Удзельнікі паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі
Вольга Гарбачова
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 400с.
Мінск 2006
Татур Ануфрый (н. 20.6.1815) з Ашмянскага пав. Віленскай губ, н. у Ашмянах, сын Ануфрыя і Барбары. У паўстанні падафіцэр 19 палка лін. пяхоты. Адышоў у Прусію, да канца 1833 угрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі ‘Траф Келлі”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 г. У 1834—35 у Афрыцы, у 1835-37 у Іспаніі. Вярнуўся ў Францыю, з 1837 жыў у Пуацье, дзе ўступіў у ПДТ, з 1847 у Ліверноне. Bielecki R. Polacy w Legii. S. 353.
Татур Хрызастом дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Яна, брат Ігнація і Адама. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў за мяжу. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 313.
Татырыс (Татырша) Якуб (н. каля 1812) селянін памешчыцы Любецкай з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Філіпа. 3 крас. 1831 кантаніст сярод дзісенскіх і вілейскіх паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 18.4.1832 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 77 адв.; РДВГА-11, арк. 384; LVIA,f. 437, ар. 5, Ь. 128, Ір. 22; Dangel S. Rok 1831. S. 133.
Твардаманскі Ксаверый дваранін з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Адама. Падпісаў Акт канфедэрацыі, прызначаны камендантам Празарокскага ключа, сваіх абавязкаў не выконваў. Па рашэнню МГСК ад 23.10.1831 аднесены да 3 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 29.1.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ-5, арк. 80; РДВГА-11, арк. 386; DangelS. Rok 1831. S. 152.
Твардаманскі Станіслаў памешчык з Дзісенскага пав. Мінскай губ. Прысягнуў паўстанцам, падпісаў Акт канфедэрацыі, удзельнічаў у бітве пад Дзіснай. Па рашэнню МГСК ад 4.11.1831 аднесены да 3 разр. зл., рашэннем галоўнакамандуючага 1-й арміі ад 10.2.1832 атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. РДВГА-11, арк. 387; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
Твардоўскі памешчык з Гродзенскай губ. Меў стасункі з Ц. Пуслоўскім. Аддадзены пад нагляд паліцыі. РДВГА-8, арк. 314.
Твардоўскі Ігнацій дваранін з аколіцы Абухова Г родзенскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, адышоў у Прусію. Вярнуўся на тэрыторыю КП. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. РДВГА-8, арк. 314.
Твардоўскі Юзаф памешчык з Пінскага пав. Мінскай губ, калежскі саветнік. Меў стасункі з Ц. Пуслоўскім. Рашэннем МГСК ад 29.2.1832 пакінуты вольным. НГАБ-5, арк. 80; РДВГА-11, арк. 385.
Тоўсцік (Талпіцкі) Антон селянін з Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Ц. Пуслоўскага. Пасля паражэння пад Невелем уступіў у атрад Д. Рамарына, знаходзіўся ў абозе. Пасля завяршэння ваен. дзеянняў перайшоў межы Галіцыі, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 317.
Тоўсцік Юзаф селянін з в. Зеляневічы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Прымусова ўзяты ў атрад Г. Дэмбінскага, з якім адышоў у Прусію, інтэрніраваны. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 316.
Трамбіцкі Багуслаў з Гродзенскай губ., ппар. польск. войскаў. Служыў у паўстанцаў. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 318.
Трамбіцкі Уладзіслаў з Гродзенскай губ., ппар. польск. войскаў. У паўстанні ппар. 1 коннай батарэі, з 4.10.1831 пар. 14.9.1831 адзначаны
кавалерскім крыжам. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 317; ВРР, пг 493; Ksi^ga pamiqtkowa. S. 144.
Трафімаў Сцяпан селянін з в. Гарычы Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у 3 ул. палку, адышоў у КП. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 78 адв.; РДВГА-8, арк. 318.
Траццяк Аляксандр шляхціц з Рэчыцкага пав. Мінскай губ., сын Каэтана, гімназіст. Удзельнічаў сярод рэчыцкіх паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Францыю. Па рашэнню МГСК ад 1.9.1832 аднесены да 2 разр. зл. НГАБ-5, арк. 86; РДВГА-11, арк. 393; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
Трацэўскі Казімір з Ашмянскага пав. Віленскай губ. Знаходзіўся сярод ашмянскіх паўстанцаў. РДВГА, ф. 405, eon. 2, спр. 4139, арк. 11 адв.
Тржаскоўскі (Тршаскоўскі) Канстанцін (1801-11.10.1837) з
Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., н. у Брэсце. У паўстанні пар. 6 палка лін. пяхоты. У крас. 1832 прыбыў у Францыю. Памёр у дэп. Орн. ND. 1843. S. 148; Potrykowski J. Tiilactwo Polakow. T. 2. S. 257; Bartkowski J. Spis Polakow zmarlych. S. 435; Straszewicz G. Pollacchi della. Vol. 2.
Трупкоўскі (Трубкоўскі) Марк (н. каля 1807) селянін памешчыка Шукевіча з в. Наваельня Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да атрада Г. Дэмбінскага, радавы атрада навагрудскай конніцы. Удзельнік бітвы пад Модлінам, быў паранены. З’явіўся да ўлад, але не паведаміў сапраўднае імя. Па рашэнню ГГСК адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 78 адв.; НГАБуг. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 29 адв.; РДВГА-8, арк. 319; AGAD, WCPL, пг 724, к. 77.
Трусевіч Фёдар селянін памешчыка Эйсманта з в. Ябланова Гродзенскага пав. Гродзенскай губ. У маі 1831 уступіў у атрад Д. Хлапоўскага, служыў дзеншчыком у пар. Забельскага. Спрабаваў перабрацца ў КП. Арыштаваны ў Кобрынскім пав. і дастаўлены ў Гродна. Сядзеў у Гродзенскім астрозе. Па рашэнню ГГСК ад 25.4.1832 атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 319; Швед В.В. Падзеі і постаці. С. 140.
Трэберт Караль (п. 1833) дваранін з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Яна, вучань Мінскай гімназіі. Служыў у вілейскім апалчэнні, удзельнічаў у нападзенні на радашковіцкую паштовую станцыю, ппар. Адышоў у Прусію, далей перабраўся ў Францыю. Па рашэнню МГСК ад
26.10.1831 аднесеныда2разр. зл. У 1834справазноўузбуджана, рашэннем ад 24.9.1834 прызнаны выгнаннікам, маёнтак канфіскаваны. Памёр у Ле Пюі. НГАБ-5, арк. 83—84 адв.; РДВГА-11, арк. 393; ND. 1843. S. 148; Bartkowski J. Spis Polakow zmartych. S. 434; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
Трэберт Ян памешчык з Вілейскага пав. Мінскай губ., сын Караля. Па загаду паўстанцаў нарыхтоўваў косы, адпусціў у апалчэнне сына Караля. Заставаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 25.1.1832 вызвалены з-пад следства. НГАБ-5, арк. 83; РДВГА-11, арк. 392; Dangel S. Rok 1831. S. 152.
Тубартовіч Аляксандр з Гродзенскай губ., вучань Навагрудскага дамініканскага вуч. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў за мяжу, прасіў літасці. Атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. РДВГА-8, арк. 321.
Тубартовіч Валяр’ян дваранін з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Далучыўся да паўстанцаў, на месца жыхарства не вярнуўся. Па рашэнню ГГСК аднесены да 2 разр. зл. РДВГА-8, арк. 320.
Туганоўскі (Туханоўскі) Юзаф (н. 1798)-памешчык з в. Рутка Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., б. дэпутат гродзенскага дваранскага сходу. Падафіцэр атрада навагрудскай конніцы ў фарміраванні Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву. 3 4.10.1831 ппар. 13 ул. палка. 5.10.1831 з атрадам М. Рыбінскага перайшоў межы Прусіі. Па рашэнню ГГСК ад 8.10.1832 аднесены да 2 разр. зл. Вярнуўся на месца жыхарства. НГАБ-5, арк. 87; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 196, арк. 9 адв.; РДВГА-8, арк. 321; AGAD, WCPL, пг 724, к. 75; ВРР, пг 493.
Тукала Вінцэнт з Віленскай губ., сын Адама, каморнік. Знаходзіўся сярод вілейскіх паўстанцаў, займаўся цывільнымі справамі ва ўрадавым к-це. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 вызвалены ад адказнасці. НГАБ-5, арк. 87; РДВГА-11, арк. 394; Dangel S. Rok 1831. S. 150.
