• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Хмялеўскі з Гродзенскай губ., камердынер памешчыка Слізеня. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рапіэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 330.
    Хмялеўскі Караль (п. 1837) — н. у Слонімскім пав. Гродзенскай губ., з 2.12.1806 на службе ў польск. арміі, з 5.6.1809 кап., удзельнічаў у кампаніі 1812. У паўстанні з 26.3.1831 ппар. 2 палка пешых стральцоў, затым 4 палка лін. пяхоты. 15.9.1831 адзначаны залатым крыжам. 5.10.1831 у складзе корпуса М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. У 1832 прыбыў у Францыю, член ПНК, належаў да закладу ў Авіньёне, з чэрв. 1833 знаходзіўся ў Парыжы. У маі 1835 уступіў у політэхнічнае т-ва, член музычнай секцыі. Памёр у Амерыцы. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак Догвяты канфіскаваны.
    НГАБ-5, арк. 102; РДВГА-8, арк. 329; A GAD, EPP, nr 1, k. 17; BPP, nr 565; Rps BUW, PJK, nr 562, k. 2; Ksi^gapamiqtkowa. S. 147; ND. 1843. S. 134; Bartkowski J. Spis Polakow zniarlych. S. 92; Bielecki R. Slownik biog­raficzny. T. 1. S. 291; Kaczkowski J. Konfiskaty.
    Хмялеўскі Яўстафій ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Дзярэчын, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні радавы 2 палка конных стральцоў, з 11.6.1831 падафіцэр, 8.7.1831 ппар. у фарміраванні А. Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 перайшоў межы Прусіі. У студз. 1834 прыбыў у Францыю. Прызнаны выгнаннікам. 3 23.7.1837 член АПЭ. У 1857 атрымаў дазвол вярнуцца ў Гродзенскую губ. РДВГА-8, арк. 329; BPP, пг 565; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 1. S. 290.
    Ходзька Міхал (1.9.1807-24.5.1879) — памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., н. у маёнтку Крывічы, сын Яна, стацкага саветніка, і Клары Корсак, брат Напалеона Фелікса, Станіслава Яна, паэт, перакладчык. Член т-ва філаматаў і філарэтаў. Скончыў Мінскую гімназію, студэнт Віленскага ун-та. Пачаткова знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў. К. Пршэздзецкім накіраваны ў Вілейку, дзе ініцыіраваў выступленне, член вілейскага ўрадавага к-та. Ад’ютант С. Радзішэўскага. У складзе рэгулярнай польск. арміі кап. 12 ул. палка. 13.7.1831 з атрадам А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. Эмігрыраваў у Францыю, куды прыбыў у лют. 1832. Член ПНК і ТЛРЗ. У ліп. 1832 належаў да закладу ў Безансоне. Удзельнік экспедыцыі Ю. Заліўскага, кіраваў дзеяннямі на тэрыторыі Пінскага і Слуцкага пав. У 1834 вярнуўся ў Францыю. 3 12.2.1837 да 24.8.1837 член ПДТ, у 1837-45 член АПЭ, пасля належаў да суполкі А. Тавянскага. У 1837-39 разам з Ю. Мячкоўскім і Ф. Рагіньскім выдаваў квартальнік “Polak”. Меў кантакты з А. Міцкевічам, займаўся ў Рыме фарміраваннем легіёна Міцкевіча. Пасля вяртання ў Францыю жыў у Баціньёле. Аўтар успамінаў. Памёр у Парыжы, пахаваны на Манмартры. Chodzko М. Wyprawa do Polski; яго ж: Adam Mickiewicz і Legion Polski; яго ж: Artur Zawisza i Michal Wollowicz; яго ж: Dziesi^c obrazow z wyprawy; РДВГА-11, арк. 412; ф. 35, eon. 9, cnp. 274, арк. 11 ade.; AGAD, EPP, nr I, k. 17; Rps BN, III. 6594, II. 7871, III. 7882; Domeyko I. Moje podroze. T 1. S. 65; Konarski S. Dziennik. S. 3; ЭГБ. T 6. 4. 2. C. 73; Bartkowski J. Spis Pola­kow zmarlych. S. 94; GadonL. Emigracjapolska. T. 2. S. 257; T. 3. S. 164; Bie­lecki R. Zarys rozproszenia. S. 95, 199; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 296; Dangel S. Rok 1831. S. 123; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny.
    S. 67; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 76; Polacy pochowani. S. 60; PSB; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 88; Wemicki A. Leonard Chodzko.
    Ходзька Напалеон Фелікс памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. і Свянцянскага пав. Віленскай губ., валодаў маёнткам Крывічы (Вілейскі пав.), сын Яна і Клары Корсак, брат Міхала і Станіслава Яна. У 1827 скончыў Віленскі ун-т. У паўстанні дзейнічаў у Вілейцы, Глыбокім, выконваў абавязкі шэфа аб’яднаных вілейска-дзісенскіх сіл. У складзе рэгулярнай польск. арміі пар. 12 ул. палка. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. Эмігрыраваў у Францыю ў лют. 1832, у ліп. 1832 знаходзіўся ў Парыжы, член ТЛРЗ. 16.8.1832 належаў да ПНК, у снеж. 1838 у Парыжы далучыўся да АПЭ. 3 1853 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. Памёр у Парыжы. НГАБ-5, арк. 104; РДВГА-11, арк. 413; AGAD, ЕРР, nr 1, k. 17; ВРР, пг 565; Rps BN, III. 6594, II. 7871, III. 7882; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 202, 204; яго ж: Slownik biograficzny. T. I. S. 295-296; Dangel S. Rok 1831. S. 123; Domeyko I. Moje podroze. T. 1. S. 65.
    Ходзька Станіслаў Ян (11.3.1811-27.6.1880) дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., н. у маёнтку Крывічы, сын Яна і Клары Корсак, братНапалеона Фелікса, Міхала. У паўстанні пачаткова дзейнічаў пад Ашмянамі, знаходзіўся ў падпарадкаванні К. Пршэздзецкага, пасля паражэння пад Румам далучыўся да атрада В. Барткевіча, затым ппар. 12 ул. палка, належаў да корпуса А. Г елгуда, потым Ф. Роланда, з якім 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, куды прыбыў у лют. 1832, з 13.8.1832 член ТЛРЗ, ПНК. Па рашэнню МГСК ад 30.6.1833 аднесены да 2 разр. зл. Прафесар хіміі Страсбургскага ун-та. Памёр у Парыжы. НГАБ-5, арк. 103 адв.; РДВГА-11, арк. 413; AGAD, EPP, nr 1, k. 17; Rps BN, II. 7871, III. 7882; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 95, 202, 204; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 296; Dangel S. Rok 1831. S. 123; Domeyko I. Moje podroze. T. 1. S. 65; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 68; Wemicki A. Leonard Chodzko.
    Хомеч Каспер селянін памешчыка Ю. Шырына з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў у Прусію, інтэрніраваны. НГАБ-5, арк. 106 адв.; РДВГА-11, арк. 416.
    Хоміч Васіль селянін памешчыка Багурскага з Кобрынскага пав. Гродзенскайгуб. Далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 падНевелем узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 332.
    Хомскі Адольф (1800-1876) памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., н. у Вілейскім пав., сын Ігнація, брат Аўгуста. Належаў да
    арганізатараў паўстання ў Дзісенскім пав., удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Ппар. 10 ул. палка, належаў да корпуса А. Гелгуда, затым у 19 палку лін. пяхоты корпуса Ф. Роланда, у складзе якога 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, куды прьібыў у лют. 1832, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. У 1832 член ПНК. 18.5.1846 член ПДТ. Памёр у Парыжы. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ, ф. 333, воп. 24, спр. 151; ф. 561, eon. 1, спр. 5, арк. 107 адв.; РДВГА-11, арк. 416; AGAD, PFR, пг 7; EPP, nr 1, k. 17; ВіеleckiR. Zarys rozproszenia. S. 74; ягож: Slownik biograficzny. T. 1. S. 298; Dangel S. Rok 1831. S. 123; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 97.
    Хомскі Аўгуст (н. 1800) памешчык з Вілейскага і Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація, брат Адольфа. Належаў да арганізатараў паўстання ў Дзісенскім пав., член пав. урадавага к-та, удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Ппар. 27 палка лін. пяхоты, затым 19 палка лін. пяхоты, 15.7.1831 прыбыў з Ф. Роландам у Прусію. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. Эмігрыраваў у Францыю, куды прыбыў у лют. 1832, з 26.5.1832 у закладзе ў Авіньёне. Меў дачыненне да дзейнасці ТЛРЗ. Прымаў удзел у экспедыцыі Ю. Заліўскага, знаходзіўся ў Галіцыі. 3 18.5.1846 член ПДТ, выконваў абавязкі бібліятэкара. 25.1.1861 выехаў у Вільню. НГАБ, ф. 333, eon. 24, спр. 151; ф. 561, eon. 1, спр. 5, арк. 107; РДВГА-11, арк. 416; AGAD, PFR, пг 7, 15; Rps BN, III. 6594; Bielecki R. Za­rys rozproszenia. S. 59; яго ж: Slownik biograficzny. T. 1. S. 282, 298; Dangel S. Rok 1831. S. 123; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 91.
    Хомскі Юсцін — памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація. Знаходзіўся ў Вілейцы пад час выбуху паўстання. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 108; DangelS. Rok 1831. S. 117.
    Храноўскі Францішак — шляхціц з в. Тапары Рэчыцкага пав. Мінскай губ., сын Вінцэнта. Удзельнічаў у паўстанні. Па рашэнню МГСК адпраўлены ў сібірскія батальёны. Dangel S. Rok 1831. S. 124.
    Храпавіцкі Міхал памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., б. пар. польск. войскаў, б. дзісенскі маршалак. Адзін з арганізатараў паўстання ў павеце, кіраваў аддзелам, палк. кавалерыі. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 13.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 108 адв.; РДВГА-11, арк. 418; Кропотов Д.А. Жйзнь графа М.Н. Муравьева. С. 484-496; Dangel S. Rok 1831. S. 123-124.
    Храптовіч Юзаф (н. 19.3.1793) з Магілёўскай губ., н. у в. Белявічы. У паўстанніз 6.2.1831 пар., 3.4.1831 кап. Bielecki R. Slownikbiograficzny. Т. 1. S. 300.
    Хржаноўскі дваранін з Гродзенскай губ., вучань Навагрудскага дамініканскага вуч. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 333.
    Хржаноўскі Бенядзікт памешчык з Вілейскага і Свянцянскага пав. Прыязджаў у Вілейку пад час паўстання. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 108 адв.; РДВГА-11, арк. 418; Bielinski К. Rok 1831. S. 121; Dangel S. Rok 1831. S. 117, 124.
    Хруцкі Сымон уніяцкі пробашч з Гняздзілава Вілейскага пав. Мінскай губ. Прыводзіў да прысягі. Dangel S. Rok 1831. S. 163.
    Хялхоўскі Валяр’ян (27.12.1811-30.5.1872) памешчык з Вілейскага і Барысаўскага пав. Мінскай губ., н. у в. Хожаў Вілейскага пав., сын Фелікса, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні падафіцэр 13 ул. палка ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву. Эмігрыраваў у Францыю, 26.5.1832 належаў да закладу ў Авіньёне. Член ПНК. Працаваў у міністэрстве замежных спраў. Па рашэнню МГСК ад 30.6.1834 страціў права на царскую літасць. Памёр у Парыжы. НГАБ-5, арк. 100 адв.; РДВГА-11, арк. 410; AGAD, WCPL, пг 724, к. 67; EPP, nr 1, к. 17; ВРР, пг 565; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 91; Bie­lecki R. Zarys rozproszenia. S. 68; Dangel S. Rok 1831. S. 123.
    Цаканоўскі Францішак памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. Выконваў абавязкі паўст. каменданта, збіраў кантаністаў. З’явіўся з раскаяннем. РДВГА-11, арк. 421.
    Цалкоўскі Фёдар — з Гродзенскай губ., стражнік Белавежскай пушчы. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 334.
    Цамейка Мікалай дваранін з Пінскага пав. Мінскай губ. У час паўстання перабраўся ў КП. На месца жыхарства не вярнуўся. РДВГА-11, арк. 421.