Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Аляксандр Рыпінскі, Люцыян Плятэр, Ян Клот, Аляксандр Пангоўскі. Аітаграфія
Рыхлевіч Францішак шляхціц з Мінскай губ., б. засядацель Вілейскага земскага суда. Дзейнічаў сярод вілейскіх паўстанцаў, пасля іх адыходу хаваўся ў навакольных лясах. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК ад 4.1.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-5, арк. 14 адв.; РДВГА-11, арк. 341; Dangel S. Rok 1831. S. 148.
Рыхліцкі Антоній (15.11.1800-10.1.1840) з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., сын Войцэха і Дамінікі Глушынскай, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні з 18.3.1831 пар. коннай артылерыі. 8.3.1831 атрымаў сярэбраны крыж за бітву пад Грохавам. 14.10.1831 прыбыў з Модліна ў Варшаву, аднавіў прысягу расійск. ураду, аднак у вер. 1832 эмігрыраваў у Францыю, затым да 19.1.1835 знаходзіўся ў Англіі, 10.6.1834-8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. Працаваў у друкарні. 3 25.1.1839 ппар. бельгійскай арміі. Памёр у Бельгіі. AGAD, KRW. пг 478; Rps BUIV, nr 2327; ND. 1843. S. 145; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 370; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 88; яго ж: Slownik biograficzny. T. 3. S. 421; Paszkiewicz M. Lista emigrant dw. S. 94.
Рэвенскі Антон з Гродзенскай губ., адстаўны юнкер егерскага палка. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. РДВГА-8, арк. 265.
Рэвенскі Казімір з Лідскага пав. Гродзенскай губ., н. у Гродна, канцылярыст. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Г родзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. 9.9.1831 атрымаў сярэбраны крыж. 5.10.1831 перайшоў з М. Рыбінскім межы Прусіі, інтэрніраваны. У 1832-33 утрымліваўся ў турме ў Гданьску. У студз. 1834 перабраўся ў Францыю, з 5.3.1834 да 24.2.1840 член ПДТ. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 13; РДВГА-8, арк. 265; AGAD, KRW, пг 573; DS. Т. 6. S. 385; Bielecki R. Slownik biograficzny. Т. 3. S. 384; KrawiecL. Lista czlonkow. S. 51; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 571.
Рэвенскі Ксаверый дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, адышоў у Варшаву, дзе 8.8.1831 удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм. Адышоў за мяжу, прасіў літасці. Па рашэнню ГГСК атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. РДВГА-8, арк. 264; DS. Т. 6. S. 385.
Рэмбельскі Раймандз Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, маёнтак Макавяны канфіскаваны. Kaczkowski J. Konfiskaty.
Рэнчынскі Лаўрэнцій ксёндз Навагрудскага дамініканскага кляштара Гродзенскай губ. Праводзіў агітацыю сярод насельніцтва. Пераведзены ў Віленскі дамініканскі кляштар. РДВГА-8, арк. 266.
Сабалеўскі Адольф з в. Сакалоўшчына Вілейскага пав. Мінскай губ. Адышоў з паўстанцамі ў Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 31.10.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 52-52 адв.; РДВГА-11, арк. 365; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Сабалеўскі Апалінарый з Гродзенскай губ., калежскі рэгістратар, служачы гродзенскага губ. праўлення. Дзейнічаў сярод паўстанцаў Белавежскай пушчы, на месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК ад 9.11.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 53; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 10, арк. 21 адв.; РДВГА-8, арк. 296.
Сабаткоўскі Фаусцін з Гродзенскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Дзейнічаў сярод паўстанцаў, на месца жыхарства не вярнуўся. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА-8, арк. 296.
Савельеў Іван селянін памешчыка А. Горвата з маёнтка Барбарава Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Знаходзіўся ў атрадзе Ф. Кеневіча. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 27; РДВГА-11, арк. 343.
Савіцкі дваранін з мяст. Свіслач Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 276.
Савіцкі памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у апалчэнні навагрудскіх паўстанцаў, затым у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Памёр да вынясення рашэння. РДВГА-11, арк. 344.
Савіцкі з Ігуменскага пав. Мінскай губ., аканом памешчыка I. Сніткі. Хаваў зброю. Узяты пад паліцэйскі нагляд. РДВГА-11, арк. 345.
Савіцкі з Мінскай губ., канцылярыст Вілейскага пав. суда. Знаходзіўся ў паўст. атрадзе. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК пакінуты вольным. РДВГА-11, арк. 344.
Савіцкі Даніла селянін памешчыцы Буйніцкай з в. Патупы Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Бенядзікта. Служыў кантаністам у Лужках. Адышоў у Віленскую губ., затым перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. Па рашэнню МГСК ад 29.11.1834 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 28; РДВГА-11, арк. 343; LVIA.f 437, ар. 5, Ь. 138, Ip. 1; DangelS. Rok 1831. S. 148.
Савіцкі Лаўрэнцій дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова ўзяты атрадам Д. Хлапоўскага. Захварэў і быў пакінуты ў Коўна. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 277.
Савіцкі Міхал з Мінскай губ., калежскі рэгістратар. Прысягнуў паўстанцам у Маладзечне. Па канфірмацыі віленскага ваен. губернатара ад 1.7.1833 сасланы ў Казанскую губ. НГАБ, ф. 295, eon. 1, спр. 402, арк. 1; РДВГА-11, арк. 344.
Савіцкі Піліп вольны селянін з в. Ждановічы Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У маі 1831 узяты атрадам Г. Дэмбінскага, служыў у 13 ул. палку. Затым быў залічаны ў атрад Д. Рамарына, з якім перайшоў у Галіцыю, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 277; AGAD, WCPL, пг 724, к. 76.