Тукала Ігнацій Юрый (1798-29.12.1883) -дваранін з Ашмянскага пав. Віленскай губ. (па звестках Я. Барткоўскага, М. Тыровіча н. у мяст. Бялагруда Гродзенскай губ.), на вайсковай службе з 1816. У паўстанні з 5.3.1831, кап. вілейскага апалчэння, удзельнічаўу бітве пад Вілейкай, затым пар. 16 палка лін. пяхоты. 1.4.1832 прыбыў у Францыю, пачаткова належаў да закладу ў Люнэлі. У 1846 член ПДТ. Памёр у г. Нера. Па рашэнню МГСК ад 21.12.1831 аднесены да 2 разр. зл., далей справа накіравана ВГСК. НГАБ-5, арк. 87 адв.; РДВГА-Н, арк. 395; Bart
kowski J. Spis Polakyw zmarfych. S. 436; Dangel S. Rok 1831. S. 132; Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne. S. 708.
Тураў Зіновій з Мінскай губ., радавы мазырскай інваліднай каманды. Далучыўся да атрада Ф. Кеневіча ў Караліне, удзельнічаў у нападзенні на паштовую станцыю ў Кузьмічах. НГАБ-5, арк. 87 адв.; РДВГА-11, арк. 396.
Турко Іван дваранін з Гродзенскай губ. Дачыненне да паўстання было кароткачасовым. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 323.
Турко Юзаф селянін памешчыка Куневіча з в. Туркі Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. У ліп. 1831 далучыўся да Г. Дэмбінскага. У складзе 8 ул. палка абараняў Модлін. Арыштаваны па дарозе дамоў. Па рашэнню ГГСК ад 15.6.1832 адпраўлены салдатам у Каўказскі асобны корпус. НГАБ-5, арк. 78 адв.; НГАБ у г. Гродна, ф. 4, eon. 1, спр. 64, арк. 39; РДВГА-8, арк. 322.
Туровіч Карнэль з мяст. Брагін Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў у Паўночную Амерыку (?). Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 прызнаны выгнаннікам. РІГАБ-5, арк. 85 адв.; РДВГА-11, арк. 396; Dangel S. Rok 1831. S. 117.
Турскі Ксаверый памешчык з Лідскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў у чыне пар. У складзе корпуса А. Гелгуда адышоў за мяжу, прасіў літасці. Атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. НГАБ-5, арк. 85 адв.; РДВГА-8, арк. 322.
Турскі Ян памешчык з Барысаўскага пав. Мінскай губ. У паўстанні вахмістр коннай артылерыі ў корпусе Д. Хлапоўскага. 4.10.1831 аздначаны сярэбраным крыжам. У чэрв. 1831 аддадзены на парукі дзісенскага маршалка. Ksiqga pamiqtkowa. S. 164; Dangel S. Rok 1831. S. 119.
Турчыновіч Пётр (п. 4.8.1831) — манах Мядзельскага кармяліцкага кляштара Вілейскага пав. Мінскай губ. Прыводзіў да прысягі. Памёр ад халеры. Dangel S. Rok 1831. S. 161.
Турчыновіч Фелікс селянін з маёнтка Вензавец Слонімскага пав. Гродзенскай губ. Служыў у атрадзе Д. Хлапоўскага. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню ГГСК атрымаў дараванне. РДВГА-8, арк. 323.
Тызенгаўз Канстанцін (3.6.1786-16.3.1853) гр., памешчык з Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ., н. у мяст. Жалудок Лідскага пав. Гродзенскай губ., вывучаў у Віленскім ун-це прыродазнаўчыя навукі, арнітолаг. Удзельнічаў у кампаніі 1812 у складзе расійск. войскаў. Меў стасункі з А. Лапацінскім у падрыхтоўчы перыяд паўстання, надалей супрацоўнічаўз дзісенскім урадавым к-там, дапамагаў матэрыяльнымі сродкамі, пастаўляў зброю і кантаністаў. Справа накіравана ВГСК. Аўтар польскамоўных твораў “Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак” (1841), “Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету” (1843—46). У сваім маёнтку Паставы стварыў арніталагічны музей і карцінную галерэю. НГАБ-5, арк. 88; РДВГА-11, арк. 397; Гарбачова В.В. Мастацкая галерэя; Кропотов Д.А. Жйзнь графа М.Н. Муравьева. С. 494; Мысліцелі і асветнікі Беларусі. С. 574; Dangel S. Rok 1831. S. 152; Janowski L. Slownik bio-bibliograficzny. S. 474.