• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Шанціроўскі (Шаціроўскі) Яўхім селянін памешчыка Храптовіча з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ю. Кашыца. Апынуўся ў Варшаве ў складзе 13 пях. палка, трапіў у палон, дас-
    таўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 26.10.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 124; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 191, арк. 229; РДВГА-8, арк. 347.
    Шаняўскі Міхал шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., аканом маёнтка Барбарава памешчыка А. Горвата. Пад час знаходжання атрада Ф. Кеневіча ў Барбараве выконваў патрабаванні паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 124; РДВГА-11, арк. 429.
    Шапялевіч Іван (н. каля 1813) селянін памешчыка Рымшы з в. Лоўчыцы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Г. Дэмбінскага, у складзе якога дайшоў да Варшавы. Удзельнічаў у бітве пад Модлінам. Затрыманы ў Ціханаўцы. Па рашэнню ГГСК ад 17.7.1832 атрымаў дараванне. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 100; РДВГА-8, арк. 350.
    Шапяцінскі (Шчапятоўскі, Шчапялеўскі) (н. 6.12.1799) з Мінскай губ., н. у Мінску, сын Матэвуша і Стэфаніі. У паўстанні служыў у дзісенскім апалчэнні пад камандай В. Брахоцкага, з якім перайшоў у Віленскую губ. 18.7.1834 у Тулоне запісаўся на 3 г. у замежны легіён, у 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, жыў у Страсбургу, затым у Гаўры, у лют. 1846 выехаў у Бардо. РДВГА-11, арк. 434; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 342.
    Шаркевіч Ігнацій з мяст. Дунілавічы Вілейскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эміірыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 125; РДВГА-11, арк. 430; Dangel S. Rok 1831. S. 118.
    Шатоўскі Францішак селянін памешчыка Рылы з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў у атрадзе Т. Тышкевіча, служыў кучарам у Д. Карэнгі. Узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 347.
    Шаўкоўскі Людвік Руфін (1.8.1814 пасля 1886) з Гродзенскай губ., н. у Гродне, вывучаў 1 г. медыцыну ў Віленскім ун-це. У паўстанні падафіцэр. Эмігрыраваў у Францыю, з 1835 вывучаў медыцыну ў Манпелье, 30.8.1836 атрымаў дыплом, працаваў у дэп. Авейрон. 8.5.1850 атрымаў французскае грамадзянства. РДВГА-8, арк. 347; Konarska В. Роіskie drogi. S. 408.
    Шаціда Ян шляхціц з Мазырскага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні на тэрыторыі Мазырскага пав. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню КГСК атрымаў дараванне. Dangel S. Rok 1831. S. 134.
    Швядоўскі Юзаф селянін памешчыка Ю. Абуховіча з маёнтка Сядзельнікі Мазырскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ф. Кеневіча, удзельнічаў у сутыкненні пад Міхалкамі, дзе трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 асуджаны да аддачы ў салдаты, пазней атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 126 адв.; РДВГА-Н, арк. 430.
    Шкадэрка Антоній (н. каля 1814) селянін памешчыка Гутовіча з засценка Пузаны Вілейскага пав. Мінскай губ. Уваходзіў у склад атрада кн. Т. Мірскага. Па канфірмацыі I. Паскевіча атрымаў 15 палак і адпраўлены на цяжкія работы ў Сібір. 12.3.1834 прыбыў у Іркуцк. 29.3.1858 вярнуўся ў Мінск. Sliwowska IV. Zeslancy polscy. S. 597.
    Шляхцюк Юзаф селянін памешчыка I. Мікульскага з в. Дзеравянчыцы Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у паўстанцаў кантаністам. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў перабраўся ў КП, дзе быў арыштаваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 353.
    Шныяровіч Абрам з Ашмянскага пав. Віленскай губ., яўрэй. Прысягнуў паўстанцам. РДВГА-5, арк. 9.
