• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Тысевіч Ян (псеўд. Невяровіч Людвік) (1815 (1816) 15.1.1891) шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ., студэнт Віленскага ун-та, мастак. У паўстанні з сак. 1831, 14.6.1831 падафіцэр, затым ппар. атрада пазнанскай конніцы. У складзе атрада Г. Дэмбінскага адышоў у Варшаву. 5.10.1831 з корпусам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. 2.6.1832 прыбыў у Францыю, належаў да закладу ў Безансоне, 6.10.1832 перабраўся ў Шатору, у жн. 1833 высланы ў Лімож. У 1832 член ПНК, 6.5.1837 член ПДТ. Займаўся жывапісам, ілюстраваў кнігі А. Міцкевіча, у 1839 выстаўляўся ў парыжскім салоне. Пазней займаўся продажам він, што прынесла яму значны даход. Памёр у Парыжы. Па тэстаменту ахвяраваў сваю вілу ў Мантмарэнсі закладу Асалінэум на патрэбы маладых польск. мастакоў. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 307, 438; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 3. S. 201; яго ж: Zarys rozproszenia. S. 167; Bielinski K. Rok 1831. S. 125; Konarska B. Polskie drogi. S. 352, 423.
    Тышкевіч Людвік з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. Меў стасункі з Я. Ронкай. Аддадзены пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 324.
    Тышкевіч Тадэвуш (17.9.1774-13.4.1852) гр., памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у Аўгустова, уладальнік маёнтка Свіслач, сын Станіслава, вучыўся ў Варшаве і Вільні. 3 1790 у арміі, ген. польск. войскаў, б. сенатар КП. Удзельнік паўстання 1794. З’яўляўся старшынёй сфарміраванага 11.6.1831 Цэнтральнага літ.
    урада. Удзельнічаў у варшаўскім сейме. Узнагароджаны кавалерскім крыжам “Virtuti Militari”. Адышоў з аградам А. Гелгуда ў Прусію, адкуль на пачатку 1832 перабраўся ў Парыж, член АПЭ. У Францыі жыў з дочкамі і пляменнікам. Памёр у Парыжы, пахаваны на Пер-Лашэз, у 1939 прах перавезены ў Варшаву. Па рашэнню ГГСК 19.10.1832 аднесены да 1 разр. зл., маёнтак канфіскаваны. НГАБ-5, арк. 89 адв.; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 24; РДВГА-8, арк. 323; ВРР, пг 565; Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач; Domeyko I. Mojepodroze. Т. 1. S. 55; Konarski S. Dziennik. S. 19-30; Гарбачова B.B. Тадэвуш Тышкевіч; Смйт Ф. Мсторйя польского восстанйя. Т. 2. С. 480; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 440; Catalogue des estampes. Cz. 1. Vol. 2. S. 310; Gadon L. Emigracja polska. T. 2. S. 332; Inskrypcje... w Paryzu Pere-Lachaise. S. 41; Kalinka W. Zywot Tadeusza Tyszkiewicza; Kaczkowski J. Konfiskaty; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 1; яго ж: Les Polonais; Wojnana Litwie. S. 63.
    Тышкевіч Юзаф урач кляштара з Картуз-Бярозы Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. НГАБ-5, арк. 78 адв.
    Канстанцін Тызенгаўз.
    Аітаграфія Ю. Кфыгубера
    Тадэвуш Тышкевіч.
