montmartre oraz Saint-Vincent i Batignolies w Paryzu. Warszawa, 1999.
    5 Bielecki R. Slownik biograficzny oficerow powstania listopadowego. T. 1-3. War­szawa, 1995-1998.
    лецкім матэрыялы з’яўляюцца даступнымі для даследчыкаў і захоўваюцца ў Рукапісным аддзеле бібліятэкі Варшаўскага універсітэта1.
    У 1998 г. выйшладаследаванне В. Слівоўскай2, прысвечанае ссыльным у аддаленыя губерні Расіі на працягу 1815-1856 гг. Значнае месца сярод прадстаўленых асоб адведзена ўдзельнікам падзей 1830-1831 гг. Немагчыма пераацаніць гэтую працу: аўтар здолеў апрацаваць па вызначанай тэме шырокае кола крыніц не толькі Польшчы, а таксама Украіны, Літвы, Беларусі і Расіі. Нягледзячы на пэўную распрацаванасць прадстаўленай тэмы ў польскай гістарыяграфіі, В. Слівоўская ў падрыхтаваных каля 3,5 тыс. персаналіях дае шмат новых фактаў, у тым ліку і ў дачыненні да ўраджэнцаў беларускіх зямель.
    Трэба адзначыць, што персаналіі, прадстаўленыя ў біябібліяграфічным слоўніку, не аднолькавыя па сваёй факталогіі. Улічваючы ступень распрацаванасці дадзенай праблемы ў айчыннай гістарыяграфіі, аўтар імкнуўся як мага болып поўна пералічыць удзельнікаў падзей 1830-1831 гг., з вызначэннем нават мінімальнай знойдзенай інфармацыі. Самі артыкулы будуюцца ў адпаведнасці з агульнай схемай і ўмоўна складаюцца з чатырох частак, тры з якіх тычацца біяграфічнай інфармацыі. Першая ўключае звесткі, якія нам удалося сабраць у дачыненні да паўстанцкага перыяду: прозвішча, імя, даты нараджэння і смерці, саслоўная прыналежнасць і маёмасны стан, месца жыхарства, месца нараджэння, імёны бацькоў, адукацыя, сфера прафесійнай занятасці.
    Некаторыя складанасці ўзнікаюць пры пазначэнні імён паўстанцаў. Намі выкарыстоўваецца прынцып арыентацыі на крыніцазнаўчы варыянт. Таму ў тэксце сустракаецца напісанне Міхайла Міхал, Ян Янка Іван, Венядзікт Бенядзікт, Іосіф Юзаф. У большай ступені гэта абумоўліваецца адсутнасцю даных пра веравызнанне, у такіх абставінах імя Іван у польскіх крыніцах аўтаматычна ператвараецца ў Яна. У дачыненні ж да некаторых асоб імя не ўдаецца вызначыць наогул, у такіх выпадках прыходзіцца абмяжоўвацца адным прозвішчам.
    Другая частка артыкулаў прысвечана ўдзелу ў паўстанцкіх падзеях, дзе пазначаецца час далучэння да паўстання, форма прычыннасці, вайсковыя званні, дзейнасць у вайсковых фарміраваннях, атрыманыя ўзнагароды, час пераходу мяжы Полыпчы ці вяртання на месца жыхарства. Трэцяя частка ўключае звесткі пра пасляпаўстанцкі перыяд: час і форма
    1 Rps BUW, Spuscizna Roberta Bieleckiego.
    ’ Sliwowska W. Zeslancy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej polowie XIX wieku: Slownik biograficzny. Warszawa, 1998.
    пакарання, месца яго адбывання, час адыходу ў эміграцыю, месца знаходжання ў эміграцыі, месца смерці і пахавання.
    Апошняя інфармацыйная частка прадстаўляе бібліяграфічны матэрыял. Спачатку ўказваюцца творы персаналіі, потым рускія і беларускія архіўныя і друкаваныя крыніцы, а затым у адпаведнай паслядоўнасці лацінамоўныя крыніцы. Бібліяграфія даецца ў скарочаным выглядзе (разгорнутае апісанне чытач знойдзе ў канцы слоўніка).
    Пад час работы над слоўнікам, якая заняла досыць працяглы перыяд, аўтару давялося супрацоўнічаць з работнікамі архіўных, бібліятэчных і музейных сховішчаў, калегамі-гісторыкамі. Словы шчырай удзячнасці хочацца выказаць перш за ўсё вядомай польскай даследчыцы гісторыі XIX ст. прафесару, доктару габілітаванаму Вікторыі Слівоўскай (Інстытут гісторыі ПАН) за каштоўныя метадалагічныя заўвагі і кансультацыі.
    Шчыра ўдзячны аўтар навуковаму супрацоўніку Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Герману Брэгеру, аднаму з кампетэнтнейшых даследчыкаў гісторыі паселішчаў Беларусі. Дзякуючы яго дапамозе нам удалося лакалізаваць шэраг населеных месц, назвы якіх сустракаліся пад час працы з друкаванымі крыніцамі. За падтрымку выдавецкага праекта дзякуем магістру гісторыі, першаму сакратару Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марьяну Семаковічу.