    Шпакоўскі Аляксандр памешчык з Кобрынсжага пав. Гродзенскай губ., брат Антонія. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне і дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 131 адв.; РДВГА-8, арк. 354.
    Шпакоўскі Антоній памешчык з Пінскага пав Мінскай губ., брат Аляксандра, уладальнік маёнтка Амельная. Прымаў у сваім маёнтку Ц. Пуслоўскага, паставіў кантаністаў. НГАБ-5, арк. 132; РДВГА-11, арк. 433.
    Шрэтар Антоній (22.7.1804-6.2.1884) шляхціц з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., сын Якуба, братЯна, Пятра, Юзафа, мастак. У паўстанні з 5.3.1831, дзейнічаў у Белавежскай пушчы ў атрадах К. Нямцэвіча і Я. Шрэтара, падафіцэр. 30.8.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. 3 4.10.1831 ппар. 3 палка пешых стральцоў. 26.1.1832 прыбыў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. Член ПНК. У 1840 скончыў
    школу выяўленчага мастацтва і прамысловых навук у Тулузе, працаваў у адміністрацыі дарог і мастоў. У 1857 ажаніўся, пачаў займацца жывапісам. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 132 адв.; РДВГА-8, арк. 356; AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Ksi^gapamiqtkowa. S. 137; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 416; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 66; Konarska B. Polskie drogi. S. 412; Losy Polakow. S. 446.
    Шрэтар Багуслаў дваранін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы, затым радавы 11 ул. палка. Эмігрыраваў. Працаваў інспектарам дарог і мастоў. Член ПДТ. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 132; РДВГА-8, арк. 356; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 61.
    Шрэтар Пётр шляхціц з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., сын Якуба, брат Антонія, Яна, Юзафа. Дзейнічаў у Белавежскай пушчы ў атрадах К. Нямцэвіча і Я. Шрэтара. Эмігрыраваў у Францыю. У 1832 меў дачыненне да дзейнасці ТЛРЗ. Па рашэнню ГГСК ад 9.1 1.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 132 адв.; РДВГА-8, арк. 356; Rps BN, 111. 6594.
    Шрэтар Юзаф шляхціц з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., сын Якуба, брат Антонія, Яна, Пятра. Дзейнічаў у Белавежскай пушчы ў ат-
    радах К. Нямцэвіча і Я. Шрэтара. Пасля заканчэння ваен. дзеянняў эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 132 адв.; РДВГА-8, арк. 356.
    Шрэтар Якуб (1771-22.6.1842) шляхціц з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Гайнаўка Пружанскага пав., сын Хрыст-афора і Кацярыны Шуберт, стражнік Белавежскай пушчы са Светлічанскай дачы, удзельнічаў у паўстанні 1794. Дзейнічаў спачатку ў атрадзе К. Нямцэвіча, затым арганізаваў у Светлічанскай дачы асобны атрад, пар. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. 26.1.1832 прыбыў у Францыю, член ПНК. У 1832 меў дачыненне да дзейнасці ТЛРЗ, у 1847 член ПДТ. Памёр у Ло. Па рашэнню ГГСК
    Якуб Шрэтар. Аітаграфія
    ад 24.8.1832 аднесены да 1 разр. зл. НГАБ-5, арк. 132 адв.; РДВГА-8, арк. 355; AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Rps BN, III. 6594; Ksiqga pamiqtkowa. S. 137; ND. 1843. S. 148; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 417; Cata­logue des estampes. Cz. 1. Vol. 2. S. 305; Katalog portretow. T. 7. S. 236; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 670.
    Шрэтар Ян (1799-26.12.1881) шляхціц з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., н. у Віленскай губ., сын Якуба, брат Антонія, Пятра, Юзафа (па звестках М. Тыровічан. 1791). Дзейнічаў у Белавежскай пушчы ў атрадах К. Нямцэвіча і Я. Шрэтара, падафіцэр, затым ппар. 3 палка пешых стральцоў. 30.8.1831 адзначаны залатым крыжам. Эмігрыраваў у Францыю, у 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, дзе далучыўся да ПНК. Працаваў на будаўніцтве чыгункі. 3 12.9.1846 член ПДТ. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. Памёр у Каор. НГАБ-5, арк. 132 адв.; РДВГА-8, арк. 356; AGAD, EPP, nr 1, к. 20; Ksiqga pamiqtkowa. S. 137; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 417; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 108; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 670.