    Аітаграфія Я. Н. Аявіцкага
    Тышынскі Аляксандр памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Эразма, брат Казіміра. Прысягнуў паўстанцам у Маладзечне. Застаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 вызвалены ад адказнасці, пакінуты пад наглядам паліцыі. 3 1840 у Варшаве, адзін з заснавальнікаў выдання “Biblioteka Warszawska”. НГАБ-5, арк. 88 адв.; РДВГА-11, арк. 397; Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач. С. 228; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
    Тышынскі Казімір памешчык з Віленскага пав. Мінскай губ., сын Эразма, брат Аляксандра. Па загаду паўстанцаў нарыхтоўваў кулі. Па рашэнню МГСК ад 5.11.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 88 адв.; РДВГА-11, арк. 398; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
    Уласевіч Антоній дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Міхала, брат Каласанція. Займаўся перапіскай папер для лужкоўскага ўрадавага к-та. Вярнуўся на месца жыхарства. 3-за адсутнасці дакладных звестак не прыцягнуты да адказнасці. Пасля з’яўлення новых дадзеных 25.12.1834 справа накіравана для далейшага разгляду ў мінскае губ. праўленне. НГАБ-5, арк. 90; РДВГА-11, арк. 401; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
    Уласевіч Каласанцій дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Міхала, брат Антонія, вучань піярскай школы ў Лужках. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, займаўся перапіскай папер для лужкоўскага ўрадавага к-та. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 вызвалены ад адказнасці, рашэннем ад 12.5.1832 узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ-5, арк. 90; РДВГА-11, арк. 401; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
    Упяровіч Ігнацій селянін памешчыка Ю. Абуховіча з маёнтка Сядзельнікі Мазырскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да атрада Ф. Ke-
    невіча. У сутыкненні пад Міхалкамі трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 прызначаны да адпраўкі ў салдаты. НГАБ-5, арк. 91 адв.; РДВГА-11, арк. 402.
    Урбель Мікалай ксёндз Драгічынскага францысканскага кляштара Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Тайна дзейнічаў сярод паўстанцаў. РДВГА-8, арк. 325.
    Усікевіч Марэк (н. 25.4.1807) з Гродзенскай губ., н. у Лобчыне, сын Аляксандра і Анелі Шыдлоўскай, радавы вайсковай службы. У паўстанні радавы 4 палка пешых стральцоў. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. 11.6.1837 прыбыў у Бавэ. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 364.
    Фальковіч Сымон селянін памешчыка Ю. Абуховіча з маёнтка Сядзельнікі Мазырскага пав. Мінскай губ. Уваходзіў у склад атрада Ф. Кеневіча, дзейнічаў у сутыкненні пры Міхалках, дзе ўзяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 прызначаны да аддачы ў рэкруты. Па хадайніцтву памешчыцы П. Абуховічавай атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. РДВГА-11, арк. 403; Dangel S. Rok 1831. S. 127.
    Фалькоўскі (Фалкоўскі) Геранім з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Меў дачыненне да паўстання. У чэрв. 1831 аддадзены на парукі дзісенскага маршалка. Dangel S. Rok 1831. S. 119.
    Фалькоўскі (Фалкоўскі) Юзаф (н. 19.3.1784) з в. Васілішкі Лідскага пав. Гродзенскай губ., пар. польск. войскаў. У паўстанні з 6.2.1831 кап., належаў да корпуса Г. Дэмбінскага, служыў у 13 ул. палку, у складзе якога адышоў у Варшаву. 30.8.1831 атрымаў залаты крыж. 5.10.1831 прыбыў з М. Рыбінскім у Прусію. AGAD, WCPL, пг 724, к. 64;
    GP. 17.2.1831; Ksiqgapamiqtkowa. S. 138; BieleckiR. Slownik biograficzny. T. 2. S. 29-30.
    Фалькоўскі (Фалкоўскі) Юльян (1815-1.10.1892) з в. Дубоўчыкі Браслаўскага пав. Віленскай губ., сын Гіпаліта, кадэт Калішскага кадэцкагакорпуса. Удзельнік выступлення29.11.1830. 3 10.1.1831 ппар. гвардыі калішскіх паўстанцаў, 1.3.1831 прызначаны ў 13 полк лін. пяхоты. 17.9.1831 атрымаў залаты крыж за абарону Варшавы. Пасля капітуляцыі Варшавы знаходзіўся ў шпіталі. Аднавіў прысягу расійс. ураду. Ksi^ga pamiqtkowa. S. 154; Bielecki R. Slownik biograficzny. T. 2. S. 30.
    Фальскі Антон дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 325.