Савіцкі Юзаф вольны селянін з Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага на Піншчыне, затым у складзе атрада навагрудскай конніцы адышоў у Варшаву. У складзе фарміравання М. Рыбінскага 5.10.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю. У 1858 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 27 адв.; РДВГА-8, арк. 276; AGAD, WCPL, пг 724, к. 78; Rps BUW, SRB.
Савіцкі Ян (н. каля 1801) памешчык з в. Леляканцы Лідскага пав. Гродзенскайгуб. У паўстанні ппар. штаба Г. Дэмбінскага. 14.9.1831 адз-
начаны залатым крыжам (?). На месца жыхарства не вярнуўся. Эмігрыраваў. 3 30.12.1833 член ПДТ. Парашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. НГАБу г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 196, арк. 10; РДВГА-8, арк. 276; Ksiqga pamiqtkowa. S. 142; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 50.
Савіч Адольф (н. 19.10.1809)-зНавагрудскагапав. Гродзенскайгуб., н. у Навагрудку, сын адваката, студэнт Віленскага ун-та. У паўстанні ппар. 25 палка лін. пяхоты. 3 1832 у Францыі, 23.11.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне, 1.5.1833 выехаў у Монт дэ Марсан, 28.6.1834 у Бардо. Працаваў памочнікам інструктара дарог і мастоў у дэп. Жыронда, 1.6.1862 прызначаны інструктарам 1 кл., у 1871 атрымаў пасаду галоўнага інструктара. Ажаніўся з францужанкай. Rps BLW, SRB; Bielecki R. Zarys rozproszenia. S. 85; Konarska B. Polskie drogi. S. 390.
Садоўскі Ваўжынец пробашч мяст. Мядзел Вілейскага пав. Мінскай губ. Прыводзіў прыхаджан да прысягі. Dangel S. Rok 1831. S. 160.
Садоўскі Ігнацій з Гродзенскай губ., аканом. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. На месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 279.
Садоўскі Юзаф дваранін з аколіцы Сядзельнікі Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У крас. 1831 прымусова ўзяты атрадам Я. Шрэтара, у складзе якога прабыў 2 тыдні. Узяты пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 279.
Садоўскі Ян (17.9.1807-1.12.1842) з в. Плісы Барысаўскага пав. Мінскай губ., сын Сільвестра, радавы вайсковай службы. У паўстанні радавы 2 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Граф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834-35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю і жыў у Бавэ. (Па звесткахЯ. Барткоўскага-у 20.4.1858 знаходзіўся ў Францыі). Па рашэнню МГСК ад 29.9.1834 прызнаны выгнаннікам. НГАБ-5, арк. 32; РДВГА-11, арк. 346; Rps BUW, SRB; ND. 1843. S. 145; Bartkowski J. Spis Polakyw zmarlych. S. 373; Bielecki R. Polacy w Legii. S. 313; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Садоўскі Ян Эдвард (10.6.1805-1.12.1842) з Мазырскага пав. Мінскай губ., н. у мяст. Нароўля. У паўстанні радавы 6 палка лін. пяхоты. 22(26). 10.1832 прыбыў у Францыю. Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 373.
Сакалоўскі Антоній з Гродзенскай губ., н. у Гродна. У паўстанні радавы 19 палка лін. пяхоты. У складзе корпуса М. Рыбінскага 5.10.1831 перайшоў межы Прусіі. ВРР, пг 408, s. 211.
Сакалоўскі Ігнацій шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Кароткачасова знаходзіўся сярод паўстанцаў. Вярнуўся на месца жыхарства. Dangel S. Rok 1831. S. 156.
Сакалоўскі Крысцін памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ., адстаўны кап. расійск. войскаў. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, скіраваў у паўстанне 2 сваіх сыноў, якія займаліся канцылярскімі справамі ва ўрадавым к-це. Па рашэнню МГСК ад 8.2.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-5, арк. 60адв.; РДВГА-11, арк. 365; DangelS. Rok 1831. S. 149.
Сакалоўскі Мацвей (Матэуш) мешчанін з г. Гродна. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў, да вер. 1834 знаходзіўся ў Англіі, з 10.6.1834 да 8.6.1835 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 297; Paszkiewicz М. Lista emigrantow. S. 95.
Сакалоўскі Тадэвуш манах Лідскага кармяліцкага кляштара Гродзенскай губ. Вітаў паўстанцаў пад час іх прыходу ў Ліду. Пераведзены ў іншы кляштар. РДВГА-8, арк. 298.
Сакалоўскі Францішак (4.10.1807-8.12.1880) дваранін са Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у в. Мсцібава. Дзейнічаў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Пазней далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, ппар. 3 палка пешых стральцоў, адышоў у Варшаву. 2.2.1832 прыбыў у Францыю, у 1838-41 вывучаў права ў Пуацье, пасля чаго працаваў там бухгалтарам. Член ПДТ. Памёр у Пуацье. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 54 адв.; РДВГА-8, арк. 297; AGAD, WCPL, пг 724, к. 45; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 391; Konarska B. Polskie drogi. S. 400; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 62.
Сакалоўскі Ціт (н. 15.8.1810) ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., н. у Слоніме, сын Канстанціна і Марыі. У паўстанні падафіцэр 2 ул. палка. Адышоў у Прусію. 4.8.1832 прыбыў у Францыю на караблі “Лакс”. Са снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Ле Пюі, 24.6.1833 перабраўся ў Каор. 12.1.1834 уступіў у замежны легіён, у 1834-35 на службе ў Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю і жыў у Каоры, за-