    Асобна хочацца адзначыць дапамогу, аказаную з боку польскага фундатара Касы імя Ю. Мяноўскага, які падтрымаў навуковы праект ayTapa па стварэнню дадзенага слоўніка і прадаставіў магчымасць стажыроўкі ў архіўных і бібліятэчных сховішчах Польшчы, што дазволіла аўтару апрацаваць шэраг архівазнаўчых матэрыялаў і ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі ўвесці іх у навуковы ўжытак.
    СПІС СКАРАЧЭННЯУ I АБРЭВІЯТУР
    адв. адваротны
    АПЭ Аб’яднанне польскай эміграцыі
    арк. аркуш
    артыл. артылерыйскі
    б.	былы
    в.	вёска
    ваен. ваенны
    ваяв. ваяводства
    ВГСК Віленская губернская следчая камісія
    вер. верасень
    ВКЛ Вялікае княства Літоўскае
    вобл. вобласць
    воп. вопіс
    вуч. вучылішча
    г.	горад
    ГГЛК Гродзенская губернская ліквідацыйная камісія ГГСК Гродзенска'я губернская следчая камісія ген. генерал
    ген.-лейт. генерал-лейтэнант
    ген.-м. генерал-маёр
    ген.-палк. генерал-палкоўнік
    гр. граф, графіня
    губ. губерня, губернскі
    гус. гусар, гусарскі
    д-р доктар дэп. дэпартамент жн. жнівень
    зл. злоты
    кав. кавалерыя кап. капітан кастр. кастрычнік
    КГСК Кіеўская губернская следчая камісія
    кл. клас
    кн. князь
    КГІ Каралеўства Польскае
    крас. красавік к-т камітэт лін. лінейны ліп. ліпень ліст. лістапад літ. літоўскі літ-ра літаратура
    Літ.-Вал. Літоўска-Валынскі лют. люты матэм. матэматычны
    МГЛК Мінская губернская ліквідацыйная камісія
    МГСК Мінская губернская следчая камісія мед. медыцынскі мес. месяц мін-ва міністэрства мяст. мястэчка н. нарадзіўся нам. намеснік нац. нацыянальны нач. начальнік
    НГАБ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
    НГАБ у г. Гродна Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна п. памёр пав. павет, павятовы палк. палкоўнік пам. памочнік пар. паручнік паўст. паўстанцкі
    ГІДТ Польскае дэмакратычнае таварыства ПНК Польскі нацыянальны камітэт польск. польскі ппалк. падпалкоўнік ппар. падпаручнік ппрап. падпрапаршчык прап. прапаршчык пхар. падхарунжы пях. пяхотны разр. зл. разрад злачынцаў
    РА РДБ Рукапісны аддзел Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі расійск. расійскі
    РДВГА Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў РП Рэч Паспалітая руб. рубель рус. рускі с. — старонка с. н. сучасная назва сак.сакавік can. сапёрны снеж. снежань спр. справа ст. старшы студз. студзень т. том т. зв. так званы
    т-ва таварыства
    ТЛРЗ Таварыства Літоўскае і рускіх зямель тыс. тысяча
    узбр. узброены
    ул. — уланскі
    ун-т універсітэт
    ф. фонд
    фіз. — фізічны
    ф-т факультэт
    ЦВПК Цэнтральны Віленскі паўстанцкі камітэт
    чал.-чалавек
    чэрв. чэрвень
    ЭГБ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі
    юрыд. юрыдычны
    AGAD Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    AOU Archiwum Ostrowskich z Ujazdu w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    ap. aprasas
    b.	byla
    BN Biblioteka Narodowa w Warszawie
    BPP Biblioteka Polska w Paryzu
    BUW Biblioteka Uniwersytetu Warszawskiego
    DS Dyaryusz Sejmu
    EPP Emigracja polistopadowa i postyczniowa 1831-1870 w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    f.	fondas
    GLGazeta Lwowska
    GPGazeta Polska
    k.	kartka
    KRSW Komisja Rzadowa Spraw Wewnqtmych i Policji 1815-1868 w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    KRW Komisja Rzadowa Wojny 1815-1832 w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    KW Kurier Warszawski
    Ip. lapas
    LVIA Lietuvos valstybinis istorios archyvas
    MMK — Zbior materialow Minskiego Kola Warszawskiego Towarzystwa Opieki nad Zabytkami Przeszlosci w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    MWP Muzeum Wojska Polskiego w Warszawie
    ND Noworocznik Demokratyczny nr numer
    PFR Papiery gen. Franciszka Rohlanda 1779-1860 w Archiwum Glowne Akt Daw­nych w Warszawie
    PJK Papiery gen. Jana Krukowieckiego z lat 1819-1831 w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
    PSB Polski stownik biograficzny
    Rps BN Dziat rqkopisow Biblioteki Narodowej w Warszawie
    Rps BUW Dzial r^kopisow Biblioteki Uniwersytetu Warszawskiego
    s.	strona
    SRJB Spuscizna Roberta Bieleckiego
    t.	tom
    WCPL Zespol Wladz centralnych Powstania Listopadowego 1830-1831 r. w Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie