• Газеты, часопісы і г.д.
  • Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі  Вольга Гарбачова

    Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі

    Вольга Гарбачова

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 400с.
    Мінск 2006
    89.38 МБ
    Свірскі Марцін селянін памешчыка А. Горвата з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча ў Барбараве. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ-5, арк. 35; РДВГА-11, арк. 351.
    Свяжынскі Пётр памешчык са Слуцкага пав. Мінскай губ., сын Казіміра. Знаходзіўся ў атрадзе Ц. Пуслоўскага на Піншчыне. 8.8.1831 пад Невелем паранены і ўзяты ў палон. Памёр ад ран у Бабруйскай крэ-
    пасці ў 1831. МГСК ад сак. 1833 прынята рашэнне аб канфіскацыі маёнтка. НГАБ-5, арк. 35 адв. 36 адв.; РДВГА-11, арк. 352; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
    Свянтэцкі Фабіян са Свянцянскага пав. Віленскай губ., адвакат. Дзейнічаў сярод свянцянскіх паўстанцаў, 20.4.1831 стаў членам часовага ўрада Свянцянскага пав. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 18.11.1831 атрымаў дазвол вярнуцца ў свой маёнтак. Bielinski К. Rok 1831. S. 15-16, 84-85.
    Свянціцкі Караль (17.6.1811-5.1883) з Віцебскай губ., н. у Віцебску, вывучаў медыцыну. У паўстанні пхар. 4 палка пешых стральцоў. Эмігрыраваў у Францыю, у 1833 знаходзіўся ў Манпелье, з 22.6.1836 вывучаў там медыцыну, 23.1.1838 атрымаў дыплом д-ра медыцыны, працаваў у дэп. Эро. 27.7.1847 атрымаў права сталага жыхарства. Удзельнічаў у паўстанні 1863, сасланы ў Сібір, адкуль вярнуўся ў Францыю праз 6 г. Ажаніўся з францужанкай, меў 2 сыноў. Konarska В. Polskie drogi. S. 417.
    Святліцкі Аляксандр дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., брат Фларыяна. Дзейнічаў у складзе атрада Ю. Кашыца, затым радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. 3-за малалецтва рашэннем ГГСК адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 283; AGAD, WCPL, пг 724, к. 77.
    Святліцкі Панталеон дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., брат Рамуальда. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Парашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 37; РДВГА-8, арк. 282; AGAD, WCPL, пг 724, к. 77.
    Святліцкі Рамуальд дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., брат Панталеона. У паўстанні радавы атрада навагрудскай конніцы фарміравання Г. Дэмбінскага. Парашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Прасіў літасці, атрымаў дазвол вярнуцца на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 37; РДВГА-8, арк. 282; AGAD, WCPL, nr 724, k. 77.
    Святліцкі Фларыян дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., брат Аляксандра. Дзейнічаў у складзе атрада Ю. Кашыца. 3-за малалецтва адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 283.
    Седлікоўскі Вінцэнт (6.1.1805-26.4.1869) з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., н. у мяст. Свіслач, у снеж. 1830 атрымаў чын пар. У
    паўстанні з 13.6.1831 пар. артылерыі. У складзе корпуса М. Рыбінскага 5.10.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, у снеж. 1832 знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Працаваў архітэктарам. 3 16.5.1846 член ПДТ. Атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, але застаўся ў эміграцыі. ВРР, пг 408, s. 241; Rps BUIV, SRB: Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych.
    S. 379; BieleckiR. Zarys rozproszenia. S. 88; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 102.
    Седлікоўскі Цыпрыян памешчык з Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 285.
    Сельвясюк Адам селянін памешчыцы Эйсмантавай з Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. Меў намер далучыцца да атрада Д. Хлапоўскага, але быў арыштаваны казакамі. РДВГА-8, арк. 287.