    Шукевіч Цыпрыян з Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. DS. Т. 6. S. 386.
    Шукшта Павел з Мінскай губ., н. у Мінску, на службе ў расійск. арміі. Пад час паўстання трапіў у палон і ўвайшоў у склад 22 палка лін. пяхоты. Эмігрыраваў. 3 30.6.1846 членПДТ. KrawiecL. Lista czlonkow. S. 106.
    Шульц Юзаф (1807-30.12.1847) — з Мінскай губ., сын Мікалая, унтэр-афіцэр Эстляндскага пях. палка, б. вучань Дынабургскай школы ппрап. Далучыўся да дзісенскіх паўстанцаў, актыўны ўдзельнік падзей у Лужках. Ппар. 19 ул. палка, у складзе якога перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. 3 чэрв. 1836 да 1.1.1837 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада, 23.10.1838 знаходзіўсяўг. Глазга. ПарашэннюМГСКад 23.11.1831 аднесены да2разр. зл. НГАБ-5, арк. 133; РДВГА-11, арк. 435; AGAD, PFR, nr 7, 15; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 66; Dangel S. Rok 1831. S. 151; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 98; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2.
    Шульц Ян памешчык з Бабруйскага пав. Мінскай губ. Нарыхтоўваў для паўстанцаў зброю. Па рашэнню МГСК ад 10.11.1831 вызва-
    лены ад адказнасці, узяты пад паліцэйскі нагляд. НГАБ-5, арк. 132 адв.; РДВГА-11, арк. 435; Dangel S. Rok 1831. S. 151.
    Шумборскі (Шымборскі) Антоній дваранін з мяст. Азёры Дзісенскага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся сярод дзісенскіх паўстанцаў, адказваў за фураж. З’явіўся з раскаяннем. Парашэнню МГСК ад 23.6.1831 атрымаў дараванне. У 1833 меў сувязь з М. Шыманскім, абяцаў стварыць атрад колькасцю ў 100 чал., не паспеў здзейсніць сваіх намераў з-за арьішту. НГАБ-5, арк. 133; РДВГА-11, арк. 435; Dangel S. Rok 1831. S. 151; Sidorowicz-Czemiewska K. Sprawa emisariusza. S. 73.
    Шумская Брыгіта памешчыца з Вілейскага пав. Мінскай губ. Па патрабаванню паўстанцаў у яе маёнтку Лукавец выраблялі пікі. Па рашэнню МГСК ад 25.1.1832 пакінута вольнай. НГАБ-5, арк. 133; РДВГА-11, арк. 436; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
    Шумскі Ян шляхціц з Мінскай губ. Пастаўляў у Лужкі кантаністаў і харчаванне. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 436.
    Шуневіч Напалеон з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся сярод арганізатараў паўстання ў Ашмянах. Адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Вілейскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Эміірыраваў. 3 17.9.1836 да 24.8.1837 член ПДТ, 15.7.1847 у Парыжы ўступіў паўторна DS. Т. 6. S. 440; РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 8 ade.; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 71.
    Шутоўскі Міхайла селянін кн. Радзівіла з в. Шчарбовічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Сымона. Добраахвотна далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага ў Навагрудскім пав. У складзе 13 ул. палка дайшоў да Варшавы. Пасля капітуляцыі Варшавы знаходзіўся ў Модлінскім гарнізоне. Узяты ў палон на тэрыторыі Брэсцкага пав., дастаўлены ў Гродна. Па рашэншо ГГСК ад 14.5.1832 аднесены да 2 разр. зл., адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 137 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 18-26; РДВГА-8, арк. 357.