    Фальскі Вінцэнт дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РІГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 49, арк. 16; РДВГА-8, арк. 326.
    Фастыкоўскі Юзаф (н. 15.5.1810) з в. Ванапаль Віцебскай губ., сын Дамініка і Агаты, служачы. У паўстанні радавы 11 ул. палка. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён наЗг.У 1834-35 уАфрыцы,у 1835-37 у Іспаніі. Пасля вяртання ў Францыю ажаніўся з францужанкай. Bielec­ki R. Polacy w Legii. S. 131.
    Фасцішэўскі (Фашчэўскі) Юзаф (1812-27.3.1838) з Гродзенскай губ., вучань Свіслацкай гімназіі. У паўстанні афіцэр 11 ул. палка. Эмігрыраваў. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. Памёр у Ля-Рашэлі. НГАБ-5, арк. 95; РДВГА-8, арк. 326; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 132.
    Федаровіч Бернард памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, паставіў у апалчэнне замест сябе 2 шляхціцаў. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 8.2.1832 атрымаў дараванне. РІГАБ-5, арк. 95 адв.; РДВГА-11, арк. 403; Dangel S. Rok 1831. S. 127-128.
    Федаровіч Трафім з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, арыштаваны. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны батальён. РДВГА-8, арк. 327.
    Федзюкевіч (Федзюковіч) Ян — селянін з фальварка Дзяковічы Лідскага пав. Гродзенскай губ. Добраіахвотна далучыўся да корпуса Г. Дэмбінскага каля Навагрудка, дайшоў да Варшавы, служыў у 18 лін. палку, паранены ў нагу. Арыштаваны і дастаўлены ў Гродна. Па рашэнню ГГСК ад 26.5.1832 аднесены да 2 разр. зл., адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 97 адв.; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 18-26; РДВГА-8, арк. 327; Sliwowska W. Zeslancy роіscy. S. 156, 161.
    Фёдараў Юзаф з Віцебскай губ, сын Ісака і Соф’і. У паўстанні радавы 12 ул. палка. Адышоў у Прусію. У студз. 1834 прыбыў у Гаўр на караблі “Фрау Элізабет”, 21.2.1834 запісаўся на 3 г. у замежны легіён, у 1834—35 у Афрыцы, 27.7.1835 перайшоў на службу ў Іспанію. Bielecki R. PolacywLegii. S. 353.
    Фіжан (Філсьен) Жак (Ігнацій) (н. каля 1775) дваранін, дырэктар прыватнага жаночага пансіёна ў Гродна. Падазраваўся ў стасунках з М. Шыманскім. Па канфірмацыі ад 29.12.1833 высланы ў глыб Расіі. Прынятарашэнне аб закрыцці пансіёна. НГАБуг. Гродна, ф. 1, eon. 27, спр. 306; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 162.
    Філіповіч мешчанін з г. Дзісна Мінскай губ. Дзейнічаў сярод дзісенскіх паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем, пратакол МГСК ад 30.7.1831. DangelS. Rok 1831. S. 128.
    Філіповіч Антоній селянін памешчыка Б. Асяцінскага з маёнтка Нястанавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. Разам з паўстанцамі адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 29.9.1834 прызнаны выгнаннікам. РІГАБ-5, арк. 96; РДВГА-11, арк. 404; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
    Філіповіч Антоній (1809-1869) з Мінскай губ., н. у в. Ламаценкі, ліцэіст. У паўстанні з 20.3.1831, 29.5.1831 ппар. літ. конніцы. 4.8.1832 прыбыў у Францыю, займаўся вырабам музычных інструментаў. Bart­kowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 134; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 111-112; яго ж: Slownikbiograficzny. T. 2. S. 37; TyrowiczM. Towarzystwo Demokratyczne. S. 168.
    Філіповіч Бенядзікт (Адольф Бенядзікт) (21.3.1811-1884) з в. Лабанава (Лабачова ?) Мінскай губ., студэнт мед. ф-та Віленскага ун-та. У паўстанні падафіцэр 2 палка лін. пяхоты. Перайшоў межы