    Семяновіч Караль (п. 26.1.1843) з Гродзенскай губ., н. у Гродна. У паўстанні радавы атрада пазнанскай конніцы. У студз. 1834 прыбыў у Портсмут на караблі “Мар’яна”, з 10.6.1834 да студз.1843 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. 3 3.4.1835 да 29.2.1836 член ГІДТ. Памёр у Портсмуце. RpsBUW, SRB; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 379; Krawiec L. Lista czlonkow. S. 63; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 94.
    Сівіцкі памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Сфарміраваў асобны атрад, які дзейнічаў на тэрыторыі Навагрудскага пав., затым далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага. Трапіў у палон і памёр у Мінску. НГАБ-5, арк. 44 адв.; РДВГА-8.
    Сівіцкі Мікалай селянін з в. Марнікава (?) Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы ул. палка. Пасля захопу Варшавы далучыўся да атрада Д. Рамарына, з якім перайшоў межы Галіцыі, інтэрніраваны. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 289.
    Сівіцкі Міхал (н. 1809) з Гродзенскай губ., н. у в. Варацэвічы Кобрынскага пав. У паўстанні радавы. Эмігрыраваў. 3 29.12.1838 член ПДТ. Непісьменны. Krawiec L. Lista czlonkow. S. 85.
    Сідаровіч Андрэй селянін памешчыка Пратасевіча з в. Астроўкі Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Тайна пакінуў свайго памешчыка і меў намер далучыцца да паўстанцаў, але быў арыштаваны казакамі. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 290.
    Сідаровіч Ігнацій селянін памешчыцы Несялоўскай з мяст. Рось Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., сын Сцяпана. 3 мая 1831 кантаніст
    у атрадзе Д. Хлапоўскага. Адпраўленьі на месца жыхарства. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 40 адв.; РДВГА-8, арк. 290.
    Сідаровіч Кандыд (?) з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын святара. Прымусова ўзяты ў атрад Г. Дэмбінскага, радавы атрада навагрудскай конніцы. Па рашэнню ГГСК пакінуты вольным. РДВГА-8, арк. 289; AGAD, WCPL, пг 724, к. 78.
    Сікорскі Антоній з Мінскай губ. За ўдзел у паўстанні маёнтак канфіскаваны. Dangel S. Rok 1831. S. 157.
    Сініца Вінцэнт — селянін памешчыка Тызенгаўза з маёнтка Жуцін Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Андрэя. Кантаніст у атрадзе С. Радзішэўскага. Пакінуў паўстанцаў да заканчэння ваен. дзеянняў. Па рашэншо МГСК ад 9.3.1832 аднесены да 3 разр. зл., рашэннем ад 24.10.1832 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-5, арк. 39 адв.-40; РДВГА-11, арк. 358; Dangel S. Rok 1831. S. 149.
    Сінкевіч Норберт з в. Васілішкі (Весялішкі ?) Лідскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у артылерыі. 8.8.1831 пад Невелем узяты ў палон. Па рашэнню ГГСК ад 26.10.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБу г. Гродна, ф. 1, eon. 34, спр. 3569, арк. 90; РДВГА-8, арк. 291.
    Сіпайла Васіль з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 291.
    Скабалановіч Аляксандр адміністратар прыходскай уніяцкай царквы ў Глыбокім Дзісенскага пав. Мінскай губ. Збіраў звесткі пра месцазнаходжанне расійск. войскаў, нейкі час выконваў абавязкі паўст. каменданта мяст. Глыбокае. Парашэнню МГСК ад 15.10.1831 аднесены да 3 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі амнісціраваны. НГАБ-5, арк. 40 ade.; Dangel S. Rok 1831. S. 163.
    СкварцоўЯн Аляксандр (н. каля 1816)-з Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., н. у Брэсце, жыў у Варшаве. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Эмігрыраваў, у 1852 жыў у Шэфілдзе (Англія), займаўся замежным гандлем, жанаты, меў сына Яна. 10.4.1852 атрымаў англійскае грамадзянства. За ўдзел у паўстанні канфіскаваны два дамы. Kaczkowski J. Konfiskaty; Paszkiewicz М. Polacy naturalizowany. S. 108.
