Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Славенскі Вінцэнт шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., жыў у мяст. Маладзечна, сталяр. Прысягнуў паўстанцам у Маладзечне. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 3 разр. зл., аднак пазней вызвалены ад адказнасці, што зацверджана галоўнакамандуючым 1-й арміі ад 22.3.1832. НГАБ-5, арк. 48; РДВГА-11, арк. 36; DangelS. Rok 1831. S. 149.
Славінскі Шліп з Гродзенскай губ. Далучыўся да расіенскіх паўстанцаў. РДВГА-8, арк. 294.
Славінскі Юзаф манах Маладзечанскага кляштара трынітарыяў Вілейскага пав. Мінскай губ. Прыводзіў да прысягі паўстанцаў, затым падафіцэр 13 ул. палка. Рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 10.3.1832 узяты пад паліцэйскі нагляд, справа накіравана касцельным уладам. НГАБ-5, арк. 46; РДВГА-11, арк. 360; AGAD, WCPL, пг 724, к. 79; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 323; Dangel S. Rok 1831. S. 160.
Славінскі Юзаф (н. 8.8.1811) з Лідскага пав. Гродзенскай губ., н. у Лідзе, сын Юзафа і Юзэфіны. У паўстанні радавы 3 палка пешых стральцоў. У 1832 прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Буржэ, 13.6.1833 перабраўся ў Бержэрак. 6.8.1836 накіраваўся ў Іспанію з
намерам уступіць у легіён. У 1836-38 у Іспаніі, пасля чаго вярнуўся ў Францыю. 6.8.1839 паўторна завербаваўся на 3 г., да 1841 у Афрыцы. У 1846 знаходзіўся ў Алжыры. Bielecki R. Rolacy w Legii. S. 323
Слагвінскі Антоній памешчык з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Захоўваў зброю. РДВГА-11, арк. 362.
Слатвінскі Эварыст памешчык з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Захоўваў зброю. Аддадзены пад ваен. суд. Утрымліваўся 2 мес. пад арыштам. НГАБ-5, арк. 49; РДВГА-11, арк. 362.
Слізевіч Ян (24.12.1809 (1810) 1879) шляхціц з Брэсцкай губ., н. у Брэсце, вывучаў фармацэўтыку ў Віленскім ун-це. У паўстанні радавы 3 палка пешых стральцоў (па звестках Я. Барткоўскага пхар. 4 палка пешых стральцоў). 11.3.1831 адзначаны сярэбраным крыжам. 20.2.1832 прыбыўу Францыю, член ПНК, з 1839 вывучаў фармацэўтыку ў Манпелье, 20.6.1839 атрымаў дыплом аб заканчэнні вышэйшай фармацэўтычнай школы, працаваў апіэкарам у Марселі, двое з яго пяці сыноў таксама былі аптэкарамі ў Манпелье. 3 13.3.1836 да 18.7.1837 член ГІДТ. AGAD, EPP, nr 1, к. 19; Ksiqga pamiqtkowa. S. 104; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 424; Konarska B. Polskie drogi. S. 417; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 69.
Слізень Отан (?) (1807-1887) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Рыхтаваў разам з Ю. Кашыцам паўстанне. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4258; Rps BN, II. 7861; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 616.
Смалюковіч Даніла селянін памешчыка I. Скірмунта з Пінскага пав. Мінскай губ. Збег ад свайго памешчыка, далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага. Месца знаходжання пад час вынясення рашэння невядома. НГАБ-5, арк. 50; РДВГА-11, арк. 363.
Смалюковіч Іван — селянін памешчыка I. Скірмунта з Пінскага пав. Мінскай губ. Збег ад свайго памешчыка, далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага. Месца знаходжання пад час вынясення рашэння невядома. НГАБ-5, арк. 50; РДВГА-Н, арк. 363.
Смігельскі Андрэй памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., адзін з уладальнікаў маёнтка Юхнава, сын Казіміра, суддзя Вілейскага межавага суда. У паўстанні афіцэр вілейскага апалчэння. Удзельнічаў у бітве пад Вілейкай. Эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК ад 9.11.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 49; РДВГА-11, арк. 362; Dangel S. Rok 1831. S. 149.
Смялеўскі Яўстафій з Гродзенскай губ., студэнт. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, на месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 50; РДВГА-8, арк. 295.
Смяцюк Юзаф селянін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў КП. Пасля паражэння паўстання ўзяты ў палон. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 295.
Снарскі Антоній памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Калясанція. Прыязджаў у Вілейку, калі там знаходзіліся паўстанцы. Па рашэннюМГСКад21.12.1831 вызваленыададказнасці.НТХ^-Л, арк. 50 адв.; РДВГА-Н, арк. 363; Dangel S. Rok 183J. S. 117.
Снарскі Дзіянісій з Гродзенскай губ. Дзейнічаў у складзе атрадаў Д. Хлапоўскага і Т. Тышкевіча. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 302.
Снітко памешчык з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Захоўваў зброю. Аддадзены пад ваен. суд, па рашэнню якога ўтрымліваўся 2 мес. пад арыштам, пакінуты пад паліцэйскім наглядам. НГАБ-5, арк. 51; РДВГА-11, арк. 364.
Снітко Іасафат дваранін з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Захоўваў зброю. Па рашэнню МГСК ад 16.11.1831 вызвалены ад суда. НГАБ-5, арк. 51; РДВГА-11, арк. 364.
Снітко Іван памешчык з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Захоўваў зброю. Па рашэнню МГСК ад 16.11.1831 вызвалены ад суда. НГАБ-5, арк. 51; РДВГА-11, арк. 364.
Снядэцкі Юзаф (1800-1859) памешчык са Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Андрэя, вучыўся ў Віленскім ун-це. Адзін з актыўных дзеячаў у Свянцянскім пав. У сак. 1831 уваходзіў у склад тайнага свянцянскага к-та. НГАБ-5, арк. 51 ade.; Bielinski К. Rok 1831. S. 11; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 462.
Солтан Адам (2.7.1792-7.2.1863) -гр., памешчык са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у Варшаве, сын Станіслава і Францішкі Радзівіл, адстаўны палк. польск. войскаў. Удзельнік кампаніі 1812. 31.5.1831 зняў коней са слонімскай паштовай станцыі і далучыўся да атрада Д. Хлапоўскага, палк., узначальваў конны атрад. 13.7.1831 у
складзе корпуса А. Гелгуда перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю. У 1833 член Гісторыка-літаратурнага т-ва. У 1836 падарожнічаў па Швейцарыі, Італіі. Памёр у Познані. Па рашэнню ГГСК ад 19.10.1832 аднесены да 2 разр. зл., маёнтак канфіскаваны. НГАБ-5, арк. 56; НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 58, арк. 4-4 адв.; РДВГА-8, арк. 300; Domeyko I. Moje podroze. Т. 1. S. 62; яго ж: Pami^tniki. S. 24; Krasinski Z. Listy do Adama Soltana; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 392; Dangel S. Rok 1831. S. 149; Gadon L. Zzycia Polakow. S. 125; Kaczkowski J. Konfiskaty.
Солтан Пётр — памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ. У паўстанні камендант мяст. Даўгінава, прыводзіў да прысягі. 27.6.1831 з’явіўся да ўлад. Парашэнню МГСК ад 19.10.1831 узяты пад паліцэйскі нагляд. НГАБ-5, арк. 56 адв. -57; РДВГА-11, арк. 368; Dangel S. Rok 1831. S. 149.
Солтан Юзаф дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ. Да 10.4.1831 выконваў абавязкі памочніка паўст. каменданта мяст.
Даўгінава, пасля ад’езду П. Солтана заняў пасаду каменданта. Аддаваў
загады аб дастаўцы кантаністаў. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 19.10.1831 узяты пад паліцэйскі нагляд. БІГАБ-5, арк. 56 адв. -
57; РДВГА-11, арк. 367; Dangel S. Rok 1831. S. 149.
Срок Матэвуш з Мінскай губ. Дзейнічаў у паўстанні. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 20.11.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 58 адв.; РДВГА-11, арк. 369; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Станевіч Валяр’ян — з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 11 адв.
Станкевіч Ян селянін памешчыка Мілачэўскага са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Добраахвотна далучыўся да
пінскіх паўстанцаў, дзейнічаў у атрадзе
Адам Солтан.
Літаграфія А. Вальдова
Ц. Пуслоўскага. Узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 29.3.1832 аддадзены ў рэкруты. НГАБ-5, арк. 61; РДВГА-11, арк. 371; DangelS. Rok 1831. S. 150.
Станскі Канстанцін шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Роберта, уладальніка маёнтка Крайск, брат Якуба. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў у Прусію. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. У маі 1832 з-за мяжы прасіў літасці. НГАБ-5, арк. 62; РДВГА-11, арк. 372; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
Станскі Канстанцін (п. крас. 1831) з Мінскай губ., маёр польск. войскаў. Удзельнічаў у састаўленні Акта канфедэрацыі. Знаходзіўся ў паўст. апалчэнні, кіраваў артыл. батарэяй. Забіты ў бітве пад Вілейкай. НГАБ-5, арк. 62; РДВГА-11, арк. 371; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
Станскі Якуб шляхціц з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Роберта, брат Канстанціна. Служыў у вілейскім апалчэнні вахмістрам. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 61 адв.; РДВГА-11, арк. 371; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
Стараў Павел селянін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у палку улан, дайшоў да Вільні. Бадзяўся па тэрыторыі КП. РДВГА-8, арк. 303.
Старкевіч Пётр селянін з в. Сарацні Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага. 8.8.1831 узяты ў палон пад Невелем. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 302.
Сташоўскі Мацвей селянін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. На пачатку паўстання знаходзіўся на службе ў КП, дзейнічаў як кантаніст. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 303.
Сташэўскі Фартунат памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., жыў у г. Дзісна. Прысягнуў паўстанцам. Удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Па рашэнню МГСК ад 21.11.1831 пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 372.
Стравінскі Адам памешчык са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні падафіцэр атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, адышоў у Варшаву, з 4.10.1831 ппар. 13 ул. палка. 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 атрымаў
дараванне. НГАБ-5, арк. 66 адв.; РДВГА-8, арк. 305; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; ВРР, пг 493; DS. Т. 6. S. 386.
Страйноўскі Кастан з Мазырскага пав. Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Далучыўся да паўстанцаў, эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-11, арк. 374.
Стракоўскі Агатон дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ. Далучыўся да паўстанцаў у Вілейцы, дзейнічаў у чыне афіцэра. Эмігрыраваў. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 69; РДВГА-11, арк. 375.
Стракоўскі Караль ксёндз парафіяльнага касцёла з Ігуменскага пав. Мінскай губ. Захоўваў 3 стрэльбы і порах. НГАБ-5, арк. 69 адв.; РДВГА-11, арк. 376.
Странгульскі з Гродзенскай губ. Служыў ад’ютантам Ц. Пуслоўскага. РДВГА-8, арк. 307; Dangel S. Rok 1831. S. 126.
Страшэвіч Юзаф (п. 5.5.1838) — са Свянцянскага пав. Віленскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Эмігрыраваў у Францыю. 3 ліп. 1832 знаходзіўся ў Парыжы. Член ПНК, ТЛРЗ. У 1833—37 разам з У. Плятэрам рэдактар штомесячніка “Le Polonais. Journal des Interets de la Pologne”. Аўтар твораў аб Э. Плятэр, каталога біяграфій і фотаздымкаў эмігрантаў. Памёр у дэп. Сена. Straszewicz G. Pollacchi della; яго ж: Les Polonais et les Polonaises; яго ж: Emilie Plater; яго ж: The life of countness Emily Plater; AGAD, EPP, nr 1, k. 19; BPP, nr 565; Rps BN, III. 6594; ND.'1843. S. 147; Bielinski K. Rok 1831. S. 127.