    Скіндар Люцыян дваранін з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання бьіло кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 291.
    Скок Дзяменцій (Дамінік) (п. 1.1.1843) са Слонімскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні радавы 4 палка пешых стральцоў. Эмігрыраваў у Францыю, дзе загінуў. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 292; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 383.
    Скорын Іван селянін з маёнтка Пярэсека Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Адпраўлены на месца жыхарства. РДВГА-8, арк. 292.
    Скочынскі — са Слуцкага пав. Мінскай губ. Удзельнічаў у паўстанні. Адышоў у Кракаў. Эмігрыраваў у Францыю. 3 13.6.1836 член ПДТ. Krawiec L. Lista czlonkow. S. 70.
    Скродскі Антоній памешчык з Пружанскага пав. Гродзенскай губ., б. пав. суддзя. Меў зносіны з паўстанцамі Белавежскай пушчы. Арганізоўваў паўстанне ў Кобрынскім пав. РДВГА-8, арк. 294.
    Скродскі Іван з Гродзенскай губ. Дзейнічаў у атрадах Д. Хлапоўскага і Т. Тышкевіча. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 293.
    Скруткоўскі Міхал шляхціц са Свянцянскага пав. Віленскай губ., сакратар пав. маршалка. З’яўляўся членам часовага ўрадавага к-та, выконваў абавязкі сакратара. 20.4.1831 увайшоў у склад часовага ўрада Свянцянскага пав. Напісаў некалькі адозваў. Па рашэнню ВГСК ад 11.1.1832 атрымаў дараванне і пакінуты на пасадзе сакратара маршалка. Bielinski К. Rok 1831. S. 12-16, 92.
    Скршыдлеўскі Вінцэнт з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Станіслава. Прысягнуў паўстанцам, дастаўляў харчаванне ў дзісенскае апалчэнне. З’явіўся да ўлад у Дзісне. Па рашэнню МГСК ад 30.7.1831 атрымаў дараванне і магчымасць займаць ранейшую пасаду. НГАБ-5, арк. 46; РДВГА-11, арк. 360.
    Скршыдлеўскі Тадэвуш (1808-1.12.1840) з Ашмянскага пав. Віленскай губ. У паўстанні ппар. артылерыі. Адышоў у Варшаву, дзе 9.8.1831 удзельнічаў у Вілейскім сейміку па абранню дэпутатаў на сейм.
    28.9.1831 адзначаны залатым крыжам. Эмігрыраваўу Францыю, затым знаходзіўся ў Англіі, з 10.6.1834 да 11.10.1840 атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. Памёр у Тулузе. DS. Т. 6. S. 440; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 161; ND. 1843. S. 146; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 384; Paszkiewicz M. Lista emigrantow. S. 95.
    Скрш(ж)ыцкі Юзаф (19.4.1803-18.12.1849) ca Слонімскага пав. Гродзенскай губ., з 3.12.1823 на службе ў расійск. арміі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй. У паўстанні з 12.4.1831, вахмістр Літ.-Вал. легіёна. Эмігрыраваў у Францыю, у 1835-37 вывучаў права ў Пуацье, там жа ў 1842-46 вучыўся ў мастацкай школе. Член ПДТ. Памёр у Пуацье. Па рашэнню ГГСК ад 24.8.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 46; РДВГА-8, арк. 293; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 384; Konarska B. Polskie drogi. S. 395.
    Скрш(ж)ыцкі Ян (1807 пасля 1869) з мяст. Ляхаўшчына Дзісенскага пав. Мінскай губ. У паўстанні падафіцэр 7 палка лін. пяхоты. Эмігрыраваў у Францыю, у 1834-35 вывучаў медыцыну ў Пуацье, затым у Манпелье (дыплома не атрымаў). Член ПДТ, з 1844 член АПЭ. Konarska В. Polskie drogi. S. 395.